Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Перакладная літаратура — 18 назваў, тыражы 3—5 тыс. экз., а Анры Барбюса «Кніга аб Сталіне» выйшла тыражом 6 тыс. экз.
Класікі — 10 назваў: М. Горкі, Ё. Гётэ, А. Бальзак, I. Тургенеў, Л. Талстой, А. Пушкін,
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
245
Б Еўіераў (фагот). Я.Сьця
31 САКАВІКА
твораў Бэтховэна сілані
5» 32 ВарыяцыІ. Выкан. Бэргэр Клясы наст. Жыва
ПАМЯПІКАНЬШ МУЗТЭХШКУМУ адчнвевьне концэртнае залі імя Людвіга ваяБвтховэна
Вык. Цюрэмнаў Клясы праф в 4 Цьвагком 3) Концэрг С dur I ч.
нор пры другсй роалі наст. В А Сямашка
4) Кнартэг a on. ФІдэаіо Вык. ІІІалагурана. Куніц
^ Беларускі fee жауны Музычны Тнхвікум Д
©© У СЕРЛДУ зо слкавікл
1825 Ў вя.іікай зіыі Клшбу КАРДА МАРКСЛ J9Z7
б) Шогляндэхая лесьня в) Песьня Мэфістофоля пра блыху
6) Finale Andantecon mo to alia mercia. Presto Вынан . A. Л Бясьсьмертны (скр), Я. Фідлон (алы) Б. Я фідлон (віолвнчэля)
© прысьвечаны творам Людвіга ванБэтховэна © Каі^эрічы ко^цэрт
' сіл&мі выкладчык&ўМуэтвхнікуму....
Сто roaSi^a^elOO
a
1) Уазрцюра .ЛЕОНОРА Ms 3". та 72
ігавршор м опэры .фідэліо
2) 3 опзры .ФІДЭЛІО". >в. 72 в). арыю Піэарро, выкан В. А. СЭЛЯХ
(18271927 г
БЕЛШСКІ ПЕРШЫ ЛЗЯРЖДОНЫ ТЗАТР
.. Allegro ma non troppo. II Larghetto. III. Ro
IV. Зопэры .Ф1ДЭЛІО" toop 12 b) арыю Леоноры (Фідзпі) B. М. НЕСЬЦЯРЭНКА
' ДЗЕВЯТАЯ СЫМФОНІЯ тв. 125
I Allegro ma non troppo. ф II. Molto vlvaec 111. Allegro. ~,K0 Allegro ma non troppo. Vivace. Adagio caotablle. Allegro. Allegro asset
У АУТ0РАК 29 CAKAB1KA 1927 r
прысьвечавы творам Людвіга ванБэтховвна.
= ВЯЛІКІ =
СЫМФОШЧНЫ
f і Cry
дыавага Хору Галоі
Старонкі брашуры «Людвіг ван Бетховэн. Жыццё і творчасць».
Мінск, 1927 г.
кочцэрт
1) Allegro * 2| Menuetto
3 Andante cantablle
41 Allegro
рг. тн 59 № 2Emotl
1) Allegro
2) Molto adagio
3) Allegretto
4 Finale Presto Au> A БЯСЬСЬМЕРТНЫ
(I скр). C Л.ЖЫУ |2я скр.1 I ФІДЛОН (альч I Б.Я ФІДЛОН івіолбнчмь).
a> Міньона
б) f рымяш» барабаны
Гэтэ .Эгчонт".
У ЧЯНЬВЕР
11 Adagio' Allegro con brio.
2) Hdaglo cantablle.
Концэрт
іраўніцтвам дырыжэра Беларускага
Першага Дзяржаўнага Тэатру
сЛіакса сУіупэра
АртысткІ опвры В М Несьцярвнкі, Ар П •лар. I;:. ОДж. r^rpy М. М Мартавай, С Л Жыва, К 1 Мацвлевіча, В. А. Сэляха.
Павялічваае оркегтоы Дзяржаўвых Тэат
~зўнае Упранн Па іітычнн
Фрайман 'віолвнч) Клясу камэрч ансамблю fl. Л. БЯСЬСЬМЕРТНАГА
1| Концэрт С—moll !•« ч. гвор. 37 для фортэп'яна з оркестрай вык Белемькі. Класы насг Г. С Ба»
2| Концерг D bur ч 1 я, твор. 61 для скрыпкі з оркесграй Вык Тух Р. Клясы наст. А. Л. Бясьсьмергігага
3) Увэрцюра .Леонора Ж 2", Сымфоніч. оркесгра оучняў
выкан&юць: аркестра, юр, В. М. НЕСЬЦЯРЭНКА М. М. МАРТАВА. К.І. МАЦЭЛЕШ’І і В. А.СЭЛЯХ.
Бамаршэ, Шэкспір, Гогаль, Гамер і інш., тыраж усіх па 5 тыс. экз.
Крытыка — 6 назваў, тыражы 3 альбо 5 тыс. экз. (у тым ліку манаграфія аб Купалу Л. Бэндэ — 5 тыс.).
Альманахі — тры назвы: «Ударнік» і «Атака» — тыражом па 3 тыс. кожны, Анталогія рускай савецкай паэзіі — 5 тыс. экз.
П’есы — 5 назваў, тыраж кожнай 3—5 тыс. экз.
Адначасова побач з класічнай літаратурай друкуюцца «актуальныя» пераклады з рускай нікому невядомых «таварышаў», напрыклад, ДВБ выпусціла ў 1937 г. тыражом 7120 экз. кнігу, на вокладцы якой было пазначана: «Аб некаторых каварных прыёмах вярбовачнай работы замежных разведак: зборнік артыкулаў тт. Уранава і Маёрава».
Нацменсектар Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі выдаваў кнігі на яўрэйскай, польскай і літоўскай мовах па раздзелах: мастацкая літаратура, кнігі для дзяцей і юнацтва, палітмасавая, розная. Тыражы яўрэйскіх і польскіх кніг вагаліся ад 1 да 3 тыс. паасобнікаў, літоўскіх — ад 700 да 1000. Яўрэйскі рэпертуар дапаўнялі выданні Яўсектара Акадэміі навук Беларусі [Zeitschrift. Т. 1—3 (1926—1928), Rote Blater (1929), GoldFaden A. (1926)] i інш. Змаганню за савецкую ўладу ў занятай пілсудчыкамі Вільні прысвечана перакладзе
ная з яўрэйскай мовы кніга М. Даніэля «Юліс» (ЛіМ ДВБ, 1932, пераклад А. Цырульнікавай). Важнай падзеяй стала выданне ў 1939 г. рэдакцыяй мастацкай літаратуры ДВБ кнігі класіка яўрэйскай літаратуры ШоламАлейхема «Запіскі каміваяжора: апавяданні ў вагоне чыгункі» ў перакладзе Змітрака Бядулі (тыраж — 6000 экз.).
У БССР уважліва сачылі за літаратурным жыццём Смаленшчыны, пераклады твораў мясцовых паэтаў, якія пісалі на рускай мове, былі ў 1935 г. выдадзены асобным зборнікам пад назвай «Паэты Заходняй вобласці». «У інтарэсах стварэння пэўнай тэматычнай цэльнасці гэтага зборніка, у ім прадстаўлены вершы групы паэтаў, аб’яднаныя калгаснай тэматыкай, — асноўнай і вядучай для паэзіі Заходняй вобласці», — гаворыцца ў выдавецкай анатацыі. Аляксандра Твардоўскага пераклаў С. Дарожны, Мікалая Рыленкова — Ю. Лявонны, Міхаіла Ісакоўскага — М. Хведаровіч. Гэты зборнік — адзін з дакументаў сацыялістычнага спаборніцтва савецкіх пісьменнікаў Беларусі з пісьменнікамі Заходняй вобласці. Адначасова ў Смаленскім аддзяленні Дзяржаўнага выдавецтва выйшаў зборнік вершаў беларускіх паэтаў на рускай мове.
Напярэдадні Другой сусветнай вайны Белдзяржвыдат пазнаёміў беларускага чытача з творчасцю Праспера Мерымэ — у 1939 г. тыра
246
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Тытульны ліст кнігі «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах». Мінск, 1936 г.
жом 5 тыс. экз. выйшла яго «Варфаламееўская ноч: Хроніка часоў Карла IX».
Нагодай для шырокага знаёмства беларускага чытача з творчасцю рускага паэта Аляксандра Пушкіна стала 100я гадавіна з дня яго смерці. БДВ вялікімі тыражамі выдала 10 кніг з творамі паэта, акадэмічнае выдавецтва выпусціла манаграфію акадэміка I. Замоціна «А.С. Пушкін: нарыс жыцця і творчасці». Па рэдакцыі літаратуры і мастацтва ДБВ у 1937 г. выйшлі кнігі: «Бахчысарайскі фантан», «Каўказскі нявольнік», «Домік у Каломне», «Цыганы», кнігі ў серыі «Пушкінская бібліятэка» працягвалі выходзіць і ў наступныя гады, прынамсі ў 1938 г. у перакладзе Янкі Купалы выйшла паэма «Медны коннік».
Ад сярэдзіны 1920х гг. у беларускіх выдавецтвах выходзяць і карыстаюцца нязменным попытам чытачоў папулярныя гістарычныя кніжкі: «Змаганне за агонь» Роні Старэйшага, «Як жылі людзі ў даўнія часы» праф. Кудраўскага, «Вынаходка агню» праф. Анучына, «Першыя людзі на зямлі» М. Грэмяцкага і інш. Да развіваючай кнігі належыць і выдадзеная ў 1926 г. у двух выпусках праца Раманоўскага «Пісьмо і кніга. Кніжка другая: Як людзі навучыліся друкаваць кнігі».
Кніжная рэклама БССР на першыя пазіцыі па раздзелу гуманітарных навук выводзіла гістарычныя выданні Інстытута беларускай культуры, а пазней Беларускай акадэміі навук: Запіскі Аддзелу Гуманітарных Навук, у якія ўваходзілі «ГістарычнаАрхеолёгічны Зборнік» 1927 г., «Працы» класаў гісторыі і філалогіі, кафедраў археалогіі і этнаграфіі, камісіі гісторыі мастацтва (усе пяць — Менск, 1928), «Працы Катэдры Сучаснага Права» (Менск, 1929 г.) і інш. Дасягненнямі гістарычнай навукі сталі два тамы актаў XV—XVII стст. «Беларускі архіў» (Менск, 1927—1928), першы том «Нарысаў па гісторыі беларускага мастацтва» Міколы Шчакаціхіна (Менск, 1928), юбілейны зборнік «Чатырохсотлецце Беларускага друку (1525—1925)» (Менск, 1926) шэраг бібліяграфічных даведнікаў па археалогіі і этнаграфіі. Акрамя «акадэмічнай» гісторыі Акадэмія навук развівала краязнаўчы накірунак, першымі публікацыямі ў гэтай галіне вызначыўся часопіс «Наш Край» (выходзіў з 1925 да 1930 гг.), у выдавецтве БАН выйшлі падрыхтаваныя Цэнтральным Бюро краязнаўства кнігі «Асіпавіцкі раён Бабруйскае акругі. Вып. 1—2» (Менск, 1928 г.) і інш.
Значна адрозніваюцца паміж сабой гістарычныя кнігі, якія выходзілі ў Інбелкульце
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
247
і потым у Інстытуце гісторыі імя М.М. Пакроўскага Беларускай АН да і пасля першай хвалі рэпрэсій (змаганне партыйных органаў супраць «Саюза вызвалення Беларусі»). Мяжу абазначылі супрацоўнік Акадэміі навук, былы балтыйскі матрос Іван Шпілеўскі і яго сааўтар Л.А. Бабровіч у манаграфіі «Беларуская Акадэмія Навук на парозе другой пяцігодкі»492, дзе яны падрабязна апісваюць рэарганізацыю АН (ачышчэнне ад нацдэмаў і апартуністаў). Рэарганізацыя пачалася з двух артыкулаў маскоўскай газеты «Комсомольская правда» ў ліпені 1929 г. пад назвай «3 камнем за пазухай». Аўтары горача асуджаюць выключаных у жніўні 1930 г. з АН акадэмікаў Некрашэвіча (член Прэзідыума, загадчык Аддзела гуманітарных навук), Лёсіка (старшыня тэрміналагічнай камісіі) і Ластоўскага (загадчык кафедры этнаграфіі), яны не проста крытыкуюць — ганяць працы М. ДоўнарЗапольскага, Цвікевіча, Мялешкі і Ігнатоўскага. Гэтыя ж два аўтары ў 1929 г. выдалі добрую краязнаўчую кніжку «Мястэчка Койданава» (адбітак з часопіса «Наш Край» за 1929 г. № 2, 3, 4) тыражом 100 экз.
3 кніг па найноўшай гісторыі прыкметнае месца займае «Кароткі нарыс гісторыі міліцыі Беларусі. 1917—1927». Яе выданне падрыхтавана да 10годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі і пачынаецца ўступнымі словамі Старшыні ЦВК СССР і БССР А.Р. Чарвякова, старшыні СНК БССР М.М. Галадзеда і намесніка народнага камісара ўнутраных спраў, начальніка Адміністрацыйнай управы НКУС, начальніка міліцыі і крымінальнага вышуку рэспублікі Я.М. Кроля, перад кожнай прадмовай змешчана фота аўтара. Асноўны пафас кнігі вызначаюць словы А. Чарвякова, якія ў яго прадмове вылучаны тлустым шрыфтам: «Уся міліцыя зьнізу да верху, ад радавога міліцыянэра да начальніка, заслужыла таго, каб Савецкая ўлада ў 10цігодкі Кастрычнікавае Рэвалюцыі сказала ёй шчырае дзякуй. За часы свайго існавання міліцыя страціла шэраг лепшых прадстаўнікоў, загінуўшых у барацьбе за рэвалюцыю. Вечная памяць загінуўшым барацьбітам!». Тысячны тыражкнігіякасна,якнасвойчас,надрукаваныў Мінску ў друкарні Заходняй чыгункі. Народны камісар унутраных спраў БССР А. Сташэўскі ва ўступным артукуле патлумачыў асаблівасці працы аўтараў (I. Крэйніна, В. Власава, В. Потэса), якія не з’яўляліся прафесійнымі гісторыкамі: «Непасрэдны і просты абавязак і права пісаць гісторыю належыць, вядома, сталаму гісторыку. Гэта добра ведаюць усе
Кароткі нарыс гісторыі міліцыі Беларусі. 1917— 1927. Мінск, 1927 г.
таварышы, якія праявілі карысную ініцыятыву ў напісанні кароткага нарысу гісторыі міліцыі і крымінальнага вышуку БССР. Больш таго, карыстаючыся часткова ўспамінамі замест дакументаў, нашы працаўнікі часам супыняліся і разважалі — пісаць ці не, маючы на ўвазе «святасць і правідловасць» толькі пісьмовых дакументаў у вачох гісторыкаў. Тым ня менш мы ўпэўнены, што калі апошнія за нашу працу з часам не застануцца ўдзячнымі нам, то ва ўсякім выпадку не асьмяюць; яны павінны ведаць, што гэтым нарысам закранаюцца такія вялікай гісторыкарэвалюцыйнай вартасці моманты, аб якіх немагчыма было захаваць цалкам дакументаў і сталых матэрыялаў, асабліва ў час белапольскай акупацыі»493. I сапраўды «Кароткі нарыс гісторыі міліцыі» даносіць сённешняму чытачу рытм часу, жывую рэакцыю абаронцаў маладой Беларускай Рэспублікі на ўсякія варожыя праявы. Біяграфічныя матэрыялы пра выдатнікаў міліцэйскай службы і аб загінуўшых пры выкананні свайго абавязку міліцыянерах робяць гэту кнігу выдатнай наратыўнай крыніцай, а мемуары і шматлікія фатаграфіі — выдатнай крыніцый для вывучэння паўсядзённай гісторыі адпаведнага перыяду.