• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Вокладка кнігі В. Язвіцкага «Богі і д’яблы». Мінск, 1931 г.
    Антырэлігійныя выданні «Беларускага дзяржаўнага выдавецтва». 1920я гг.
    Для адукацыі жанчын у дадатак да аднайменнага часопіса ДБВ выдавала «Бібліятэку работніцы і сялянкі». У 1920я гг. у ёй з’явіліся шматлікія кнігі на мовах народаў БССР, напісаныя спецыяльна для жанчын: «Што павінна ведаць работніца і сялянка аб падатках» Грундфэста (пабеларуску), «Што трэба ведаць работніцы аб профсаюзах» Н. Танаеўцавай (пабеларуску, паруску і паяўрэйску), «Як работніца і сялянка кіруюць у СССР» Сташэўскага (пабеларуску і папольску), «Правы работніц і сялянак у СССР» А. Калыгінай (пабеларуску і паяўрэйску), «Сельская гаспадарка і сялянка» Э. Прышчэпава (пабеларуску) і інш.
    Дзеля замены старога новым распрацоўваліся новыя схемы культурнага адпачынку з тэатрам, камсамольскімі вечарынамі. Увасабленнем такой распрацоўкі з’яўляецца кніга «Чырвоная сялянская вечарынка», выдадзеная ў 1927 г. пад грыфам Галоўпалітасветы БССР (складальнікі П. Капаевіч, М. Сяўрук і С. Баркоўскі).
    Да агітацыйнай антыкулацкай літаратуры належыць брашура М. Шміта «Справа № 9» (Мінск, 1930). Мяккая вокладка кнігі аформлена ў выглядзе папкі крымінальнай справы: пазначаны нумар справы, даты, калі справа пачата і калі скончана. Слова «Справа» на вокладцы набрана друкаваным шрыфтам, астатняя частка загалоўка, як гэта практыкавалася ў рэаль
    ным крымінальным справаводстве, напісана нібыта ад рукі: «Арыштантская крымінальная СПРАВА па абвінавачванні кулакоў хут. «Садкі» Зянкевічаў Міхася і Міхася Міхасёва па 139® арт. К.К. Пачата 24 студзеня 1930, скончана 4 сакавіка 1930». У самой кніжцы апавядаецца гісторыя не менш арыгінальная, чым вокладка гэтага выдання. Аўтар паведамляе, што ў Мінску ў 1919 г. апынуўся французскі салдат Марцэль Бак, які «перайшоў на наш бок», нейкі час ён працаваў кашаварам на кухні, a потым пайшоў блукаць, шукаючы хлеба. Праз некалькі дзён галодны Марцэль Бак апынуўся на хутары Садкі, які належаў сям’і Зянкевічаў. Карыстаючыся тым, што французскі падданы быў без усялякіх дакументаў і не ведаў мясцовай мовы, кулакі Зянкевічы «ашукалі яго і прымусілі за адзін толькі тытунь працаваць». Працаваў ён і падчас польскай акупацыі, і пасля таго, як усталявалася савецкая ўлада. Прайшло 11 гадоў, каб легалізаваць саракатрохгадовага Марцэля Бака, мясцовы сельсавет усынавіў яго да Зянкевічаў. Але тут раптам узнік «у мінулым батрак, а зараз райпажарінструктар і актыўны селькор т. Казюра, які па справах РВК прыехаў у сельсавет, заўважыў француза Марцэля Бака і выкрыў справу». У выніку «пралетарскі суд жорстка пакараў эксплуататараў Зянкевічаў — сына і бацьку — і тых «савецкіх» працаўнікоў, якім была даручана справа аховы інтарэсаў батрацтва». А «Марцэль Бак зараз працуе ў
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    243
    саўгасе. Зусім за кароткі тэрмін вызвалення ад кулацкай эксплуатацыі ён стаў другім. Ён стаў падобным да чалавека. За некалькі дзён працы ў саўгасе ён упэўніўся, што ў саўгасе ляпей» (С. 9).
    У 1930я гг. шэраг агітацыйных выданняў ажыццявіў сектар ваеннай літаратуры ДБВ. Напрыклад, кніга, складзеная А. Джэлюком, А. Лебедзевым, пад агульнай рэдакцыяй Н. Стэрніна «За славу радзімы» (Менск, 1936 г.). Тут быў змешчаны расказ аб пешым пераходзе «стаханаўцаў абароны» — работнікаў і работніц мінскай фабрыкі «Кастрычнік» і віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» з Мінска ў Маскву. Стаханаўцы прайшлі 820 км за 140 ходавых гадзін з 27 студзеня па 2 сакавіка 1936 г. Асаблівасцю пераходу было тое, што ішлі яны ў процівагазах і процііпрытнай вопратцы (супрацьхімічных касцюмах). У кнізе надрукаваны рапарт удзельнікаў таварышам Сталіну, Калініну, Чубару, Гікалу, Чарвякову і Галадзеду, дзе паведамляецца, што «Задачай пераходу» з’яўлялася:
    а)	праверка вынослівасці людзей і іх здольнасці доўга знаходзіцца ў проціпрытнай вопратцы ў розныя поры года;
    б)	выпрабаванне сродкаў аховы ў розных атмасферных умовах.
    Доўгі шлях ад заходніх граніц з капіталістычным светам да цэнтра нашай сацыялістычнай радзімы пройдзен намі ў цяжкіх кліматычных умовах: пры марозах, якія дасягалі 30 градусаў, пры ветры да 9 балаў, пры снежных заносах і ў зусім своеасаблівых геаграфічных умовах». Рапарт напоўнены жыццёвым аптымізмам: «Мы адчуваем сябе бязмежна здаровымі, моцнымі, дужымі, дзякуючы нашаму шчасліваму і радаснаму жыццю...», і зваротамі да кіраўніка камуністычнай партыі — «правадыр народаў — геніяльны Сталін» альбо «наш родны і любімы вялікі Сталін». Што выпрабаванне сродкаў хімічнай абароны ў выглядзе агітпаходу рыхтавалася загадзя на самым высокім узроўні, сведчыць той факт, што праз дзень пасля заканчэння паходу (4 красавіка) была гатова пастанова ЦВК СССР аб узнагароджанні 8 удзельнікаў ордэнам, а іншых 8 — граматай ЦВК СССР, a кніга ў цвёрдым каленкоравым пераплёце ObiBa здадзена ў друкарню 25га, а падпісана да друку 27 красавіка. Такая спешка прывяла да нядбайства ў рэдагаванні: у біяграфічных даведках пра ўдзельнікаў паходу не ў кожнага прыведзена поўнае імя, часам толькі ініцыялы.
    «Бальшавікі не дазваляюць ніякіх папулярызацый (нават калі яны адпавядаюць
    гістарычнай рэальнасці) іншых партый і яе членаў, апрача партыі бальшавікоў. Характэрны ў гэтых адносінах яшчэ адзін прыклад. Дзяржаўнае выдавецтва выпусціла шэраг біяграфій з серыі «Жыццё выдатных людзей», у тым ліку і кнігу пра жыццё і дзейнасць вядомага народавольца Жалябава. Праз пэўны час пасля выдання кнігі ў савецкім друку з’явілася рэцэнзія на кнігу пра Жалябава. У выніку яна была знята з ужытку таму, што там ідэалізуецца асоба Жалябаванародніка, негледзячы на тое, што Ленін у свой час не пагаджаўся з тактыкай народавольцаў, але назваў нарадавольніцтва «гераічнай эпохай»490.
    Асобны раздзел — кнігі з закляйменнем нацыяналізму і партыйных «ухілаў».
    Вокладка кнігі «Чырвоная сялянская вечарынка». Мінск, 1927 г.
    244
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Гуманітарная кніга
    Значнае месца ў складзе кніжнай прадукцыі ад пачатку беларускага кнігавыдання займае мастацкая літаратура. Пасля стварэння БССР за кнігавыданнем сачылі вышэйшыя кіраўнікі краіны, Дзяржаўнае выдавецтва БССР узначальваў акадэмік Зміцер Жылуновіч, які адначасова сам быў пісьменнікам (Цішка Гартны). Ужо ў 1920я гг. актыўна друкуецца класіка беларускага мастацкага слова: выйшлі падрыхтаванае Інбелкультам акадэмічнае выданне поўнага збору твораў Максіма Багдановіча (Менск, 1927—1928), а таксама кнігі Я. Купалы «Спадчына» (1922), Я. Коласа «Казкі жыцця» (1926), Ц. Гартнага «Сокі цаліны» (1926), М. Гарэцкага «У чым яго крыўда» (1926), К. Чорнага «Апавяданні» (1925), 3. Бядулі «Апавяданні» (1926), А. Гаруна «Матчын дар» (1929), Я. Маўра «Палескія рабінзоны» (1930), «Па беларускім бруку» А. Александровіча (1925). Нацыянальную культуру дзеячы Савецкай Беларусі будавалі ў спалучэнні з культурай сусветнай, таму важнае значэнне надавалася перакладам рускай класічнай і заходнееўрапейскай літаратуры, музычным выданням. У 1928 г. з’явіўся першы на Беларусі зборнік перакладаў замежнай паэзіі «Кветкі з чужых палёў».
    Для папулярызацыі твораў мастацкай літаратуры была створана серыя «Мастацкае слова — масам» (вокладку ў стылі канструктывізму спраектаваў мастак манаграміст «МБ». Сярод іншых у 1929 г. у гэтай серыі выйшла кніга Іларыёна Барашкі «Рыгор Галота», у 1930 г. — зборнік А. Александровіча «Устаноўка», а таксама дзве кнігі Я. Купалы: зборнік вершаў «Адцьвітанне» тыражом 5 тыс. экз. і зборнік паэм «За што» тыражом 7 тыс. экз. Адносна двух апошніх крытык Л. Бэндэ пісаў з затоенай пагрозай: «Чытаючы гэтыя зборнічкі вершаў Янкі Купалы, большасць якіх напісана ў мінулыя часы, чытач павінен мець на ўвазе, што ня ўсе яны зьяўляюцца сугучнымі нашай эпосе бурнага соцыялістычнага будаўніцтва, эпосе шпаркага бегу гісторыі. Ня ўсе гэтыя вершы даюць нам непасрэдны творчы запал на сённешні і на заўтрашні дзень сацыялістычнага будаўніцтва», — але заканчваў свае развагі аптымістычна: «Большасьць іх — мінулае, і нашы адносіны да іх павінны быць адносінамі да багатай спадчыны, якую нам пакінулі нашы папярэднікі»491.
    У выданнях серыі «Мастацкае слова — масам» упершыню ў канцы кніжкі друкаваўся апытальнік для чытачоў, адказы
    прапаноўвалася дасылаць на адрас Белдзяржвыдавецтва: Менск, вул. Савецкая, 63. Вось поўны спіс пытанняў:
    1	. Аўтар. 2. Назва твору. 3. Ці падабаецца твор і што ўласна? 4. Ці патрэбны гэты твор у нашыя часы сацыялістычнага будаўніцтва (ці адпавядае эпосе, ці організуе волю для ўпартае творчае працы і г.д.? 5. Ці зразумела напісаны (мова, тэматыка, выкладанне)? Што ў ім не зразумелі? 6. Якія словы і фразы не зразумелі? 7. Ці няма фальшы ў абмалёўцы тыпаў і апісаных у творы падзей? Калі ёсць, дык у чым яна? 8. Якія думкі ўзніклі ў вас пры чытанні твору? 9. Што яшчэ можаце сказаць аб творы? 10. Якога характару творы вы хацелі б чытаць? 11. Ваша сацыяльнае становішча? 12. У горадзе, мястэчку ці ў вёсцы вы жывяце? 13. Колькі ў месяц выдаткуеце на кнігу і газэту, калі можаце, дык вылічце проц. (калі ня можаце, пакажэце ваш заработак і суму выдаткаў на кнігу і газэту)? 14. Ваш узрост? 15. Род (пол).
    На жаль, мы не ведаем, ці былі апрацаваны адказы на гэтыя анкеты і якія высновы зрабіла выдавецтва пасля вывучэння чытацкага попыту і чытацкіх запатрабаванняў.
    Пра тое, што будаўнікі беларускай нацыянальнай кніжнай культуры дамагліся сур’ёзных поспехаў, сведчыць, напрыклад, тэматычны план аднаго толькі сектара мастацкай літаратуры ДВБ на 1935 г.: было падрыхтавана 80 назваў кніг агульным аб’ёмам 930 аркушаў і агульным тыражом 343 тыс. экз., якія тэматычна размеркаваліся наступным чынам:
    Паэзія — 12 кніг, з іх тры тыражом 10 тыс. (Алесь Александровіч, Якуб Колас, Янка Купала), дзве тыражом 5 тыс. (П. Броўка, П. Глебка), астатнія тыражом 3 тыс. Усяго 11 выданняў на беларускай мове, адно на рускай: Крючкнн «Утро в разведке».
    Проза— 17 кніг, з іх адна (К. Чорны «Трэцяе пакаленне») — тыражом 10 тыс. экз., 10 кніг тыражом 5 тыс. экз., 6 кніг тыражом 3 тыс. экз. Усяго 16 кніг на беларускай мове і адна на рускай: Крючкмн «Комвзвод Шнханов».
    Перавыданні — 6 назваў, тры тыражом 6 тыс. экз. (Колас, Купала, Лынькоў) і тры — 5 тыс. экз. (М. Зарэцкі, К. Крапіва, Э. Самуйлёнак).