Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
239
1 кастрычніка 1922 г. па 1 кастрычніка 1926 г. выдадзена на беларускай мове 306 назваў кніг тыражом 2 700 000 экз. Працэнт беларусізацыі дзяржаўных устаноў выглядае наступным чынам: апарат ЦВК — 100%, Савет Народных Камісараў — 100%, Наркамасветы — 100%, Наркамзем — 50%, Наркамам унутр. спраў — 30%, Наркамам сац. забеспячэння — 30%. Прафсаюзы: асветы — 100%, зямлі і лесу 75%, сав. і гандлёвых служачых — 50% і г.д. Яшчэ адна важная на гэты раз гаспадарчая задача — вырашэнне зямельнага пытання ў Савецкай Беларусі, якое адбываецца праз забеспячэнне сялян зямлёй, меліярацыя дае магчымасць асвойваць новыя землі.
Асобная глава ў кнізе кіраўніка Савецкай Беларусі прысвечана беларускаму пытанню паза межамі Саюза Савецкіх Рэспублік. А. Чарвякоў паказвае выдатную дасведчанасць наконт сітуацыі ў Заходняй Беларусі (забяспечанасць сялян зямлёй, удзел КПЗБ у сацыяльнай барацьбе мас, роля Беларускай сялянскаработніцкай грамады, створанай у маі 1925 г., на выбарах у польскі парламент (сойм). Кніга «беларускай палітычнай сучаснасьці» паведамляе чытачу пра Таварыства беларускай школы, зарэгістраванае МУС Польшы ў 1926 г., пра тое, што партыя Беларускі сялянскі саюз выдае газету «Сялянская ніва», лідэр Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ксёнз Адам Станкевіч выдае ў Вільні лацінкай газету «Беларуская крыніца», у Латвіі выходзіць газета «Голас беларуса» і там дзейнічаюць беларускія таварыствы «Рунь» і «Беларуская хата».
Асобны падраздзел «Беларуская політычная эміграцыя» расказвае пра гісторыю Урада БНР аж да 2й палітычнай беларускай нарады 15 кастрычніка ў Берліне і падпісанне пастаноў А. Цвікевічам, К. Езавітавым, I. Пракулевічам, А. Галавінскім і Л. Зайцам. Чарвякоў крытыкуе беларускіх дзеячаў В. Ластоўскага і К. Душэўскага, а заканчвае главу (а з ёй і ўсю кнігу) сказам: «Шэраг былых удзельнікаў Ураду БНР цяпер добра і шчыра працуе ў Савецкай Беларусі» (С. 135).
Сапраўды, кіраўнік БССР, ён жа аўтар кнігі «За Савецкую Беларусь», А. Чарвякоў выглядае як нацыянальны лідар, які дэманструе дасведчанасць і клопат пра беларускія справы.
3 нагоды 15й гадавіны вызвалення БССР ад белапалякаў і дня ўручэння ордэна Леніна аддзел культуры і прапаганды ленінізму ЦК КП(б)Б падрыхтаваў брашуру «БССР — ордэнаносная (Менск, 1935 г.)», тэксты якой вельмі значна адрозніваліся ад тэкстаў папярэдніх юбілейных выданняў. 11 ліпеня, гэтую ра
Вокладка кнігі А. Чарвякова «За Савецкую Беларусь». Мінск, 1927 г.
дасную шчаслівую дату ў гісторыі нашай Рэспублікі, рабочыя, сяляне, усе працоўныя БССР з года ў год адзначаюць як найвялікшае свята, — гаварылася на пачатку тэксту. — А ў гэтым годзе ў гэты ж дзень урадам Савецкага саюза будзе ўручан БССР ордэн Леніна — вышэйшая ўзнагарода ў Савецкім саюзе — за выдатныя поспехі, дасягнутыя ёю на працягу раду гадоў... Далей распісаны дасягненні: «Развілася ў нас і выдавецкая справа. У БССР штогод у сярэднім выходзіць больш тысячы назваў кніг з агульным тыражом да 10 000 000 экзэмпляраў. I ўсё ж кніг не хапае, бо расце цяга працоўных да кнігі, да ведаў, да навукі, да мастацкай літаратуры. За 1928—1934 гады ў БССР выпушчана 1450 назваў адной мастацкай літаратуры з тыражом 4 472 000 экзэмпляраў. За гэты ж час творы беларускіх пісьменнікаў разышліся ў дзесятках тысяч экзэмпляраў: творы пісьменніка Лынькова ў колькасці 71 000 экз., Коласа — 63 000 экз., Купалы — 56 000 экз., Александровіча — 50 000 экз. Агромны попыт на мастацкую літаратуру прад’яўляе калгасная вёска»486. Насельніцтву рэспублікі таксама паведамлялася, што «ў 1929—1930 гадах КП(б)Б выкрыла і разграміла контррэвалюцыйную арганізацыю беларускіх нацдэмаў, члены якой (Ігнатоўскі, Прышчэпаў, Баліцкі і інш.) пралезлі ў партыю... У далейшым
240
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
КП(б)Б выкрыла новую контррэвалюцыйную арганізацыю, якой кіраваў так званы «Беларускі нацыянальны цэнтр» — партыя рухалася ў бок абсалютнай улады правадыра, профіль якога фігураваў на вокладцы побач з профілем Ул. Леніна487.
Сярод агітацыйнай літаратуры былі малатыражныя эксклюзіўныя выданні, напрыклад, кніга: «Комсамольскі сьпеўнік. Дэлегату васьмога ўсебеларускага зьезду ленінскага камсамолу ад ячэйкі Л.К.С.М.Б. і Профтэхшколы Полігр. Вытворчасьці Беларусі» (Менск, 1926 г.). У спеўніку тэксты песень (без нот) падзелены на тры раздзелы: рэвалюцыйныя, камсамольскія, народныя.
Рэвалюцыйных песень няшмат. Гэта «На смерць Чарнышэўскага» з заўвагай: «Песьня, якую любіў Ільліч», «Варшавянка», «Па пыльнай дарозе», «Пахаронны марш» і папулярныя аж да распаду СССР «Кавалі»:
Мы — кавалі з юнацкім духам, Куём мы будучыні дні — Наш цяжкі молат узлятае пухам I ў сталь магутную зьвініць.
3 «камсамольскіх» беларускай моладзі прапанаваны папулярны «Марак»:
Ты, марак, прыгожы сам сабою, Дваццаць год табе цяпер якраз;
Палюбі мяне, марак, душою, Што ты скажаш у адказ?
Па марам, па марам, Сёньня тут, заўтра там. Па марам, марам, марам, Сёньня тут, а заўтра там, —
а таксама жартоўная песня «Чумчары» з палітычна актуальнымі словамі:
Аб чым талкуе нам эсэр — чумчары чурара.
He прызнаю ЭсЭсЭр
Куку, хаха.
Аб чым нам кажа Мілюкоў? — чумчары чурара.
He прызнаю бальшавікоў. куку, хаха...
і г.д.
Да юбілейных выданняў належыць «10 год Савецкай Беларусі» — дадатак да № 301 газеты «Зьвязда»(ЗО—31 снежня 1928 г.) — 32 старонкі на газетнай паперы з артыкуламі пра белару
скую гаспадарку за 10 гадоў: асвятляюцца прамысловасць, кааперацыя, гандаль, савецкія і калектыўныя гаспадаркі, кінафікацыя.
У 1934 г. у Партыйным выдавецтве выйшла кніга «XIV год вызвалення БССР ад белапалякаў (матэрыялы для дакладчыкаў і агітатараў)» С. Анціпенкі і А. Джэлюка (тыраж 10 тыс. экз.) Будова гэтай кніжкі ў нечым тыповая, складаецца з трох раздзелаў: 1. Белапольская акупацыя. 2. Сацыялістычнае будаўніцтва ў БССР. 3. Міжнароднае становішча.
Як прыклад актуальнай партыйнай кнігі можна прыгадаць «Міжнароднае становішча і нашы задачы»488. У ёй надрукавана Урадавае паведамленне (Масква, Крэмль, 8га чэрвеня 1927 г.) аб тым, што ў Варшаве забіты паўнамоцны пасол СССР у Польскай Рэспубліцы тав. Войкаў, а таксама аб шэрагу здзейсненых і прадухіленых варожых тэрактаў у Маскве, Ленінградзе і іншых месцах СССР. Адзін з названых тэрактаў — чыгуначная катастрофа паміж станцыямі Ждановічы і Менск, у выніку якой загінуў намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Беларускай ваеннай акрузе тав. Апанскі, які вёз на дрызіне толькі што арыштаванага польскага шпіёна. Разам з Апанскім забіты шафёр і цяжка паранены два супрацоўнікі. «Урад заяўляе, што абапіраючыся на шырокія працоўныя масы і на іх бязьмежны гераізм, ён ачысьціць краіну ад яе ворагаў і здолее абараніць будаўніцтва сацыялізму ад усякіх замахаў», — гаварылася ва Урадавым паведамленні. Асаблівасці бягучай сітуацыі раскрыты ў дакладах т. Кнорына ў Мінску (6 чэрвеня) і Гомелі (12 чэрвеня) — кіраўнік беларускіх камуністаў асвятліў няпростую для СССР міжнародную сітуацыю. Кнорын закляйміў Троцкага і Зіноўева як асоб, якія дапамагаюць Чэмберлену і ідуць супроць Камінтэрна... Працяг аналізу палітычнай сітуацыі і новыя канкрэтныя факты чытач можа знайсці ў гэтай жа кнізе, у стэнаграме даклада т. Галадзеда на пашыраным пленуме Мінскага савета 13 чэрвеня 1927 г. Мікалай Галадзед палічыў патрэбным расказаць біяграфію забойцы Войкава — беларускага хлопца Барыса Кавэрды, які вучыўся ў беларускай гімназіі, быў актыўным членам партыі Беларуская Грамада, а потым быў прыняты ў рэдакцыю газеты «Беларускае слова». Галадзед выкрывае забойцу як агента дэфензівы, a шматлікія падрабязнасці ў яго дакладзе сведчаць пра тое, што ў Мінску вельмі добра ведалі пра віленскія беларускія справы. Ужо самі загалоўкі асобных частак прамовы М. Галадзе
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
241
да вымалёўваюць логіку аўтара: «Адказнасць Польшчы за забойства тав. Войкава», «Ніякіх прынцыповых зьмен у правадзімай да гэтага часу палітыцы ня будзе», «Ці магчыма вайна?», «Цяжкасьці нашага будаўніцтва», «Бліжэйшыя задачы Менскага Гарсавету», «Трэба рашуча праводзіць беларусізацыю і абслугоўваньне нацменьшасцяў».
Палітычнаактуальныя кнігі выходзілі як у сталіцы, так і «на месцах». Напрыклад, у 1933 г. гомельскі гарком КП(б)Б выдаў агітацыйную брашуру, прысвечаную чыстцы партыі, у якой былі надрукаваны партыйныя рашэнні і рэкамендацыі па правядзенні «чысткі».
Нацыянальнакультурнае развіццё Беларусі партыя будавала на адмаўленні хрысціянскіх (як і іншых рэлігійных) каштоўнасцей, грунтуючыся на ленінскай выснове пра тое, што «рэлігія з’яўляецца адной з самых гнюсных рэчаў, якія толькі ёсць на свеце»489. Гэты пастулат вызначаў скіраванасць масавай антырэлігійнай літаратуры, якую Белдзяржвыдат выпускаў пераважна ў серыі «Бібліотэка бязбожніка». У 1929 г. у ёй выйшла кніга А. Святлова «Рабселькоры супраць папоўства і рэлігіі», пабудаваная, як паведамляе аўтар, на матэрыялах кнігі Е. Яраслаўскага «Мыслн Ле
ннна о релягнн», а таксама артыкулах з саюзных часопісаў «Лнцом к деревне», «Безбожннк у станка» і газет. Для атэістычнай працы аўтар рэкамендуе рабкорам змяшчаць у насценгазеты антырэлігійныя прыпеўкі: прыпеўкі варта даваць тыя, якія спяваюць на рабочай ускраіне, на вёсцы.
Атэістычнаантырэлігійная прапаганда выкарыстоўвала дасягненні сучаснага прыродазнаўства: навуковыя аргументы знайшлі адлюстраванне ў кніжцы Гурава «Дарвінізм і атэізм», а таксама выдадзенай «да свята» ў 1930 г. кнізе «Антывелікодны зборнік». У гэтым жа годзе серыя «Бібліятэка бязбожніка» ДВБ папоўнілася цалкам агітацыйнай брашурай В. Дзьмітрыева «Цемра і забабоны» (у перакладзе з рускай мовы М. Сеўрука) — тыраж гэтая кніжачка мела нашмат большы, чым сярэдні тыраж паасобніка «Сялянскай бібліятэкі», — 7 тыс. экз. У 1935 г. палічка з атэістычнай літаратурай папоўнілася перакладзеным з рускай мовы «Антырэлігійным падручнікам» пад рэдакцыяй А. Лукачэўскага, які пад грыфам Цэнтральнага Савета Саюза Ваяўнічых Бязбожнікаў выдаў агітмассектар ДВБ.
Вокладка кнігі Б. Вансоўскага і Г. Рудаміно «Куды вядзе Пілсудскі Польшчу». Мінск, 1927 г.
Вокладка кнігі «Камсамольскі спеўнік».
Мінск, 1926 г.
242
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ