Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
У другой палове 1930х гг. праз Юндзетсектар БДВ выходзіла шмат дзіцячых кніг замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову. Часткова гэта тлумачыцца тым, што большасць беларускіх пісьменнікаў была рэпрэсіравана і на перакладную літаратуру выдзяляліся большыя ліміты паперы, чым на арыгінальныя творы адсутных мясцовых аўтараў. У год памяці Аляксандра Пушкіна (1937 г.) былі падрыхтаваны «Казка пра папа і пра парабка яго Балду», «Казка пра рыбака і рыбку», «Казка аб залатым пеўніку», «Казка аб цару Салтане», «Казка аб спячай царэўне і сямі багатырах», «Руслан і Людміла». Пераклады выканалі лепшыя беларускія паэты (Янка Купала, Аркадзь Куляшоў, Алесь Якімовіч; некаторыя кнігі выйшлі без пазначэння перакладчыка); пры выданні былі выкарыстаны класічныя ілюстрацыі расійскіх мастакоў. Высокая якасць выканання была дасягнута сектарам дзіцячай літаратуры БДВ пры выданні «Падарожжа ў некаторыя аддаленыя краіны свету Лемюэля Гулівера, спачатку хірурга, a пасля капітана некалькіх караблёў» Дж. Свіфта ў 1939 г. Тыраж гэтай кнігі — 10 тыс. экз. — быў надрукаваны на гомельскай фабрыцы «Палесдрук», усе паасобнікі мелі пераплёт з
ББААРМЖАЕДЗЯРЖАУНАЕ БЫДДВЕЦТБА
МЕНСК
252
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Малюнкі
А. Тычыны ў кнізе 3. Астапенкі «Трактар».
Мінск, 1933 г.
цісненнем. Беларускі чытач атрымаў у гэтым выпадку класічны твор сусветнай літаратуры разам з класічнымі ілюстрацыямі да яго Жана Гранвіля, хаця імя мастака выдавецтва ні на адвароце тытула ні ў выхадных звестках не пазначыла.
Апрача таго выйшла багата іншых класічных твораў сусветнай дзіцячай літаратуры: «Брыдкае качанё» Г. Андэрсена з малюнкамі I. Давідовіча (1936 г., тыраж 8185 экз.), «Трое парасятак» Уолта (Вальтэра) Дыснея з арыгінальнымі малюнкамі (1938 г., тыраж 2000 экз.), «Як узяць да ладу што добра што блага?» Уладзімера Маякоўскага з малюнкамі I. Давідовіча (S.l.S.d.), «Браток трусік і яго трусяняты» Джоэля Харыса і інш.
У 1938 г. выйшла пазнавальная кніга Е. Данько «Кітайскі сакрэт» пра фарфор у Кітаі, Еўропе і ў Расіі (сектар дзіцячай літаратуры БДВ, тыраж 12 тыс. экз.) з цікавымі малюнкамі. Увогуле, кніг «усходняй» тэматыкі ў даваеннай Беларусі выходзіла дастаткова шмат.
Рэдактарская культура ў даваеннай Беларусі, нават у такім вялікім выдавецтве, як ДВБ не заўсёды была на належным узроўні. Напрыклад, на вокладцы дзіцячай кніжкі на
зва: «Птушыная сталоўка» на адвароце названа толькі імя перакладчыка на беларускую мову, імя аўтара не пазначана, няма паведамлення з якой мовы перакладзена гэта кніжка. 3 другой кнігай — іншая праблема: не пазначана дата выдання. Кніга называецца «Прыгоды васьмінога», вокладка і малюнкі Д. Дваракоўскага (2я друкарнялітаграфія Белдзяржвыдавецтва. Тыраж 5000. Праўда, на паасобніку РНБ у Пецярбургу стаіць штамп аб паступленні кнігі ў бібліятэку па абавязковым экзэмпляры ў 1928 г. — арыенцір для хаця б умоўнага датавання гэтага прыгожага выдання. Некалькі асобных выданняў вытрымаў верш Янкі Купалы «Хлопчык і лётчык» з ілюстрацыямі розных мастакоў. Тэму прапаганды авіяцыі сярод падрастаючага пакалення ўдала раскрыў мастак В. Лапін у ілюстрацыях да кнігі А. Александровіча «Як дзеці памагалі будаваць самалёт».
Штомесячным носьбітам вершаў, апавяданняў, гульняў і ідэалагічных артыкулаў з’яўляліся беларускія дзіцячыя часопісы «Іскры Ільліча» (для малодшых школьнікаў) і «Беларускі піонэр» — для старэйшых.
КНІГА V ШСКАХ ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
253
Ваенная кніга ў даваеннай БССР
Пойдзем мы з чырвоным сьцягам Па ўсім свеце з краю ў край;
Альбо мёртвымі паляжам, Альбо ўсюды зробім рай.
(Камсамольская частушка з Лемантара 1926 г.)
Паводле саюзнага дагавора аб утварэнні СССР, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка не мела асобнай арміі. Згодна Канстытуцыі СССР 1924 г., арганізацыя і кіраўніцтва Узброенымі Сіламі Саюза СССР стала прэрагатывай СССР, для непасрэднага кіраўніцтва гэтай справай быў утвораны Народны камісарыят па ваенных і марскіх справах. Народны камісар па вайсковых і марскіх справах быў адначасова Старшынёй Рэўваенсавета СССР. Каб чырвонаармейцы ў БССР ведалі сваё кіраўніцтва, у 1926 г., па заказе Дзяржаўнага вайсковага выдавецтва, Маскоўскае Акцыянерные выдавецкае таварыства выдала пабеларуску жыццяпісы (з партрэтамі) членаў Рэўваенсавета таварышаў М. Фрунзе, Я. Уншліхта, А. Бубнава, К. Варашылава, С. Каменева4’6. Пад час «вялікіх рэпрэсій» 1930х гг. кіруючы склад арміі змяняўся шмат разоў і выдаўцы ўжо не спрабавалі паспець за зменамі з новымі біяграфічнымі кнігамі (тым больш, што хапала іншага клопату—трэба было вымаць з ваенных бібліятэк кнігі з партрэтамі і біяграфіямі «ворагаў народу»).
Паводле савецкай ваеннай дактрыны, амаль да Другой сусветнай вайны на тэрыторыі рэспублікі знаходзіліся два віды вайсковых падраздзяленняў: кадравыя часці РабочаСялянскай Чырвонай Арміі (РСЧА) і тэрытарыяльныя вайсковыя часці.
Тэрытарыяльная (міліцыйная) армія была створана дэкрэтам Савета Народных Камісараў СССР 8 жніўня 1923 г. і праіснавала да 1938 г. Афіцэры тэрытарыяльных частак былі кадравыя, а ў якасці радавых тут служылі хлопцы з блізляжачых населеных пунктаў — пераменнікі. Тэрмін службы складаў 5 гадоў, але пераменнікаў адрывалі дзеля вайсковай вучобы толькі на 1—2 месяцы на год (першы год — тры месяцы), астатні час яны працавалі на сваёй гаспадарцы. Для лепшага авалодання вайсковымі навыкамі і ведамі літаратура для тэрармейцаў выдавалася на іх роднай мове.
Пераменнікамібеларусамі была ўкамплектавана 2я Беларуская стралковая дывізія, якая ўваходзіла ў 16ы Беларускі стралковы корпус. У складзе гэтай дывізіі знаходзіліся 4ы чырвонаштандарны стралковы полк, 5ы стралковы полк, 6ы стралковы полк, 2гі артылерыйскі полк, сапёрная рота, рота сувязі і асобны кавэскадрон. Для падрыхтоўкі байцоў палітаддзел дывізіі выдаў «Памятку чырвонаармейцу тэрыторыяльнай часьці» — кніга выйшла тыражом 15 тыс. экз. без пазначэння года. На першай старонцы, аформленай як бланк перадачы кніжкі канкрэтнаму чырвонаармейцу (пакінута месца, каб упісаць прозвішча), месцам уручэння кніжкі камандзірам і вайсковым камісарам пазначаны гор. Менск, а для даты пазначана 192... г., значыць такія кніжкі раздаваліся з сярэдзіны 1920х гадоў. Змест складае Чырвоная прысяга (урачыстае абяцанне чырвонаармейца з шасці пунктаў), наказ чырвонаармейцупераменніку з 16 пунктаў, далей ідуць тэксты «Чаму Савецкая ўлада ўтварыла тэрытарыяльныя часці» і «Выняткі з дэкрэтаў ЦВК і СНК СССР аб арганізацыі тэрытарыяльных часцей ад 8 жніўня 1923 г.», дапоўненыя пунктам «Лыоты пераменнікам і дапрызыўнікам згодна пастановы ЦВК СССР ад 28/Х—1924 г.». Потым апісана «Гісторыя 2й Беларускай стралковай дывізіі» (у раздзеле, які прысвечаны гісторыі 5га стралковага палка, паведамляецца, што «ў памяць выдатнага бою ўзяцця польскае цьвярдыні — крэпасці БрэстЛітоўску, полк штогодна сьвяткуе сваё баявое сьвята — 1 жніўня»), пасля змешчаны разгорнуты дыдактычны тэкст «Што ты павінен рабіць да збораў і ў час паміж зборамі». Тэрармеец павінен быў: 1. вывучаць вайсковую справу, 2. стаць пісьменным, 3. трымаць сувязь са сваёй часьцю, 4. насіць сваё званне з гонарам, 5. выхоўваць любасць да Чырвонай арміі сярод жыхарства, 6. дапамагаць будаваць Авіохім, 7. не забывацца вузьнікаў капіталу, 8. умацоўваць гаспадарку і Савецкую ўладу і 9. быць гатовым па першаму клічу вярнуцца ў сваю часць. На заканчэнні «Памяткі...» надрукаваны тэксты 4х песень («Інтэрнацыянал», «Адвеку мы спалі», «Ну, таварышы, ў паход!», «Узьніміся, сьцяг чырвоны!») і «Чырвонаармейскі каляндар», у якім пазначаны падзеі савецкай ваеннай гісторыі за 1917—1923 гг.
Нашмат менш канкрэтнага матэрыялу ў іншай, разлічанай на байцоў тэрытарыяльных часцей кнізе Н. Ліноўскага «Тэрыторыяльнік на вёсцы», якая выйшла тыражом 10 тыс. экз. у Беларускім дзяржаўным выдавецтве ў
254
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Вокладка кнігі Н. Ліноўскага «Тэрытарыяльнік на вёсцы». Мінск, 1929 г.
1929 г. Гэта выданне мела цану (8 кап.), што сведчыць пра магчымасць яго продажу праз кнігагандлёвую сетку, вокладка выдатна аздобленая мастаком Г. Змудзінскім.
Адной з праблем РЧСА 1920х гг. быў вялікі працэнт непісьменнасці чырвонаармейцаўпрызыўнікоў — службу ў арміі стараліся арганізаваць так, каб навучыць грамаце непісьменных. Дзеля гэтага па замове 2й Беларускай стралковай дывізіі ў 1926 г. выдадзены складзены Ю. Пушкевічам «Лемантар дзеля ўзрослых. Апрацаваны для карыстання ў беларускіх часьцях Раб.Сял. Чырв. Арміі па лемантары С. Баляснага». Як месца выдання пазначана Масква, на адвароце вокладкі надрукавана: «Букварь Красноармейца» нсполнен на белорусском языке по заказу Государственного Военного Нздательства Московскнм Акцнонерным Нздательскнм Обтеством». «Лемантар дзеля ўзрослых» быў адрэдагаваны ў палітычным аддзеле Беларускай дывізіі і меў шмат дасціпнага ваеннага гумару. Вось дзеля прыкладу кавалак з апавядання «Дзясятыняроўны»:
Ідуць заняткі па статуце.
Таварыш Вялізны, што Вы носам дзяўбёце?..
Скажэце, што такое палявы каравул? — пытаецца ў яго камандзір роты.
Вялізны ўскаквае і прадзірае вочы:
Палявы каравул, таварыш камандзір, гэта парасійску, а панашаму — гвалт... Гэта, напрыклад, калі ў полі наскочыць вораг, дык хто крычыць «Каравул!», а хто — «Ратуй!» ці «Гвалт!..» А дзеля таго, што гэта крычаць у полі, дык яно і завецца «Палявы каравул» ці «Палявы гвалт».
Адважны ваяка, няма чаго казаць! — усьміхнуўся камандзір: — А скажэце нам, якія абавязкі мае вартавы і падвартавы?
Вартавы і падвартавы, таварыш камандзір, гэта ўсё роўна, што пастух і падпасак.
Хлопцы аж кладуцца ад сьмеху.
Лемантар, акрамя агітацыйных тэкстаў і кавалкаў з ваеннай прысягі, змяшчаў тэксты агульнаадукацыйныя, накшталт «Гутарка Пахома — старога агранома», верш «Ціт заводзіць новы быт», «Восем палосак на полі — хлеба і корму даволі» (з рэкламай шматпольнага севазвароту), пра гэта і яшчэ адзін тэкст: «Якое шматпольле завялі ў сябе валакалацкія ся
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОПІ (1917—1991)
255
ляне (вёска Валакалакі Дубровенскага раёну Аршанскай акругі)», «Вэтэрынар Бронскі пра склад конскі (10 наказаў)» і інш. Чырвонаармеец мог знайсці ў тэксце і такія вершаваныя парады: