Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
ным сцягам у руках. Носьбіт сцяга страляе ў гэтага апранутага ў польскую ваенную шапку «канфедэратку» кавалерыста, па чорнай зямлі сплываюць чырвоныя крывавыя патокі, утвараючы літары назвы — плакатны малюнак мастака Паўлюка Гуткоўскага (манаграма П.Г.) здалёк паведамляе чытачу аб пафасе змешчаных у кнізе твораў.
У 1926 г. ЦБ «Маладняка» выдала паэму Міхася Чарота «Ленін», вокладку кнігі стыльна спраектаваў Анатоль Тычына. Аднак паэма, нягледзячы на «палітычную актуальнасць» і прыгожа аформленую вокладку, атрымала вельмі крытычнаадмоўную рэцэнзію ў часопісе «Узвышша»441.
3 лістапада 1926 г. часопіс «Маладняк» стаў органам маладнякоўскай арганізацыі, філіялы якой (меў 10 філіялаў, у іх уваходзіла 312 чалавек) распаўсюдзіліся па ўсёй Беларусі і таксама займаліся выпускам сваіх альманахаў і часопісаў. Так, у Клімавічах выдаваўся часопіс «Маладняк Калініншчыны» (1924—1926), у Барысаве — «Маладняк Барысаўшчыны» (1926), у Оршы — «Аршанскі маладняк» (1925—1927), у Бабруйску — «Уздым» (1926—1928). Полацкая філія «Маладняка» ў 1926 г. выдала альманах «Наддзвінне»442, працягам якога стаў альманах «Зарніца» (1927). Шмат працы для стварэня гэтых выданняў зрабілі паэты Уладзімір Дубоўка і Кандрат Крапіва, прыязджаючы «на месцы» і гуртуючы вакол сябе здольную моладзь443.
Вокладка зборніка полацкага філіяла «Маладняка» «Наддзвінне».
Полацк, 1926 г.
Вокладка зборніка бабруйскага філіяла «Маладняка» «Уздым». Бабруйск, 1928 г.
Кніга выдавецтва Цэнтральнага бюро «Маладняка». М. Чарот. Ленін. Мінск, 1926 г.
202
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
СТВАРЭННЕ БДЗВ — БЕЛДЗЯРЖВЫДАВЕйТВА
Па рашэнні спецыяльнай камісіі ўлетку 1924 г. «Белтрэстдрук» і кааператыўнае выдавецтва «Савецкая Беларусь» былі аб’яднаны ў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва і газетны сектар пры ім (сектар ліквідаваны ў 1925 г.). Каму будзе падпарадкоўвацца новае выдавецтва, напачатку было няясна — пра гэта сведчыць кніга (надрукаваны ў Мінску падручнік А. Круталевіча «Элементарная алгебра» 1924 г.), у якой на адвароце тытула пазначана марка «Беларускае выдавецтва «Савецкая Беларусь», а на самім тытульным лісце надпіс: «Дзяржаўнае выдавецтва: Масква—Ленінград». Аднак справа вырашылася на карысць Мінска — БДзВ стала буйнейшай выдавецкай установай рэспублікі (у
адміністрацыйнаарганізацыйных адносінах падпарадкоўвалася Народнаму камісарыяту асветы БССР, у ідэалагічных — партыйным органам). На чале праўлення стаў Зміцер Жылуновіч. Выдавецтва мела сваю паліграфічную базу і кнігагандлёвую сетку. БДзВ працягвала (з № 33) серыю «Сялянская бібліятэка», у 1925 г. была заснавана новая серыя «Ленінская бібліятэка», з якой пачынаецца выпуск твораў У. Леніна на беларускай мове, а яшчэ праз год выдавецтва запланавала прыступіць да выпуску выбраных твораў У. Леніна ў 12 тамах.
Значным быў уклад выдавецтва ў выпуск твораў мастацкай літаратуры, сярод аўтараў былі А. Александровіч, Н. Базылеўскі, 3. Бя
Выдавецкія ліаркі Беларускага дзяржаўнага выдавецтва і Беларускага дзяржаўнага навуковатэхнічнага выдавецтва.
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
203
дуля, А. Вольны, В. Галубок, Ц. Гартны, М. Гарэцкі, А. Дудар, М. Зарэцкі, Я. Колас, К. Крапіва, Я. Купала, М. Чарот, К. Чорны і інш. Упершыню пачынаецца выданне збору твораў Я. Купалы. Выходзяць таксама першыя творы беларускіх кампазітараў.
У кастрычніку 1926 г. частка маладнякоўцаў стварае літаратурнае аб’яднанне «Узвышша», якое ў 1929 г. пачало выдаваць аднайменны часопіс. Юбілейны дадатак да газеты «Звязда» (30—31 снежня 1928 г.) «10 год Савецкай Беларусі» надрукаваў рэкламу новага часопіса:
«Першы нумар часопісі «Узвышша». Лік нумароў на год павялічан з 6 да 10. Кошт зменшаны з 7 да 5 рублёў. Адрас рэдакцыі Менск, Савецкая, 63».
Вокладку для часопіса «Узвышша» спраектаваў мастак Меер Аксельрод, паэт Уладзімір Дубоўка прапанаваў выпускаць вокладку розных нумароў у рознай колеравай гаме444. Для найбольш актуальных тэкстаў «Узвышша» рабіліся асобныя адбіткі з тытульным лістом і самастойнай пагінацыяй. Такім чынам атрымалі дадатковыя тыражы артыкулы Уладзіміра Дубоўкі «Праект літар для гукаў «дз» і «дж» (Менск, 1928, тыраж 100 экз.) і «Лацінка ці кірыліца. Да праекту рэформы беларускага альфавіту» (Менск, 1929, тыраж 50 экз.) — адбіткі гэтыя друкаваліся на гомельскай фабрыцы «Палесдрук».
Усяго ў 1928 г. у БССР налічвалася 8 літаратурных арганізацый, пісьменнікі — прыхільнікі пралетарскай ідэалогіі былі аб’яднаны ЦК КП(б)Б у Беларускім аддзяленні Усесаюзнай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў.
беаарускае літаратурна MACTAUKAt ЗГУРТАВАНЬНЕ у з В Ы Ш Ш A
Вокладка часопіса «Узвышша».
1929 г. № 7.
Вокладка кнігі Якуба Коласа «Першыя крокі». Мінск, 1925 г.
Тарас Гушча ( Якув Колле )
пепшыя КРОКІ
Д5ЯОЖАУМЛЕ ВыЛАвЕЦПІВА беЛАОУСІ AUhck 4925
204
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
ІНШЫЯ ВЫДАВЕйТВЫ
Вокладка кнігі «Дараднік вясковаму гаспадару». Смаленск; Мінск, 1926 г.
Кніга серыі «Гігіена — Фізкультура — Здароўе».
І.Л. Арабей. Чыстата захоўвае здароўе. Мінск, 1929 г.
Выдавецкай дзейнасцю займаліся таксама выдавецкія аддзелы пры Народным камісарыяце юстыцыі, Народным камісарыяце аховы здароўя, Дзяржплан БССР, асобныя ўстановы, ведамствы і нават прыватныя асобы. Так, рэдакцыйнавыдавецкі аддзел Цэнтральнага Савета прафесійных саюзаў Беларусі (РВА ЦСПСБ) забяспечваў выпуск літаратуры па пытаннях прафсаюзнага руху на рускай, беларускай, яўрэйскай і польскай мовах, у рэпертуары былі і выданні накшталт «Чаму і як рабочаму і служачаму патрэбна займацца фізкультураю» М. Задорына (Менск, 1929); «Дзяржпрацвыдавецтва» пры Народным камісарыяце працы БССР выдавала нарматыўныя дакументы, сярод якіх афіцыйнае выданне «Кодэкс аб працы Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі» (Менск, 1930), маленькага фармату ў каленкоравым пераплёце. Выдавецтва ЦК ЛКСМБ «Чырвоная змена» выпускала масавапалітычную літаратуру для камсамольцаў і піянераў; Дзяржаўнае выдавецтва БССР — разнастайную (універсальную) выдавецкую прадукцыю (афіцыйную, вучэбную, літаратурнамастацкую, для дзяцей і інш.). Народны камісарыят земляробства БССР выдаваў кнігі з пазначэннем «Выданьне НКЗБ» і таксама з
дапамогай іншых выдавецтваў, у прыватнасці праз «Авіявыдавецтва»: у 1926 г. тут выйшаў «Дараднік вясковаму гаспадару» — тыраж быў надрукаваны ў Смаленску (друкарня Опредснабзапа, вул. Вялікая Савецкая, 6). Аўтары гэтага «Дарадніка...» у прадмове выказалі падзяку за чытанне карэктуры выкладчыку беларусазнаўства вайсковапалітычнай школы ў Смаленску Ю.Н. Лазарэвічу. На 1928 г. НКЗБ выдаў пад сваёй маркай 35 назваў кніг, з якіх 15 — на беларускай мове і 20 — паруску.
Адным з асноўных выдавецтваў у рэспубліцы, акрамя Беларускага дзяржаўнага выдавецтва з філіялам у Віцебску (у 1934 г. перайменавана ў Дзяржаўнае выдавецтва БССР), было выдавецтва Інбелкульта. Асноўнымі яго задачамі (створана ў студзені 1926 г. на аснове рэдакцыйнавыдавецкага аддзела інстытута) быў выпуск навуковай літаратуры разнастайнага зместу: па мове і літаратуры, гісторыі і сацыялогіі, прыродзе і гаспадарцы, антрапалогіі і медыцыне.
Выходзілі таксама асобныя выданні, часопіс «Наш край», выдаваліся акадэмічная бібліятэка беларускіх пісьменнікаў, бібліятэка сцэнічных і музычных твораў, матэрыялы па беларускай геаграфіі, даведачныя выданні.
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
205
Акрамя таго, выходзілі працы польскага і яўрэйскага аддзелаў Інбелкульта і ваеннай камісіі. Пры выдавецтве з лістапада 1926 г. функцыяніравала спецыяльна абсталяваная друкарня, у якой і публікаваліся падрыхтаваныя Інбелкультам і ВНУ рэспублікі навуковыя выданні.
Якасць рэдактарскай падрыхтоўкі не заўсёды была на вышыні. Так, выдавецтва «Чырвоная змена» ў 1928 г. выпусціла кнігу аб жыцці кітайскай беднаты пад назвай «Чай», аўтар на вокладцы быў пазначаны ў мужчынскім родзе: Дзьмітрыеў, а на тытульным аркушы ў жаночым: Дзьмітрыева. Часта кнігі былі няправільна збрашураваны і чалавек, які не прагартаў выданне ў кнігарні, мог прынесці дамоў кнігу без канца, альбо з прапушчанымі старонкамі. Для барацьбы з такім бракам у друкарнях працавалі спецыяльныя правершчыкі — яны ўкладалі ў кнігу сваю візітную картачку, на якой была напісана назва друкарні і нумар правершчыка.
Паводле пастановы СНК БССР «Аб зацвярджэнні становішча аб дзяржаўных і грамадскіх выдавецтвах» (студзень 1930 г.) у Беларусі функцыяніравалі дзяржаўныя і грамадскія выдавецтвы (партыйныя, прафсаюзныя, кааператыўныя і інш.) рэспубліканскага і мясцовага значэння для выпуску кніг, брашур, часопісаў і газет. Буйнейшыя рэспубліканскія выдавецтвы знаходзіліся ў Мінску. У канцы 1930х гг. да іх належалі перш за ўсё Белдзяржвыдат (размяшчаўся на Барысаўскім тракце, Дом друку, 4ы паверх), газетначасопіснае выдавецтва ЦК КП(б)Б «Звязда» (Савецкая вул., 63), газетначасопіснае выдавецтва ЦК ЛКСМБ «Чырвоная змена» (Камсамольская вул., 25, пазней вул. Карла Маркса, 34), выдавецтва ЦК КП(б)Б — «Партвыдат» (Барысаўскі тракт, Дом друку, 3і паверх), выдавецтва ЦСПСБ. Былі зацверджаны таксама 8 рэдакцыйнавыдавецкіх аддзелаў (АН БССР, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, Наркамата земляробства, Навуковадаследчага інстытута імя У. Леніна, Кніжнай палаты БССР, Белахотсаюза, Каапбанка, Ветэрынарнага інстытута ў Віцебску)445. Хоць выдавецкай справай займаліся і іншыя арганізацыі, у прыватнасці ў 1936 г. выйшаў ілюстраваны каталог «Першамайская выстаўка архітэктуры», на якім было пазначана, што гэта «выданне Саюза савецкіх архітэктараў БССР і Белдзяржпраекта», Інстытут крыміналістыкі і навуковасудовай экспертызы НКЮ БССР выдаў дапаможнік «Сляды ног у крыміналістычнай практыцы» М. Штэйнгаўза (Менск, 1936) і да т.п.
Вокладка каталога «Першамайская выстаўка архітэктуры». Мінск, 1936 г.
Выдавецкая марка Інстытута беларускай культуры.
206
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
БЕЛДЗЯРЖВЫДАТ CTAHOBIUUA МАНАПАЛІСТАМ
У кастрычніку 1929 г. у Белдзяржвыдаце былі вылучаны спецыялізаваныя рэдакцыі, прадстаўленыя ў выглядзе 4 сектараў: 1 — сацыяльнаэканамічнай, палітычнай і ваеннай літаратуры; 2 — падручнікаў, навуковай і навуковапапулярнай літаратуры; 3 — дзіцячай і юнацкай літаратуры; 4 — мастацкай літаратуры.
1. Рэдакцыя сацыяльнаэканамічнай і палітычнай літаратуры (Партмассектар) рыхтавала серыю «Класы, партыі і саюзы моладзі свету», у якой выйшла манаграфія С. Севіна «Паўднёвая Амерыка» (пераклад з рускай мовы А. Таўбэ) і кніга гэтага ж аўтара «ПаўночнаАмерыканскія злучаныя штаты» (пераклад Загубанава).