• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Кніжку ўзяў, дык глядзі, На цыгаркі не дзяры, Яе й сам прачытай, Н сябром сваім дай!
    Для тых чырвонаармейцаў, якія пераўзышлі ўзровень Лемантара ў 1927 г., у БДВ пад рэдакцыяй П. Валаснова і М. Якубовіча выйшла «Чытанка для чырвонаармейца». Кніга вялікага фармату, тыраж 5 тыс. экз. — яна была вызначана як падручнік першага года двухгадовай праграмы палітзаняткаў чарвонаармейцаў і ўключала сем раздзелаў, у якіх сабраныя разнастайныя тэксты пра арганізацыю Чырвонай арміі, вайсковае і цывільнае кіраўніцтва СССР і БССР, пра Камінтэрн і міжнародную палітыку. Чытанка давала непісьменным і малапісьменным байцам веды з гісторыі і геаграфіі, вучыла разумець вайсковую стратэгію і захоўваць ваенную тайну. Навучанне адбывалася не толькі ў лозунгавадыдактычнай форме, але і гумарыстычнай — «Зьмітрокчырвонец» расказваў розныя павучальныя гісторыі. Прыкладам, на с. 22 побач з набраным тлустым шрыфтам заклікам «Будзь асьцярожным — вораг сочыць за кожным тваім словам» змешчаны абразок:
    Вось гэта адказаў!
    «Балбатун — той жа шпег».
    — Дазвольце спытацца аб адрасе вашае часьці?
    — Адрас просты: паміж небам і зямлёй, супраць месяца, пад мастом, — хады 33 вярсты з хвастом.
    — Гігігісь. А ці шмат у вас у палку байцоў?
    — Падлічы: столькісь гарустаў наярвае, ды яшчэ столькі ж палявы ўварвае...
    — А ў супе ў вас, пэўна, адны косці.
    — Наконт супу не скажу... А ў байцоў па штату косьці ў языку павінны быць. Ёсьць, канечна, хлопцы, у якіх язык яшчэ без касьцей... Ды не на такога натрапілі...
    Праз год палітычнае кіраўніцтва Беларускай ваеннай акругі падрыхтавала кнігу «Чырвонаармейская чытанка» (Менск, 1928 г.). Новая чытанка змяшчае партрэты кіраўнікоў Чырвонай Арміі і СССР, а таксама папулярныя ваенныя апавяданні расійскіх і беларускіх аўтараў, лозунгі ваеннай тэматыкі. Кніга ілюстравана
    шматлікімі фотаздымкамі самай сучаснай на той перыяд ваеннай тэхнікі і ўзбраенняў, уключаючы хімічныя.
    Для падрыхтоўкі камандзіраў ніжэйшага і сярэдняга звяна РСЧА у Мінску выдавалася вайсковая літаратура разнастайнай тэматыкі. Яна датычыла канкрэтных пытанняў службы ў розных відах узброеных сілаў, нават такіх далёкіх ад беларускай рэчаіснасці, як ваеннамарскі флот, спрыяла атрыманню тэхнічных ведаў. Часцей за ўсё гэта былі пераклады адпаведных расійскіх кніг, хаця часам рыхтаваліся і арыгінальныя тэксты. Рэдакцыяй перакладу займалася Вайсковая Камісія пры Інстытуце беларускае культуры, аб чым выдаўцы часам паведамлялі на тытульных лістах. Паколькі беларуская вайсковая тэрміналогія толькі ўсталёўвалася, у розных выданнях сустракаюцца розначытанні назваў і тэрмінаў, напрыклад: «Асовіяхэм» і «ТСАавіяхім», «кулямётнік» і «кулямётчык», «бамбавальнік» і «бамбардзіроўшчык» і інш. Пасля трасфармацыі Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук у Інстытуце мовазнаўства была створана ваеннатэрміналагічная камісія. Важным вынікам яе працы стаў «Ваенны рускабеларускі слоўнік» (Менск, 1933), адказным рэдактарам якога быў Я. Мацюкевіч, a ўкладальнікамі Кобленц, Калента, Карвоўскі, Мацюкевіч, Пятроў, Юргілевіч, Якубовіч, Яноўскі і Саломенік. У Прадмове адзначана, што «пры складанні слоўніка ваеннатэрміналагічная камісія зыходзіла з наступных прынцыпаў: 1) даць у невялікім слоўніку максімум тых тэрмінаў, якія зараз укараняюцца ў арміі ў сувязі з насычэннем яе новай тэхнікай, матарызацыяй і механізацыяй; 2) даць такі слоўнік, які быў бы пазбаўлены архаізмаў, паланізмаў, што імкнуліся ўкараняць у армію нацдэмы, выходзячы з класавых буржуазнарэстаўратарскіх тэндэнцый, сваім «Практычным беларускім вайсковым слоўнікам»497.
    Кнігі вайсковай (абароннай) тэматыкі выдавалі некалькі арганізацый. У 1920я гг. кнігавыданнем займаліся Аб’яднаная Беларуская Вайсковая Школа і Палітычная Управа Беларускай Вайсковай Акругі. Прыкладам можа быць выдадзеная Палітуправай БВА у 1929 г. у перакладзе з рускай мовы «Памятка вайсковаму карэспандэнту: як і аб чым пісаць у газэту» А. Парнішчава, кніжка вельмі добра адпрацавана з гледзішча беларускай мовы, што тлумачыцца на тытуле: «Пераклад апрацаваны Вайсковай Камісіяй пры Беларускай Акадэміі Навук».
    У канцы 1930х гг. кампендыумам ваенных ведаў павінна была стаць запланаваная
    256
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка «Чырвонаармейскай чытанкі». Мінск, 1928 г.
    Вокладка кнігі К. Варашылава «Сталін і Чырвоная Армія». Мінск, 1930 г.
    да выдання Беларуская Савецкая Энцыклапедыя ў 10 тамах, якая рыхтавалася пры Беларускай акадэміі навук. Быў выдадзены праект слоўніка, 19ы выпуск называўся «Ваенная справа» (Менск, 1935). Ён уключыў спіс назваў больш за 800 спецыяльных артыкулаў з пазначэннем колькасці знакаў на кожны. Аднак на гэтым справа спынілася.
    У пачатку 1930х гг. выданнем вайсковай літаратуры займалася Дзяржаўнае Ваеннае Выдавецтва БССР. Вядомыя кнігі, якія выйшлі пад гэтай фірмай у 1932 і 1933 гг. У гэтыя ж гады ДВВ выдавала тыражом 6 тыс. экз. ваеннаабарончы літаратурнамастацкі часопіс «Напагатове». У рэдкалегію часопіса ўвайшлі А. Александровіч, Л. Бэндэ, Ф. Гольдман, К. Крапіва, В. Шапавалаў, адказным рэдактарам стаў член Рэўваенсавета Беларускай ваеннай акругі Л. Аронштам. Часопіс анансаваўся як штомесячны, але выйшла ўсяго шэсць нумароў (тры ў 1932 і тры ў 1933 г.). Ваеннае выдавецтва мела сваю марку, якая складалася з выяваў зоркі, сярпа і молата і раскрытай кнігі.
    У 1934 г. з’яўляюцца кнігі, што выйшлі ў «Выдавецтве Беларускай ваеннай акругі».
    3 пачатку 1930х гг. ваенную літаратуру выдае Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі (ДВБ), у якім быў створаны «Сектар ваеннай лі
    таратуры» (часам называўся «Сектар вайсковай літаратуры»), прынамсі ў 1932 г. ён ужо існуе пад назвай «войсковы сэктар». Вайсковы сектар ДВБ выдаваў серыі «Бібліятэка командзіра», «Бібліятэка чырвонаармейца», «Масавая ваеннатэхнічная бібліятэка». Выдавецтва імкнулася, каб рэпертуар кожнай серыі быў разнастайным. Вось як выглядаў, напрыклад, спіс 8 кніг для «Бібліятэкі чырвонаармейца» на 1931 г.: Усачоў «Каравул і вартавы»; Максіменка «Барацьба з авіяцыяй»; Рудаміна «Шпіянаж і ваенная тайна»; Анісімаў «Як зрабіцца адменным стралком»; Хаванскі «Пяхоце пра конніцу»; Максіменка «Галубы на вайсковай службе»; Пігін «Дзеянні стралковага аддзялення ноччу»; Бін «Баец у выведцы».
    Распаўсюджваннем ваеннай кнігі займаўся сектар кнігагандлю Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі. У лютым 1933 г. у якасці дадатку да «Дэкадніка кнігагандлю ДВБ», які рыхтаваўся ў сектары кнігагандлю, выйшаў «Кароткі тэматычны кнігаспіс ваеннаабароннай літаратуры: Чырвоная армія і абарона СССР». Даведнік уключыў 320 назваў ваенных кніг на беларускай, 12 — на яўрэйскай, 3 — на польскай і 1 — на літоўскай мовах.
    У выніку перад Другой сусветнай вайной была створана вялікая і разнастайная ваенная літаратура на беларускай мове, якая
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    257
    ахоплівала вельмі розныя бакі тагачаснай вайсковай справы.
    Найбольш важнымі дакументамі, якія рэгламентавалі жыццё і ваенную службу чырвонаармейцаў і тэрытарыяльнікаў, былі афіцыйныя выданні статутаў і настаўленняў. Да пачатку 1930х гг. Беларусь ужо мела гэтыя асноўныя дакументы надрукаванымі на дзяржаўнай беларускай мове. Гэта Баявы статут пяхоты РСЧА, Баявы статут артылерыі, Палявы статут РСЧА, Статут каравульнай службы РСЧА, Настаўленне па стралковай справе РСЧА, Настаўленне артылерыі РСЧА, Настаўленне па вайсковай інжынернай справе для пяхоты, Настаўленне РСЧА па тактычных вучэннях і манеўрах, Настаўленне па вайсковым маскаванні РСЧА, Настаўленне для санітараў па падачы першай дапамогі і па пераносцы і перавозцы пацярпелых у баі, Кіраўніцтва па навучанні войска карыстанню супрацыазамі і інш. Увесь даваенны перыяд перавыдаецца кніга маршала К. Варашылава «Сталін і Чырвоная Армія» — з 1930 да 1941 гг. яна мела 8 выданняў, пасля вайны двойчы выйшла кніга гэтага ж аўтара пра I. Сталіна пад назвай «Геніяльны палкаводзец Вялікай Айчыннай Вайны».
    Кнігі пра ваеннамарскі флот
    Папулярнымі расказамі пра ваеннамарскі флот для беларускага чытача сталі кнігі В. Паморцава «Пад чырвоным вымпелам», выдадзеная БДВ у 1931 г. і «Братва: запіскі матроса» Івана Шпілеўскага (вокладка М. Гусева). Апошняя кніга — расказ пра ўласную ваеннамарскую службу, якая перарывалася ў рэвалюцыйныя гады сухапутнымі паходамі дзеля абароны рэвалюцыі. Заканчваецца аповед тым часам, калі на флоце «...праводзілася чыстка яго ад наносаў, ад усялякіх шкурнікаў, паступіўшых на флёт толькі дзеля таго, каб насіць штаны з 78сантымэтравым клёшам і шліфаваць панэлі. Усе «іванморы» і «жоржыкі», увесь гэты нагар быў выкінуты, і флёт праводзіў першую генэральную прыборку пасьля прыходу з Гельсінгфорсу і Рэвелю, як пасьля вугальнай пагрузкі. Пачаў залечваць свае раны і паступова ўзмацняцца»498.
    Дваццаць пятай гадавіне паўстання матросаў на Чарнаморскім флоце была прысвечана кніга В. Дробата «Аповесць пра герояў крэйсэра «Очаков» (Менск, БДВ, 1931 г.). Аднак найбольшую ўвагу ў рэспубліцы прыцягваў асобны карабель — адзін з самых вялікіх лінкораў (альбо пастарому дрэдноутаў) расійскага
    Вокладка кнігі «Лінкор «Парыжская камуна».
    Мінск, 1935 г.
    флоту, на гісторыі якога варта коратка спыніцца.
    У 1909—1914 гг. на Балтыйскім заводзе ў СанктПецярбургу быў пабудаваны і ўведзены ў склад расійскага ваеннамарскога флоту лінкор «Севастопаль». У 1918 г. карабель перайшоў з Гельсінгфорса ў Кранштат, у 1919 г. удзельнічаў агнём галоўнага калібру ў абароне Петраграда ад войскаў Юдзеніча. У сакавіку 1921 г. 1500 маракоў з «Севастопаля» разам з экіпажам аднатыпнага лінкора «Петрапаўлаўск» узначалілі паўстанне ў Кранштаце, якое бальшавікі назвалі «мяцяжом», a Ленін палічыў яго больш небяспечным, чым увесь белы рух, і заклікаў дэлегатаў X з’езда РКП(б) асабіста ўзначаліць штурм Кранштацкай крэпасці.
    Пасля задушэння паўстання на «Севастополь» з Петраграда прыслалі новы экіпаж. Сярод задач, пастаўленых перад чырвонымі камандзірамі (іх тады называлі «краскомы»), на першае месца выйшла ўзмоцненая ідэалагічная апрацоўка маракоў. Пачалі з таго, што «зняслаўленую» ўдзелам у паўстанні назву лінкора вырашылі замяніць на новую, «рэвалюцыйную». 31 сакавіка 1921 г. «Севастополь» пастаноўлена перайменаваць у «Парыжскую камуну», амаль адразу пасля гэтага карабель быў залічаны ў рэзерв (пры гэтым спынілася