• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    За кароткі тэрмін існавання ў Літбеле кампартыя і ўрад значную ўвагу надавалі кніжнай справе. Быў створаны першы апарат кіравання і савецкага кантролю — Камісарыят над друкарнямі, асноўнымі задачамі якога былі ўлік усіх паліграфічных прадпрыемстваў і запасаў паперы, нагляд за дзейнасцю друкарняў. Па прапанове выканкама Мінскага Савета ўсе друкарні сталіцы былі перададзены калегіі Савета гарадской гаспадаркі. Пазней была ажыццёўлена нацыяналізацыя ўсіх друкарняў Мінска413. Планавалася арганізацыя папяровай вытворчасці. Як пісала газета «Звезда», «...Мннск пока нмеет запасы бумагн: его тнпографнн довольно недурно оборудованы, электрнческнй ток действует без перерыва, прнобретены новые шрнфты. Мннск может стать солндным нздательскнм центром, который будет обслужнвать не только Лнтву н Белоруссню, но также н центральную Россню. йзданные намн кннгк, журналы н газеты, безусловно, смогут завоевать себе столнчный рынок...»414. Цэнтральнае бюро Камітэта КП(б)Б прыступіла нават да выдання навуковай хрэстаматыі па філасофіі марксізму, стварыўшы рэдакцыйную камісію на чале з А.Ф. Мясніковым, а ўрад рэспублікі асігнаваў на гэта 200 тыс. руб.
    КНІГАЎЦІСКАХ ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    187
    4—6 сакавіка 1919 г. на аб’яднаўчым з’ездзе КП Літвы і Беларусі, дзе адзначалася, што «партыйная прэса... павінна быць люстэркам нашай партыі...», былі зацверджаны цэнтральныя органы друку. Так, да мая 1919 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала Мінскае губернскае агенцтва Цэнтрадруку, а ў маі яно было рэарганізавана ў агенцтва пры Цэнтральным выканаўчым камітэце (ЦВК) Літбел, пазней — у літаратурнавыдавецкі аддзел Наркамасветы Літбела. Пры ЦВК Літбела была склікана і першая нарада працаўнікоў камуністычнага друку4'5. Было вырашана стварыць бюро друку для высылкі павятовым рэдакцыям газет гатовага палітычнага матэрыялу, усім газетам прапанавана распрацоўваць мясцовыя тэмы, а партыйным камітэтам — сур’ёзна займацца кіраўніцтвам друку.
    У гэты час найбольш актыўнай выдавецкай дзейнасцю вызначалася партыйнае выдавецтва «Звезда», якое было пераўтворана ў выдавецтва ЦК КП(б) ЛіБ. Выдаваліся таксама шэсць газет: «Звезда», «MIot» (на польскай мове), «Бедняк» (на рускай), «Ды камуністышэ Штіммэ», «Дэр Штэрн» (на яўрэйскай мове), «Камуністас» (на літоўскай мове)416. Большасць выдавецкай прадукцыі складалі лістоўкі і адозвы на рускай, беларускай, літоўскай і польскай мовах.
    Асобныя беларускія кнігі ў 1919—19120 гг. былі выдадзены ў Маскве, Вільні, Мінску,
    Кіеве, Берліне, Оршы, Магілёве і іншых гарадах. Так, у 1919 г. у Кіеве выйшаў зборнік «Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства», які ўключаў творы В. ДунінаМарцінкевіча, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Я. Коласа, Я. Купалы і інш., а ў Берліне — «Памятка беларускім палонным з роднага краю» змяшчала вершы «Халоднай ноччу я ў шырокім цёмным полі!» М. Багдановіча, «Вера беларуская» Цёткі, «Родныя адрасы» і «Не бядуй» Я. Коласа, «А хто там ідзе?» Я. Купалы417.
    Некаторыя кнігі выдаваліся ў Оршы Паўночным аб’яднаннем кааператываў Магілёўскай і Гомельскай губерняў, Гомельскім і Віцебскім губаддзяленнямі Цэнтрадруку. Для распаўсюджання і агітацыйнапрапагандысцкай дзейнасці Мінскае губагенцтва Цэнтрадруку арганізавала «літаратурны вагон для чырвонаармейцаў Заходняга фронту». Калектывы агітпаяздоў прымалі таксама ўдзел у выданні газет, бюлетэняў, распаўсюджвалі літаратуру418.
    Створаная рэдакцыйная калегія Наркамасветы Літбел, якая планавала шырокую праграму выдавецкай дзейнасці (вучэбнай, вучэбнаметадычнай, літаратурнамастацкай і нават энцыклапедыі па сельскай гаспадарцы) на рускай, беларускай і яўрэйскай мовах, не змагла ажыццявіць амаль нічога, акрамя выпуску «Раскіданага гнязда» Я. Купалы, «Апошняга
    Разварот кнігі «Дзіцячая чытанка». Мінск, 1918 г.
    188
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    спаткання» В. Галубка і чатырох падручнікаў для пачатковых беларускіх школ419. Адной з прычын нерэалізацыі праграмы газета «Варшавское Слово» ад 2 мая 1920 г. назвала «...преследованне [у Літбеле] всего белорусского. Белорусское нацнональное двнженне было обьявлено «буржуазным предрассудком», в белорусскпх школах был введен русскнй язык, все белорусское — кннгонздательство, курсы, театр, хор былн нацноналнзнрованы н очень скоро сведены на нет».
    Так ці інакш, але такое становішча ў хуткім часе змянілася ў сувязі з наступленнем вясной 1919 г. польскіх войск. 21 красавіка была захоплена Вільня — сталіца Літбела — і абвешчана адозва Юзафа Пілсудскага «Да жыхароў Вялікага Княства Літоўскага», якая падавалася як імкненне аднавіць гістарычную федэрацыю Польшчы з Літвой і Беларуссю420. Яшчэ на адзін год мянялася палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі, якая апынулася ўжо пад польскай акупацыяй. У гэты час пытаннямі адукацыі займалася Беларуская Цэнтральная школьная рада, якая мела сетку кнігарняў, у Мінску кнігарня размяшчалася па вул. Міцкевіча ў Беларускім доме.
    Рада выдала падручнік Я. Лёсіка «Наша крыніца. Чытанне для беларускіх школ», які быў выпушчаны ў мінскай друкарні Я. Грынблата ў пачатку 1920 г. «Наша крыніца» складалася з чатырох часткак у дзвюх кнігах. Падручнік адрозніваўся добра падабранымі тэкстамі, але меў вельмі сціплае паліграфічнае выкананне — мала ілюстрацый, кепская папера, на якой фотаздымкі з прыродай глядзяцца бруднымі плямамі. На адвароце вокладкі змешчаны вялікі спіс выданняў, што прадаюцца ў кнігарні па вуліцы Міцкевіча — большасць з іх — гэта дарэвалюцыйныя кнігі пецярбургскага выдавецтва «Загляне сонца ў наша ваконца» і віленскай «Нашай нівы».
    У Мінску па даручэнні Савета Абароны Літбела была арганізавана падпольная друкарня, абсталяваная адной друкарскай машынай («Бастонкай»), касамі з лацінскім і крылічным шрыфтамі, яна займалася друкаваннем лістовак і зваротаў на рускай, польскай і беларускай мовах (тыраж ад 5000 і больш экз.), выпускала часопіс «Факел коммуннзма».
    Асноўная маса прапагандысцкай літаратуры, якая друкавалася выдавецтвам ЦК КП(б) ЛіБ у Смаленску і Маскве, а таксама іншыя выданні з цэнтра Расіі перапраўляліся ў акупіраваныя раёны. У прыфрантавой паласе (Рэчыца, Полацк, Рагачоў, Крупкі, Мазыр) ствараліся спецыяльныя пункты для перапраўкі літаратуры. У Бабруйску, Дзвінску, Мінску былі абсталяваны памяшканні пад склады літаратуры. 3 Рэчыцы літаратура ішла ў Тарыбскую Літву, з Дзвінска — у Коўна, з Полацка — у Вільню, з Рагачова — у Бабруйск і Мінск, з Крупак — у Мінск, Вільню, Барысаў, Ігумен, з Мазыра — у Слуцк, Брэст, Мінск, Гродна, з Мінска — у Бабруйск, Барысаў і інш.421
    Перамога Войска Польскага на тэрыторыі Беларусі ў 1919 г. спрыяла ажыўленню польскага культурнага жыцця ў краі. Хоць актывізацыя польскамоўнага друку адзначаецца яшчэ ў 1914—1915 гг., аднак хуткабежныя палітычныя змены ў большасці сваёй неспрыяльна адбіваліся на працягласці дзейнасці мясцовых выдавецтваў і асабліва перыядычных выданняў, тэрмін выпуску якіх быў у большасці кароткачасовым. У 1919 г. аднаўляюцца і ствараюцца новыя ўстановы і таварыствы, набывае шырокае распаўсюджанне польская культурнаасветніцкая дзейнасць. Значнае месца адводзіцца кніжнай справе, асабліва распаўсюджанню польскай кнігі і перыёдыкі праз бібліятэкі, чытальні і кнігарні. У 1919 г. паўстала Суполка публічнай бібліятэкі польскай чытальні ў Мінску, дзейнічалі таксама Таварыства падтрымкі перыёдыкі і чытання, Польская суполка выдаўцоў, апошняя заснавала ўласную Польскую друкарню і займалася выпускам польскамоўных падручнікаў422. У 1919—1920 гг. дзейнічала бібліятэка і чытальня таварыства «Sokol»423. Некаторыя мясцовыя палітычныя дзеячы ўдзельнічалі і падтрымлівалі беларускі палітычны і культурнаасветніцкі рух, такія як Раман Скірмунт, Мар’ян Масоніус, Юзэфа Кодзіс424. Адначасова ў Беларусі ўзмацняюцца і паланізацыйныя тэндэнцыі, зачыняюцца беларускія культурнаасветныя ўстановы і арганізацыі, церпіць ганенні беларускае друкаванае слова, пра што нават адзначалі самі палякі425.
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    189
    ГАЗЕТНАЯ СПРАВА У РЭВАЛЮйЫМНЫЯ ЧАСЫ
    Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў, нягледзячы на Першую сусветную вайну і блізкасць да тэрыторыі ваенных дзеянняў, дастаткова актыўна выдаваліся газеты. Ёсць звесткі аб 16 газетах, якія выдаваліся ў Мінскай губерні. Галоўным цэнтрам выдання газет быў губернскі цэнтр — Мінск. Тут выходзілі афіцыйныя «Мннскне губернскне ведомостн», земская газета («Справочный лнсток Отдела службы связн Комнтета Западного фронта Всеросснйского земского союза»), ваенная газета «Наш вестннк», прыватныя газеты «Мннскнй голос» н «Мннская газетакопейка». Акрамя газет на рускай мове, выходзіў таксама «Nowy Kurier Litewski» на польскай. Штодзённая газета выдавалася ў Бабруйску («Бобруйскнй курьер»). Па Віцебскай губерні ёсць звесткі толькі аб газетах, якія выдаваліся ў Віцебску: афіцыйнай («Внтебскне губернскне ведомостн») і прыватных («Внтебскнй вестннк» і «Западная копейка»), У Магілёўскай губерні да 1917 г. выдавалася 5 газет: у Магілёве — афіцыйная («Могнлевскпе губернскне ведомостн»), земская («Вестннк Могнлевского земства») і прыватная («Могнлевскнй вестннк»); па губерні — у Гомелі («Гомельская копейка») і Оршы («Оршанскнй вестннк»). Больш складанай выглядае справа з Гродзенскай губерняй, якая ў той час была акупіравана нямецкімі войскамі, і дакладнай інфармацыі аб выпуску газет у гэты час, на жаль, няма. Своеасаблівым відам выданняў у той час з’яўляліся тэлеграмы. Гэта былі зводкі аб ваенных дзеяннях Петраградскага тэлеграфнага агенцтва, якія друкаваліся на адным баку аркуша паперы і выпускаліся практычна пры кожнай штодзённай газеце (напрыклад, тэлеграмы выпускалі газеты «Мннскнй голос», «Внтебскнй вестннк» н «Бобруйскнй курьер»)426.
    Колькасць выдаваных газет рэзка ўзрасла пасля рэвалюцыі 25 лютага 1917 г., пры гэтым былі перайменаваны практычна ўсе афіцыйныя газеты. Так, у Мінскай губерні замест 16 выданняў у 1916 годзе, вядома 44 выданні ў 1917, у Віцебскай замест 4 — 25, у Магілёўскай замест 5 — 32. Дадзеныя лічбы вельмі недакладныя, бо вядзенне статыстыкі, прычым у прыфрантавой зоне, было практычна немагчыма, але нават гэтыя, хутчэй за ўсё, заніжаныя лічбы адлюстроўваюць агульную дынаміку павелічэння колькасці выданняў.