Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Аўтары, якія пісалі на тэму сельскай гаспадаркі, не заўсёды вылучаліся высокай кваліфікацыяй, часам кніжкі паведамлялі шмат тэорыі, але былі непрыдатнымі для практыкаў. Прыкладам, у 1929 г. як № 112 «Сялянскай бібліятэкі» Белдзяржвыдавецтва выдала кнігу А. Седашова «Пасьба скаціны ў лесе». Як аўтар трактуе тэму відаць са «Зьместу», які складаецца аж з 24 главаў, заключэння і спісу крыніц. Вось пачатак: 1. Лес у даўнія часы. 2. Лясная гаспадарка. 3. Нацыяналізацыя лясоў. 4. Пабочныя карыстанні лесам. 5. Погляд на пасьбу скаціны ў лесе даўней і цяпер.
6. Якая шкода лесу ад пасьбы скаціны. 7. Якія дрэвы найбольш псуе скаціна. 8. Якая скаціна больш шкодзіць лесу і якая меньш. 9. Шкода лесу ад пасьбы скаціны ў залежнасці ад колькасці травы ў лесе. 10. Рэгуляванне лясной пасьбы скаціны і г.д.
Сельскагаспадарчая кніга эвалюцыяніравала разам з грамадствам, якое яе стварала і спажывала. Калі выдадзеная ў 1930 г. Белдзяржвыдавецтвам кніга вучонагаагранома Н.А. Дарожкіна «Галаўня (Сажа) сельскагаспадарчых раслін і спосабы змаганьня з ёю» была добрым, з малюнкамі і фотаздымкамі, даведнікам і практычным дапаможнікам для сялян, то кніга таго ж аўтара, што выйшла ў 1936 г. пад грыфам Інстытута біялогіі АН БССР нагадвае хутчэй агітацыйнае выданне партмассектара БДзВ (з лозунгам «Пролетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» на авантытуле), чым працу, падрыхтаваную ў акадэмічнай установе479. Агітацыйныя выданні сельгастэматыкі былі накіраваны на барацьбу з любымі спробамі мацаваць аднаасобныя гаспадаркі альбо крытыкаваць калгасы. Любы супраціў расцэньваўся як варожыя дзеянні супраць савецкай дзяржавы, праява варожай буржуазнай ідэалогіі, аб чым спяшаліся паведаміць на вокладцы, як напрыклад у брашуры Я.Нікуліхіна, выдадзенай сельгассектарам БДзВ: «Буржуазныя тэорыі
230
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Вокладка кнігі Н.А. Дарожкіна «Спосабы змагання з хваробамі гародных і садовых культур». Мінск, 1932 г.
Кніга серыі «Сялянская бібліятэка».
М. Кацаураў. Дагляд за пасевамі. Мінск, 1924 г.
Кніга серыі «Сялянская бібліятэка».
М. Кацаураў.
Аб насенні. Мінск, 1924 г.
і шкодніцтва ў асваенні новай сг тэхнікі» (Менск, 1934 г.).
Пасля стварэння ў БССР буйных калектыўных гаспадарак — калгасаў з аб’ёмамі вытворчасці на парадак большымі, чым у аднаасобных гаспадарках, актуальнай стала задача забеспячэння калгасаў машынамі. Рознага кшталту даведнікі, дапаможнікі і падручнікі для трактарыстаўмашыністаў робяцца пастаянна запатрабаваным відам сельгаслітаратуры.
Добрым дапаможнікам для трактарыстаў пачатку 1930х г. была кніга I. Антонава «За правільнае скарыстоўванне сельскагаспадарчых машын» (Менск, 1933 г.). Аўтар дае парады па абслугоўванні трактара і прычапной тэхнікі, рэкамендацыі па ворыву, інструкцыі па тэхніцы бяспекі. У сельскай гаспадарцы машын было няшмат, але па эксплуатацыі асноўных з іх машын меліся спецыяльныя кнігідапаможнікі, напрыклад, «За поўнае скарыстанне ільнацерабілкі «Камсамолка» I. Антонава і Ф. Платнера — выданне Беларускай занальнай ільняной станцыі (Менск, 1933 г.).
Неўсе«сельскагаспадарчыя»выданні 1920х гг. зберагліся, і да нашага часу некаторыя з іх з’яўляюцца загадкавымі. Як, напрыклад, упамянутая ў «Спісе выданняў Наркамзему» 1928 г. (надрукаваны на адваротным баку вокладкі кнігі «Дзень Лесу: сьвята працоўных») брашура: Проф. й. Кулагнн. Красный Белорусскнй скот. 1923 г.
Прафесара I. Кулагіна гісторыя навукі не ведае. Праўда, у бібліяграфічным спісе магла
быць памылка ў ініцыяле, і меўся на ўвазе вядомы прафесар маскоўскай Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі Мікалай Міхайлавіч Кулагін, які яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы займаўся даследаваннем пчолаў, шкодных насякомых, а таксама вывучаў зуброў Белавежскай пушчы — у 1938 г. ён быў рэдактарам першага акадэмічнага тома «Фаўны БССР». Шмат пазней, у 1934 г., Горацкая занальная даследчая станцыя буйной рагатай жывёлы выдала кнігу А. Сяргеева і М. Крыштаповіча «Чырвонабеларуская парода буйной рагатай жывёлы».
Вялікім попытам карысталіся кнігі па ветэрынарыі. Доктар В.А. Аляксандраў у прадмове да кнігі «Першая дапамога буйной рагатай жывёле і коням у няшчасных выпадках пры раптоўных захворваннях і родах» (Менск, 1933 г.) гаворыць: «Гэтая кніжка напісана мной для колгасаў, саўгасаў і аднаасобных працоўных сялянскіх гаспадарак. ... 3 тэй прычыны, што вэтэрынарных пунктаў у нас у БССР пакуль што яшчэ мала, то ў няшчасных выпадках і пры раптоўных захворваннях хатніх жывёл часьцей за ўсё звяртаюцца за дапамогай да асоб накшталт знахароў, бабак і г.д., якія ня толькі не дапамагаюць, але часта губяць хворых жывёл... Першае выданне маёй брошуры не гледзячы на вялікі тыраж — 18 тыс. экзэмпляраў, разышлося на працягу году. Гэта — дапоўненае па зместу, дададзены тры малюнкі». Другое выданне гэтай кнігі мела тыраж 10 тыс. экз., надрукаваны ў Бабруйскай друкарні Белпаліграфтрэста.
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
231
Навуковатэхнічная і прыродазнаўчая кніга
Імкненне пераадолець сельскагаспадарчую скіраванасць гаспадаркі рэспублікі ў перадваенныя гады заўважна і па рэпертуары выдаваных кніг. Тыражы выданняў тэхсектара (часам называецца тэхмассектарам) Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі былі меншыя за тыражы кніг сельскагаспадарчай тэматыкі (у сярэднім 1—5 тыс. экз.), аднак тэхнічная кніга таксама групавалася ў адмысловыя «бібліятэкі», кожная з якіх за за год прыбывала на 2—3 назвы. Гэта былі:
«Бібліятэка радыёлюбіцеля», «Бібліятэка пажарніка», «Бібліятэка рабочагадрэваапрацоўшчыка», «Бібліятэка тарфяніка», «Бібліятэка трактарыста», «Бібліятэка лесасплаўшчыка», «Бібліятэка лесасека», «Бібліятэка аўтадораўца», «Бібліятэка рабочага швейніка», «Бібліятэка рабочагамасладзела і сыравара па тэхмінімуму», «Бібліятэка рабочагахарчавіка па тэхмінімуму», «Бібліятэка рабочага будаўнічай прамысловасці па тэхмінімуму», «Бібліятэка рабочагаметаліста па тэхмінімуму».
Рыхтаваліся дапаможнікі для рабочых высокай кваліфікацыі — прыкладам «Як карыстацца гранічнымі калібрамі» I. Малыгіна і I. Пятрова (Менск, 1934 г.) альбо «Мэханічныя кавальскія молаты» Э. Прэгера (Менск, 1931 г.), і для інжынераў, прыкладам «Ультракароткія хвалі» Е. Анцэліёвіча — грунтоўны выклад тэорыі па перадавой на той час галіне радыётэхнікі (Менск, 1933 г.).
Апроч гэтага выдаваліся і навуковапрактычныя кнігі, прыкладам можа быць «Вытворчасць сьпірытусу» М. Крэйніна (Менск, БДзВ, 1930). Акрамя падрабязнага апісання аб вытворчасці гарэлкі — ад хіміі працэсаў да канструктыўных асаблівасцей перагонных апаратаў, аўтар паведамляе чытачу, што на год выдання кнігі на тэрыторыі БССР працуе 60 бровараў, з якіх 39 знаходзяцца ў саўгасах, a 21 — у калгасах. Магутнасць гэтых бровараў складае каля 553 500 гекалітраў (4,5 млн. вёдзер) на 40°, для якіх патрэбна каля 185 000 т (11,25 млн. пудоў) бульбы. Паводле пяцігадовага плана вызначана давесці колькасць бровараў да 68 з магутнасцю ў 740 000 гекалітраў (6 млн. вёдзер) на 40° і перапрацоўкай бульбы 246 000 т (15 млн. пудоў). Яшчэ адной задачай пяцігодкі М. Крэйнін называе змаганне за зніжэнне сабекошту гарэлкі амаль напалову: са 180,06 капейкі за вядро да 91,0 капейкі за вядро.480
«Сотням тысяч аўтамабіляў, якія ў бліжэйшы час зыйдуць з канвеераў савецкіх заводаў, патрэбны сотні тысяч умелых кіраўнікоў і механікаў, якія дасканала ведаюць аўтамабіль і любяць машыну. ... Добрых падручнікаў па аўтасправе ў нас да гэтага часу было вельмі мала. 3за адсутнасці аўтараў, якіяб умелі падыйсці да аўтадораўцанізавіка, прыходзілася абмяжоўвацца часта падручнікамі вельмі няпэўнай вартасці. Цяпер гэты прабел запоўнены. Элементарны курс па аўтасправе, складзены адным з лепшых актывістаў нашага таварыства праф. Е.А. Чудаковым, задавольвае, на наш погляд, патрабаванні аўтадораўскай грамадскасці», — гэта прадмова з кнігі прафесара Е.А. Чудакова «Пабудова аўтамобіля. Элементарны курс» (пераклад з рускай мовы Э. Маеўскага, літпраўка Л. Савёнак. НКЛП БССР, Дзяржаўнае навуковатэхнічнае выдавецтва. Менск. 1933 г.). Кніга напісана як падручнік з пытаннямі ў канцы кожнай з 23 главаў для замацавання матэрыялу, а таксама малюнкамі, схемамі і чарцяжамі (іх у кнізе 265), якія дапамагаюць зразумець працу асобных вузлоў і механізмаў аўтамабіля. Пераплёт тканевы з залатым цісненнем (назва кнігі і малюнак аўтамабіля), што вызначыла яго вялікі кошт: цана 4 руб., у тым ліку пераплёт 1 руб.
Гомельскі гарадскі тэхнічны кабінет наркаммясцпрома выдаў у 1937 г. цікавы «Тэмнік для рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходак па прадпрыемствах: завод «Пролетарый» імя С.М.Кірава, завод «Рухавік Рэволюцыі» і ложкавая фабрыка». Тэмы былі сфармуляваны вельмі канкрэтна і практычна, для кожнага прадпрыемства асобна; для завода «Рухавік Рэвалюцыі», напрыклад, такія: 1. Як механізіраваць афарбоўку маслёнак і запасных частак? 2. Вынайсці спецыяльнае прыстасаванне для механічнай нарэзкі гаек. Зараз нарэзка робіцца на такарных станках, якія неабходна вызваліць ад гэтай работы. 3. Якой недыфіцытнай сыравінай можна замяніць кардонныя пракладкі ў кандэнсацыйных гаршках, альбо якім чынам дабіцца эканоміі кардону? ... 7. Як лепш і рацыянальней размясціць абсталяванне і варштаты ў цэхах? і г.д.
Выдавецтва Інбелкульта (а пазней яго пераемніцы, Акадэміі навук), якое з канца 1920х гг. мясцілася ў Мінску на Ленінскай вуліцы, дом 2/35, выдавала «Матар’ялы да Географіі і Статыстыкі Беларусі» і «Матар’ялы да геолёгічнага і глебазнаўчага вывучэння Беларусі», тут у 1926 г. асобным выданнем выйшлі «Працы 1е Усебеларускае глебазнаўчай канферэнцыі 1924 г.».
232
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Разварот кнігі М. Крэйніна «Вытворчасць спірытусу». Мінск, 1930 г.
Да Другой сусветнай вайны ў АН БССР дзейнічала Камісія Заходняй Беларусі, якая выдавала свае працы ў выдавецтве АН. Як прыклад можна прывесці кнігу Я. Шнэйдэра «Абнішчанне сялянства Заходняй Беларусі і шлях да заможнага жыцця ў БССР» (Менск, 1934): у ёй змешчаны статыстычныя матэрыялы, якія паказваюць становішча сялян Заходняй Беларусі, выкрываюцца беларускія палітычныя дзеячы, якія супрацоўнічаюць з польскім урадам, апавядаецца пра змаганне з кулакамі ў БССР і пра поспехі калгаснага будаўніцтва. Выходзіў у Мінску і адмысловы часопіс — «Заходняя Беларусь».