• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    258
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    забеспячэнне вугалем). Толькі ў лістападзе 1924 г. занядбаны карабель паставілі каля Балтыйскага завода для капітальнага рамонту, і тады ж абавязалі камсамол Беларусі ўзяць над ім «шэфства», г. зн. частку выдаткаў на ўтрыманне.
    У 1927 г. аб падшэфным камсамолу Беларусі лінкоры выдавецтва «Чырвоная зьмена» ў серыі «Бібліотэка «Чырвоная зьмена» выпусціла кнігу, якая называлася «Парыская камуна»: лінейны карабель Балтыцкага флёту, падшэфны комсамолу Беларусі», з прадмовай сакратара ЦК ЛКСМБ А. Бараннікава і ілюстрацыямі Г. Змудзінскага. Кніга расказвала аб баявой падрыхтоўцы і адпачынку маракоўбалтыйцаў, замоўчваючы непрыемныя для кіруючай партыі эпізоды гісторыі карабля, мела ў якасці дадатку даволі вялікі беларускі тлумачальны слоўнік марскіх тэрмінаў, які ўключыў, між іншым, і выразы «марскога» жаргону. «...Разнастайныя артыкулы ахопліваюць усе бакі жыцця карабля, добрыя малюнкі дазваляюць лёгка вывучыць і сам карабель, увайсці ў курс гэтай, адухатваронай камсамолам, плывучай крэпасці, заўсёды падрыхтаванай да абароны Савецкага Саюза», — пісала рэцэнзент часопіса «Чырвоны сейбіт» Сара Маршак499.
    У канцы 1929 г. «Парыжская камуна» пачала паход па маршруце Кранштат — Італія — Кранштат, але ў Біскайскім заліве трапіла ў моцны шторм, атрымала значныя пашкоджанні і ў выніку ў 1930 г была накіравана ў Севастопаль і ўключана ў склад Чарнаморскага флоту. Праз 5 гадоў пасля пераходу з Балтыйскага ў Чорнае мора дзеля падшэфнага карабля ў Мінску была выпушчана яшчэ адна кніга, на гэты раз у выдавецтве Беларускай ваеннай акругі, пад назвай «Лінкор «Парыжская комуна». Аўтарскі калектыў (11 чалавек) працаваў пад рэдакцыяй ваеннага камісара лінкора Д. Бакуліна, вокладку выканаў мастак Г. Кіпніс. На пачатку кнігі надрукавана пастанова ЦВК і СНК БССР ад 25 кастрычніка 1933 г. «Па дакладу ваенкома падшэфнага ўраду Беларусі лінкора «Парыжская комуна» аб выніках баявой і палітычнай падрыхтоўкі». Гэта пастанова, падпісаная старшынёй ЦВК БССР А. Чарвяковым, старшынёй СНК БССР М. Галадзедам і сакратаром ЦВК БССР М.Ляўковым, паказвае, колькі каштаваў для рэспублікі падшэфны карабель у той год, які застаўся ў гісторыі як год голаду ў Паволжы і Казахстане і галадамору на Украіне:
    Выдзеліць з рэсурсаў БССР і адгрузіць 500 тон бульбы для патрэб асабовага саставу для паляпшэння харчавання. Адгрузку робіць камсамол Беларусі.
    He пазней 1га квартала 1934 г. выдзеліць караблю адну легкавую машыну.
    Выдзеліць у распараджэнне камандавання 10 тыс. рублёў для прэміравання ў 16ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі лепшых ударнікаўчырванафлотцаў і камандзіраў за ўзорныя поспехі баявой работы ў 1933 г.
    Адпусціць для абсталявання казармаў, клуба і ленкуткоў 20 тысяч рублёў, адзін вагон фанеры і 2 вагоны лясных матэрыялаў.
    Для азнаямлення працоўных Беларусі з жыццём, бытам і вучобай падшэфнага лінкора абавязаць Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі разам з ЦК ЛКСМБ выпусціць да гадавіны Беларусі папулярную кнігу аб падшэфным караблі.
    Кніга, якая выйшла ў выніку выканання пастановы, пачынаецца агульным артыкулам «Класы ваенных караблёў і прызначэнне лінкора», у наступнай главе расказана істотна адрэдагаваная гісторыя лінкора (выключаны эпізод з Кранштацкім паўстаннем), найбольш таленавіта напісана глава «3 Балтыкі ў Чорнае мора вакол Еўропы», якая апавядае пра змаганне са штормам у Біскайскім заліве, рэшта тэкстаў — агітацыйныя матэрыялы пра карыснасць шэфства, «герояў башні Гамарніка» і культурны адпачынак маракоў. На жаль, тэксты не маюць ніводнага ўспаміну пра службу афіцэраўбеларусаў альбо прызваных з Беларусі матросаў. У гады Другой сусветнай вайны лінкор «Парыжская камуна» ўдзельнічаў у абароне Севастопаля, падтрымліваў агнём дэсант у Судаку, абстрэльваў нямецкія пазіцыі пад Феадосіяй. У маі 1943 г. караблю была вернута яго першая назва — «Севастопаль»; у 1956 г. ён быў выключаны са спісаў флоту і разабраны на металалом.
    3 кніг ваеннамарской тэматыкі можна яшчэ адзначыць працу «Падводныя лодкі і барацьба з імі» аўтара, схаванага за ініцыяламі А.Т., «Як працуюць вадалазы» В. Селітраньнікава, мастацкую кнігу В. Якаўлева «Салют крэйсера «Комінтэрн» і «Новыя задачы шэфства над флётам» Гальянава і Янава.
    Авіяцыя і проціпаветраная абарона (ППА)
    «Пагроза вайны сусветнай буржуазіі супраць Савецкага Саюзу патрабуе ўзмацнення баявой падрыхтоўкі Чырвонай арміі. Аднэй з галоўных задач гэтай падрыхтоўкі зьяўляецца шырокае знаёмства нашай арміі з тэхнікай і са спосабамі барацьбы з ёю» — з такой анатацыі пачыналася кніга П.Я. Максіменкі «Барацьба з
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    259
    Вокладка кнігі 1. Шпілеўскага «Братва: запіскі матроса». Мінск, 1931 г.
    Вокладка кнігі Б. Леонцьева «Моладзь на самалёты». Мінск, 1936 г.
    авіяцыяй» (з 28 малюнкамі ў тэксце і табліцаю знакаў) (Менск, 1931. БДВ, 5 тыс. экз. 56 с. (перакладчык не пазначаны). Аўтар даступна расказаў аб авіяцыі як аб адным з магутных сродкаў тэхнічнай барацьбы ў будучай вайне, а таксама аб сродках і спосабах барацьбы з паветраным ворагам. Задача кнігі — дапамагчы байцу і малодшаму камандзіру разабрацца ў пытаннях моцных і слабых бакоў паветранага праціўніка і правільнай барацьбы з гэтым праціўнікам у розных умовах баявых абставін. У канцы кнігі — 6 высноў («чаму павінен навучыцца баец») і 58 пытанняў для замацавання атрыманых ведаў. Кніжка карысталася папулярнасцю ў войсках, аб чым сведчыць з’яўленне ў 1933 г. другога перапрацаванага выдання, якое выйшла таксама тыражом 5 тыс. экз. з 26 малюнкамі і было метадычна дапрацавана — пытанні для замацавання зместу даюцца ў канцы кожнага раздзела.
    Ваеннаавіяцыйную тэму раскрывалі для чырвонаармейцаў і іншыя выданні: «Памятка чырвонаармейцу аб авіяцыі. Ухвалена Управай вайсковапаветраных сіл РСЧА» Л. Стрыеўскага, «Як пабудаван самалёт і як ён лятае» А. Жабрава, «Авіяцыя і пяхота» М. Смірнова, «Наш паветраны флёт» В. Хрыпіна і інш.
    На іншую, больш дасведчаную ваенную аўдыторыю разлічана кніга М. Аляксее
    ва і П. Маліноўскага «Кароткія звесткі па арганізацыі ваеннапаветраных сіл», якую выдала Дзяржаўнае ваеннае выдавецтва БССР у 1933 г. тыражом 4 тыс. экз. Апавяданне тут пачынаецца з паведамлення агульных звестак пра паветра і атмасферныя з’явы, асновы тэорыі штучнага палёту, будову самалётаў і баявое ўжыванне паветранага флоту, тут жа апісаны распазнавальныя прыкметы і спосабы распазнавання самалётаў у паветры, друкуюцца сілуэты самалётаў розных тыпаў. Другая частка змяшчае параўнальныя характарыстыкі авіязлучэнняў і часцей ваеннапаветраных сіл «іншакраінных дзяржаў» (Эстоніі, Літвы, Польшчы, ЗША, Англіі, Францыі, Японіі, Румыніі, Чэхаславакіі, Італіі, Фінляндыі — але няма Германіі, якой, паводле Версальскага міра, было забаронена мець ваенную авіяцыю), трэцяя частка ўтрымлівае параўнальныя характарыстыкі тэхнічнатактычных дадзеных і ўзбраення аднатыпных самалётаў (знішчальнікаў, бамбардзіроўшчыкаў, разведчыкаў, штурмавікоў, самалётаў сувязі, транспартных, санітарных і марскіх самалётаў розных дзяржаў, у тым ліку і германскай вытворчасці). Апошняя глава паведамляе колькасны састаў ваенных паветраных сіл замежных дзяржаў і вытворчыя магчымасці авіябудаўніцтва. Перакладчык на беларускую мову П. Кісель змог дасягнуць выраз
    260
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Разварот кнігі М. Аляксеева і П. Маліноўскага «Кароткія звесткі па арганізацыі ваеннапаветраных сіл». Мінск, 1933 г.
    най чытэльнасці тэксту, як тэрміналагічную асаблівасць перакладу заўважым выкарыстанне слова «гелікаптэр» для абазначэння верталёта.
    На афіцэраў агульнавайсковых спецыяльнасцей разлічана таксама кніга В. Хрыпіна «Паветраны флёт. Ваеннаполітычны агляд арганізацыі, узбраення і ўжывання» (Менск, 1932 г.), з 31 малюнкамі і чарцяжамі ў тэксце. Тэма супрацьпаветранай абароны раскрывалася ў кнігах «Пражэктары і гукаспаймальнікі» Н. Ігнатава (Менск, 1932 г.), «Проціпаветраная абарона ў войску» Н. Вінаградава (Менск, 1932 г.) і «Проціпаветраная абарона населеных пунктаў» А. Лінніка і I. Хаміліса (Менск, 1933 г.).
    Футуралагічны кірунак мела выдадзеная Беларускім ваенным выдавецтвам ў 1932 г. кніга Гельдэрса «Паветраная вайна 1936 г. (зруйнаванне Парыжу)». Гельдэрс, як выяўляецца з яго рамана, гарачы прыхільнік тых
    аперацыйнатэхнічных поглядаў, што авіяпаветраны флот павінен з’яўляцца зусім самастойным, незалежным ад іншых родаў войск — такія высновы рабіў пасля прачытання гэтай кнігі беларускі рэцэнзент500.
    Адной з формаў прапаганды авіяцыі і падрыхтоўкі лётчыкаў быў планерызм. Каб прапагандаваць планерызм на Беларусі, Сацэксектар ДВБ выдаў у 1935 г. кнігу вядомых савецкіх планерыстаў С. Анохіна, Н. Сіманава і В. Барадзіна «Лунаючы палёт». Шматлікія фатаграфіі і схемы паказваюць партрэты планерыстаў і фігуры пілатажу, апавядаецца аб двухузроўневай сістэме падрыхтоўкі пілотаў: першым узроўнем быў пілотпланерыст, a другім — пілотлунальнік. У наступным 1936 г. тэму папулярызацыі авіяцыі працягнула кніга Б. Лявонцьева «Моладзь, на самалёты!» у перакладзе на беларускую мову Івана Туміловіча.
    Авіяцыя як сродак дастаўкі атруных рэчываў (альбо AM — атручваючых матэрыялаў, як
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    261
    пісалі ў пачатку 1930х гг.) выклікала занепакоенасць вайскоўцаў. Супрацьстаянню гэтай пагрозепрысвечанывыдадзенаяўМінскуў 1931 г.і разлічаная на масавую аўдыторыю кніга В. Верычава «Сродкі і спосабы паветранахэмічнага нападу і абароны» (дапаможнік для заняткаў гурткоў і каманд ТДАвіяхіму) і «Барацьба з паветранахэмічнай небясьпекай» (Менск, 1932 г.). У 1933 г. у Дзяржаўным ваенным выдавецтве БССР выйшла кніга А. Лінніка «Ахова жывёлы ад хімічных сродкаў паветранага нападу». «Удасканаленне авіяцыі і хімічных сродкаў вайны па сутнасці разбівае самае ўяўленне аб фронце і тыле ў старым разуменні гэтага слова. Авіяцыя праціўніка ў многіх выпадках можа прарвацца ў тыл краіны і атакаваць эканамічныя і палітычныя цэнтры і тым дэзарганізаваць работу. ... Ва ўмовах паветранага нападу побач з чалавекам і прадметамі вытворчага і бытавога ўжытку будзе атручвацца AM і хатняя жывёла», — гаворыць аўтар у прадмове. Далей падаюцца спосабы, як ратаваць свойскую жывёлу: ад эвакуацыі да выкарыстання індывідуальных сродкаў абароны, такіх як супрацьгаз (процівагаз) для коней і сабак, панчохі для коней. Тыраж кнігі — 10 тыс. экз. Масавым тыражом выйшла кніга «Куляй па самалёце» В. Аляксеева і I. Хорыкава (Менск, 1932 г.). Яна вучыла байца не баяцца паветранага нападу і расказвала аб магчымым супраціве (янічэ рэальным пры тым узроўні развіцця авіяцыі).