Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Літаратура па геаграфіі замежных краін зьяўлялася ад выпадку да выпадку, часта дапаможнікамі ў гэтай галіне былі выданні экпраўсектра ДВБ, напрыклад, «Японія ў Манчжурыі» С. Дашынскага, якая пачынаецца главой «Што ўяўляе сабой Японія як імпэрыялістычная дзяржава» (а заканчваецца, да слова, главой «Мірная політыка Савецкага Саюзу»), альбо «Літва» В. МіцкевічаКапсукаса, выдадзеная ў серыі партмассектара ДВБ «Нашы суседзі».
Сусвет заўсёды вабіў чалавека, беларусы тут не сталі выключэннем. «...Бацьком маім, — Нарцызу, што пры жыцці сваім любіў гутаркі а планэтах і матцы Юзэфе, ад каторай ніраз даводзілася чуць: «Вучыся і пазнай нябесныя бегі», — гэта словы прысвячэння з тытульнага ліста кнігі Язэпа Драздовіча «Нябесныя бегі». Кніга выйшла ў 1931 г. у Вільні з ілюстрацыямі (лінарытамі) аўтара і яго коштам для спажывання «афярнапрацуючых дзеля навук». У Савецкай Беларусі падручнікі і папулярныя кнігі па астраноміі заўсёды ў полі зроку выдаўцоў хаця б і таму, што яны спрыялі фарміраванню атэістычнага погляду на сусвет. Для кніг па астраноміі нават у эканамічна цяжкай сітуацыі 1920х гг. знаходзілася папера лепшага гатунку. У якасці прыкладу можна ўспомніць мінскія падручнікі па астраноміі, віленскія выданні з аўтарскімі літаграфіямі Я. Драздовіча і пераклад фантастычнай аповесці К. Цыялкоўскага «На Месяцы» з прадмовай вядомага папулярызатара навукі Я. Перэльмана.
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
233
Медынынская кніга
Папулярныя кніжкі з асновамі медыцынскіх і санітарнагігіенічных ведаў былі пастаяннай часткай рэпертуару беларускіх выдавецтваў. Ужо згаданая серыя Белтрэстдруку «Сялянская бібліятэка» ўключала ў сябе «Парады цяжарным» доктара Цьвікевіча (№ 3), і яго ж «Гадаваньне грудных дзяцей» (№ 13). Рэгулярна выдаваліся кнігі па ваеннасанітарнай справе, напрыклад, «Як захаваць сілы на паходзе» Львова, «Як зберагчы здароўе ў час паходу» С. Бязукладнікава, «Як папярэдзіць намульванне ног» Кофмана, «Гігіена чырвонага байца. Папулярныя гутаркі для чырвонаармейцаў» М. Сандамірскага, «Тэхніка дапамогі раненым і атручаным» Энціна і інш.
У даваенны перыяд беларускія аўтары ў шэрагу выпадкаў стварылі выдатныя дапаможнікі, аналагу якім не было ў СССР. Гэта датычыць вялікага (538 старонак) падручніка для ўрачоў і студэнтаў «Дзіцячая хірургія» (Менск, 1933 г.). Яго аўтар — дацэнт А.Е. Мангейм, выкладчык курсу дзіцячай хірургіі Беларускага медыцынскага інстытута — першы сказ прадмовы зрабіў палітычна актуальным: «Новыя формы работы на падставе шасьці гістарычных умоў т. Сталіна, другая надыходзячая пяцігодка нашага соцыялістычнага будаўніцтва высоўваюць перад намі ўсё новыя і новыя, больш шырокія магчымасці і задачы і прыводзяць нас да новых перамог на профіляктычным фронце па ахове здароўя нашага маладога пакаленьня — будаўнікоў новага соцыялістычнага грамадства...» Але на гэтым палітыка заканчваецца і далей чытач карыстаецца навуковай, прытым напісанай добрай мовай (перакладчык не ўпамінаецца, аўтар напісаў свой тэкст адразу пабеларуску), грунтоўнай манаграфіяй, якая мае 170 ілюстрацый: схематычных малюнкаў і фотаздымкаў. А. Мангейм зазначае, што «рысункі часткаю ўзяты з маёй практыкі, часткаю — з іншых падручнікаў». Заканчваецца кніга «Памяткай дзіцячага хірурга», якая складаецца са 105 коратка сфармуляваных парад на розныя клінічныя выпадкі. Для зручнасці карыстання маецца алфавітны паказальнік, а ў канцы дададзена вялікая спецыяльная бібліяграфія. Аўтар адзначае ў прадмове: «Прабачэннем магчымых недахопаў майго падручніка павінна служыць тое, што гэты падручнік з’яўляецца першай кніжкай па дзіцячай хірургіі ў СССР». Праз
два гады ў Мінску пад рэдакцыяй і з прадмовай прафесара М. Сакалоўскага выйшла яшчэ адна беларуская кніга па хірургіі: «Падручнік па хірургіі для медтэхнікумаў» (Вучпедсектар ДВБ). Стваральнік гэтага падручніка — доктар Г.І. Сегаль, старшы асістэнт 2й хірургічнай клінікі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ўжо быў вядомы як аўтар некалькіх друкаваных прац, у прыватнасці кнігі «Язва і рак страўніка» (вучпедсектар ДВБ, Менск, 1933 г.). 3 году ў год ДВБ выдавала папулярныя медыцынскія кніжкі, якія павінны былі павышаць агульны культурны ўзровень насельніцтва і дапамагаць прафілактыцы небяспечных хваробаў: «Тубэркулёз, сыфіліс і алкоголь — вось самыя частныя дастаўнікі сьляпых, вось нашыя самыя злыя ворагі... з 100 дзяцей, акія асьлеплі ў раньнія дзіцячыя гады, 58 асьлепла ад трыпэрнага запаленьня», — гаворыць дацэнт М.А. Дворжац у кніжцы «3 чаго сьлепнуць малыя дзеці» (Менск, БДзВ, 1930 г., тыраж 5000 экз.).
Дапаможнікамі па хірургіі, як і масавапапулярнымі выданнямі медыцынскай тэматыкі беларуская медыцынская кніга не абмяжоўвалася. Значнай падзеяй у галіне сацыяльнай медыцыны і прафілактыкі стала манаграфія, падрыхтаваная і выдадзеная Клінікай прафесійных захворванняў Народнага камісарыята аховы здароўя БССР пад рэдакцыяй дырэктара інстытута аховы працы С. Дзіхцяра і дырэктара клінікі прафесійных захворванняў С. Ефім’ява: «Рабочыя дражджавікі гораду Менску: сацыяльнагігіенічная характарыстыка» (Менск, 1930 г.). Пачынаецца манаграфія главамі з кароткімі звесткамі аб дражджавой прамысловасці і аб прыродзе дражджэй, апісання працэсу вырабу дражджэй «па старому праверанаму спосабу з зерня», санітарнага апісання дражджавых заводаў і санітарных характарыстык прафесій квасільніка, сепаратарніка, саладзільніка, вальцавальніка і інш. Далей ідуць главы з агульнымі звесткамі аб рабочых дражджавіках горада Мінска, іх сацыяльнабытавых умовах, іх біяметрыя і апісанні асноўных захворванняў — ад хірургічных да нервовапсіхічных.
Сярод іншых медыцынскіх кніжак звернем увагу на выдадзеную ў 1933 г. (без пазначэння выдавецтва) працу прафесара В. Чэрвакова і доктара М. Мурашкі «Характарыстыка стрэлу і параненняў з дробнакалібернай зброі» з паралельным тытулам і рэзюмэ на французскай мове.
234
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Палітычная кніга
Кнігі з біяграфіяй Карла Маркса і творамі Леніна выйшлі ў Мінску яшчэ да пачатку Першай сусветнай вайны. Пасля ўтварэння БССР і заканчэння савецкапольскай вайны найбольшыя колькасныя паказчыкі па тыражах і назвах у Беларусі былі за выданнямі твораў К. Маркса, Ф. Энгельса, У. Леніна, I. Сталіна. Калі ў 1924—1933 гг. было выдадзена 66 назваў іх твораў агульным тыражом 571 тыс. экз., то за 1933—1937 гг. — 137 назваў тыражом каля 3 млн. экз. Толькі ў перадваенныя гады ў БССР выйшла 225 назваў кніг У. Леніна агульным тыражом 2 млн. 290 тыс. экз.481. Значную лічбу складалі выданні твораў і прамоў партыйных і савецкіх дзеячаў, напрыклад, у Мікалая Бухарына пабеларуску выйшла 6 кніг, у Міхаіла Калініна — 25, у Клімента Варашылава — 27, з якіх 8 перавыданняў кнігі «Сталін і Чырвоная армія» (1930—1941).
Тыражы твораў класікаў марксізмуленінізму перавышалі тыражы ўсіх іншых відаў літаратуры. Напрыклад, тыраж твораў класікаў беларускай мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР у 1937—1939 гг. склаў 1234 тыс. экз., а класікаў марксізмуленінізму толькі на беларускай мове — 1668 тыс. экз.482 Шмат выдавалася літаратуры па прапагандзе вучэння класікаў марксізму, вывучэнню іх біяграфій, методыцы працы з іх творамі. Асаблівым попытам карысталіся кнігі пра У. Леніна, прыдатныя для сістэмы палітвучобы ўсіх узроўняў — ад дзіцячага садка да вайсковай часці, рабочай і сялянскай партячэйкі.
Выданні, прысвечаныя правадырам СССР, часта выдаваліся ў палепшаным паліграфічным выкананні. Чырвоны тканевы пераплёт, вялікія палі, двухколерны друк, малюнкі лепшых мастакоў (Н. Пашкевіча, В. Мурашова, Н. Гусева і А. Волкава) на кожнай старонцы — адна з самых прыгожых кніг, што выйшлі ў 1936 г. у ДВБ, называлася «Вялікаму Сталіну ад беларускага народу» (датавана 11 ліпеня 1936 г.). Гэта кніга альбомнага фармату не мае традыцыйнага тытульнага ліста (на двух паралельных тытулах толькі назва, не пазначаны ні год ні месца выдання), у канцы вершаванага тэксту паведамляецца, што пісьмо падпісалі 2 мільёны працоўных Савецкай Беларусі, a ў вершах пераказалі беларускія паэты Янка Купала, Якуб Колас, Андрэй Александровіч, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка і Ізі Харык. Подпісы паэтаў надрукаваны факсімільна. Паралельна з арыгінальным беларускім тэкстам
надрукаваны пераклад на рускую мову, выкананы паэтамі Аляксандрам Безыменскім, Міхаілам Галодным, Міхаілам Ісакоўскім і Аляксеем Сурковым. Альбом быў здадзены ў мінскую друкарню імя Сталіна 20 лістапада 1936 г., а ўжо 22 лістапада падпісаны да друку. У наступным, 1937 г., выданне было паўторана, але на гэты раз без вялікай спешкі: здадзена ў друкарню 17 студзеня, а падпісана да друку 4 красавіка. Другое выданне было аднамоўным (толькі беларускі тэкст), адпаведна мела ўдвая меншую колькасць старонак і меншую колькасць ілюстрацый, меншы фармат і ў шэсць разоў большы тыраж — 20 120 экз. (першае выданне — 3185 паасобнікаў).
У 1936 г., напярэдадні арганізаванага Сталіным і Камуністычнай партыяй «вялікага тэрору» калектыўных песнапенняў беларускіх паэтаў да маскоўскіх кіраўнікоў выйшла аж два. Першае было надрукавана выдавецтвам ЦК КП(б)Б у верасні і называлася пабыліннаму шырока: «Дванаццаць песень пра нашу непераможную Чырвоную Армію, пра яе тварца і натхніцеля вялікага Сталіна, пра яе палкаводца Клімента Варашылава, пра гераічныя паходы і бітвы, пра мужнасць сыноў беларускай зямлі, пра надзейную варту совецкіх граніц, пра еднасць народу і арміі, пра нашых шчаслівых і смелых дзяцей, пра нашу сталінскую радасную моладзь. Прысвячаецца слаўнай рабочасялянскай Чырвонай Арміі і яе правадыру — першаму маршалу краіны соцыялізма Кліменту Ефрэмавічу Варашылаву». Аўтарамі былі Янка Купала, Якуб Колас, Андрэй Александровіч, Пятрусь Броўка і Пятро Глебка. Кнігу склалі дванаццаць вершаў апавядання пра цяжкі лёс беларусаў за часамі цара і паноў, пра мужных і магутных палкаводцаў Варашылава і Аржанікідзе, пра моц Чырвонай Арміі сёння і пра жаданне народу падтрымаць армію. Асновай дзесятай песні быў знакаміты верш Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык»: ён заканчваўся радкамі, якія ў хрушчоўскія і пазнейшыя часы цэнзура паслядоўна выкідала з усіх (нават акадэмічных) выданняў:
На моры зірнуць хоць раз вокам, Як ходзяць па іх караблі.