• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Паводле справаздачы Віцебскага аддзялення Дзяржвыдата, яго прадукцыя ад 20 лютага да 20 мая 1921 г. складалася пераважна з агітацыйных матэрыялаў вытворчых і санітарнаасветных публікацый. Выключэннем сталі толькі 16старонкавая брашура «Сборннк памятн пнсателя Переца» і наяўныя, як зазначыў першы дырэктар аддзялення Ез. Кусільман, у рэдакцыйным партфелі «Каталог калекцый Віцебскага Губернскага МастацкаАрхеалагічнага музея па мінералогіі», стэнаграфічная справаздача «Суд над хедэрам» ды сатырычная аперэтка М. Пустыніна «Савецкая рэпка»503.
    Гомельскае аддзяленне, якое абслугоўвала друкаванай прадукцыяй усе партыйнапалітычныя кампаніі губерні, за 1921 г. выпусціла 344 назвы кніг, брашур, часопісаў, газет, лістовак, плакатаў, агульны тыраж якіх склаў каля 7,5 млн. экз. У яго друкаванай справаздачы, у адрозненне ад справаздачы Віцебскага аддзялення, падаюцца не толькі тэматыка надрукаваных матэрыялаў, але і тэксты лістовак і лозунгаў, што перадае каларыт эпохі і з’яўляецца каштоўнай гістарычнай крыніцай, сведчаннем аб змесце большай часткай не захаванага матэрыялу. Напрыклад: «Добровольцы, на польсккй фронт!» (1920 г., 80, 26x18, 1 стар., РСФСР) альбо «В однн вагон, еслн даже сндеть на крыше н буферах, помешается не более 100 человек мешочннков».
    У перыяд нэпа выдавецкая справа, перыядычны друк і паліграфічныя прадпрыемствы Гомельскай і Віцебскай губерняў пацярпелі рэарганізацыю. У сакавіку 1922 г., пасля аб’яднання 5 друкарняў у Гомелі, Магілёве, Клінцах, Навазыбкаве і Рэчыцы, было створана Упраўленне паліграфічнай прамысловасці Гомельскай губерні — «Гомдрук», а таксама новае аб’яднанне па перыядычным друку губерні — «Гомгазета»504, якія і стварылі больш буйнае аб’яднанне «Палесдрук». Гомельскае аддзяленне Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР, пераўтворанае ў кааператыўнае выдавецтва «Гомельскі рабочы», праз год было аб’яднана з «Палесдрукам» і набыло статус кнігагандлёвага прадпрыемства. У 1924 г. у аб’яднанні выйшла 23 кнігі тыражом 130 тыс. экз. (сацыяльнапалітычная, антырэлігійная, прыродазнаўчая і мастацкая літаратура).
    Выконваючы пастановы XII з’езда РКП(б), дзе было падкрэслена, што друк — самая магутная зброя (красавік 1923 г.), для распаўсюджання кнігу найбуйнейшых паветах пры партыйных і рабочых клубах адкрыліся аддзяленні «Гомельскага рабочага» ў выглядзе магазінаў і кніжных шафаў. Каб забяспечыць бібліятэкі кнігамі, у Віцебскай губерні, напрыклад, летам 1923 г. быў праведзены тыдзень кнігі, у выніку якога было сабрана 2500 руб. золатам і толькі ў Віцебску — 6797 кніг, брашур і часопісаў. У 1923 г. Віцебскім губкомам было апублікавана 12 брашур тыражом каля 30 тыс. экз. Аднак Дзяржвыдат РСФСР выданняў на беларускай мове на тэрыторыі Віцебскай і Гомельскай губерняў не дазваляў,
    270
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    беларускамоўныя выданні сюды паступалі з Масквы.
    У 1924 г. Віцебская губерня была далучана да БССР. У канцы 1926 г. далучаны Гомель і Рэчыцкі павет Гомельскай губерні. Кніжная справа гэтых частак Беларусі стала часткай кніжнай справы БССР.
    У 1920я і 1930я гг., пакуль цэнтралізацыя кіраўніцтва рэспублікі яшчэ не зрабіла выключнай дамінантай сталічны Менск, абласныя, акруговыя, раённыя і гарадскія арганізацыі КП(б)Б выдавалі рэзалюцыі канферэнцый, «наказы» дэпутатам, пастановы пленумаў акругкомаў, гарадскіх партыйных канферэнцый і даклады на гэтых мерапрыемствах на месцы. Цэнтрамі мясцовага кнігавыдання былі Віцебск, Орша, Бабруйск, Барысаў, Гомель, Магілёў і Мазыр. Поруч з цэнтрамі, якія мелі друкарні яшчэ да рэвалюцыі (Мінск, Віцебск,
    Магілёў), вылучыліся Клімавічы — цэнтр Калінінскай акругі. У сярэдзіне 1920х гг. тут выходзілі самыя разнастайныя кнігі: для маленькіх дзяцей, для піянераў, да юбілею вызвалення ад белапалякаў і інш. На адвароце тытула кніжкі М. Чарота надрукавана такая кароткая прадмова: «На мясцох адчуваецца вялікі недахоп дзіцячых п’ес, ведаючы гэта, Калінінскі Акрпалітасьветы выпушчае дзьве дзіцячыя п’ескі «Пастушкі» і «Данілка і Алеська», лічыць, што яны хоць часткай задаволяць мясцовыя запатрабаваньні. Акрпалітасьветы.» (Клімавічы, 1925 г.).
    Тыражы партыйных выданняў былі невялікія, на кнігах і брашурах часам друкаваліся надпісы аб абмежаваным распаўсюджанні, накшталт «толькі для дэлегатаў канферэнцыі», як у выпадку выдання «Пастанова па справаздачнаму дакладу Віцебскага гаркома КП(б)Б.
    №	Назва матэрыялу	Тэматыка	Колькасць	Тыраж (экз.)
    1	Адозвы	Да дня работніц	1	16 000
    		Да сялян (аб арганізацыі пасеўкомаў, аб браніроўцы сямян, аб замене развёрсткі падаткам)	3	36 000
    		Рабочым сельскагаспадарчых заводаў	1	5000
    		Аб зборы металаў	1	10 000
    		Паліўная кампанія	4	15 300
    		Выбары ў Гарсавет	1	3000
    		Да 3годдзя Чырвонай Арміі, да чырвонаармейцаў, якія змагаюцца з бандытамі	2	13 000
    		Адозва Кантрольнай камісіі Губкома Р.К.П.	1	300
    2	Лозунгі	Да дня работніц	4	4000
    		Тыдзень профруху	9	5000
    		Да дня 50годдзя Парыжскай Камуны	8	4000
    		Аб пасяўной кампаніі	8	40 000
    		Пра збор металаў	5	5000
    		Да агароднай кампаніі	6	12 000
    		Да 1га мая	6	6000
    		Да 1га мая на яўрэйскай мове	12	2400
    		Да 1га мая на латышскай мове	3	300
    		Па санітарнай асвеце	5	50 000
    		Па доўгатэрміновых адпусках	8	8000
    3	Лістоўкі	Да пасяўной	5	45 000
    		Па санітарнай асвеце	1	5000
    		Тэзісы ЦК РКП аб продпадатку	1	300
    4	Брашуры	Дапаможнікі для агітатараў (11), санітарнаасветныя (3), аб прыёмах лепшай арганізацыі зямлі (1), для дапрызыўнікоў (1) Зборнік «Памятн пнсателя Переца» (1)	17	53 000
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    271
    Вокладка кнігі
    С. Ракіты,
    В. Палескага, Р. Казака «Разгон. Кніжка вершаў». Гомель, 1930 г.
    Вокладка кнігі вершаў
    С. Ракіты «Агітую за пяцігодку». Гомель, 1921 г.
    Праект» (Віцебск, друкарня «Комінтэрн», 1934 г.). Ізноўтакі вылучыліся Клімавічы: тут быў выдадзены «Курс гісторыі кампартыі Беларусі», напісаны В. Кнорыным.
    Вынікам працы гомельскіх пісьменнікаў сталі альманах «Літаратурны Гомель», калектыўны паэтычны зборнік «Разгон», аўтарамі якога былі Сяргей Ракіта, Вячаслаў Палескі і Рыгор Казак (Гомель, 1930, выданне Гомельскай філіі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў), а таксама паэтычны зборнік Сяргея Ракіты «Я агітую за пяцігодку» (Гомель, 1931), які атрымаў авангардную вокладку работы мастака Р. Балашова. Адзін з вершаў С. Ракіты прысвечаны «Законнікаву Васілю, любаму бацьку». Вершы, напісаныя паэтам у Хойніках і Гомелі ў 1930 г., — актуальныя заклікі. Галоўная тэма гучыць рэфрэнам у вершы «Ударная песьня»:
    Зьяднаем шчыльней баявыя рады!
    Даеш пяцігодку ў чатыры гады!
    Напісаная для гэтай кніжкі прадмова Р. Разэнблюма, якая называецца «Замест прадмовы», пачынаецца словамі: «Сучасная вайна патрабуе ўжывання самых разнастайных відаў зброі і сродкаў барацьбы». Потым ідуць разважанні пра абвастрэнне класавых супярэчнасцей і барацьбу буржуазнай і пралетарскай
    культуры. «Няма агульнанацыянальнай культуры і літаратуры», — піша Р. Разэнблюм. I далей цытуе Леніна: «У кожнай нацыянальнай культуры ёсць дзьве нацыянальныя культуры». Як зброю беларускай пралетарскай культуры трактуе аўтар прадмовы вершы Сяргея Ракіты. Аднак тэарэтычныя разважанні Р. Разэнблюма не ўратавалі паэзію С. Ракіты ад спецховішча, a яе аўтара — ад беспадстаўных рэпрэсій.
    Звычайна кнігавыдавецкая дзейнасць у абласных і акруговых цэнтрах ажыццяўлялася пры дапамозе рэдакцыі мясцовай газеты і на яе базе. Аршанская акруговая камісія па ўшанаванні 20годдзя рэвалюцыі 1905 г. пры Выканаўчым Камітэце Саветаў Аршанскае Акругі БССР выдала кнігу «1904 год на Аршаншчыне» (Ворша, выдавецтва газеты «Комуністычны шлях», 1926 г.).
    У Гомелі рэдкалегія, складзеная з супрацоўнікаў газеты «Палеская праўда» (Рабіновіч, Матузаў і Сабаленка), падрыхтавала асобную кнігу матэрыялаў да выязнога пасяджэння конкурснай камісіі маскоўскай (цэнтральнай) газеты «Правда». Аўтарамі тэкстаў сталі «ўдарнікі друку» — рабочасялянскія карэспандэнты: працаўнікі завода «Сельмаш», калгаса «Пралетар», саўгаса «Брылёў», калгаса «Перамога» — усяго 25 чалавек. Кніга называлася «За сцяг «Правды»! 3 вопыту Гомельшчыны ў правядзенні конкурсу нізавога саўгаснакалгаснага друку на лепшую работу
    272
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка зборніка твораў членаў «Маладняка» «Дняпроўскія ўсплёскі». Магілёў, 1930я гг.
    Брашура Гомельскага гарадскога саеета Асаавіяхіма «Кожнаму камсамольцу мінімум ваеннатэхнічных ведаў».
    па арганізацыйнагаспадарчым умацаванні калгасаў» (Гомель, 1932).
    Цікавым фактам мясцовага кнігавыдання «вытворчай» тэматыкі стаў «Тэмнік для рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходак па прадпрыемствах: завод «Пролетарый» імя С.М. Кірава, завод «Рухавік Рэволюцыі» і ложкавая фабрыка», падрыхтаваны Гомельскім гарадскім тэхнічным кабінетам наркаммясцпрома і выдадзены ў 1937 г.
    Шмат «мясцовай» беларускай кнігі з’явілася дзякуючы дзейнасці літаратараў «Маладняка» — гэта і вытанчана аздоблены полацкі літаратурны альманах «Наддзвінне» (1926) з вокладкай мастака А. Тычыны (у авальным медальёне сілуэт Полацка праз Дзвіну, контуры горада з неразбуранымі яшчэ дамінантамі
    храмаў), і літаратурны зборнік бабруйскай філіі «Маладняка» «Уздым» (1928) з індустрыяльным гарадскім (заводы ў левай частцы малюнка) і індустрыяльным вясковым (апрацоўка зямлі трактарам) пейзажамі новай Беларусі, новай Бабруйшчыны на вокладцы (малюнак мастака Гусева), і «Магілёўскія ўсплёскі» з раслінным арнаментам на вокладцы работы мастака I. Хобатава, і сціплы «Маладняк Калініншчыны» — без аздобы, толькі з наборным загалоўкам.
    Шырокі спектр тэматыкі беларускіх кніг Магілёва: ад «Магілеўшчына да 10 гадавіны Кастрычнікавае рэвалюцыі», выдадзенай Магілёўскім акруговым выканкомам, да брашуры магілёўскага райпрафсавета «За перастройку работы грамадскага харчавання».
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    273
    Беларуская кніга ў Маскве
    Асяродкам беларускага кнігавыдання Масква стала яшчэ ў 19 стагоддзі (варта прыпомніць кнігу У. Гаршына «Сыгналь, альбо расказь аб томь, як дабро перамагло зло у чалавека», надрукаваную ў друкарні А. Гатцука на Нікіцкім бульвары ў 1891 г.505). Стаўшы сталіцай РСФСР і СССР, Масква да канца Другой сусветнай вайны была адным са значных цэнтраў выдання беларускіх кніг.