• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    248
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Дзійячая кніга
    Кніжка, выданнем якой пачалася паслякастрычніцкая гісторыя беларускай дзіцячай літаратуры, называлася «Дзіцячая Чытанка» (выданне «Вольнае Беларусі», Мінск, 1917 г.), — яе дадрукоўвала ў 1918 г. мінская друкарня Я.А. Грынблата. Гэта невялікае па фармату і аб’ёму выданне складалася з твораў Якуба Коласа і Ядвігіна Ш. і было ўпрыгожана віньеткамі ў стылі мадэрн, застаўкамі з кацянятамі і мышанятамі, фотаздымкамі прыроды і відам кірмашу на цэнтральнай плошчы Навагрудка.
    Разбураныя савецкапольскай вайной паліграфічныя і выдавецкія прадпрыемствы доўга не дазвалялі распачаць на Беларусі выпуск дзіцячай літаратуры — справа зрушылася толькі ў канцы 1920х гг. У 1928 г. з’явілася адразу некалькі кніг для дзяцей рознага ўзросту. На самых маленькіх была разлічана кніга А. Савёнак «Разам лепей» (Менск, 1928) з малюнкамі Н. Ясінскай. Гэта апавяданне пра тое, як прыйшоўшы ў дзіцячы сад (новая рэалія Савецкай Беларусі!) дзеці спачатку ўзялі кожны сабе цацку, але потым зразумелі, што склаўшы ўсе цацкі разам, цікавей будзе гуляць (выхаванне калектывізму — таксама новая рэалія). Кніга якасна надрукавана ў 2й друкарнілітаграфіі БДВ тыражом 3 тыс. экз. Тады ж зроблена спроба арганізаваць дзіцячы часопіс «Зоркі», які праіснаваў нядоўга.
    «Што шпарчэй» паводле Спрэг Мітчэль у пераказе той самай А. Савёнак (Менск, 1928) развівала ў дзяцей кругагляд, знаёміла з аўтамабілем, караблём і самалётам. Гэтаму ў немалой ступені спрыялі выдатныя малюнкі А. Тычыны.
    У 1928 г. выйшлі некалькі дзіцячых кніжак адмысловых вялікіх фарматаў, у прыватнасці беларуская народная казка «Два марозы», у апрацоўцы Якуба Коласа з малюнкамі Янкі Кашкеля і «Зьвяры нашых лясоў» Зімёнкі з ілюстрацыямі Г. Змудзінскага. На апошняй ні год выдання, ні выдавецтва не пазначаны (год выдання мы вызначылі па даце адсылкі абавязковага экзэмпляра). Малюнкі гэтай кнігі паказваюць дванаццаць самых распаўсюджаных ў Беларусі звяроў — зубра, лася, дзіка, ваўка, рысі, бабра, казулі, выдры, вавёркі, ліса, ласкі, тхара. Кожнаму зверу прысвечаны чатырохрадковы вершык кшталту: «Зьвер, якога вельмі мала: каля рэчак і азёр будаваўся ён бывала. A завуць яго — БАБЁР».
    Па колькасці выданняў для дзяцей на першым месцы знаходзілася Беларускае Дзяр
    жаўнае выдавецтва, дзе дзіцячыя кніжкі рыхтавалі юндзетсектар і нацыянальныя сектары. Прыкладам прадукцыі апошніх можа быць кніга «Наша чыгунка» (аўтары Чарнова і Дрот), якую ў вершаваным перакладзе з украінскай мовы Змітрака Бядулі БДзВ выдала ў 1928 г. тыражом 5 тыс. экз. на беларускай і 3,5 тыс. экз. на яўрэйскай (ідыш) мовах.
    У 1928 г. выйшла невялікага фармату кніжка з тэкстам Зімёнкі і ілюстрацыямі Паўлюка Гуткоўскага «Працавітая дзяўчынка», якая была аздоблена ў стылі фотарэалізму — ілюстрацыі складаліся з фотаздымкаў не намаляванай, а рэальнай маленькай дзяўчынкі і яе браціка.
    Яшчэ адным эксперыментам мінскіх выдаўцоў стала кніжкараскладка на кардоне для самых маленькіх — яна складалася з двух апавяданняў А. Александровіча, ілюстраваных мастаком Барысам Малкіным: «Хлопчык і певень» і «Калыханка», кожнае на іншым баку раскладкі, кожнае мела асобны тытул (Менск, 1930).
    У перакладных кніг часта запазычваліся і малюнкі, пры гэтым імя мастака называлася не заўсёды (а ў выпадку з кнігай К. Чукоўскага «Мыйдадзір» (Менск, 1935) прозвішча аўтара малюнкаў надрукавана на вокладцы з памылкай «Ю. Аменкаў» замест «Ю. Аненкаў».
    Папулярным аўтарам дзіцячых кніг была жонка акадэміка Максіма Гарэцкага, пісьменніца Леаніла Чарняўская. У 1920я гг.
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    249
    асобнымі кніжкамі выйшлі яе апавяданні «Варка», «Кот знайдзён» і «Валуй». Аднак гэта творчая праца спынілася ў 1931 г., калі разам з рэпрэсаваным Максімам Гарэцкім Л. Чарняўская выехала ў Вятку, а пасля расстрэлу мужа пераехала ў Ленінград. Наступная дзіцячая кніга пісьменніцы выйшла толькі ў 1979 г., яна называлася «Казёл Мэка і Кудла».
    У даваенныя гады большасць дзіцячых кніг выдаваліся серыямі. Для юных натуралістаў была прызначана серыя з адмысловай вокладкай «Малады прыродазнаўца». У ёй выходзілі кнігі як беларускіх аўтараў, так і пераклады з замежных моў: «Лепш смерць чым няволя», «Апошні бізон», «Усе сабакі» і інш.
    Мастацкія тэксты друкавала «Бібліотэка школьніка» (адзначым кнігі «Андрэйка» Л. Чарняўскай і «Лэйбка «Бэрлінчык» М. Даніэля).
    Практычнымі даведнікамі для школьнікаў рабіліся кнігі серый «Бібліотэка піонэра» і «Бібліотэка піонэрскага атраду». У серыі БДВ «Бібліотэка піонэрскага атраду» выйшла ў 1930 г. кніжка Г. Дзітрыха «Ваенізацыя ў піонэратрадзе» (на вокладцы назва серыі напісана іначай: «Бібліотэка піонэра»). На першых жа старонках аўтар дэкларуе, што «Дапамога піонэраў будзе патрэбнай галоўным чынам у тылавой рабоце. Вось чаму трэба даваць ваеннае выхаваньне піонэрам. Ніводзін піонэр не павінен унікаць ваеннай работы». Далей на 80 старонках (выданне мае тыраж 7
    тыс. экз.) распісаны формы фізкультурных і санітарных заняткаў, вывучэння тапаграфіі, абароны ад хімічнага нападу, стралковай справы, авіямадэлізму.
    У дзіцячым рэпертуары пастаянна прысутнічалі выданні для рукадзелля. Напрыклад, малодшым дзецям адрасавана кніга «Цацкі з карабкоў ад запалак» А. Радзішчава, якая вучыла скласці з падручнага, даступнага практычна ўсім матэрыялу прасторавыя мадэлі: хату, паравоз, трамвай, жырафу. Іншае выданне такога кшталту — «Як цацкі дома рабіць самому» А. Александровіча, з вокладкай Ю. Ізмайлава. (Менск, 1930). Малюнкі (Ю. Ізмайлава і Корфа) з гэтай кніжкі вучаць як з шышак і жалудоў рабіць пеўня, малпу, куранят, папугая...
    Вялікай папулярнасцю сярод старэйшых школьнікаў карысталася бібліятэчка «Для здатных рук». Некалькі кніжак з яе належалі здольнаму маскоўскаму папулярызатару П. Албычову. У адной з іх, якая называлася «Гадзіньнік», асобныя главы апавядалі аб гадавым руху Зямлі, аб прынцыпах будовы і працы сонечнага і вадзянога гадзіннікаў, а таксама апісаны прынцып працы гадзінніка з маятнікам і дадзены чарцяжы і парады па вырабе гадзінніка з дрэва. У заканчэнні аўтар звяртаецца да сваіх маленькіх чытачоў: «3 гэтага прыкладу мы бачым, што няма паасобных навук, як фізіка, матэматыка, геаграфія, і нельга вывучыць ніводнай з іх, не карыстаючыся ў той жа час другой. Развязванне пытанняў у аднэй
    «Два марозы». Беларуская народная казка ў апрацоўцы Якуба Коласа. Мінск, 1928 г.
    Разварот кнігі «Звяры нашых лясоў». Мінск, 1928 г.
    250
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі «Пчала і шэршань». Мінск, 1929 г.
    галіне чалавечых ведаў цягне за сабой зусім нечаканыя ў другой, якая, на першы погляд, нічога супольнага не мае з першай. Нездарма старажытную скарбніцу чалавечых ведаў раўнавалі з крыніцай, з якой чым больш п’еш, тым больш піць хочацца4’4. Акрамя кніжкі пра гадзіннік у бібліятэчцы выйшлі «Фотаапарат з аркушу кардону і работа з ім» К. Ягадоўскага і П. Куроўскага, «Абсталяванне самадзельнай хэмічнай лабараторыі» П. Албычова і іншыя кнігі.
    Дзіцячую літаратуру выдавалі пераважна ў Мінску, але не толькі. У 1926 г. спецыяльная бібліятэчка «Як працаваць піонэру» выйшла па ініцыятыве Калінінскага акругкома КП(б)Б у Клімавічах — кожная кніжка мела тыраж 4 тыс. экз. Бібліятэчку склалі 15 кніг рознай тэматыкі, перакладзеных з рускай мовы А. Валошкам і С. Музыкам. Змест досыць разнастайны: «Савет атраду і яго праца», «Піонэр, на барацьбу з беспрытульнасьцю», «Піонэр, будзь здаровым», «Піонэр, памятай аб 3м законе» (інтэрнацыянальнае выхаванне), «Насьценная газета і дзіцячыя корэспондэнты», «У паход за ведамі» і г. д. Адна з кніжак навучала працаваць з кнігай, яна так і называлася: «Як чытаць кніжку». У рэцэнзіі на гэту бібліятэчку пісьменнік Іларыён Барашка заўважыў недахопы перакладу з рускай мовы без адаптацыі тэксту да ўмоваў Беларусі: «Можна наладзіць супольную экскурсію ў бліжэйшыя кішлакі (узьбэкскія вёскі) і аулы (каўкаскія вёскі) — наўрад ці беларускія піонэры змогуць наладзіць гэткія экскурсіі!»495.
    Для пазакласнай працы школьнікаў прызначалася вельмі практычная кніга В. Касперовіча і А. Пальчэўскага «За культурны і вясёлы адпачынак» (Менск, Юндзетсектар ДВБ, 1934). Галоўны герой кнігі — Зацейнік — дапамагаў стварыць клуб здагадлівых, вучыў арганізацыі пазашкольных мерапрыемстваў: вечароў адпачынку, ранішнікаў і да т.п.
    Ідэалагічныя матывы прысутнічаюць у кніжках, разлічаных на дзяцей рознага ўзросту. Для самых маленькіх у бабруйскай друкарні надрукавана кніжкаразмалёўка (без тэксту, без выхадных дадзеных) з мілітарнымі сюжэтамі: пехацінцамі на стральбе, гарматамі, кавалерыстамі, парадам Чырвонай Арміі. Для старэйшых чытачоў — кнігі, якія прапагандуюць авіяцыю, камуністычныя святы, механізацыю сельскай гаспадаркі. Сярод такіх «На самалёт» А. Александровіча з малюнкамі і інш. Перавагі калгаснай механізацыі паказваюць дзецям 3. Астапенкі і мастак А. Тычына ў кніжцы «Трактар» (1933). Кніга А. Дылы
    «Торф» з малюнкамі I. Ахрэмчыка, якая расказала маленькім чытачам пра здабычу гэтага карыснага выкапня, з’явілася акурат у той час, калі ў БССР будавалася першая электрастанцыя на торфе (1932).
    Акрамя гэтага кожны год выдаюцца традыцыйныя дзіцячыя кніжкі з народнымі казкамі і творамі сучасных аўтараў. Класічнымі сталі кнігіказкі ў апрацоўцы Якуба Коласа, якія мелі вялікі, набліжаны да квадрата, фармат: «Леў і воўк» з малюнкамі Г. Змудзінскага (1928) і «Пчала і шэршань» з малюнкамі А. Пузынкевіча (1929), а таксама «Як жабы бараніліся ад бусла» з малюнкамі М. Філіповіча. Дзіцячыя творы А. Александровіча маюць больш сацыяльнага падтэксту, у адной з яго вершаваных казак для маленькіх фігуруе пан, які здзекуецца са звяроў і прымушае на сябе працаваць — да таго часу, пакуль звяры не падымаюць бунт супраць гэтага жываглота. Казка выйшла асобнай кніжкай з ілюстрацыямі А. Волкава («Панжываглот», Менск, 1935), а ў наступным годзе яна была ўключана ў выдадзеную вялікім фарматам кнігу паэта «Падарунак дзеткаммалалеткам» (Мінск, 1936) з малюнкамі М. Жытніцкага. А вось кніжка «Птушыная сталоўка» (мастак А. Тычына, пераклад з неназванай мовы А. Савёнак) — суцэльная пастараль: дзеці зімой кормяць верабейчыкаў, гілёўснегіроў і сінічак.