• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Ляцеці далёка, высока, Ды так пабываць у Крэмлі.
    I там, зпад нябеснае далі, Гукнуць над зямлёй і людзьмі: — Дзень добры, таварыш наш Сталін! — Паклон з самалёта прымі!
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    235
    Разварот кнігі «Вялікаму Сталіну ад беларускага народа». Мінск, 1937 г.
    Тыраж першага выдання «Дванаццаці песень» быў 15 тыс. паасобнікаў. У 1940 г. кнігу перавыдалі (у чырвонай каленкоравай вокладцы, крыху меншым за першае выданне фарматам) у рэдакцыі мастацкай літаратуры Белдзяржвыдата тыражом 5 тыс. экз. Тэкст застаўся нязменным, але змянілася напісанне партыйнага дэвізу на авантытуле: калі ў выданні 1936 г. дэвіз гучаў «Пролетарыі ўсіх краін, злучайцеся!», то ў выданні 1940 г. крыху іначай: «Пролетарыі ўсіх краін, еднайцеся!». I ў першым, і ў другім выданні «Дванаццаць песень» заканчваюцца трыма здравіцамітостамі:
    Падымемжа чаркі сям’ёю народаў За армію нашу, за грозную сілу, За маршала нашых геройскіх паходаў, — Хай доўгія годы жыве Варашылаў!
    Падымемжа чаркі за партыю нашу, Што нас прывяла да здабыткаў вялізных, За мудры ЦК, баявы і бясстрашны, — Хай славіцца Ленінскі штаб большэвізма!
    Падымемжа самыя поўныя чаркі За вобраз, раскрыўшы нам светлыя далі, За слаўнае імя, за геній наш яркі, — Хай славіцца Сталін!
    Кіруючая ў БССР камуністычная партыя стварыла такі парадак, пры якім прынагодная палітычная кніга падмацоўвала ўсе палітычныя кампаніі ўлады і пры гэтым з’яўлялася вельмі аператыўна. Адразу ж пасля другой усебеларускай канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) Цэнтральны камітэт МОПРа Беларусі ў 1925 г. выдаў на чатырох мовах (беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай) брашуру «Дзейнасць МОПР’у ў Беларусі», якая была справаздачай за першы год працы гэтай арганізацыі ў рэспубліцы, а таксама змяшчала тэкст прамовы Р. Зіноўева на 1м Усесаюзным З’ездзе МОПРа ў Маскве 15 мая 1925 г. (Белы тэрор і задачы МОПРу), ліст «Да палітычных зняволеных Беластоцкай турмы», склад ЦК МОПРа Беларусі, абранага на 2й Усебеларускай канферэнцыі МОПРа і іншыя матэрыялы. Партмассектар ДБВ рэгулярна рыхтаваў актуальныя выданні на міжнародныя тэмы накшталт «Пуанкарэ прагне вайны», альбо «Нэгры пад пыгнётам імпэрыялізму» (абедзве Мінск, 1931). Тэмы міжнародных адносін і жыцця ў замежных краінах апрача кніг пастаянна былі ў сферы ўвагі беларускай перыёдыкі. Палітычна актуальныя матэрыялы на тэмы міжнароднага жыцця змяшчалі нават дзіцячыя газеты і часопісы.
    236
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі «Дзейнасць МОПРа ў Беларусі». Мінск, 1925 г.
    Вокладка кнігі Д. Падмора «Негры пад прыгнётам імперыялізму».
    Мінск, 1931 г.
    Выходзілі аітацыйныя кнігі і ў абласных цэнтрах. Напрыклад, у 1936 г. Гомельскі гарком КП(б)Б у серыі «У дапамогу партработніку» выдаў асобнай кніжачкай (тыражом 3000 экз.) перакладзены на беларускую мову артыкул з цэнтральнай газеты «Правда»: «Прыём у партыю і лёгкадумная кампанейшчына».
    Пабудова сацыялістычнай дзяржаўнасці патрабавала ад кіраўніцтва БССР новых святаў. Частка з іх былі агульнасавецкія (1 мая, 7 лістапада), да такіх святаў выдаваліся адпаведныя кнігі. Праца С. Баркоўскага «1 мая на Беларусі» была так запатрабавана, што яе перавыдалі двойчы: у Галоўпалітасвеце ў 1927 г., a потым — выпраўленую і дапоўненую — пад грыфам Беларускай акадэміі навук у 1932 г. A для дзяцей аб тым, як святкавалася 1е мая да Кастрычніцкай рэвалюцыі апавядалася ў перакладзенай з рускай мовы кнізе М. Алейнікава «Дзіўнае свята».
    Пачалі адзначаць і мясцовыя беларускасавецкія памятныя падзеі. Да іх належаў свой «Чырвоны Кастрычнік», кульмінацыяй якога стала вызваленне ад белапалякаў. Абгрунтаванне гэтага свята зрабіў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў на старонках кнігі, якая была выдадзена ў 1925 г. у Клімавічах: «5 гадоў з часу вызвалення Беларусі ад белапалякаў: 11/ VII 1920 г. — 11/VII 1925 г.». «Савецкая Бела
    русь лічыць «Чырвоным Кастрычнікам» час, пачынаючы з кастрычніка 1917 года й канчаючы 1920 годам», — гаворыць ён на першай старонцы гэтай кнігі, у артыкуле «Свята «Чырвонага Кастрычніка» на Беларусі». Далей канспектыўна паведамляюцца факты скончанай пяць год назад вайны, якую сам Чарвякоў прайшоў на пасадзе начальніка палітаддзела Гомельскага ўмацаванага раёна Заходняга фронту Чырвонай Арміі. Вось апошнія фразы артыкула:
    «...Прайшоўшы 600 вёрст наперад, Чырвоная армія прымушана была адыйсці на 400 вёрст назад.
    Але 200 вёрст засталося за рэвалюцыяй.
    Менск стаў свабодным, чырвоным цэнтрам свабоднай Савецкай Беларусі.
    Акрамя таго, у гэтай выдадзенай Клімавіцкім акругкомам КП(б)Б кніжцы змешчаны артыкул прафесара У. Ігнатоўскага «3 гісторыі Беларусі. Польская окупацыя 8/VIII 1919 — 11/VII 1920», успаміны ўдзельнікаў вайны і літаратурныя творы, сярод якіх «Ад веку мы спалі» (беларуская Марсельеза) на яўрэйскай мове, а таксама песьня «Аружжам на сонцы блішчэўшы». Апошняя мае словы, якія неадназначна паказваюць нязгоду з вынікамі прайгранай вайны:
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    237
    Разварот кнігі «5 гадоў з часу вызвалення Беларусі ад белапалякаў». Клімавічы, 1925 г.
    I ўсе, калі дружна зьбяромся, I станем дружна ўсе, як адзін, Дык тады ад паноў адаб’ёмся I панам Беларусь не дадзім!
    К Чарвякову нашы словы Мы чакаем твой загад — У заходняй Беларусі Мусіш наш прымаць парад!
    Кнігамі адзначалі юбілейныя (і не толькі) даты Беларускай Савецкай Рэспублікі. У 1924 г. пад грыфам Цэнтральнага аддзела работніц і сялянак ЦК КП(б)Б у Мінску была выдадзена брашура з прамовай старшыні ЦВК СССР і БССР Аляксандра Чарвякова «Сем гадоў улады рабочых і сялян», яе вокладка ўпрыгожана графічным партрэтам нядаўна памёрлага У. Леніна. Тэкст з апісаннем дасягненняў савецкай улады напісаны ў форме звароту да працоўных жанчын. У лістападзе таго ж 1924 г. пачалося выданне на беларускай мове часопіса для жанчын, які быў названы «Беларуская работніца і сялянка». «Беларуская жанчына захавала некранутай беларускую мову, і цяпер яшчэ той, хто хоча наўчыцца, якой мовай трэба гаварыць з народам, з селянінам, дык няхай часьцей заглядвае на вёску і вучыцца прыго
    жай, мілагучнай, жывой беларускай мове ў беларускай жанчыны», — пісаў А.Р. Чарвякоў483.
    Напярэдадні дзесяцігадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1926 г., сакратарыят ЦВК БССР выдаў кнігу Я.А. Пятровіча (Янкі Нёманскага) «Адноўленая Беларусь», дзе на падставе статыстыкі паказваліся рэальныя дасягненні рэспублікі і называліся перспектывы яе далейшага развіцця.
    Праз год увесь СССР адзначаў першую круглую дату Кастрычніцкай рэвалюцыі — 10гадовы юбілей. 3 гэтай нагоды ў Мінску была створана Цэнтральная камісія ЦВК БССР па адзначэнні 10й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая разам з Інстытутам гісторыі партыі ЦК КП(б)Б праз Беларускае дзяржаўнае выдавецтва выдала з гэтай нагоды дзве кнігі А. Чарвякова. Адна з іх называлася «За Савецкую Беларусь» і выйшла пад шыльдай гістпартаддзела ЦК КП(б)Б і Цэнтральнай камісіі ЦВК БССР па адзначэнні 10й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. У прадмове аўтар абвяшчае, што гэта праца «ёсць спроба даць кароткі, канспектыўны агляд галоўных этапаў барацьбы за Савецкую Беларусь...», а таксама заклікае, каб «кожны чытач, праглядзеўшы кнігу, запаліўся б жаданнем паправіць яе, палепшыць, дзеля чаго напісаў бы мне зусім шчыра і адкрыта аб усіх добрых і дрэнных
    238
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі
    А. Чарвякова «Сем гадоў улады рабочых і сялян». Мінск, 1924 г.
    баках кнігі... Разам з рабочымі і сялянамі, разам з працоўнай інтэлігенцыяй мы творым новае сацыялістычнае жыццё, разам трэба пісаць і кнігу нашага жыцця». У прадмове ёсць падзякі тым, хто дапамагаў збіраць матэрыял (Ю. Ігнаценку і У. Каліноўскаму), а таксама Самуілу Агурскаму484 і Стэфану Гельтману485 за заўвагі, якія аўтар улічыў і ўнёс у тэкст да надрукавання.
    Кніга «беларускай палітычнай сучаснасьці», як вызначыў яе сам аўтар, пачынаецца главой «На перагібе гісторыі», з агульнатэарэтычнымі заўвагамі наконт развіцця грамадства і гісторыі, у канцы якой выснова: «Чалавечае грамадства ў бягучы момант знаходзіцца на перагібе сваёй гісторыі, у паласе сусьветнай Кастрычнікавай рэвалюцыі, пачатак якой палажыла Кастрычнікавая рэвалюцыя ў былой Расіі». Другая глава — «Беларусь перад Кастрычнікавай рэвалюцыяй» — гэта спроба разабраць вытокі і прычыны нацыянальнавызваленчага руху Беларусі як рэгіёна сутыкнення расійскіх і польскіх эканамічных і дзяржаўных інтарэсаў, а таксама супярэчнасцяў каталіцызму і праваслаўя. Агаворваецца цяжкае эканамічнае становішча Беларусі ў перыяд царскай Расіі, слабае развіццё культуры (у 1914 г. на 1000 чалавек насельніцтва 327 пісьменных, а на вёс
    цы 276 разам з тымі, хто вучыцца), у той час як на Украіне 416, у еўрапейскай Расіі 434, а ў заходнееўрапейскіх краінах непісьменных ужо няма, або ёсць вельмі мала. 3 гэтага становішча вынікаюць прычыны рабочага руху ў гарадах Беларусі: аўтар успамінае забастоўкі ў Мінску, Віцебску, Вільні, Беластоку, БрэстЛітоўску, Горадні, Гомелі.
    Трэцяя глава названа «Кастрычнік на Беларусі». Гаворка ідзе пра стан рэчаў паміж Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыямі са спасылкамі на кнігу В. Кнорына «1917 год в Белорусснн н на Западном фронте». Чарвякоў апісвае стварэнне 25 сакавіка 1917 г. у Мінску Беларускага Нацыянальнага Камітэта, які высунуў лозунг нацыянальнакультурнай аўтаноміі, і ўтварэнне 25 сакавіка 1918 г., у часы нямецкай акупацыі, незалежнай «Беларускай Народнай Рэспублікі» і хадайніцтва перад нямецкім кайзерам Вільгельмам аб прыняцці Беларусі пад сваю высокую руку. Чарвякоў даводзіць бальшавісцкае тлумачэнне падзей і спрачаецца з Я. Варонкам аб тым, які ж быў Усебеларускі Кангрэс 1917 года, ці ёсць праўдай тое, што хоць Кангрэс стаяў на савецкай платформе, але Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту разагнаў яго, абапіраючыся на латышскія і кітайскія атрады.
    Гаворачы аб Беларусі — дзяржаве саветаў, яе кіраўнік прадстаўляе чытачу статыстычную інфармацыю: колькі ў якія саветы каго абрана (рабочых, сялян, саматужнікаў, інтэлігенцыі, чырвонаармейцаў і да т.п.). Пятая глава апавядае пра сацыялістычнае будаўніцтва Савецкай Беларусі. Самай значнай палітычнай падзеяй пасля савецкапольскай вайны стала павелічэнне тэрыторыі рэспублікі ў красавіку 1924 г. за кошт паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерань: «Частка задачы па аб’яднанні беларускіх тэрыторый у складзе БССР такім чынам ужо выканана. Гэта дае ўпэўненасць, што будзе выканана і далейшае аб’яднанне ў складзе БССР тых тэрыторый, што часова, з прычыны неспрыяльных палітычных умоў, дагэтуль падпарадкаваны суседнім дзяржавам» (С. 59—60). Кіраўнік дзяржавы дае аналіз прамысловасці, сельскай гаспадаркі, банкаўскай справы, нацыянальнага складу краіны, паведамляе статыстыку адчыненых школ, хатчытальняў, бібліятэк, з гонарам гаворыць пра 4 ВНУ рэспублікі: БДУ і Камуністычны універсітэт у Мінску, Віцебскі ветэрынарны інстытут і ГорыГорацкую сельгасакадэмію. Па справе правядзення такой важнай для БССР палітыкі беларусізацыі А. Чарвякоў паведамляе, што з