Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Кнігі, прысвечаныя авіяцыі і флоту, складалі параўнальна невялікі працэнт ад усёй ваеннай літаратуры на беларускай мове. Масавы чытаччырвонаармеец больш працаваў з выданнямі, прысвечанымі сухапутным войскам. На беларускай кніжнай паліцы ў даваенны перыяд назапасілася значная колькасць літаратуры па актуальных праблемах стралковай справы. Гэта афіцыйнае «Настаўленне па стралковай справе РСЧА. Методыка стралковай падрыхтоўкі і курсы стрэльб», «Кароткія звесткі аб асновах стральбы» Філатава, «Работа на агнявой пазіцыі і на камандным пункце» Р. Пятроўскага, «Падрыхтоўка кулямётнікадзехцяроўца» В. Аляксеева і I. Хорыкава, «Бой станковага кулямёту і работа кулямётчыкаў» I. Інцяпіна, «Стральба з кулямёту «Максіма» непрамою наводкаю без прыбораў» Р. Пяроўскага. Сюды ж можна залічыць кнігі для вывучэння матэрыяльнай часткі зброі: афіцыйныя «Настаўленні па стралковай справе РСЧА» (асобныя выпускі прысвечаны рэвальверу «Наган» узору 1895 г., вінтоўцы ўзору 1891 г., станковаму кулямёту «Максім» узору 1910 г.,
стрэльбавым і ручным гранатам, а таксама дадатковая літаратура: «Вінтоўка і догляд яе» С. Бялова і «Памятка чырвонаармейцу аб зберажэнні вінтоўкі» А. Палякова, «Ружэйны гранатамёт Дзьяконава» Прунцова, «Наган. Узаемадзеянне частак, чыстка і захоўванне» А. Херсонскага.
Дастаткова былі забяспечаны спецыяльнай літаратурай байцы, якія абслугоўвалі два галоўныя на той час тыпы кулямётаў: існавала «Памятка наводчыку па доглядзе і зберажэнні ручнога кулямёта Дзегцярова» А. Палякова, a таксама яго ж «Памятка наводчыку па доглядзе і захаванні кулямёта «Максіма», «Кулямётмашына (Гутаркі аб кулямёце «Максіма»)» 1. Хорыкава і В. Аляксеева, «Памятка і практычныя парады кулямётнікумаксімісту» Інцяпіна. Тыражы вагаюцца ад 3 тыс. экз. (настаўленні па рэвальверы і кулямёце — да 7—10 тыс. экз. (настаўленні па вінтоўцы).
Вокладка кнігі В. Аляксеева і П. Кузняцова «Гутарка выдатнага наводчыка ручнога кулямёта».
Мінск, 1933 г.
262
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Вокладка і старонка кнігі А. Палякова «Памятка кулямётніку па даглядзе ізахаванні кулямёта Максіма».
Мінск, 1932 г.
Спецыяльныя кніжкіпамяткі былі прысвечаны самым розным момантам у стралковай падрыхтоўцы чырвонаармейца. Назвы гавораць самі за сябе: «Памятка стралкуназіральніку ў баі» Б. Львова і В. Макерава, «Памятка байцустралку аб конніцы» П. Максіменкі, «Памятка стралку па пераправачнай справе» М. Багданава.
Кнігі для артылерыстаў (альбо, як пісалі ў 1930я гг., «артылерыстых») прадстаўлены таксама ў шырокім рэпертуары, іх тыражы вагаюцца ад 2 тыс. да 4 тыс. экз. Акрамя «Настаўлення Артылерыі РСЧА. Служба разьдзелаў кіравання батарэй і дывізіёнаў», сюды можна залічыць «Памятку чырвонаармейцу аб артылерыі» і «Памятку выведнікуартылерысту (Ухвалена Інспекцыяй Артылерыі РСЧА)» А. Разынко, «Дзействы асобнай палкавой гарматы» С. Гейнрыха і «Памятку аб зберажэнні і чыстцы гармат (Ухвалена Тэхнічным штабам Начальніка ўзбраенняў РСЧА)» М. Барэйшы, «Як пабудаваны гарматы» Ф. Салаўёва, «Баявая работа гарматы і аддзялення» Сямёнава, «Артылерыйскія прыборы і карыстанне імі» С. Гейнрыха і «Памятку аб захаванні прыбораў для стральбы і назіранняў» М. Барэйшы.
Для навучання артылерыстаў прызначана і папулярна напісаная кніга А. Ляснога «Тарасартылерысты», якую БДВ выдала ў серыі «Бібліотэка чырвонаармейца» ў 1930 г.
Галоўны герой кніжкі — Тарас Галушка — з першых дзён службы ў арміі знаёміцца з працай абслугі гарматы, фармулёўкамі камандаў на беларускай мове, вось прыклад:
«У гэты час прагучала каманда:
— Па наступаючай коньніцы! Шрапнэльлю! Лявей 30! Ровень нульнуль! Прыцэльнік 15! Трубка 15! Адзін патрон шпаркі!..»
Тарас Галушка служыць старанна, пераадольвае няўдачы і ўрэшце становіцца чырвоным камандзірам, апошняя глава так і называецца: «3 парабкаў — у камандзіры».
«Кніжка гэта ў форме апавядання апісвае работу штату гарматы цалкам і абавязкі кожнага нумара паасобку. Праз гэта на яе нельга глядзець як на лёгкую чытанку, а, пачытаўшы кожны раздзел, трэба падумаць над тымі пытаннямі, якія напісаны ў канцы яе. Кніжка прызначана для чырвонаармейцаартылерыстага першага году службы, але ўжо знаёмага з матэрыяльнай часткай 76мм гарматы», — гаворыцца ў выдавецкай анатацыі да «Тарасаартылерыстага».
На малодшых камандзіраў і чырвонаармейцаўартылерыстаў была разлічана кніга М. Барэйшы і С. Прыходзькі «Сучасная артылерыйская гармата» (Менск, выдавецтва Беларускай ваеннай акругі, 1935). У ёй апавядаецца аб агульных асновах будовы артылерыйскай гарматы і аб важнейшых удасканаленнях і
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
263
Нумары пры гармаце ў баі.
Малюнак з кнігі серыі «Бібліятэка чырвонаармейца». А. Лясной. Тарасартылерысты. Мінск, 1930 г.
новаўвядзеннях, якімі адрозніваліся новыя ўзоры амерыканскай, французскай, чэхаславацкай вытворчасці.
Механізацыя і матарызацыя войск была адлюстравана перш за ўсё і галоўным чынам кнігамі, што прысвечаны танкам і барацьбе з імі. Тэорыя пытання выкладзена ў працы К. Каліноўскага «Праблема матарызацыі і механізацыі сучасных армій (Даклад на паседжанні ваеннай секцыі пры Комакадэміі 29 лістапада 1930 г.)», якая тыражом 3 тыс. экз. выдадзена ў Мінску ў 1932 г. Тактыкатэхнічныя характарыстыкі танкаў, прымяненне танкаў у баі і асаблівасці ўзаемадзеяння пяхоты і танкаў раскрыты ў кнігах «Танкі ў баі» С. Амосава і «Танкі» Хайгля. Тэма змагання з танкамі раскрыта ў працы Манько «Схватка агнявікоў з маторам. Барацьба артылерыі з мотамехчасьцямі», Тарасевіча «Процітанкавая абарона», Калеснікава і Чудноўскага «Барацьба аддзялення з танкамі», «Танкі і барацьба з імі» У. Яўціхеева. Практычныя функцыі выконвалі «Пабудова і ўжыванне танкеткі» Герасімава і бязаўтарская «Інструкцыя па навучанню важдзенню малага танку».
Адной з галоўных дысцыплін ваеннага навучання з’яўляецца тактыка. Беларуская кніга па гэтым прадмеце з’явілася ў сярэдзіне 1920х гг., тыражамі ў 3—5 тыс. экз. кожная. Сярод іх «Тэхніка першай выведкі аддзяленнем,
узводам і ротай» В. Арцэза, «Навучанне байца і аддзялення ў полі» С. Гурава, «Бой стралковага аддзялення ў прыкладах» П. Максіменкі, «Каравульная служба» М. Марчанкі і «Служба палявога каравулу» I. Пігіна, «Служба загародкаў» М. Марчанкі, «Фарсаванне рэк» I. Ткачова, «Служба назірання» Сіманоўскага. Як дапаможнік для малодшага і сярэдняга начскладу РСЧА і інструктараў Асавіяхіму была выдадзена кніга А. Маезіта «Агульная методыка баявой падрыхтоўкі байца і дробных падраздзяленняў». Даступнай і добрай мовай была напісана «Памятка чырвонаармейцу на манеўрах», аднак пасля таго, як у 1937 г. быў расстраляны яе аўтар — смаленскі беларус і чырвоны маршал Міхаіл Тухачэўскі, — кніга надоўга трапіла ў спецсховішча.
У курсе тактыкі важную ролю адыгрывае ваенная тапаграфія. У гэтай тэматычнай групе з’явіўся падручнік «Вайсковая топографія» А. Казачкова (Менск, 1927), цана на кнізе не пазначана, тыраж — 3 тыс. экз. Пра грунтоўнасць падыходу да выдання гэтай кнігі сведчыць той факт, што зроблены пераклад не толькі тэксту, але і надпісаў на ілюстрацыях — картах і планах. У 1931 г. выйшаў падручнік В. Свянціцкага «Вайсковая тапаграфія. Падручнік па вышэйшай дапрызыўнай падрыхтоўцы для ўсіх ухілаў», а ў 1932 г. быў выдадзены дапаможнік
264
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Старонка кнігі М. Барэйшы і С. Прыходзькі «Сучасная артылерыйская гармата». Мінск, 1935 г.
Рыс. 55. 75о амерыканская універсальная пушка Т3.
74
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
265
Ф. Каржаневіча «Як карыстацца картамі і планамі».
Для тактычнай падрыхтоўкі чырвонаармейца добрым дапаможнікам стала перакладзеная з расійскай мовы Корсікам кніга В. Лявонцьева «Падрыхтоўка паасобнага байца» з 20 малюнкамі ў тэксце, планамі мясцовасці з подпісамі пабеларуску. Беларускае дзяржаўнае выдавецтва выдала яе ў 1931 г. у серыі «Бібліотэка чырвонаармейца» тыражом у 3 тыс. экз.
Выдавецкая анатацыя паведамляла: «Кніжка гэта напісана па заданні прэзідыуму Асовіяхіму стралковатрактарных курсаў удасканалення камскладу РСЧА і прызначаецца для малодшага камандзіра Чырвонай Арміі. Але кожнаму чырвонаармейцу яе карысна прачытаць таму, што кожны чырвонаармеец — аддзяльком у будучым. Кніжка, вядома, не дае парад і паказанняў па ўсіх пытаннях работы аддзяленнага камандзіра і ня можа служыць падручнікам, але ўсё галоўнае, без чаго ніяк нельга абыйсціся пры штодзённай рабоце, у ёй адзначана, прычым галоўная яе мэта — даць параду малодшаму камандзіру, як іменна праводзіць заняткі, каб яны не раздрабляліся на дробязі, не ператвараліся ў «размовы». Адносна ж зместу заняткаў і паглыбленых ведаў па тых ці іншых пытаннях, якія ўваходзяць у круг гэтых заняткаў, добра прачытаць рад адпаведных кніжак з серыі «Бібліятэка чырвонаармейца», якая ў масе сваёй разлічана на аддзяленнага камандзіра, курсанта нармальных школ, стараслужачага чырвонаармейца».
Вопыт Першай сусветнай вайны, у якой сотні тысяч людзей загінулі ад атрутных рэчываў, прымушаў вайскоўцаў вельмі сур’ёзна ставіцца да гэтай пагрозы. Таму сярод беларускіх ваенных кніг выданні па ваеннахімічнай справе з’яўляюцца досыць рэгулярна і складаюць істотны працэнт. Два выданні (у 1931 і 1933 гг.) вытрымала вялікая кніга В. Верычава «Хэмічны напад і абарона», масавым тыражом быў выдадзены дапаможнік ЦюцюнаваОрскага «Супроцьгазы і дапаможныя сродкі супроцьхэмічнай абароны», у войску і ваенных навучальных установах карысталіся кнігамі В. Верычава «Байцу пра вайсковую хэмію» і яго ж «Кароткімі зьвесткамі па баявым ужыванні ўзрыўных, атрутных, дымаўтваральных і запальных матэрый», В. Фёдарава «Дэгазацыя і як яе рабіць», А. Бубнава «Памятка чырвонаармейцу аб ваеннахімічнай маёмасці», А. Доліны «Чырвонаармейцу аб хэмічнай выведцы» і «Памятка хімвыведчыку» С. Азар’ева. Тыповым прыкла
дам можа быць «Баявая служба чырвонаармейца хіміка (БСЧХ)» С. Азар’ева і Н. Балашова (Менск, 1936). На тытульным лісце паведамляецца: «Зацьверджан Камісіяй па падручніках пры НКА СССР у якасці падручніка для падрыхтоўкі чырвонаармейцаў палкавых хімузводаў і стралковых часцей. Тыраж 3185. Друкарня Палесдрук. Гомель, Савецкая, 1». На адваротным баку пераплёту кнігі ўказаны цана кнігі — 1 р. 35 к. і асобна кошт пераплёту — 25 кап. Выданне вылучаецца высокай якасцю рэдактарскай падрыхтоўкі, перакладзены надпісы на картах, схемах, малюнках.