Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Цэнзура сваімі ахвярамі рабіла нават дзіцячыя кнігі. Прыкладам можа быць казка «Як пеўнік курачку ратаваў» у пераказе Я. Коласа (ілюстрацыі мастака Воўкава). Гэту кнігу Культпроп ЦК КП(б)Б характарызаваў як контррэвалюцыйную і забараніў яе распаўсюджванне, аб чым запіскай з грыфам «сакрэтна» намеснік загадчыка культпропа паведамляў дырэктару БДВ С. Некрашэвічу 15 красавіка 1931 г.466 Парадокс гісторыі можа быць з адценнем гумару: у 1953 г. цэнзура дазволіла выдаць народную казку з «люстэркавай» назвай «Як курачка пеўніка ратавала».
Пасля заканчэння кампаніі па «раскулачванні» вёскі (1930—1933) камуністы пачалі змаганне з вынікамі палітыкі беларусізацыі, якую арганізавалі і праводзілі іх былыя таварышы і правадыры, а цяпер рэпрэсіраваныя партыйцы. Першы жорсткі ўдар быў нане
0 П І С № 1—1 9 3 4 г.
п‘ес забароненых I дазволеных кіраўніцтвам па кантролю за рэпертуарам і відовішчамі пры НКА БССР
ЗАБАРОНЕНЫЯ
1. Смех і гора —П'еса ў Зх дзеях. Л. 1 Іеверава—лераклад і апрцоўка 1. Г. і В. В. выд. БДВ—1927 г.
2 Бабы—Л е а ў 45 дзеях А. Неверава—пераклад і пераапрацоўка Б. Дольскага. Выд. БДВ—1927 г.
3. Ііовым шляхамП'еса ў 3х дзеях і. Гурсмага. Выд. БДВ—1928 г.
4 Вар жба—П'ес t ў 2х дзеях—В. Маркааа апрац. з расійскай мовы А. Ляжневічам. Выд. БДВ—1927 г.
.. Нажыўся Драма ў 2х дзеях і 3х абразкох. I. Бэн. Выд. БДВ—1927 г.
6. Упарты П'еса ў 2х дзеяхі 3х абразкох. I. Лебедзева пераклад і апрайоўка В. Суднік. Выд. БДВ—1928 г.
7. ТамІла—Мелодрама ў 5 дзеях—па рамаву Ф. Дзюшвн. А Ляжвевіча. паводле алрацоўкі ўкраінскаю моваю Ю. Смоліча. Выд. БДВ 1927 г.
8. і аііка—Драма ў 5ці акгад. У. Галубок. Выд. БДВ—1929 г.
9. Кулайкас сіло—сц»мчны таор у 2х дзеях—А. Дабравольскага. Выд. Галоўлалітасветы БССР—1927 г.
. . Іржа Жірт у Іой дэеі П. Нечай. Вольны перакдадапрацоўка з расійскай мовы Has. Б. Выд. БДВ—1930 г.
1І. Гнеў—П‘еса ў 4х дзсях, 6карчін, Адмеввік для клубнай і Bio овай сцэны. А. Яноускі — лерамлад і апрацоўка Н. Бываеўскага. Выд. БДВ—1930 г.
ас„ііЫ р.бкор лародыя ў 5 абразкох. I. Вярхоўцаў. Выд. БДВ—1930 г.
Нейасдухмяныя—<.ытавыя налювкі з жьшця сучаснвй вёскі у 5 ......х—1в шка*Калін)Шка—пераклад з расійскага. Выд. БДВ—1925 г.
1
сены праз Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. У 1935 г. сектарам кнігагандлю ДВБ быў выдадзены «Зводны кантрольны спіс выданняў ДВБ, якія спісаны ў макулатуру за ўсе гады выданняў (1921—1934)». Ён выйшаў з грыфам «Толькі для кнігагандлёвай сеткі» і змяшчаў 1778 назваў кніг, календароў, нот і выданняў па выяўленчым мастацтве, якія трэба было ў абавязковым парадку перадаваць на макулатуру. Каб у работнікаў кнігагандлю не з’яўлялася спакусы абысці гэты спіс, загадвалася ў макулатураных паасобнікаў выдзіраць тытульныя лісты і прадстаўляць у ДБВ. Прызначаліся для здачы ў макулатуру выданні на беларускай мове (1736 назваў), яўрэйскай (30), польскай (7) і літоўскай (5). Выданняў на рускай мове ў гэтым спісе не было. «Зводны кантрольны
Спіс№ 1 п'ес, забароненых і дазволеных кіраўніцтвам па кантролю за рэпертуарам і відовішчамі пры НКА БССР. 1934 г.
216
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
спіс...» павінен быў знаходзіцца ў кіраўніка кнігагандлёвай установы, перадаваць яго іншым асобам забаранялася.
Тэхналогія кнігавыдання ў 1930я гг. не была яшчэ даведзена да безумоўнага пазбаўлення індывідуальнасці аўтара, і кніга часам магла несці знешнія праявы цэнзуры (самацэнзуры) альбо рэдактуры. Асабліва ў тым выпадку, калі аўтар займаў адну з высокіх пасад у дзяржаве. Як прыклад можна прывесці выдадзены тыражом 17 тыс. экз. «Адчот Урада БССР XI Усебеларускаму З’езду Советаў 15 студзеня 1935 г.» старшыні Савета Народных Камісараў БССР Мікалая Галадзеда467. Кніга выйшла ў Партвыдавецтве ЦК КП(б)Б у добрым тканінным пераплёце, на канцы ўклеены, па звычаі тых часоў, лісток, азаглаўлены: «Заўважаныя памылкі друку». Натуюцца 24 «памылкі», з якіх пад падзагалоўкам «Па віне друкарні» — толькі дзве (у адным выпадку прапушчана літара, у другім літары памяняны месцамі). Астатнія 22 памылкі — гэта дапіскі цэлых сказаў і выпраўленні некаторых слоў (замена беларускіх адпаведікаў калькамі з рускай): «выдаткі» прапануецца замяніць на «іздзержкі», «зграя» на «кліка», «знішчальная авіяцыя» на «істрэбіцельная», «багацце» на «ізабіліе» і г.д. — кіраўнік папраўляў на свой лад перакладзены беларусамірэферэнтамі тэкст.
Асабліва ўзмацнілася цэнзура з другой паловы 1930х гг., павялічвалася колькасць спісаў літаратуры, якую патрабавалася ўбраць з бібліятэк. У 1935 г. Галоўліт РСФСР і Галоўлітбел выдалі тры такія спісы, у 1936 г. — шэсць, а за першую палову 1937 г. — сем. Напрыклад, 3 чэрвеня 1937 г. з’явіўся загад № 33 Галоўліта БССР — «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігаганд
лю». У ім налічвалася 421 пазіцыя, а супраць 53 прозвішчаў стаяла адзнака аб канфіскацыі ўсіх кніг аўтара468. Пачалася праверка выданняў, якія выйшлі да 1930 г. У выніку чаго амаль усе падручнікі па гісторыі, геаграфіі, слоўнікі, шматлікія творы мастацкай літаратуры былі канфіскаваны як контррэвалюцыйныя і «ідэалагічна няправільныя», знішчаліся кнігі, прасякнутыя «адраджэнскімі» ідэямі, неадпаведныя афіцыйнай ідэалогіі, класаваму падыходу, палітыцы бальшавіцкай партыі. Канфіскаваныя кнігі знішчаліся з дапамогай рэзальных машын у друкарнях або спальваліся. Толькі ў 1937 г. былі знішчаны або перададзены ў спецсховы 399 выданняў на беларускай і рускай мовах, якія выйшлі ў БССР, сярод іх творы Ф. Аляхновіча, Р. Астроўскага, С. Баранавых, А. Гаруна, М. ДоўнарЗапольскага, У. Дубоўкі, 3. Жылуновіча, У. Ігнатоўскага, В. Ластоўскага, Я. Лёсіка, А. Луцкевіча, У. Пічэты, А. Смоліча і інш.
Выдавецкую палітыку кіруючая партыя ажыццяўляла, між іншым, зменай кадраў — на жаль у 1930—1938 гг. гэта была не ратацыя: зняцце з працы ў большасці выпадкаў заканчвалася высылкай у лагер альбо расстрэлам. Трагічны лёс напаткаў супрацоўнікаў Белдзяржвыдата Пятра Ільючонка, Іосіфа Плашчынскага (Язэп Пушча), Ігната Шыпілу. Ролю своеасаблівага «крызіснага менеджэра» ў часы вялікіх рэпрэсій выконваў ураджэнец Мсціслаўшчыны Павел Шастакоў: здольны журналіст, ён з 1929 г. працаваў рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь» да моманту яе закрыцця 22 сакавіка 1933 г., потым узначаліў газету «Калгаснік Беларусі» да канца яе існавання (жнівень 1935 г.), потым быў прызначаны дырэктарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва; расстралялі Паўла Пятровіча ў 1937 г.469
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
217
РЭПЕРТУАР. ЗМЕНА ПРЫЯРЫТЭТАЎ ПАСЛЯ РЭПРЭСІЙ
Табе, правадыр, мае песні і думы I шчырыя шчырага сэрца парывы
Аб Сталіне песні спявай, Спявай, беларускі народ!
Янка Купала410
Прыярытэтныя кірункі ў кніжным рэпертуары 1930х гг. складала прадукцыя, якая спрыяла фарміраванню адпаведнага новым патрабаванням партыі светапогляду новага савецкага чалавека. Вядучае месца ў тэматыцы заняла палітычная і сацыяльнаэканамічная літаратура, адмоўны вобраз нацдэма ў мастацтве першым намаляваў паэт Андрэй Александровіч — яго паэма «Цені на сонцы» перавыдавалася асобнай кнігай тройчы: у 1930, 1931 і 1936 гг.
Палітычны працэс асуджэння нацыяналдэмакратаў у 1930 г. моцна запаволіў кніжную справу, але адразу не змяніў тэндэнцыі. Характэрны прыклад — кніга Л. Бэндэ «Янка Купала. Крытычны нарыс». У прадмове аўтар зазначае, што амаль два гады не адважваўся выдаць асоб
най кніжкай тэкст свайго даклада ў Інстытуце літаратуры БАН, які быў прачытаны 24 мая 1930 г. у час дваццаціпяцігадовага юбілею творчай дзейнасці Купалы. Каб «не адважвацца», была прычына: цэлую восень 1929 г. ішло паляванне на аб’яўленых «нацдэмамі» дзеяча беларускай культуры, у асноўным звязаных з палітычнай дзейнасцю БНР, — тых, пра каго старшыня ЦВК Чарвякоў згадаў (з пазітыўнай ацэнкай) у 1927 г. на апошняй старонцы сваёй кнігі «За савецкую Беларусь». 3—8 студзеня 1930 г. адбыўся пленум ЦК КП(б)Б, на якім разглядалася, паміж іншым, пытанне «аб пазіцыі т. Чарвякова па пытаннях барацьбы з правым ухілам і нацыяналдэмакратызмам». Дакументы пленума былі надрукаваны ў БДзВ асобнай брашурай нечуваным дагэтуль тыражом — 100 тыс. экз. Рэзалюцыя па т. Чарвякову складалася з 12 пунктаў, апошні з якіх гучаў так: «Бюро ЦК і Прэзыдум ЦКК лічыць неабходным, каб тав. Чарвякоў тэрмінова падверг усе свае праваопортуністычныя і нацыяналопортуністычныя ўстаноўкі простай, рашучай, бальшавіцкай самакрытыцы ў суадпаведнасці з рашэньнямі вераснёўскага пленуму ЦК КП(б)Б і лістападаўскага пленуму ЦК УсеКП(б)». Гэта
Вокладкі кнігі
А. Александровіча «Цені на сонцы». Мінск, 1930 г„ 1931 г„ 1936 г.
218
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Разварот кнігі Янкі Купалы «Над ракой Арэсай». Мінск, 1934 г.
рэзалюцыя стала адным з ключавых выпадкаў працэсу, падчас якога кампартыя паказвала Савецкай уладзе (А. Чарвякоў — старшыня ЦВК) хто ў хаце гаспадар. Чарвякоў пакаяўся і прагаласаваў за прынятую рэзалюцыю. Пасля гэтага цкаванне не спынілася, але да апошняй кроплі — 16 чэрвеня 1937 г., калі адзін з самых адданых і аўтарытэтных будаўнікоў беларускай дзяржаўнасці застрэліўся ў рабочым кабінеце — заставалася яшчэ сем гадоў.
7 снежня 1930 г. газета «Савецкая Беларусь» надрукавала ліст папулярнага пісьменніка Змітрака Бядулі, у якім ён «прызнаваў» свае ранейшыя ідэалагічныя «памылкі» і каяўся за іх, дэкларуючы вернасць ідэалогіі дыктатуры пралетарыята. Праз тыдзень, 14 снежня 1930 г., «Звязда» надрукавала ліст Я. Купалы, якім той таксама адракаўся ад мінулых памылак і адмяжоўваўся ад людзей, што папалі пад рэпрэсіі. У кніжцы Л. Бэндэ гэты ліст падрабязна цытуецца, паказваючы, як адбылося перавыхаванне папулярнага паэта на карысць бальшавісцкай ідэалогіі.471 Пасля такой заявы рэпрэсіі абмінулі Я. Купалу. Да сваёй трагічнай гібелі ў 1942 г. у маскоўскай гасцініцы ён яшчэ паспее шмат напісаць — і панегірыкі вялікаму Сталіну, і паэму пра калгаснае будаўніцтва «Над ракой Арэсай». Другое — ілюстраванае — выданне гэтай паэмы (Менск,
1934) стала адной з самых прыгожых даваенных беларускіх кніг. Мастак (імя на кніжцы не пазначана) здолеў стварыць ілюстрацыі з паэтычнымі вобразамі працы на зямлі машын і людзей; кніга апранута ў каленкоравую вокладку, шырокія палі і свабоднае размяшчэнне малюнкаў у тэксце паказваюць на добры густ мастака і добрае ўмельства паліграфістаў. «Пасьля «перабудаваньняў» Купала і Ясакар—Бядуля твораць на новы ідэйны лад. Тэматычна і ідэова творчасьць іх дапасоўваецца да творчасьці ўсесаюзнай у кірунку камуністычнай пролетарыяцкай ідэолёгіі. Аднак міма ідэолёгічна новай накіраванасьці, міма палітычнаагітацыйных мамэнтаў у духу камуністычнай пролетарыяцкай ідэолёгіі, творчасьць Купалы і Ясакары—Бядулі найнавейшага пэрыоду мае вялікае значэньне і для беларускай нацыянальнай культуры, прадусім з гледзішча мастацкага і з гледзішча культуры слова» — пісаў у 1935 г. віленскі часопіс «Калосьсе»472.