• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Клопатам дзяржавы да насельніцтва рэспублікі своечасова даносілі пастановы з’ездаў Саветаў, пры гэтым права на надрукаванне важных дакументаў давалася і акруговым выканкомам. Для прыкладу назавём «Рэзалюцыі і пастановы Vra Усесаюзнага З’езду Саветаў (20га мая 1929 г.) і ІХга Усебеларускага З’езду Саветаў (8—12га мая 1929 г.)», выданне віцебскага акрвыканкома (Віцебск, 1929). Важнымі дзяржаўнымі дакументамі былі справаздачы аб дзейнасці рэспубліканскага і акруговых выканаўчых камітэтаў за некалькі
    гадоў працы. Прыкладам можа быць «Дзейнасць ураду БССР за 1926—27 год» — выданне кіраўніцтва спраў СНК і эканамічнай нарады БССР (336 старонак вялікага фармату з дадаткамкартай, тыражом 1000 экз.), альбо тоненькая «Справаздача аб дзейнасці Магілёўскага Акруговага Выканаўчага Камітэту Саветаў Рабочых, Сялянскіх і Чырвонаармейскіх дэпутатаў за 1924—25 і 1925—26 гг.», якая выйшла пад грыфам Другога Магілёўскага акруговага з’езду саветаў і была надрукавана тыражом 700 экз. у магілёўскай друкарнілітаграфіі «Саха і молат» у 1927 г. Кніга змяшчае падрабязную статыстыку змен, што адбыліся за два гады ў Магілёўскай акрузе ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гандлі, народнай асвеце, ахове здароўя, камунальнай гаспадарцы і іншых сферах жыцця. У табліцах між іншым прадстаўлена забеспячэнне магілёўскай міліцыі коньмі і матэрыяльнае забеспячэнне міліцыянераў (старшы міліцыянер атрымліваў 28 руб., а агент крымінальнага вышуку 44 руб. 60 кап.), рух злачыннасці і карная палітыка (злачынствы падзяляюцца на контррэвалюцыйныя, супраць парадку кіравання, службовыя, гаспадарчыя, супраць асобы, маёмасныя). Асобным раздзелам вылучана «Дапамога Чырвонай Арміі і ваенізацыя» (тут пака
    224
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Справаздача аб дзейнасці Магілёўскага акруговага выканаўчага камітэта Савета рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў за 1924—25 і 1925—26 гг. Магілёў, 1927 г.
    Рэзалюцыі і пастановы V Усесаюзнага зёзда Саветаў (20 мая 1929 г.) і IX Усебеларускага зёзда Саветаў (8—12мая 1929 г.). Віцебск, 1929 г.
    «впаяявмні
    j,2rJhriiujt«i^Jtoi>«Sbe»^
    Пралетарыі ўсіх краеў, злучайцеся!
    Кодэкс законаў аб шлюбе, сям’і і апецы БССРу рэдакцыі, прынятай IV сесіяй ЦВКБССР VII склікання. Мінск, 1927 г.
    СПРАВАЗДАЧА аб дзейнаеьці МАГІЛЕЎСКАГА Акруговага Выканаучага Камітзту Саветаў Рабочых, Сяпянскіх і Чырвонаармейскіх Дэпутатаў
    н 192425 і 192526 г.г.
    Рэзалюцыі і пастановы
    Vra ЎСЕСАЮЗНАГА ЗЬЕЗДУ САВЕТАЎ (20га мая 1929 г.) і
    IX га ЎСЕБЕЛАРУСКАГА ЗЬЕЗДУ САВЕТАУ (8—12га мая 1929 г.).
    Выданьне Віцебскага Акрвыканкому. г ВІЦЕБСК, 1429 г
    МЛПЛЕЎ.ВЬПАРУаЯ Т«в#Л«тоірнфмв мС«й ■ Молот" 1927
    0Р°Іе 11 Р“ Jс'* хр»еў, мучАЙйеся!
    кодэкс
    законаўаб шлюбе, сям'і і апецы БССРу рэдакцыі, прынятай IV сэсіяй ЦВК БССР VII скліканьня
    3 АЛЬФАБЭТНАПРАДМЕТНЫМ ПАКАЗАЛЬНІКАМ.
    КОДЕКС
    законов о браке, семье н опеке БССР в редакцнн, прннятой IV сессней ЦНК БССР VII созыва
    С АЛФАВМТНОПРЕДМЕТНЫМ УКАЗАТЕЛЕМ.
    М Е Н С К Выданьне Выдавецкага П аддзелу Аддзелу Законадаўчых Проэктаў і Кодыфікацыі НКЮ
    1927
    заны выдаткі на ўтрыманне кадравых часцей РСЧА і сталага складу часцей гарнізонаў у Магілёве, Быхаве і Чавусах). У раздзеле «Праца па ажыццяўленню нацпалітыкі» паказаны сродкі, што вылучаліся на падтрымку курсаў беларусазнаўства(утымлікунабеларусізацыю Магілёўскай тэрытарыяльнай дывізіі — 300 руб.), раскрываецца праца сярод яўрэйскага, польскага і латышскага насельніцтва акругі. У тым жа 1927 г. Магілёўскі акруговы выканком выдаў даведнік «Магілёўшчына да дзесятае гадавіны Кастрычнікавай Рэвалюцыі», у якім паказана статыстыка развіцця рэгіёну ўжо за дзесяць гадоў. Асаблівасць выдання гэтых афіцыйных справаздач у тым, што на вокладцы першай кнігі, якая выйшла ў пачатку года, надрукаваны стары герб БССР, а на тытуле другой з’яўляецца выява герба новай рэдакцыі.
    Перад Другой сусветнай вайной на паліцы стаялі дзяржаўныя выданні, якія ахоплівалі ўсе сферы юрыспрудэнцыі, ад «Канстытуцыі БССР» да зборніка пастаноў «Аб правах і абавязках дворнікаў (Інструкцыя Народнага Камісарыята камунальнай гаспадаркі БССР і Белжылсаюза ад 25 ліпеня 1935 года)».
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІ! (1917—1991)
    225
    Адукайыя. Асвета. Педагогіка
    Непісьменнымі ў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. былі да 45% мужчын і больш як 72% жанчын. Выдадзеныя да рэвалюцыі ў СанктПецярбургу «Лемантар» і «Чытанка» зрабіліся бібліяграфічнай рэдкасцю. Галоўным дапаможнікам для навучання грамаце пасля вызвалення часткі Беларусі ад белапалякаў быў «Беларускі лемантар» С. Некрашэвіча (Менск, 1922). Рашэнне аб друкаванні гэтага падручніка было прынята сходам літаратурнанавуковай калегіі Наркамасветы 23 мая 1921 г., у пастанове гаварылася: «Лемантар вельмі добры, багаты зместам па адозвам знаўцаў. Набыць і аддрукаваць у ліку 25 000 экз., а калі дапусціць тэхніка, то і болей»475. Аднак становішча з непісьменнасцю было пагражальнае. Паводле статыстыкі 1926 г. у БССР на 1000 жыхароў прыходзілася толькі 327 чалавек пісьменных, дзяцей ва ўзросце ад 8 да 11 гадоў вучылася 68%, астатнія папаўнялі шэрагі непісьменных476. Дзяржава прымала шмат захадаў дзеля ліквідацыі гэтай ганебнай сітуацыі, прынамсі ў 1924 г. было створана таварыства «Прэч непісьменнасць». У 1926 г. прайшоў першы рэспубліканскі з’езд таварыства, а ў кастрычніку 1928 г. — другі з’езд, на якім прысутнічалі і выступілі з прамовамі самыя высокія беларускія чыноўнікі. Матэрыялы з’езда (прамовы, тэзісы дакладаў, пастановы і Статут таварыства) былі надрукаваны асобнай брашурай тыражом 3 тыс. экз. з пазначэннем «Выданьне Ц.С. Тва «Прэч Няпісьменнасьць» (Менск, 1928).
    БССР ліквідавала непісьменнасць пры дапамозе «культармейцаў», узброеных беларускімі букварамілемантарамі, чытанкамі і іншымі дапаможнікамі. Сярод дапаможнікаў вылучаўся дэкламатар. Гэта была тоўстая кніга лепшых беларускіх паэтычных твораў, надрукаваная на добрай паперы, аздобленая гравіраванымі застаўкамі, буквіцамі і партрэтамі беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і артыстаў тэатра. Пытанне аб падрыхтоўцы дэкламатара разглядала навуковалітаратурная калегія пры Камасвеце Беларусі яшчэ ў 1921 г., на той час кніга называлася «Дудар». Для «перагляду зместу дэкламатара з боку палітычнаграмадзянскага, мастацкага і сцэнічнага», была створана камісія з трох асоб: 3. Жылуновіча, К. Міцкевіча, А. Ляжневіча, якая «прымаючы пад увагу, што вельмі цяжкая праца па складанню дэкламатара была выпаўнена тэрмінова», прыняла рашэнне выплаціць за зробленую працу аўтарскі ганарар «Ляжневічу і 2 яго супрацоўнікам»477.
    Аднак «тэрмінова» складзеная кніга выйшла толькі ў 1924 г. Яна называлася «Беларускі дэкляматар Чырвоны Дудар», выдаўцом было пазначана кааператыўнавыдавецкае таварыства «Савецкая Беларусь». Дэкламатар складаўся з трох частак: дзве першыя былі прысвечаны мінуламу, яны называліся «На шляху да рэвалюцыі» і «Рэвалюцыя», трэцяя паказвала рэчаіснасць і пабудову незалежнай сацыялістычнай Беларусі. Кожная частка пачыналася адмысловай застаўкай работы мастака Паўлюка Гуткоўскага. У якасці складальнікаў на тытульным аркушы названы Янка Купала, Цішка Гартны і Алесь Ляжневіч.
    Выдавалася і спецыяльная «Бібліятэчка культармейца», у якой у 1930 г. выйшла брашура «Палажэнне аб рабоце ячэек таварыства Прэч Непісьменнасьць». Гісторыяй стаў ўжо ўпамінаны падручнік Язэпа Лёсіка «Наша крыніца. Чытанне для беларускіх школ», выдадзены ў 1920 г. Беларускай цэнтральнай школьнай радай у Мінску ў час польскай акупацыі, які ў 1922 г. выйшаў другім, дапоўненым і выпраўленым выданнем пад шыльдай «Выданьне навуковалітэрацкага аддзелу камісарыяту асьветы БССР». Тыраж другога выдання быў надрукаваны ў Берліне, кніга мела нашмат больш якасных ілюстрацый, як дадаткі былі прыкладзены анатамічныя табліцы будовы цела чалавека. Грашовая дапамога з Масквы рабіла няпэўным статус Дзяржаўнага Беларускага Выдавецтва, менавіта яго падпарадкаванне: рэспубліканскае альбо саюзнае. Аб гэтым ускосна сведчыць, напрыклад, выданне «Выпісы з беларускае літаратуры: частка I», укладзенае М. Гарэцкім, Ул. Дзяржынскім і П. Караваем, якое ў 1925 г. 2я друкарня БДВ надрукавала пад грыфам Народнага камісарыята асветы БССР. У выхадных звестках на тытуле было пазначана: «Дзяржаўнае Выдавецтва. Масква—Ленінград, 1925», хоць на вокладцы было надрукавана: «Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, Менск, 1926».
    Для працы з непісьменнымі культармейцы з 1925 г. выкарыстоўвалі выдадзены Галоўнай управай палітычнай асветы Наркамасветы лемантар для дарослых «Наша сіла — ніва да машына» С. Некрашэвіча, М. Байкова і М. Багдановіча (другое выданне — 1927 г.). У 1926 г. з’явіўся «Лемантар для сельскагаспадарчых і лясных рабочых «Наша сіла — Саюз». Гэты падручнік быў створаны па заказе Галоўпалітасветы і Цэнтральнага аддзялення саюза сельскагаспадарчых і лясных рабочых БССР. Тыраж 20 тыс. экз. на добрай паперы з ілюстрацыямі Г Змудзінскага (кніга дру
    226
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Разварот кнігі «Беларускі дэкламатар Чырвоны дудар». Мінск, 1924 г.
    кавалася ў 1й дзяржаўнай друкарні ДзВБ) аказаўся надта малы, але дыфіцыт паперы не дазваляў выдаць больш паасобнікаў. Каб павысіць «каафіцыэнт карыснага дзеяння», на адвароце вокладкі быў надрукаваны лозунг: «Пісьменны, перадай лемантар няпісьменнаму!» Змест лемантара быў разлічаны пераважна на вяскоўцаў, галоўнымі дзеючымі асобамі немудрагелістых тэкстаў былі сяляне. «Кааперацыя — найлепшы сродак сувязі горада з вёскай», «Батрацкі пачын», «Камсамол і батрак», «Што трэба знаць пастуху», «Батрацкі працоўны дагавор» — такія і падобнага зместу тэксты пераважаюць у гэтым выданні. Як адмоўныя персанажы сучаснага жыцця фігуруюць кулак, non і пан — галоўныя ворагі працоўнага люду.
    У 1929 г. вялікім тыражом быў выдадзены лемантар для дарослых «Наша сіла — саветы» (вытрымаў тры перавыданні), адначасова з’явіўся «Лемантар» для малодшых школьнікаў С. Некрашэвіча. У 1930 г. тыражом 80 тыс. экз. быў выдадзены іншы падручнік для ліквідацыі непісьменнасці: «Ударнік. Лемантар для гарадзкіх школ граматы», які навуковаметадалагічным камітэтам НКА БССР быў рэкамендаваны ў якасці падручніка для гарадскіх школ граматы. У кнізе часткова выкарыстаны
    ілюстрацыі Г. Змудзінскага з лемантара 1926 г. Аўтары кнігі А. Маклюк і П. Пруднік між іншым гавораць у прадмове: «Адсутнасць спецыяльнага лемантара для гарадскіх школ граматы ва ўмовах БССР не давала магчымасці пабудаваць працэс навучання грамаце на блізкім і даступным для гарадскога рабочага матэрыяле. Гэты недахоп мы і імкнуліся ліквідаваць, складаючы лемантар «Ударнік»...