• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    ку. Ужо ў перыяд з кастрычніка 1917 г. па люты 1918 г. бальшавікам удалося ажыццявіць некаторыя мерапрыемствы, накіраваныя на рэалізацыю дэкрэтаў Савецкай улады па рэарганізацыі выдавецкай справы. Аднымі з першых крокаў у гэтым кірунку стала закрыццё выданняў і друкарняў іншых палітычных партый. Так, у сярэдзіне лістапада была закрыта газета мінскага камітэта эсэраў «Соцналреволюцнонер», пазней — газеты «Мннская жнзнь», «Мннская нскра», а таксама прыватная друкарня Усьмана ў Мінску. Загадам Ваеннарэвалюцыйнага камітэта Заходняга фронту ад 16 лістапада 1917 г. над друкарнямі прызначаўся камісар405, а на друк аб’яў была ўведзена дзяржаўная манаполія. Наступныя крокі балыпавікоў былі звязаны з нацыяналізацыяй друкарскіх прадпрыемстваў, першым з іх стала ў снежні 1917 г. Мінская губернская друкарня, якая пасля нацыяналізацыі была перададзена Савету народных камісараў (СНК) Заходняй вобласці і фронту. У пачатку лютага 1918 г. СНК Заходняй вобласці і фронту прыняў дэкрэт аб нацыяналізацыі кніжных і газетных кіёскаў, прыватных кантор па продажы друкаванай прадукцыі па ўсёй Заходняй вобласці.
    Яшчэ ў жніўні 1917 г. пры Мінскім камітэце РСДРП(б) пачынае працу выдавецтва «Звез
    182
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Брашура «Статут аб выбарах ва Устаноўны збор. Пастанова Часовага Ураду аб зацьвярджэнні раздзелу 1 статуту аб выбарах у Устаўны збор». Петраград. 1917 г.
    да», у якім масавымі тыражамі (па 5—10 тысяч) выходзяць брашуры і лістоўкі, газета «Звезда». Асноўны рэпертуар кнігавыдавецкай прадукцыі складалі творы класікаў марксізму, партыйныя дакументы, мастацкая і масавапалітычная літаратура. Толькі ў лістападзе— снежні 1917 г. выдавецтва выпусціла больш за 20 брашур, сярод якіх была значная колькасць работ У. Леніна. Да прыкладу, паводле пісьма ў Мінскі партыйны камітэт, брашура Леніна «Удержат лн большевнкн власть?» была распрададзена ў колькасці 100 экз. амаль за гадзіну406. У выдавецтве была заснавана серыя «Бібліятэка пралетарыя», у якой таксама ў асноўным друкаваліся творы У Леніна. Займалася выдавецтва і распаўсюджваннем палітычнай літаратуры з Масквы і Петраграда, і не толькі ў Мінску, але і ў Віцебску, Полацку, Гомелі і іншых гарадах.
    31 студзеня 1916 г. у Петраградзе было ўтворана «Беларускае Таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны». Першым
    старшынёй Камітэта таварыства абраны Л. Сеўрук, пазней старшынёй стаў Язэп Варонка, член Беларускай сацыялістычнай грамады. Членамі Камітэта былі А. Ярэміч, М. Мігай, Э. Будзька, А. Беніцэвіч, М. ДзевялтоўскаяГінтаўт, Ф. Абрантовіч, Л. Хвецька. Некаторы час у Таварыстве працавала Паўліна Мядзёлка. У сакавіку 1916 г. спецыяльны Камітэт Яе імператарскай вялікасці Вялікай княгіні Таццяны Мікалаеўны (Раманавай) прызнаў «Камітэт беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны» як афіцыйную арганізацыю, якая аказвае практычную дапамогу бежанцам, і паведаміў аб асігнаванні ў распараджэнне беларускага Камітэта грошай на арганізацыю працы з бежанцамі, у тым ліку на выдавецкую дзейнасць.
    Таварыства выдавала лістоўкі з заклікам ахвяраваць грошы для бежанцаў, з разлікам на бежанцаўкатолікаў у Петраградзе пачала выдавацца [ад 1 (14) лістапада 1916 г.] лацінкай беларуская газета «Светач», якая мела выразны рэлігійны характар. Аўтары публікацый і асабліва галоўны рэдактар ксёндз Эдвард Будзька прапанавалі ідэю адраджэння Беларусі на грунце хрысціянскіх ідэалаў, прынцыпаў і каштоўнасцяў. Да 31 студзеня 1917 г. выйшлі 7 нумароў, пасля чаго выданне спынілася.
    Адначасова са «Светаччу» 1 (14) лістапада 1916 г. у горадзе пачала выдавацца беларуская газета бальшавіцкага накірунку «Дзянніца». Яна друкавалася кірыліцай, галоўным рэдактарам быў Зміцер Жылуновіч (літаратурны і партыйны псеўданім — Цішка Гартны). Публіцысты газеты адводзілі прыярытэтнае месца асветніцкакультурным пытанням. Інфармавалі чытачоў аб шматлікіх беларускіх ініцыятывах не толькі ў Пецярбургу, але і ў іншых гарадах Расіі. На старонках «Дзянніцы» з’яўляліся таксама літаратурныя творы Ц. Гартнага, А. Паўловіча, Ф. Шантыра ды іншых беларускіх паэтаў і празаікаў. Супрацоўнічаў з газетай пісьменнік Максім Гарэцкі, які ў 1916 г. жыў у казармах Паўлаўскага палка на Марсавым полі. «Дзянніца», як і «Светач», спыніла сваё існаванне пасля выхаду ў свет 7га нумара (гэта здарылася 13 студзеня 1917 г.). 14 нумароў петраградскіх беларускіх газет не згубіліся ў гісторыі: яны засведчылі пэўную сталасць беларускага грамадства, а «Дзянніца» стала рэпетыцыяй будучай бальшавіцкай газетнай справы.
    У 1917 г. петраградскі Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў выдаў «Этнаграфічную карту бела
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    183
    рускага племені» Я. Карскага, арыентуючыся на якую пазней абмяркоўваліся ўсе беларускія пытанні, у тым ліку дзяржаўныя межы.
    На міжпартыйнай нарадзе Беларускіх партый 8—12 студзеня 1918 г. было прынята рашэнне, a 15 лютага быў створаны Беларускі аддзел Нацыянальнага Камітэта Паўночных Камун (Белнацком). Узначаліў яго камісар Аляксандр Чарвякоў. Белнацком меў свой друкаваны орган — газету «Дзянніца», якая выдавалася ў Петраградзе, потым у Маскве (1918—1919). Белнацком структурна меў тры пададдзелы: культурнаасветны, выдавецкі і бежанскі. Загадчыкам культурнаасветнага аддзела Петраградскага аддзялення Белнацкома ў маі 1918 г. стаў выкладчык Пецярбургскага універсітэта, філолаг Браніслаў Тарашкевіч, аўтар толькі што выдадзенай у Вільні «Беларускай граматыкі для школ».
    Сярод беларускіх палітычных дзеячаў у гэты час вылучыўся Яўсей Сцяпанавіч Канчар (1882—1979). Ён нарадзіўся ў вёсцы Сяўкі Рэчыцкага павета (цяпер Лоеўскі раён Гомельскай вобласці), скончыў Мар’інагорскае земляробчае вучылішча. У 1910—1914 гг. Я. Канчар вучыўся на Пецярбургскіх сельскагаспадарчых курсах, у сакавіку 1917 г. ён стаў ініцыятарам стварэння і старшынёй Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў, як прадстаўнік Мазырскага сялянскага з’езда. Крыху пазней, у 1919 г., Я. Канчар апрацаваў статыстыку рэгістрацыі беларускіх бежанцаў у Петраградзе і зрабіў падрабязны палітычны аналіз атрыманых вынікаў407.
    Позна вечарам, 10 сакавіка 1918 г., савецкі ўрад на чале з Уладзімірам Леніным пакінуў Петраград. На працягу 7—18 сакавіка 1918 г. разам з урадам у Маскву эвакуіраваўся Белнацком. Восьмага сакавіка 1918 г. Аляксандр Чарвякоў звярнуўся да наркома па справах нацыянальнасцяў Іосіфа Сталіна з лістом, у якім абгрунтаваў неабходнасць пакінуць у Петраградзе аддзяленне Белнацкома. Просьба Чарвякова была задаволена.
    Забеспячэнне беларусаўбежанцаў беларускай літаратурай, літаратурай па беларусазнаўстве і партыйнай літаратурай было адной з форм працы Белнацкома. Такой літаратуры выдавецкі пададдзел на канец 1918 г. меў усяго тры назвы: 1) А. Вазіла «Прамова на 1м Усебеларускім З’ездзе» з прадмовай Яўсея Канчара, 2) біяграфія Леніна з яго партрэтам аўтара пад псеўданімам «Белорусс» і 3) зборнік артыкулаў Я. Канчара «Белорусскнй вопрос». Каб пашырыць рэпертуар выданняў, выдавецкі аддзел звяртаўся ў лістападзе 1918 г. з лістамі да
    Браніслава ЭпімахаШыпілы з просьбай падрыхтаваць матэрыял для «Зборніка прыгожага пісьменства беларускіх народных паэтаў», a таксама да суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца» з просьбай выслаць беларускія кнігі; на імя акадэміка А. Шахматава быў накіраваны запыт на кнігі беларусазнаўчай тэматыкі з акадэмічнага складу і на дазвол зняць копіі з рукапісаў Марыі Косіч.
    Першыя камуністыбеларусы далі пачатак з’яве, якую пазней прывезлі і ў Мінск — яны сталі пачынальнікамі нацыянальнага бальшавізму (як назваў яе вуснамі аднаго са сваіх герояў Максім Гарэцкі)408. Вытокі гэтай з’явы адбіліся ў піцерскіх перыядычных выданнях: газеце «Дзянніца» і часопісах «Чырвоны шлях» і «Беларуская крыніца». 1 сакавіка 1918 г. у Петраградзе ўзнавіла (пасля 1916 г.) выхад газета «Дзянніца» як орган Беларускага нацыянальнага камісарыята, a 24 лістапада 1918 г. Беларускі аддзел Камісарыята па справах нацыянальнасцяў выдаў у Петраградзе першы здвоены нумар часопіса «Беларуская крыніца», які быў прысвечаны эканамічнагаспадарчым пытанням. Рэдакцыя размяшчалася ў будынку царскага Міністэрства народнай адукацыі, на Тэатральнай плошчы, 1—3, адказным рэдактарам прызначаны Іван Баранкевіч. У першым рэдакцыйным артыкуле Баранкевіч зазначыў: «Разабраная сілай неспрыяльных абставін на некалькі частак, якія з’яўляюцца сёння быццам бы самастойнымі дзяржаўнымі адзінкамі, маючы тэндэнцыю пры наяўнасці грамадзянскай вайны ўнутры да шэрагу новых расчляненняў, у цяперашні час Расія фактычна знаходзіцца ва ўсім яе тэрытарыяльным аб’ёме ў гарніле эканамічнага і дзяржаўнага пераўтварэння». Рэдакцыя «Беларускай крыніцы» спрабавала вызначыць месца Беларусі менавіта як часткі будучай федэратыўнай Расіі.
    У Петраградзе выйшлі таксама 10 здвоеных нумароў(фактычна5)часопіса«Чырвонышлях» (орган мясцовага аддзялення Белнацкома). Ён друкаваў грамадскапалітычныя матэрыялы і меў аддзел мастацкай літаратуры. Рэдактарам №№ 1—2 і 3 быў Аляксандр Вазіла. Наступныя нумары (5—6, 7—8, 9—10) падпісвала рэдакцыйная калегія, фактычным рэдактарам быў Іван Баранкевіч. Адным з найбольш актыўных аўтараў быў Яўсей Канчар, былы старшыня Беларускага абласнога камітэта, які ўвайшоў у гісторыю як канкурэнт і партнёр Вялікай Беларускай Рады па скліканні Усебеларускага з’езда 1917 г. У палітычных матэрыялах гэтых аўтараў (іх тэксты напісаны на рускай мове) дэкларуецца непрыняцце бальшавіцкай
    Часопіс «Чырвоны шлях». Петраград. 31 снежня 1918 г. № 9—10.
    
    ЫРВОНЫ
    Me 9~10
    iTOfiiu, 31 дембря 1918 г.
    ПЕТРОГРАД.
    О .	2 руб.
    Ф ж	на Стан. ж д. м в проз. 2 р. 30 к
    Адрес редакцнп н конторы: Петроград, Театральная, I—3.
    Журнал посвяшен полнтнческой, обшественной н лнтературной кнзнн белоруссов Выходнт ве менее 2х раз в месяц
    С 0 Д Е Р Ж A Н Н Е: Нв. Баранкевііч. Грялуі ■. Праваыюб. ІЬ.і.л : пдарм I кі ■ н Ь .th’? ‘Гі і.  Быховец. Стппдш ш.ріі д in Ji лоруссші I. a : !. Я. С<іляннк. I’.. ■ і. ..ін,	....... і'.'іа нашего кімя.—АяьВэ
    II u ч.ад шлі' :н ..'.i:	. :<.■',.» Нв Баранкевнч Т,.	. ' іі:	ітпошепня. — Клнм Злобмч.