Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
У красавіку 1918 г. газета «Дзянніца» — орган Беларускага нацыянальнага камісарыята — пераехала разам з савецкім урадам з Петраграда ў Маскву і са снежня выходзіла тут 4 разы на месяц як веснік Белнацкому і беларускіх секцый РКП(б). Рэдактарам гэтага выдання быў Зміцер Жылуновіч (пісьменнік Цішка Гартны), ён з 11 да 5 гадзін прымаў наведвальнікаў у памяшканні Камісарыта па адрасе: Масква, Гранатны зав., 24.
Публікацыі «Дзянніцы» звяртаюць на сябе ўвагу ў першую чаргу лаянкай, з якой аўтары накінуліся на сваіх былых сяброў — дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі (была абвешчана ў Мінску ў сакавіку 1918 г.). Тым не менш газета друкавала дакументы, прысвечаныя палітычнай і культурнаасветніцкай дзейнасці БНР, у тым ліку Устаўную грамату ад 25 сакавіка, якая абвясціла незалежнасць Беларусі, паведамляла аб дзейнасці Белнацкома і беларускіх секцый РКП(б), іншых беларускіх арганізацый ў Расіі. Разнастайнай была публіцыстыка «Дзянніцы». Газета змяшчала матэрыялы з беларускай літаратурнай і культурнай праблематыкай, а таксама шырока займалася палітычнымі падзеямі ў рэвалюцыйнай Расіі, у акупіраванай немцамі, a пасля і палякамі Беларусі. «Дзянніца» рашуча падтрымлівала ідэю стварэння Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі, спалучанай у адной дзяржаве з рэвалюцыйнай Расіяй. Пры гэ
Вокладка кнігі У. Гаршына «Сігнал».
Масква, 1891 г.
274
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІП
Тытульны ліст кнігі В. Лібкнехта «Павукі і мухі». Масква, 1918 г.
№ш пт )і» й !й тздіівы 1919 пц іі мыші шшй у Patti tapymii пхты „ДЗЯННІЦЛ"
BECTKR БЕЛАРУСКНГОНЛЦЫЯНПЛЬННГО КЛМКЛРЫЯТУ, якая выходзіць ня меняй чатырох разоу у месяц.
Падпісвацца можна у хаця Камісарыяту (Масква, Гранатный, 24).
Рукапісы, якія прыгылаюцца ля друку, павіаны быць чытэльна папісапы ва адньш боку шшеры.
Няпрынятыя руіапісы звертаюцца аутарам, валі лн перагылкі будзн пры< лава марка. Валыя руіапісы пя варочаюцца зусім.
Радактар прымая сд 11 да 5 гад.
Радашіыя і Адмшістрацыя: Маснва, Паварсмая, Гранатны, 24. тэл. 29877.
Газэта есць у многіх газетчыкау і на станцыях чугунак.
Асобны № усюды каштуя 35 к.
Перамена адрысу 50 кап.
Радаггуя: Выдаввцкі Атдзел Канісарыяту. Вкдавец: Беларускі Нацыянальны Канісарыят.
Дііккехт Васіль.
Павукі і Мухі.
Пераклад Л. Жорстнаго.
2 выданьня.
Выданьня Беяаруснаго Нацыянапьнаго Камісарыяту Маскм 1918 rosy
тым яна досыць шырока асвятляла спрэчкі, што вяліся паміж маскоўскім рэвалюцыйным цэнтрам, які падтрымліваў ідэю стварэння БССР, і прадстаўнікамі Заходняга фронту В. Кнорыным і А. Мясніковым — заўзятымі праціўнікамі беларускай савецкай дзяржаўнасці. Паводле іх, Беларусь павінна была стацца арганічнай часткай рэвалюцыйнай Расіі506.
Усяго ў Маскве выйшла 49 нумароў газеты, якая стойка змагалася за камуністычныя ідэалы, не прадбачачы, што менавіта камуністы давядуць да заўчаснай прымусовай смерці тысячы ні ў чым не вінаватых, у тым ліку і галоўнага рэдактара і ідэолага «Дзянніцы» — Цішку Гартнага. Апошні маскоўскі нумар выйшаў 2 лютага 1919 г. У ім паведамлялася:
«Стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі на мяжы паміж сацыялістычным Усходам і буржуазным Захадам патрабуе ад нас канцэнтрацыі ўсіх нашых сілаў для камуністычнай працы ў нашай роднай Беларусі. Таму наша газета спыняецца, і гэты нумар з’яўляецца развітальным. Замест яе будзе арганізавана камуністычная газета на белару
скай мове ў адным з цэнтраў Беларускай Савецкай Рэспублікі: у Мінску альбо ў Вільні».
Акрамя газеты, маскоўскае аддзяленне Белнацкома выдавала кнігі, часопісы, брашуры, лістоўкі, адозвы і пракламацыі, адрасаваныя беларускім сялянам, рабочым і салдатам. Два выданні вытрымала брашура Васіля(!) Лібкнехта «Павукі і мухі», былі падрыхтаваны тры брашуры Яўсевія Канчара на рускай мове: «Террнторня Белорусснн; классовый состав», «Релнгнозное двнженне н борьба хрнстнанскнх церквей: нацнональная н экономнческая борьба», «Полнтнческне партнн н нацнональные органнзацнн Белорусснн (Пратаколы Усерасійскага з’езду бежанцаў з Беларусі)». У снежні 1918 г. выйшаў зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў «Зажынкі» (збор твораў беларускіх пісароў і песьняроў з народу), у якім змешчаны творы Я. Купалы, Я. Коласа, К. Буйло, А. Гурло, Ц. Гартнага і інш. Акрамя мастацкай літаратуры, яшчэ больш значнае месца ў кнігавыдавецкім рэпертуары займала літаратура палітычнай і марксісцкай тэматыкі, напрыклад, «Навуковасацыялістычная бі
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
275
бліятэка пад агульнаю рэдакцыяй А.В. Луначарскаго», дзе пад № 9 выйшла (пад псеўданімам «КіЙ») кніга Паўла Пятніцкага «Радавая распубліка. С перадмовамі А.В. Луначарскаго» і кніга таго ж аўтара «Што такоя сацыялізм» (абедзве Масква, 1918). Пераклады палітычнай літаратуры рабілі рэвалюцыянеры, якія выступалі пад псеўданімамі Нёманскі, Жорсткі, Шэляг, Зьмітро Капылянін. Адным з найважнейшых накірункаў у працы Белнацкома была дыскрэдытацыя БНР і агітацыя за адзінства з рускім народам507. Пададдзелы выдавецтва існавалі ў Петраградзе, Смаленску і Віцебску508. У пададдзелах Белнацкома можна было купіць «Кароткі РускаБеларускі слоўнік» М. і Г. Гарэцкіх, кнігі Я. Карскага «Белорусская речь» і «Этнографнческая Карта Белорусснн с обьясненнямн», «Основные моменты нсторнн Белорусснн» М. Любаўскага і інш.
У 1918—1920 гг. у Маскве адкрываецца беларускае навуковакультурнае таварыства, а таксама Беларускі народны універсітэт з курсамі па гісторыі, геаграфіі, эканоміцы, мове і літаратуры. Пасля 1924 г. у Маскву, якая стала сталіцай Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, час ад часу прыязджаюць рабіць справаздачу кіраўнікі Беларусі. Ладзіліся прынагодныя выставы дасягненняў, на якіх кіраўнікоў СССР знаёмілі ў тым ліку з развіццём у рэспубліцы кніжнай справы. Вось паведамленне аб адным з такіх мерапрыемстваў: «14 лютага 1927 г., пад час III сесіі Саюзнага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту, што прайшла ў старой частцы Масквы, абведзенай высокай сцяною, у былым царскім палацы Крамля, першым пытаннем стаяў даклад Ураду БССР... У фае дасягненні рэспублікі былі паказаны ў Крамлі адмысловай кніжнай выставай. Дэпутаты і прадстаўнікі ўлады цікавіліся, як гэта Беларусь адбудоўвае і паляпшае сваю гаспадарку, якія друкуюцца кніжкі і г.д. ... Некаторыя куплялі беларускія кнігі»509. Для патрэбы шматлікіх студэнтаўбеларусаў, якія навучаліся ў Маскве (больш як тысяча чалавек), у 1925 пачалося выданне адмысловага часопіса — органа Цэнтральнага бюро пралетарскага студэнцтва і Цэнтральнага кіраўніцтва зямляцтваў г. Масквы. Называўся часопіс «Чырвоны сьцяг». Намаганнямі сту
Вокладка часопіса «Чырвоны сцяг». Масква, 1925 г. № 1.
дэнцкага актыву выдадзены літаратурнанавуковыя зборнікі «Маладая Беларусь» (1922) і «Змаганне» (1924).
Маскоўскія выдаўцы дапамаглі беларусам стварыць ваенную кнігу на нацыянальнай мове. Каб чырвонаармейцы ў БССР ведалі сваё кіраўніцтва, у 1926 г., па заказе Дзяржаўнага вайсковага выдавецтва, Маскоўскае акцыянернае выдавецкае таварыства выдала пабеларуску жыццяпісы (з партрэтамі) членаў Рэўваенсавета таварышаў М. Фрунзе, Я. Уншліхта, А. Бубнава, К. Варашылава, С. Каменева510 і «Лемантар дзеля ўзрослых, апрацаваны для карыстання ў беларускіх часьцях РабочаСялянскай Чырвонай Арміі па лемантары С. Баляснага».
К 0 п
UEH'
ЦЕНТРНЗДAT
МОСКВА, ННКОЛЬСКАЯ, 10
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
277
Цэнтрвыдат
Найбольшую колькасць беларускіх кніг у Маскве выдала Цэнтральнае выдавецтва народаў СССР (мясцілася на Нікольскай вул., 10). Цэнтрвыдат (альбо Цэнтрасаўнацмен) быў створаны пры ЦВК СССР 13 чэрвеня 1924 г. шляхам зліцця ўтвораных у 1922 і 1923 гг. Усходняга і Заходняга выдавецтваў. За першыя пяць гадоў свайго існавання тут выйшла 2752 назвы кніг агульным тыражом 11 669 850 экз. на 52 мовах, у тым ліку на мовах розных этнічных груп: цюркскататарскіх, уграфінскіх, заходніх, манголаманьчжурскіх, іранскіх і шэрага каўказскіх511. На беларускай мове Цэнтрвыдат пачаў выпуск кнігі толькі ў 1927 г., выдаўшы за год 4 назвы аб’ёмам 21 друкаваны аркуш і агульным лікам 6 тыс. экз. Асноўным спажыўцом гэтай прадукцыі былі беларусы Смаленшчыны, Браншчыны і Невельшчыны: «Па ўсёй тэрыторыі нашага Саюза разкідана некалькі дзясяткаў мільёнаў нацыяналаў, якія жывуць паза сваімі тэрытарыяльнымі ўтварэннямі (армяне, башкіры, беларусы, казахі, калмыкі, карэлы, комі, кіргізы, немцы і інш.), якія не могуць быць абслужаны адпаведнымі нацыянальнымі выдавецтвамі з прычыны значнай разнастайнасці краёвых, эканамічных і побытавых умоваў. Нацыянальныя меншасці — немцы на Украіне, татары ў Данбасе, украінцы і беларусы ў РСФСР і ўвогуле нацыянальнасці, якія не з’яўляюцца асноўнымі ў тых ці іншых дзяржаўный утварэннях, — застаюцца паза сферай абслугоўвання нацыянальных выдавецтваў, бо апошнія выдаюць, галоўным чынам, літаратуру для асноўнай нацыянальнасці дадзенага дзяржаўнага ўтварэння. Абслугоўванне друкаваным словам на роднай мове гэтых нацыянальнасцяў з’яўляецца адной з асноўных задачаў Цэнтрвыдата»512. Для падрыхтоўкі беларускіх кніг у Цэнтрвыдаце была створана асобная Белсекцыя. У 1927 г. тут выйшаў паэтычны зборнік У Дубоўкі «Наля». Цэнтрвыдат меў шмат адукаваных наборшчыкаў, але і яны блыталіся ў 52 мовах. У выніку на вокладцы беларускай кнігі пры напісанні прозвішча аўтара былі выкарыстаны адсутныя ў беларускім алфавіце літары, выглядала гэта так: УЛАДЗНМЁР ДУБОУКА. Друкаваліся падрыхтаваныя Цэнтрвыдатам беларускія кніжкі ў маскоўскай друкарні гэтага выдавецтва (на Шлюзавай набярэжнай, 10), альбо ў Краснадары, альбо ў ленінградскай друкарні «Комннтерн» (на Краснай вул., 1).
Тут выходзілі кнігі самай рознай тэматыкі, найперш падручнікі для беларускіх школ РСФСР і дзіцячая літаратура. У 1927 г. выйшла
кніга «Казкабыль пра Ігнатакулака, Міхеябатрака, папаклапа для вясковых дзяцей склаў дзед Аўдзей». Яе тыраж (1500 экз.) быў надрукаваны ў друкарні выдавецтва на Шлюзавай набярэжнай у Маскве, як і 3тысячны тыраж дзіцячай беларускай кніжкі «Гадзіньнік» А.Палонскай (М., 1930 г., Галоўліт № A 77682).
На 1931 г. у Цэнтрвыдаце народаў СССР выйшлі з друку школьны лемантар «Маленькія ўдарнікі» К. Гарабурды, Ф. Бутомы і П. Капаевіча, а таксама «Маленькія ўдарнікі» — кніга пасля лемантара — гэтых жа аўтараў, «Рабочая кніга па беларускай мове для IV году навучаньня ў беларускай школе РСФСР I ступ.», лемантар для дарослых «Перамога» М. Улашчыка і Г. Сапуна, комплексная кніга для 2га года навучання «Новым шляхам» А. Ціхаміравай і А. Канавалюк,