• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    3 увядзеннем у 1930 г. усеагульнай пачатковай адукацыі патрабавалася яшчэ больш кніг для навучання, аднак ідэалагічная палітыка, паставіўшая чарговы раз пад сумненне створаныя нацыянальныя падручнікі, ізноў узводзіць праблемы недахопу вучэбных выданняў і прымае адпаведныя меры па іх вырашэнні. Асноўная нагрузка па выпуску вучэбнай літаратуры кладзецца на Белдзяржвыдат, які прымае актыўны ўдзел у пошуку і прыцягненні да напісання падручнікаў новых аўтараў [табл.1]. 3 72 падручнікаў, выпушчаных у другой палове 1933/1934 навучальнага года, 47 з’яўляліся перакладамі з рускіх выданняў455.
    Тыражы падручнікаў, выдадзеных вучпедсектарам ДВБ у 1935 г., вагаліся ад 30 да 140 тыс. паасобнікаў для пачатковай і сярэдняй школы, 6—7 тыс. для ВНУ, 10—12 тыс. для педтэхнікумаў, 30 тыс. — для школ для дарослых. Дапаможнікі для настаўнікаў выдаваліся тыражамі 3—7 тыс. экзэмпляраў (у ліку такіх дапаможнікаў у 1935 г. выйшла «Барацьба з беларускім нацдэмакратызмам у пытаннях асветы і школы» Дардака), a кнігі з «Бібліятэкі школьніка» мелі тыражы ад 3 да 10 тыс. экзэмпляраў. Для патрэб маладога чытача працуе юндзетсектар ДВБ, тут разам з навуковапапулярнымі, тэхнічнымі, палітыкаасветнымі кнігамі выдаюцца творы беларускіх пісьменнікаў Я. Коласа, Я. Купалы, 3. Бядулі, Я. Маўра («Сын вады», «У краіне райскай птушкі», «Палескія рабінзоны» і інш.), беларускія народныя казкі, а таксама класіка сусветнай дзіцячай літаратуры — Даніэль Дэфо, Марк Твэн, Жуль Верн, Конан Дойл.
    Тэхмассектар ДВБ выдаваў «Навуковапапулярную бібліятку для ФЗВ і юнацтва», куды ўключаліся лепшыя навуковапапулярныя творы накшталт «У глыб матэрыі» Мендзялеева, «Цікавая геаметрыя», «Цікавая фізіка» і «Жывая матэматыка» Перэльмана, «Час і каляндар» Полака. Назвы ўсіх кніг, што выдаваліся мінскай Цэнтральнай дзіцячай тэхнічнай станцыяй, пачыналіся з «Як зрабіць...» (электраматор, дынамамашыну, двухлямпавы прыёмнік, аэрасані, дэтэктарны прыёмнік, глісер, вадзяную турбіну, паравую турбіну, кінаапарат і г.д.).
    Для навучання маладога пакалення выпускаюцца (часта ў адмысловым мастацкім афармленні) шматлікія кніжныя серыі — ужо згаданая «Бібліятэка школьніка», а таксама «Малады прыродазнаўца», «Чырвоная змена», «Гігіена, фізкультура, здароўе», «Культура і тэхніка», «Навука і тэхніка», «Дзіцячы тэатр», для дзяцей і дарослых прызначаліся кнігі з «Бібліятэкі бязбожніка» і «Ленінскай бібліятэкі».
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    211
    Выпуск падручнікаў
    Белдзяржвыдатам (1929—1932)456	Табліца I
    Гады	Колькасць назваў	Тыраж (тыс.)
    1929	89	944
    1930	161	2180
    1931	247	3234
    1932	1119	4367
    Адсутнасць на паліграфічных прадпрыемствах Мінска неабходнага рыштунку (дастатковай колькасці лацінскіх шрыфтоў, у тым ліку гатычных) вымушала Белдзяржвыдавецтва заказваць некаторыя выданні за межамі Беларусі. Так, тыраж падручніка для сямігодкі «Рабочая кніга па нямецкай мове» Г. Пэцольд і С. Залескай (Менск, 1930) быў надрукаваны ў Ленінградзе друкарняй «Камінтэрн». Арыгінальныя ілюстрацыі да гэтай кнігі выканаў манаграміст МГ, на іх прысутнічаюць віды Мінска 1920х гг.: гарадскі аўтобус маршрута «Камароўка—Вакзал», міліцыянеррэгуліроўшчык, сталярная майстэрня, дзе на сцяне прымацаваны «Закон аб працы», разносчык
    газет, у сумцы якога «Звязда» і «Савецкая Беларусь» і да т.п.
    Ад пачатку 1930х гг. у тэматычных планах выдавецтваў пачынаюць фігураваць «сацыяльна важныя» выданні. Выпуск масавых выданняў ажыццяўляўся. у асноўным, у выглядзе серый і «бібліятэк», тэматыка якіх уключала асвятленне пытанняў сацыялістычнага будаўніцтва ў горадзе і на вёсцы альбо — як і называлася серыя — «Інтэрнацыянальнае выхаванне мас». Адна з найбольш запатрабаваных серый Белдзяржвыдавецтва — разлічаная на жанчын «Бібліятэка работніцы і сялянкі».
    Планавы рост аб’ёмаў кніжнай прадукцыі выдавецтваў забяспечвалі ў гэты час 83 друкарні рэспублікі, 67 з якіх — раённыя. У 1933 г. было закончана будаўніцтва ў Мінску буйнейшага паліграфічнага прадпрыемства — Дома друку458. Падрыхтоўка кадраў рабочых паліграфічнай прамысловасці была адным з клопатаў прафсаюза: рэзалюцыі 4га пленума ЦК Саюза рабочых паліграфічнай прамысловасці БССР, які прайшоў у 1936 г., паказваюць дзве галоўныя праблемы гэтага часу — вялікі лік прафесійных захворванняў і значная колькасць непісьменных рабочых459.
    Выпуск кніг у БССР на нацыянальных мовах (1921—1940)4S7
    Табліца 2
    Гады	На бел. мове ў %	У тым ліку на мовах (назвы)					
    		бел.	РУС	ЯЎР	пол.	літ.	розныя
    		18	156				22
    1922	17,7	26	111				10
    1923	12,5	28	150				6
    1924	18,8	62	262				6
    1925	46,7	169	155				38
    1926	61,1	277	138				38
    1927	59,7	389	206				57
    1928	66,5	461	158	52	13	4	5
    1929	72,5	559	105	85	18	—	3
    1930	88,4	1170	56	66	23	7	1
    1931	88,3	1301	38	112	14	8	1
    1932	85,5	1300	25	137	36	21	1
    1933	87	1100	31				133
    1934	82	995	78				140
    1935	79,3	800	120	66	41	28	89
    1936	73,7	691	174				73
    1937	58,7	375	234				21
    1938	57,4	460	306				35
    1939	50,5	392	340				43
    1940	48,6	375	362				35
    Разварот «Рабочай кнігі па нямецкай мове» Г. Пэцольд і С. Залескай. Мінск. 1930 г.
    te^^
    № 9 (n е u n).
    •й
    2a
    Schnee.
    der
    Weiss
    ist
    w&i
    Klee.
    der
    Leningrad.
    Moskau,
    ^Ш^
    Homel,
    Minsk,
    Mosyr,
    Polozk,
    Orscha,
    Bobrujsk —
    '6 ЛУ / //.J ^^/^l
    die
    Kreisstadte
    Bjelarussischen
    der
    ^/rz
    Sozialistischen
    Sowjetrepublik.
    st
    und griin
    ^ гг а аш/г
    e^^ /j^ a&i і^/сшг^е)
    
    
    
    Witebsk,
    
    
    
    
    
    
    
    
    214
    ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    CABEUKAfl йЭНЗУРА НАЗЫВАЕЦНА «ГАЛОУЛІТ»
    Арганізацыяй кантролю над друкаванай прадукцыяй бальшавікі пачалі займацца ад пачатку ўсталявання на месцах савецкай улады. Першыя кантралюючыя органы будаваліся як дэмакратычныя. Прыкладам, пасля арганізацыі ў ліпені 1920 г. Гомельскага аддзялення Дзяржвыдавецтва: «Бессістэмнае друкаванне спынілася. Ад часу арганізацыі Аддзялення ўся літаратура — кнігі, брашуры, лістоўкі — папярэдне да друкавання абмяркоўваецца рэдакцыйнай калегіяй, у рабоце якой прымаюць удзел лепшыя мясцовыя літаратурныя сілы, прадстаўнікі губкома РКП, губпалітпрасвета, губаднарадукацыі і інш. зацікаўленых ведамстваў»460.
    У выніку зацвярджэння СНК БССР 5 студзеня 1923 г. «Палажэння аб Галоўным упраўленні па справах літаратуры і выдавецтваў» у Беларусі была ўведзена цэнзура, якую стаў ажыццяўляць адзначаны Галоўліт (створаны крыху раней, у кастрычніку 1922 г., на ўзор аналагічнага ў РСФСР). Пасля змены нацыянальнай палітыкі ў 1930я гг. гэта ўстанова стала адным з інструментаў правядзення рэпрэсій супраць беларускіх пісьменнікаў і іх твораў. Галоўліт БССР ажыццяўляў папярэдні прагляд усіх прызначаных да апублікавання або да распаўсюджвання твораў, выдаваў дазвол на права іх выдання, на заснаванне новых выдавецтваў, складаў спісы друкаваных твораў, забароненых да продажу і распаўсюджвання, распрацоўваў абавязковыя для ўсіх выдавецтваў правілы, інструкцыі і распараджэнні. На ўсіх кнігах, што выдаваліся ў рэспубліцы, друкаваўся (на адвароце тытульнага ліста альбо на апошняй старонцы) надпіс «Галоўлітбел» (альбо «Галоўліт») і трохпяцілічбавы індывідуальны нумар цэнзара. Філіяламі рэспубліканскага «Галоўліта» былі абласныя «Гарліты», якія кантралявалі мясцовую выдавецую прадукцыю («Магакрліт» у Магілёве, «Віцліт» у Віцебску, «Калінакрлітбел» у Клімавічах і г.д.) Паводле даведніка «Уся БССР» за 1935 г. рэспубліканскі Галоўліт размяшчаўся ў Доме ўрада, мінскі Гарліт (Мінскае гарадское ўпраўленне па справах літаратуры пры Мінскім гарсавеце) знаходзіўся на вуліцы Карла Маркса, 16, гомельскі Гарліт — у гомельскім Доме Саюзаў. Цэнзуры не падлягалі выданні ЦК КП(б)Б «і ўвесь партыйны камуністычны друк, як і выданні Галоўпалітпрасвета».
    Ад пачатку пры Галоўліце ў якасці дарадчага органа была створана калегія спецыялістаў па розных галінах ведаў, у якую ўваходзілі прадстаўнікі партыйных і савецкіх органаў, літаратары, навукоўцы, як А. Баліцкі, У Ігнатоўскі, У. Пічэта, 3. Жылуновіч, С. Некрашэвіч і інш.461
    На пасяджэнні калегіі Галоўліта разглядаўся рукапіс Я. Коласа «У палескай глушы» і даваліся парады па яго выпраўленні, крытыкаваліся рэлігійныя матывы ў зборніку «Беларускія народныя казкі». У сярэдзіне 1920х гг. па рашэнні Галоўліта трапілі пад забарону асобныя творы Я. Пушчы, Т. Кляшторнага, М. Лужаніна. У 1926 г. адразу пасля прэм’ернага спектакля была знята з паказу п’еса Я. Купалы «Тутэйшыя». Аб’ектам цэнзурнага пераследу з’яўлялася не толькі мастацкая літаратура, але і навуковыя працы, падручнікі. У 1922—1924 гг. Галоўлітам былі забаронены кнігі Я. Лёсіка «Наша крыніца», «Аўтаномія Беларусі», прызнана шкоднай праца «Асноўныя матывы ў творчасці М. Багдановіча».
    У студзені 1926 г. Галоўліт паведаміў сваім акруговым аддзелам аб забароне друкаваць матэрыялы па рэвалюцыйным руху Беларусі без санкцыі Гістпарта пры ЦК КП(б)Б. Палітычнаму кантролю падлягалі перыядычны друк, дзейнасць клубаў. 3 арганізацыяй пры Галоўліце БССР 19 сакавіка 1929 г. Галоўнага камітэта па кантролю за рэпертуарам узмацнялася цэнзура тэатральнага і розных відаў пацяшальнага мастацтва.462
    Калі цэнзурныя абмежаванні ў 1920я гг. былі нязначнымі (прыкладам, мінскі гарліт дазваляў выдавецтву «Савецкая Беларусь» друкаваць кнігу вершаў Я. Купалы «Жалейка і гусляр», але з умовай выкінуць, дзе магчыма, слова «Бог», а дзе немагчыма — пісаць гэта слова з маленькай літары)463, то ў 1930я гг. створаная Галоўлітам сістэма нагляду і спецсховаў у Беларусі набыла больш жорскі характар, чым нават у Расіі464 . 3 другой паловы 1920х гг. Галоўліт стаў падпарадкоўвацца ўжо не Наркамасветы БССР, а аддзелу друку ЦК КП(б)Б, які ажыццяўляў кантроль і забяспечваў ідэалагічную вытрыманасць тэкстаў:
    Там, дзе балота скалечаных душ, Меліяратары духу ідуць, —
    напісаў У. Дубоўка ў 1927 г. у паэме «Кругі». У Дзяржаўным выдавецтве БССР былі створаны спецыяльныя групы кантролю за
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    215
    палітыкаэканамічнай, мастацкай, дзіцячай, педагагічнай літаратурай і група кантролю за ўсімі выданнямі з пункту гледжання захавання ў іх дзяржаўных таямніц. Хоць прычыны абмежавання асобных выданняў і іх аўтараў маглі быць не ў раскрыцці дзяржаўнай таямніцы, a ў групавой барацьбе літаратараў. Той жа самы паэт У. Дубоўка ў канцы 1928 г. пісаў: «Пэўная група пісьменнікаў на чале з Ц. Гартным, часткова ці поўнасцю заняўшы кіраўнічыя пасады ў «Савецкай Беларусі», «Полымі», Дзяржаўным Выдавецтве, Наркамасвеце (Галоўмастацтва), атрымала магчымасць рэгуляваць крытыку адносна сваіх твораў, друкаваць іх, уціскаючы іншых пісьменнікаў, чамусьці «няўгодных» прэзэсу гэтай групы. ... Прывілеяванае становішча групы Ц. Гартнага давяло яе да таго, што яна асьмелілася заяўляць, што толькі яна рэпрэзентуе беларускую літаратуру, што на Беларусі нікога больш не існуе, літаральна цкуючы няўгодных сабе»465. Ад гэткіх «спрэчак» недалёка было ўжо да даносаў у «кампетэнтныя органы», якія з сапраўды рэвалюцыйным энтузіязмам арганізавалі шэраг палітычных працэсаў, «дэмакратычна» залічаючы да ворагаў народу ўдзельнікаў самых розных літаратурных груповак. Колькасць забароненых твораў узрастала. Прыкладам, брашура пад назвай «Спіс № 1 — 1934 г. п’ес забароненых і дазволеных кіраўніцтвам па кантролю за рэпертуарам і відовішчамі пры НКА БССР», падпісаная начальнікам кіраўніцтва па кантролю за рэпертуарам пры НКА БССР К. Багушэвічам і надрукаваная тыражом 1700 экзэмпляраў, змяшчала звесткі аб 22 дазволеных п’есах і 86 выданнях драматычных твораў за 1910—1931 гг., якія былі забаронены.