Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Складаючы лемантар, мы мелі на ўвазе не толькі зусім непісьменных, але і так званыя групы «востра» малапісьменных. Гэтым тлумачыцца досыць вялікі аб’ём лемантара, а таксама і падбор матэрыялу для чытання, часам не зусім даступнага для непісьменнага».
Адначасова з лемантаром «Ударнік» была выдадзена «Праграма для заняткаў з дарослымі ў школах граматы і метадычны дапаможнік да лемантара «Ударнік» (Менск, 1930), гэтых жа аўтараў.
Лемантар «Ударнік» як падручнік атрымаўся ўдалы і ў наступным 1931 г. выйшла другое выданне гэтай кнігі. Яно было пашырана да 306 старонак (першае мела 221) і дапоўнена новымі тэкстамі, пераважна тэхнічнага зместу: «як пабудаваны і працуе электрычны рухавік», «вучым паравоз», «як працуе рухавік унутранага згарання» і да т.п., з’явіліся новыя
КНІГА V UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
227
ілюстрацыі — малюнкі і схемы. Тыраж другога выдання — 40 тыс. экз.
«Кніга для працы і чытання пасля буквара» называлася «Бальшавік». Разлічаны на школьнікаў, «Бальшавік» уключаў адпаведныя тэксты: кароткія, лёгка зразумелыя і ідэалагічна вывераныя. Падручнік не толькі называў ворагаў: папа, кулака ды буржуя, але і вучыў малодшых школьнікаў іх біць — напачатку ў працэсе «вясёлай гульні».
«Чытанка для 2й групы школ пераросткаў», складзеная П. Пруднікам, называлася «У бой за пяцігодку» (Вып.1. Менск, 1931 г.), была яшчэ чытанка «Юныя калгаснікі» (складальнікі П. Пруднік, А. Саладуха і В. Шчансновіч, Вып. 1—2. Менск, 1931—1932 гг.), была складзеная I. Самковічам і I. Пратасевічам чытанка «Наш сьцяг» для 4 года навучання і «Родныя шляхі» для 5 класа беларускай працоўнай сямігодкі (часткі 1—2, чатыры стэрэатыпныя выданні ў 1925—1928 гг.) гэтых жа аўтараў і гэта далёка не ўсё... Для замацавання ведаў па асноўных прадметах выдавалася «Рабочая кніга» (па прыродазнаўстве, беларускай мове, матэматыцы і г.д.). Існавала шмат выдаваных наркамасветы БССР метадычных дапаможнікаў, якія часам мелі вельмі экзатычныя назвы, напрыклад пад шыльдай «Народны Камісарыят Асьветы БССР. Навуковамэтадалёгічны камітэт» у 1927 г. выйшла кніга з надпісам на вокладцы «Дэталізацыя праграмы па прыродазнаўству для 5ай клясы сямёхгадовай працоўнай школы», якая на тытуле мае назву з двух толькі слоў: «Заданьні па прыродазнаўству».
Для развіцця прыродазнаўчых ведаў і мыслення школьнікаў неацэнным укладам была выдадзеная ў 1932 г. юндзетсектарам БДВ кніга ленінградскага вучонага Я.І. Перэльмана «Цікавая мэханіка», перакладзеная Г. Шапіра і адрэдагаваная Янкам Маўрам. Практычныя навыкі па рабоце з хімічным абсталяваннем можна было атрымаць, пакарыстаўшыся кнігай «Працы ў лабораторыі хімікааматара» (Менск, 1931 г.), выдадзенай БДВ у серыі «Навуковапапулярная бібліятэка». I такіх кніг выдаваліся дзесяткі. Дапаможным выданнем для настаўнікаў быў часопіс «Працаўнік асветы» (дадатак да газеты «Савецкая Беларусь», выходзіў у 1928—1929 гг.), перад тым два га
ды (1926—1927) выходзіў часопіс «Пытанні самаадукацыі».
Для заняткаў астраноміяй БДВ у 1928 г. выдала кнігу А. Міцкевіча і А. Круталевіча «Асновы сьветабудовы: падручнік для тэхнікумаў і самаадукацыі». Кніга выйшла тыражом 3000 экз. на добрай паперы, з мноствам ілюстрацый (схем, фотаздымкаў, формул). Наступные выданне гэтай тэматыкі — «Сусвет навакол нас» — папулярная манаграфія Джэймса Джынса, выдадзеная Дзяржаўным навуковатэхнічным выдавецтвам у 1933 г.
Калі ў 1920я г. справа была ў пісьменнасці/ непісьменнасці, то ў 1932 г. вырашаліся іншыя задачы — стварэнне метадычнай літаратуры для выхавання дзяцей. Да ўдалых спробаў належыць кніга «Работа дашкольных летніх пляцовак» М. Мінкінай, А. Савёнак, Д. Явно (Вучпедсектар ДзВБ, тэксты на ідыш і беларускай мовах). Кніга дапамагае работнікам дашкольных устаноў у штодзённай рабоце. Практыкаванні па лічэнні, гульні, спевы, маляванне, лепка і інш. праводзяцца паміж працоўнымі працэсамі. Рэкамендуюцца іншыя дапаможнікі: Фрыдман — «Арганізацыя і праца дашкольных устаноў», Мінкіна «Работа дашкольных устаноў у колгасе», праграмы для «нулявой» і старэйшай груп дзіцячага сада і інш.
Акрамя падручнікаў для навучання дзяцей і непісьменных дарослых, у БССР да 1930 г. былі падрыхтаваны беларускамоўныя падручнікі для розных катэгорый навучэнцаў сярэдняй і вышэйшай школы — па медыцыне, біялогіі, сельскай гаспадарцы, грамадскім дысцыплінам.
Каб беларускія настаўнікі «не адставалі» ад ідэалагічных спрэчак іх калегаў у РСФСР, зрэдку рабіліся выданні такіх кніг, як апрацаваная Ісакам Прэзентам стэнаграма даклада на канферэнцыі педагогаўпрыродазнаўцаў г. Ленінграда478. У гэтай кнізе аўтар крытыкуе і выкрывае: Акадэміка Вярнадскага за абаснаванне бяскласавасці навукі; прафесара В. Любіменка за кнігу «Ннднвндуум н обшество в растнтельном ммре»; прафесара В. Савіча за кнігу «Основы поведення человека»; прафесара Ю.А. Філіпчанку за артыкул «йнтеллнгенцня н таланты» і інш. вучоныхпрыродазнаўцаў і педагогаў.
228
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Сельскагаспадарчая кніга
Беларусь да Другой сусветнай вайны заставалася краінай пераважна аграрнай, таму сельскагаспадарчая кніга займала адно з найбольш важных месцаў у рэпертуары ледзь не ўсіх выдавецтваў рэспублікі. Акрамя асноўнага пастаўшчыка літаратуры гэтай тэматыкі плённа працаваўшага сельгассектара БДзВ багата біялагічнай і сельгаслітаратуры выходзіла ў Наркамземе, Горацкай сельгасакадэміі, Мінакрзе (Мінскім акруговым зямельным аддзеле). Акадэмія навук выдавала «Запіскі Аддзелу Прыроды і Гаспадаркі», шматтомныя «Матэрыялы для вывучэння флёры і фаўны Беларусі» і інш. літаратуру.
У 1924 г. пачалося выданне газеты «Беларуская вёска», якая рэгулярна выдавала «Беларускі сялянскі настольны каляндар».
Калі будаўніцтва калгасаў і МТС (машыннатрактарных станцый) стала галоўным накірункам сельскагаспадарчай палітыкі кампартыі, да выдання кніг па адпаведнай тэматыцы падключылася Партыйнае выдавецтва: тут былі надрукаваны «Прыкладны дагавор машынатрактарнай станцыі з калгасамі» (Менск, 1934 г.), «Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі» (Менск, 1935 г.). Тым часам кнігі, якія прысвечаны развіццю асобных індывідуальных гаспадарак, як выдадзеная Інстытутам беларускай культуры ў 1927 г. манаграфія А. Смоліча « Арганізацыя сялянскай гаспадаркі ў раёнах Цэнтральнай Беларусі», у 1930я гг. сталі палітычна шкоднымі і гэтай прадукцыяй займалася ўжо цэнзура, выдаляючы яе з бібліятэк і кнігагандлю.
У пачатку 1930х гг. дзейнічала «Каапэрацыйнае выдавецтва студэнтаў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Сельскае Гаспадаркі» ў Горках, якое выдавала лекцыі прафесараў акадэміі: надрукавала курс I. Макаро «Вапнаваньне глебы — магутны сродак да павышэння ўраджайнасьці» (Горкі, 1931 г.), А. Лапо «Працы па селекцыі канюшыны» (Горкі, 1930 г.) і інш.; у друкарні Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі ў 1929 г. выйшла «Схэма складаньня арганізацыйнага пляну калгасу» В. Пудава. Мінскі акруговы зямельны аддзел НКЗБ выдаў у 1928 г. грунтоўную кнігу акруговага культуртэхніка Г.В. Пятроўскага «Становішча мэліарацыйных і тарпяных таварыств», у якой падводзіліся вынікі і раскрываліся спосабы барацьбы з балотамі (асушка) і эксплуатацыі атрыманых у выніку асушкі зямельных плошчаў у Мінскай акрузе.
У 1928 г. у выдавецтве Наркамзему (якое мясцілася ў той час у Мінску, на Савецкай
вул., 41) выйшла кніга «Дзень Лесу: сьвята працоўных» — яна дала пачатак сьвяту, якое пазней праводзілася рэгулярна. Змест кнігі вельмі разнастайны: акрамя лозунгаўзаклікаў, надрукаваных на вокладцы, прысутнічаюць артыкулы розных аўтараў і рознай тэматыкі: 1. Што павінен ведаць селянін аб лесе; 2. Дзень лесу і камсамол; 3. Лес у жыцці селяніна; 4. Лес у гісторыі чалавецтва; 5. Лясы Беларусі; 6. Чаму трэба весці ў лясох правільную гаспадарку; 7. Як жыве лес; 8. Лясныя пажары і барацьба з імі; 9. Як даглядаць лес; 10 Лес — хараство прыроды. і інш. Тут жа змешчана рэклама часопіса «Плуг», які выдаваўся Наркамземам.
Пасля змены ў 1929—1930 гг. парадыгмы гаспадарчага будаўніцтва краіны з падтрымкі моцных аднаасобных гаспадарак да суцэльнай калектывізацыі з’явілася літаратура па тлумачэнні новай палітыкі і агітацыйныя выданні адпаведнай накіраванасці. Выдавецтва сельгасакадэміі да абвяшчэння масавай партыйнай кампаніі па стварэнні калгасаў падрыхтавала кнігу «Схема складання арганізацыйнага плану калгасу» (Горкі, 1929 г.), прыкладам грунтоўнага і адначасова папулярнага даведніка па арганізацыі і функцыянаванню калгасаў можа быць выпушчаная БДзВ у серыі «Бібліятэка калгасніка» 10тысячным тыражом кніга «200 пытанняў і адказаў па калгасным будаўніцтве» (1931 г.). Матэрыял у ёй размеркаваны на 21 главу, кожная абагульняе пытанніадказы адпаведнай тэматыкі: Калгасная сістэма, Арцель — асноўнае звяно калгаснага руху, Арганізацыя калгасу, Склад калгасу, Органы кіраўніцтва калгасу, Сродкі калгасу, План у гаспадарцы калгасу, Арганізацыя працы ў калгасах, Расцэнкі працы ў калгасе, Размеркаванне даходаў калгасу і г.д. Адразу за новастворанымі калгасамі з’явілася літаратура па прапагандзе іх дасягненняў. Адна з першых такіх кніг — «Дэкада ўдарнай работы», расказала пра вопыт працы калгасаў Бацвінаўскага і Касцюшкаўскага сельсаветаў Крычаўскага раёна (выданне партмассектара БДзВ 1932 г.). Жыва напісаны (аўтары А. Джэлюк і Р. Сімховіч) інфарматыўны тэкст быў дапоўнены «карцінкамі» з жыцця.
Селыассектар БДзВ акрамя падручнікаў для сельгастэхнікумаў і дапаможнікаў для сельскагаспадарчых ВНУ, падручнікаў для раённых калгасных школ і тэматычных плакатаў і лістовак выдаваў 24 серыібібліятэкі: Бібліятэка конюха (сярэдні тыраж 5—10 тыс. экз.), Бібліятэкадлябрыгадзірапалявода(5—15 тыс.), Бібліятэка брыгадзіра МТФ (3—16 тыс.), Бібліятэка гародніка (3—10 тыс.), Бібліятэка пастуха (4 тыс.), Бібліятэка свінара (10 тыс.),
КНІГА Ў UICKAX ІАЭАЛОГІI (1917—1991)
229
Беларускі сялянскі настольны каляндар на 1928 год. Выданне газеты «Беларуская вёска».
Вокладка кнігі «Дзень лесу — свята працоўных». Мінск, 1928 г.
Бібліятэка птушкавода (4—3 тыс.), Бібліятэка даяркіскотніцы (5 тыс.), Бібліятэка цялятніцы (5 тыс.), Бібліятэка па аўцагадоўлі (5—10 тыс.), Бібліятэка па механізацыі сельскай гаспадаркі (3—5 тыс.), Бібліятэка для аграгурткоў (7—10 тыс.), Бібліятэка для зоатэхгурткоў (7—15 тыс.), Бібліятэка калгаснага і саўгаснага актыва (4—25 тыс.), Бібліятэка для хатлабараторый (5—6 тыс.), Бібліятэка для калгасніка і рабочага саўгаса (3—13 тыс.), Бібліятэка агранома (3—6 тыс.), Бібліятэка зоатэхніка (5—6 тыс.), Бібліятэка па ветэрынарыі (5—12 тыс.), Бібліятэка пчаляра (2—3 тыс.), Бібліятэка садавода (3—5 тыс.), Бібліятэка для даследчыкаў (2 тыс.), Бібліятэкалесавода(2—3 тыс.), Бібліятэка трусавода (2 тыс.).