• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Для падрыхтоўкі сухапутных сілаў пастаянна выкарыстоўваліся (а значыць рыхтаваліся і выдаваліся) кнігі па ваеннаінжынернай справе і сувязі ў войску. Беларускія выданні гэтай тэматыкі прадстаўлены «Памяткай па вайсковаінжэнернай справе для малодшага каманднага саставу артылерыі» С. Гнедзіча,
    Вок.іадка кнігі П. Варварына і С. Крэвера «Коўка каня». Мінск, 1936 г.
    266
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі С. Амосава «Танкі ў баі». Мінск, 1932 г.
    Вокладка кнігі С. Амосава «ІОгод Чырвонай Арміі». Мінск, 1928 г.
    F шкафт * •
    IIOJKA .¥■
    ТАНКІ 9 БАІ
    ДЗЯРЖАЎНАЕ ВАЕННАЕ ВЫДАВЕЦТВА БССР 19 3 2
    СПАРУСКАЕ J.9S1P>KA^UA£ 6ЫДА6ЕЦТ8А AEWCK *qq8
    MLIFEOUAH Mil
    кнігай «Вайсковаінжынерная справа для пяхоты» М. Спірынга і кніжкай з такой самай назвай аўтара Бураўцова, выдадзенага пад грыфам Ваеннаінжынернага кіраўніцтва РСЧА дапаможніка «Тэхнічныя сродкі маскіроўкі пяхоты». Вялікі аб’ёмам і змястоўны навучальны дапаможнік Ю. Грэгорыо «Служба і сродкі сувязі» быў галоўным кіраўніцтвам для сувязістаў, з дапаможнай літаратуры гэтага профілю можна назваць «Радыётэлеграф як сродак выведкі» М. Стэжынскага, «Палявы тэлефон, яго будова і захаванне» М. Чорных, «Сувязь самалёта з наземнымі войскамі» В. Цімафеева. Кнігамі для сувязістаў можна назваць і такія выданні, як «Памятка першаму пасыльнаму (зьвязному)» А. Новікава, «Памятка сыгнальшчыку паста ПНАС» М. Чорных. Кнігападручнік П. Варварына і С. Крэвера «Коўка каня» (Менск, 1936 г.) прызначалася для вучэбных кузняў вайсковых часцей РЧСА.
    Асобны тэматычны шэраг складаўся з практычных парад для захавання здароўя, напрыклад, «Як зберагчы здароўе ў час паходу» С. Бязукладнікава, «Як папярэдзіць намульванне ног» Кофмана, «Як захаваць сілы на паходзе» Львова, «Гігіена чырвонага байца. Папулярныя гутаркі для чырвонаармейцаў» М. Сандамірскага, а таксама з кніг па аказанні першай медыцынскай дапамогі параненым:
    «Хімічная вайна і першая дапамога пры паражэнні атрутнымі матэрыяламі» 3. Шміта, «Тэхніка дапамогі раненым і атручаным» Энціна, «Памятка чырвонаармейцу аб мерах санітарнай абароны ад АМ» Б. Прадцечанскага і інш.
    Пабудова арміі ў СССР праходзіла пад пільным наглядам і кантролем Камуністычнай партыі. Гэта стала прычынай з’яўлення шматлікіх беларускіх дапаможнікаў для палітработы ў РСЧА. Асобнымі выпускамі сектар вайсковай літаратуры ДВБ выдаваў «Чырвонаармейскі політпадручнік» пад агульнай рэдакцыяй А. Геронімуса. Кніга адпавядала праграме палітычных заняткаў ПУРа РСЧА. Акрамя таго, для выкарыстання на палітзанятках выйшлі кнігі «Палітзабеспячэнне атрадных вучэнняў» М. Карэліна, «Аб новай мэтодыцы палітзаняткаў» В. Бэрліна, «Соц. спаборніцтва і ўдарніцтва ў Чырвонай Арміі» Е. Еўдакімава, «Самакрытыка і чырвонаармеец» I. Анурава, зборнік «Палітработа ў баі», і гэта далёка не ўсё. На патрэбу палітработнікаў выдаваліся кніжкі гістарычнага і прапагандысцкага зместу, напрыклад у 1932 г. выйшла праца М.І. Ахуна і В.А. Пятрова «Бальшавікі і армія ў часе імпэрыялістычнай і грамадзянскай вайны». У 1931 г. быў падрыхтаваны зборнік «Як робіцца вайна» (літаратурная праўка і карэкту
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    267
    pa М. Багуна), назву якога вызначыў змешчаны тут аднайменны артыкул Карла Радэка, сярод матэрыялаў — публікацыі з саюзных газет «Нзвестня» (Рабочыя і колгасьнікі, помніце вайну! He забывайцеся на 1е жніўня 1914 году), «Красная звезда» (Небяспека інтэрвенцыі і небяспека для інтэрвентаў), а таксама аўтарскія артыкулы, подпісы пад якімі — хутчэй за ўсё псеўданімы: Індэкс, Пятроў, Сінева.
    У 1930 г. у выдавецкай серыі БДВ «На варце СССР», акрамя згаданай ужо кнігі «Тэрыторыяльнік на вёсцы» выйшлі таксама «Наладжванне ціру для стралковых гурткоў» А.Дзёміна (Менск, 1930 г.), Г. Штэрна «Апавяданне старшыны Вахненкі пра політразведку» (Менск, 1930 г.). Апошняя пабудавана як аповеды бывалага старшыныразведчыка пра дзеянні армейскай разведкі ў зоне баявых дзеянняў з белапалякамі на Беларусі і з бандытамі на Украіне. Заканчваецца кніжачка главой «Палітразведка патрэбна і ў мірны час». Адной з форм палітработы было азнаямленне радавых байцоў з судовай сістэмай Чырвонай Арміі, дзеля чаго вайсковы сектар ДВБ у 1932 г. выдаў кніжку В. Даліцкага «За што судзіць ваенны трыбунал».
    Шэраг кніг, якія выдала Палітычная ўправа Беларускай вайсковай акругі, быў прысвечаны арміям верагоднага праціўніка. Прыкладам можа быць «Польскі салдат» Н. Краснапольскага (Менск, 1928 г.). На 70 старонках гэтай кніжачкі зроблены аналіз радавога складу Войска Польскага: апавядаецца аб раскладзе дня салдата, яго ўзбраенні, дысцыпліне, адносінах з афіцэрамі, правах салдата, даецца інфармацыя пра паёк, грашовую пенсію, гігіену ў казармах, баявую падрыхтоўку і г. д. Аўтар часта спасылаецца на спецыяльныя польскія армейскія выданні, паказвае добрае веданне прадмета — няма сумнення, што тэкст пісаў супрацоўнік вайсковай разведкі. Контрпрапагандысцкі характар падачы матэрыялу (падкрэсленне перавагаў Чырвонай Арміі, выкрыццё хлусні польскай прапаганды, фармуляванне задачы ў выпадку ўзброенага канфлікту павярнуць штыкі супраць паноў) дае магчымасць меркаваць, што частку тыражу кнігі маглі выкарыстаць для работы сярод беларусаў — салдат польскага войска. Перад пачаткам Другой сусветнай вайны актывізавалася выдавецкая дзейнасць Палітычнага Упраўлення Беларускага фронту. Яно выдала, прынамсі, разлічанае на заходнебеларускае сялянства брашуру «Шлях да першынства» (без выхадных звестак). На прыкладзе Боркавіцкай МТС тут расказвалася аб жыцці ў Савецкай Беларусі.
    У тэксце згадваецца калгас «Ільіч», палі якога ляглі «ля самай граніцы з Польшчай на беразе Заходняй Дзвіны» (с. 12), а заканчваецца брашура такім тэкстам: «— У 1940 годзе кожны работнік МТС павінен быць удзельнікам Усесаюзнай Сельскагаспадарчай Выстаўкі! — Такі лозунг выставілі трактарыстыстаханаўцы. За ажыццяўленне гэтага лозунга разгортвае барацьбу Боркавіцкая МТС з вясны 1939 года». Да вераснёўскага паходу Чырвонай Арміі супраць Польшчы заставаліся лічаныя дні...
    Ваенізацыя савецкага грамадства, якая адбывалася напярэдадні Другой сусветнай вайны, прывяла да з’яўлення цэлага накірунку кнігавыдавецкай дзейнасці, які забяспечваў літаратурай Таварыства садзеяння авіяцыі і хімізацыі (ТСАавіяхім), масавую ваенную работу сярод насельніцтва і вывучэнне ваеннай справе ў школе. Сюды ж большай часткай можна аднесці і спартыўную кнігу. Назвы тут самыя пярэстыя — гэта і практычнае кіраўніцтва «Процігаз «БН» В. Верычава, і «Інструкцыя ячэйкам ТСА аб правядзенні Усесаюзнай Лётэрэі ТСАавіяхіму», падручнік для ВНУ па праграме вышэйшай дапрызыўнай падрыхтоўкі «Ваенная падрыхтоўка» В. Арцэза і А. Новікава, падручнік Н. Урбановіча «Службовы сабака. Як яго разводзіць, навучаць і выкарыстоўваць», «Становішча і задачы Чырвонакрыжных арганізацый БССР» А. Хацкевіча, «Стралковы спорт» Алкаева, «Сусветная спартакіяда — сьвята перамогі пяцігодкі» Н. Анціпава і шмат падобных. Тыражы тут вагаюцца ад 20 да 3 тыс. экз. He застаўся паза ваеннай тэматыкай і яўрэйскі сектар ДзВБ: у 1932 г. тут быў выдадзены зборнік «Ройтэ армей», які меў раздзелы «11га ліпеня — дванаццацігоддзе», «Чырвоная армія сёння», «Грамадзянская вайна», «Абароназдольнасць краіны»501.
    Да ваенных належыць і пэўная колькасць музычных выданняў. Так, музычныя творы Самуіла Палонскага ў 1935 г. выйшлі ў Выдавецтве Беларускай Ваеннай Акругі (зборнік «Дзесяць чырвонаармейскіх песень» з нотамі і тэкстамі на беларускай, рускай, яўрэйскай і польскай мовах — друкаваўся на фабрыцы «Палесдрук» у Гомелі, тыраж 10 тыс. экз.) і ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі: («Песня пра Шчорса» з нотамі і тэкстамі на беларускай і рускай мовах — надрукавана ў школе ФЗВ друкарні імя Сталіна тыражом 5 тыс. экз.). «Дзесяць чырвонаармейскіх песень» складзены на вершы Дубасава, А. Шарапава, С. Гусева, I. Васілеўскага, А. Каўсмана, Стаканава, М. Кручкіна і Ізі Харыка, перакладзеныя з
    268
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі
    Н. Краснапольскага «Польскі салдат». Мінск, 1928 г.
    рускай і яўрэйскай моў Тодарам Кляшторным, адна песня — «Чырвоны пагранічнік» — напісана на арыгінальны беларускі верш Петруся Броўкі.
    Сярод нотных выданняў адзначым таксама «Чырвонаармейская паходная: «Ціха, таварышы!» М. Аладава, «У паход!» А. Туранкова на словы Ю. Лявоннага, «Сьмела ўперад!» (Чырвонаармейская песня на два галасы для сольнага і масавага выканання) В. Яфімава на словы Андрэя Александровіча.
    Значную частку літаратуры вайсковай тэматыкі спажывала Аб’яднаная Беларуская Вайсковая Школа імя ЦВК БССР, якая рыхтавала кадры сярэдняга каманднага саставу для тэрытарыяльных і кадравых фарміраванняў РСЧА з 1924 да 1937 гг. Выкладанне большасці прадметаў тут адбывалася на беларускай мове, адпаведна існаваў сталы попыт на беларускія кнігі. Акрамя гэтай вучэльні пэўны час беларускія падручнікі выкарыстоўвалі курсанты і выкладчыкі Вайсковапалітычнай школы ў Смаленску.
    У афармленні гэтых кніг выкарыстаны простыя чарцяжы і планы, якія павінен быў навучыцца чытаць малодшы камандны састаў РСЧА, вокладкі ж часта маюць арыгінальнае мастацкае рашэнне (хаця і не заўсёды ўдалае), чаго не было ў пазнейшы перыяд існавання ваеннай кнігі.
    Выпускнікамі Аб’яднанай Беларускай Вайсковай Школы імя ЦВК БССР — былі тыя афіцэрыбеларусы, якія неслі на сабе цяжар змагання з фашысцкім войскам ў гады Другой сусветнай вайны. Найбольш знакамітыя сярод іх — выпускнік 1934 г. Іван Якубоўскі, родам з вёскі Зайцава Горацкага раёна Магілёўскай вобл., які стаў маршалам Савецкага Саюза, а таксама генералы арміі Васіль Маргелаў (стваральнік ваеннадэсантных войскаў СССР, выпускнік 1931 г.) і Валянцін Пянькоўскі (выпускнік 1927 г., пазней камандуючы Беларускай ваеннай акругай і намеснік Міністра абароны СССР).
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    269
    БЕЛАРУСКАЕ КНІГАВЫААННЕ ПАЗА МІНСКАМ
    Дзеля ўпарадкавання выдавецкай справы ў Гомельскай і Віцебскай губернях, якія знаходзіліся ў складзе РСФСР, у гэтых рэгіёнах былі створаны аддзяленні Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР: Гомельскае аддзяленне — у ліпені 1920 г., а Віцебскае — у лютым 1921 г. Да гэтага актуальная для рэгіёна літаратура выдавалася ў Маскве, напрыклад брашура Л.Д. Троцкага «Советская Россня н Польша. Речь на мнтннге в Гомеле 10 мая 1920 г.» (Москва, 1920). У справаздачы за першыя паўгода існавання гомельскага аддзялення адзначаліся цяжкасці, якія тармазілі яго працу: «першабытны стан спосабаў работы (кручэнне кола машыны чалавечай сілай), адсутнасць дастатковай колькасці шрыфта і зношанасці таго, што ёсць». Аднак у гэтай жа справаздачы падкрэслена, што «ад моманту арганізацыі аддзялення мы змаглі паставіць у нармальныя рамкі выдавецкую справу, спыніць безатказнае друкаванне рознай «літаратуры», паставілі на добры лад перыядычную прэсу, даўшы ёй магчымасць, за кошт дробных, не адпавядаўшых свайму прызначэнню газетак, палепшыць якасць і павялічыць тыраж наяўных губернскіх перыядычных органаў. ...Наша дзейнасць не абмяжоўвалася толькі выкананнем заданняў мясцовых агітацыйнапрапагандысцкіх органаў. Мы за справаздачны час выканалі і цэлы шэраг заданняў Цэнтральнага Упраўлення Дзяржаўнага Выдавецтва, прымаючы, такім чынам, на сябе выкананне часткі работы цэнтра. Наш партфель усё папаўняецца заказамі Цэнтральнага Упраўлення...»502. У канцы 1920 г. пры Гомельскім аддзяленні пачалася арганізацыя музея друку, які меўся збіраць усю паліграфічную прадукцыю, што з’явілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.