Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
У 1936 г. тыражом 10 тыс. экз. была надрукавана кніга А.І. Дзьякава «Трыццацігоддзе літаратурнай дзейнасці народнага паэта БССР Янкі Купалы: 1905—1935. Даклад на ўрачыстым юбілейным сходзе 11 снежня 1935 года ў Дзяржаўным тэатры», падрыхтаваная ў выдавецтве Беларускай акадэміі навук. Даклад
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
219
Разварот кнігі Янкі Купалы «Песні і думы». Мінск, 1952 г.
заканчваўся словамі: «Пажадаемжа народнаму паэту Янку Купалу здароўя і посьпехаў, каб ён, як вялікі мастак, даў яшчэ многа мастацкіх палоцен, што адлюстроўваліб героіку нашых светлых і цудоўных дзён (Бурныя апладысменты)».
Пасля першай хвалі канца 1929 — пачатку 1930 г. рэпрэсіі не спыніліся, Камуністычная партыя шукала і знаходзіла новыя кнігіахвяры. «На працягу апошніх год, нягледзячы на праведзеную ачыстку кніжнай продукцыі ад нацдэмаўскай літаратуры, былі выданы політычнашкодныя кнігі, дзе працягвалася трацкісцкая контрабанда і фальсіфікацыя гісторыі партыі (Валасевіч «Самая краткая нсторня ВКП(б)», Поташ і інш.)» — гаварылася ў пастанове аб’яднанага пленума ЦК і ЦКК КП(б)Б, што адбыўся 26—28 сакавіка 1932 г. I далей: «Пленум лічыць неабходным значна палепшыць якасьць выдавецкай работы і патрабуе большай політычнай пільнасьці да зьместу выдаваных кніжак... палепшыць склад рэдактарскіх кадраў за кошт падрыхтаваных, політычнавытрыманых работнікаў, павялічыўшы іх адказнасьць за рэцэнзаваньне і выпуск кнігі»473.
Пачынаючы з 1933 г. адзначаеццаўстойлівая тэндэнцыя павелічэння колькасці выданняў на рускай мове, што было звязана з заўважанай
яшчэ Анры Барбюсам палітыкай атаясамлення паняццяў «савецкі» і «рускі», а з другога боку — вынікам палітыкі рэпрэсій супраць «нацыяналдэмакратаў» і «развянчання» беларусізацыі. Адпаведна змяншаецца аб’ём выдання арыгінальных твораў беларускіх аўтараў. У 1933 г. ДВБ выдала асобнай кніжкай Пастанову Савета Народных Камісараў БССР «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», якія павінны былі наблізіць беларускую мову да рускай. Смелыя эксперыменты 1920х гг., калі распрацоўваліся асобныя літары для адсутных у рускай мове гукаў «дж» і «дз» і сур’ёзна абмяркоўваліся перавагі лацінскага алфавіту, засталіся ў мінулым.
Татальная цэнзура рукапісаў кніг, матэрыялаў перыядычнага друку, жорсткія патрабаванні да іх ідэалагічнай вытрыманасці, рэпрэсіі не толькі супраць аўтараў, у творах якіх знаходзілі палітычныя хібы, але і супраць супрацоўнікаў выдавецтваў, стрымлівалі развіццё кнігавыдання. Па гэтых прычынах выдавецкія планы не выконваліся. Толькі страты Белдзяржвыдавецтва зза ненадрукаваных у 1935 г. кніг склалі 771 тыс. руб., план 1936 г. быў выкананы на 77,5%, а па мастацкай, дзіцячай і літаратуры на мовах нацыянальных меншасцяў — усяго на 35—40%. Тое ж назіралася ў партыйным выдавецтве пры ЦК
220
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Пастанова Савета Народных Камісараў БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». Мінск, 1933 г.
Вокладка кнігі У Дубоўкі «Праект літар для гукаў «дз» і «дж».
Уладзімер ДУБОЎКА
АБ ЗЬМЕНАХ і СПРАШЧЭНЬНІ БЕЛАРУСКАГА ПРАВАПІСУ
Я A С Т A Н 0 В A САВЕП НАРОДНЫХ КАМІСАРАЎ
Б С С Р
ПРОЭКТ
ЛІТАР ДЛЯ ЗГУКАЎ „Д3“ і „ДЖ“
АДБІТАК 3 ЧАСОПІСІ „ЎЗВЫШША" №4(10)3» 1928 г.
ІЗЙРЖШАЕ ВЫДАВЕЦТВА БЕШУВІ
НЕВСН —1933
М Е Н С К
КП(б)Б, выкананне ім плана ў 1935 г. дасягнула толькі 45%, у 1936 г. — 65%. Агульная колькасць назваў выдадзеных кніг штогод скарачалася. Калі ў 1932 г. усімі выдавецтвамі рэспублікі было выпушчана 1520 найменняў рознай літаратуры, то ў 1940 г. — толькі 772474.
У 1937 г. спыняецца выданне літаратуры на польскай мове. На пачатак 1941 г. колькасць надрукаваных рускамоўных кніг павялічваецца ў параўнанні з 1931 г. амаль у 10 разоў: з 38 да 362 назваў [табл. 2]. Па выніках за 1940 г. беларускамоўная прадукцыя склала каля 49%, у 1930 г. гэта лічба дасягала 88,4%.
Тым не менш, напярэдадні Другой сусветнай вайны ў БССР цалкам беларускамоўная кніга займала даволі значнае месца ў выдавецкім рэпертуары. У выніку мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі была створана цэнтралізаваная кнігавыдавецкая сістэма, дзейнасць якой накіроўвалася і планавалася па ўсіх кірунках партыйнадзяржаўнымі органамі. Усяго ў БССР у 1921—1939 гг. выйшла 10 573 назвы кніжных выданняў на беларускай мове або — 71,7% ад усёй выдадзенай кніжнай прадукцыі рэспублікі [табл. 3].
Рэпертуар беларускіх даваенных выданняў складаўся, з аднаго боку, з разнастайных прафесійных выданняў рознай тэматыкі, з дру
Выпуск кніжнай прадукцыі
ў БССР у 1921—1939 гг. Табліца 3
Гады Колькасць назваў Тыраж (тыс.)
1921 196 1526
1922 147 602
1923 184 461
1924 330 1182
1925 362 2183
1926 453 1846
1927 652 1785
1928 693 2246
1929 771 4346
1930 1323 8458
1931 1474 10 716
1932 1520 9758
1933 1264 10 253
1934 1213 9728
1935 1009 8437
1936 938 9097
1937 639 8833
1938 801 14 674
1939 775 11 276
Усяго 14 744 113 061
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
221
гога боку, з выданняў грамадскапалітычных, якія сваім зместам былі скіраваны на шырокія слаі грамадства. Грунт для развіцця розных галін культуры Беларусі ў нацыянальнай форме забяспечвала выдавецтва Інстытута беларускай культуры выданнем тэрміналагічных слоўнікаў разнастайнай тэматыкі. Колькасць гэтых выданняў з часам павялічвалася. Серыя пачалася ў 1922 г. слоўнікам «Элементарная матэматыка», у 1923 выйшлі тры выпускі («Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва», «Геаграфічныя і космаграфічныя тэрміны і назовы нябесных цел», «Тэрміналогія логікі і псіхалогіі»), у 1924 г. — два («Геалогія, мінералогія, крышталеграфія», «Батаніка агуль
ная і спецыяльная»), у 1926 — чатыры («Музычныя тэрміны», «Слоўнік лясных тэрмінаў», «Nomina anatomica. Вып. I» і «Тэрміналогія права»), а ў 1927 г. — ажно сем («Грамадазнаўства», «Назовы жывёл», «Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі», «Слоўнік граматычналінгвістычнай тэрміналогіі», «Слоўнік глебазнаўчай тэрміналогіі», «Слоўнік бугальтарскай тэрміналогіі», «Nomina anatomica. Вып. II»), Да 1930 г. выйшлі 20 выпускаў двухмоўных, а часам трохмоўных слоўнікаў. Напрыклад, слоўнік хімічных тэрмінаў з хімічнымі формуламі (Менск, 1928) быў надрукаваны як трохмоўны: беларускарускаідыш.
Разварот кнігі
1. Сталіна «Аб асновах ленінізма». Мінск, 1933 г.
222
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
РЭПЕРТУАР ДАВАЕННАЙ КНІГІ
Стварэнне корпуса нацыянальнай юрыдычнай літаратуры
Калі Статут Вялікага Княства Літоўскага яшчэ памяталі (і нават выкарыстоўвалі) юрысты Расійскай імперыі ў сярэдзіне XIX ст., то ў першай чвэрці XX стагоддзя гэты помнік права быў грунтоўна забыты. Беларусы жылі на сваіх спрадвечных землях, кіруючыся законамі новаствораных пасля Першай сусветнай вайны дзяржаў: Польшчы, РСФСР, СССР і БССР. У 1924 г. у Вільні (у друкарні С. Бэкэра) на беларускай мове выйшла Канстытуцыя Польскай Рэспублікі 20 сакавіка 1921 г. і Закон аб польскім грамадзянстве 20 студзеня 1920 г. Трэцім дакументам, уключаным у кнігу, стаў тэкст Рыжскай мірнай дамовы паміж Польшчай, Расіяй і Украінай ад 18 сакавіка 1921 г. з апісаннем лініі падзелу Беларусі. Апошні дакумент, відаць, уключаны ў выданне ў апошнюю хвіліну — на тытульным лісце кнігі ён не ўпамінаецца і названы толькі на вокладцы.
Юрыдычныя дакументы БССР распрацоўваліся на ўзор аналагічных дакументаў РСФСР. Народны камісарыят юстыцыі меў сваё выдавецтва, якое было заклікана забяспечыць
Канстытуцыя Польскай Рэспублікі
20 сакавіка 1921 г. Вільня, 1924 г.
патрэбы краіны ў спецыяльнай літаратуры юрыдычнага профілю. Прававыя акты і дакументы выходзілі і ў іншых выдавецтвах.
Самы галоўны юрыдычны акт дзяржавы — Канстытуцыя БССР — выйшла з друку ў 1927 г. як выданне Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР. На тытульным лісце змешчана выява новага дзяржаўнага герба Беларусі, для аздобы тытула выкарыстаны маляваныя шрыфты і каліграфічныя надпісы ў чорнабелым выкананні, вокладка надрукавана шматколерным друкам. У параўнанні з урачыстасвяточным выданнем Канстытуцыі 1927 г., новая рэдакцыя Канстытуцыі, што была прынята і выдадзена ў 1938 г., надрукавана шмат больш сціпла — меншага фармату, у шэранькай вокладцы, хаця само слова «Канстытуцыя», рамка і заклік да пралетарыяў усіх краін былі надрукаваны яркай чырвонай фарбай. Гэта стала праявай новай беларускай кніжнай эстэтыкі. Услед за «Канстытуцыяй» афіцыйныя выданні змяшчалі на тытульным лісце (часам і на вокладцы) малюнак дзяржаўнага герба.
Важным дапаможнікам для стварэння беларускай юрыдычнай кнігі стаў дзесяты выпуск з серыі слоўнікаў Інбелкульта «Беларуская навуковая тэрміналогія», які быў прысвечаны тэрміналогіі права.
Акрамя тэксту асноўнага закону, у 1920— 1930я гг. былі надрукаваны асобнымі кнігамі асноўныя заканадаўчыя акты, сярод якіх: «Справіцельнапрацоўны Кодэкс Беларускае Совецкае Соцыялістычнае Рэспублікі» (Менск, 1926), «Кодэкс законаў аб шлюбе, сям’і і апецы БССР у рэдакцыі, прынятай IV сэсіяй ЦВК БССР VII скліканьня з альфабэтнапрадметным паказальнікам», выданне Выдавецкага пададдзела Аддзела заканадаўчых праектаў і кадыфікацыі Народнага камісарыята юстыцыі (Менск, 1927), «Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі з альфабэтнапрадметным паказальнікам», выданне НКЮ БССР (Менск, 1930), «Зборнік статутаў і правіл службы ў папраўчапрацоўных установах БССР», выданне Кіраўніцтва папраўчапрацоўнымі ўстановамі (Менск, 1934) і іншыя прававыя акты. Звычайна гэтыя выданні былі двухмоўныя (тэксты на рускай і беларускай мовах друкавалі слупкамі), паралельна, часта выданне суправаджаў слоўнік спецыяльных тэрмінаў, дакладней два слоўнікі — рускі і беларускі. Акрамя кніг для прафесійных
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
223
X
v
—ЯЕЛАРуСКАЕ;— СШЫ'ІАК ТЬГіІІМ СДВПЦМЕ
^.17 ЭСПУБ \ІЕІ
ВЫДАМЫІЕ ——ЦзйТРАЛЫІАГА ВыйАНАўЧЛГЛ ЫАНІТЭТу bEAAPyCUAE САЦЫЯЛІСТЫЧНАЕ САВЕЦкАЕ РЭСПўБЛМ—
міжк 1927
ЧАСОВЬІ ПАТУТ УНУТРАНАЙ СЛУЖБЫ РАБОЧАСЯЛЯНСНАЙ МІЛІЦЫІ Б. С. С Р.
Канстытуцыя (Асноўны закон) Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. Мінск, 1927 г.
Часовы статут унутранай службы рабочасялянскай міліцыі БССР.
Мінск, 1931 г.
М Е Н С К 19 11
юрыстаў, выходзілі кнігі для шырокага чытача. У прыватнасці, існаваўшае ў Мінску Дзяржпраўвыдавецтва ў сваёй «Агульнадаступнай бібліятэцы па працоўнаму заканадаўству» тройчы выдала (апошні раз у 1930 г.) зборнік юрыдычных дакументаў «Унутраны парадак і дысцыпліна ў прадпрыемствах і ўстановах», сацпраўсектар БДВ выпусціў у 1936 г. кнігу «Працоўнае законадаўства СССР і БССР: зборнік важнейшых законадаўчых і ведамасных матэрыялаў на 1 снежня 1935 г.» (склалі М. Рохлін, 3. Разьба, I. Гозман). Наркамюст выдаваў «Папулярную юрыдычную бібліятэку», у якой, у прыватнасці, выйшла кніга А.С. Нестарука і Р.А. Рудзінскай «Сельскія і местачковыя суды» (Менск, 1930).