Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Старонка з кнігі «5 гадоў Цэнтрвыдата». Масква. 1928 г.
Вокладка лемантара «Маленькія ўдарнікі», Масква. 1931 г.
278
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
66 ■•
павьней 1011й гадэівн. Наотаўнікі шкояы павінны бліака стаяць да ўояе гвтаз опразн 1 ўмешвацца даваць парады, дае гэта неабходна па педагагічвым поглядам. 2ал1 пэдагог бачыць, што ўсей школе на оьзяце быць вельга, двк йагчша выдвяліць прадогаўнікоу ад і®жяай групы школа. Там, дае наотаунікі анайдуць, што пвршагрупнікі надта «алыя длл сходау 1 вечару увроолнх, мэтазгодявй будзе 1х нв браць на гвты оход. Ня аарта оьвлта дзяцей у школе 1 оьвята увроодкх у клюбе ці хаце
чытальве утвараыь
Вучот вынікау сьвяткаваявня Кастрычніказай РэвалюцыІ.
у адвія двень.
Паамя сканчвньня Кастрычнікавых урачвотасьцяу веабходна ў коанай школе правесьці вучот
авнікау оввяткаваньня. Лепааш пакавацеляы тае ці Іншае паотазоукі справя булуць олужыць аднооіна органІЕаэанага 1 неоргалізаванага ваоельніцтва да вробпевага, а такоама кашгоунам пьхавацглям у даннаі галіве будве той ці Хншы характар аднооін да свае преца в боку са«1х вучяяу.
Абодва гэтыя моыанта 1 трэба ў першуп чаргу мець на уваае пры правядавкіні падрахункаў сьвят
67 аалшвшшшлішшшшіішшлгашайятмая»» шмавыг»
каваньнч 10й гадавіва Каотрычніку.
Чарговн Надзвычайна аахкь вомавт падлі
чыці тке вннікі сьвяткаваньня, якія выявіліся у конкрэтных нерапрыеяотвах у памяць 10годаьдвя КастркчяІкавай Рввалюцні. Пасш гвтага латрэбва Ладвесьці падрахункі 1 у справе арганіаацыі 1 лра< вядзеньвя Каотрмчкікавых урачыстаовцяў: дасягнень ні, недахсвн, пажаданьні 1 прапамовы на будучычас, У парадку правядввньня падрахуякаў мояа быць утвсраяьг агульнашкольвв сход ва твму: "Дасягненьні 1 недахопы у правядвеньні Кастрычнікавага сввята у беларускае школе*.
Увеоь вучотны ыатар"ял аеабходна сыстаматыааваць, алрацавадь 1 товарышая латрэбяе падаяліода ? савецкай гракадаскаоьцю праз лерыодычяы друк 1 справаздачяые даклады,
Стеклографяя КУННЗ’а. Твраж 200 эка.30/1Х27 г
Разварот метадычнай распрацоўкі «Дзесятая гадавіна Кастрычніка ва ўстановах сацвыху».
Масква, 1927 г.
комплексная кніга для 4га класа «Ударнікі» Н. Мянькоўскага, П. Каляды і С. Яновіч, чытанка для малапісьменных «Калгасьнік» і іншая літаратура. Усе падручнікі былі надрукаваны ленінградскай друкарняй «Камінтэрн» тыражом у 2—3 тыс. экз. Выключэнне склаў толькі лемантар «Маленькія ўдарнікі», які друкавалі на кніжнай фабрыцы Цэнтрвыдата ў Маскве, на Шлюзавай набярэжнай, 10, тыражом 7 тыс. экз.
Акрамя падручнікаў, пад агульнай рэдакцыяй прыродазнаўчага аддзела навуковапедагагічнага інстытута метадаў школьнай работы выдавалася нумараваная «Рабочая бібліятэка школьніка 1й ступені», як № 4 гэтай бібліятэкі была кніга «Малады вясковы гаспадар: поле, гарод, сад» (пераклад з пераапрацоўкай А. Казлова і М. Мышко, Масква, 1930 г.). Выходзіла і цэнтрывыдатаўская «Бібліятэка за політэхнізм у школе», у 1931 г. у ёй тыражом 1500 экз. была надрукавана брашура Н.К. Крупскай «Рэканструкцыя народнай гаспадаркі і палітэхнічнае навучаньне» (пераклад М. Маркевіча).
Пераважная большасць беларускіх выданняў Цэнтрвыдата — кнігі, перакладзеныя з рускай мовы. Для паскарэння перакладу ствараліся брыгады, часам іх склад паведамляўся на адвароце вокладкі. Так, выдадзеную ў 1931 г. кнігу Н. Крупскай «Барацьба за якасць школьнае работы» перакладала брыгада ў складзе чатырох чалавек (Бабцоў, Ласкоўскі, Вір і Гарын).
Цэнтрвыдат праіснаваў да канца 1931 г., пасля чаго, па рашэнні ЦВК СССР, увайшоў у склад Аб’яднання дзяржаўных кніжначасопісных выдавецтваў РСФСР (ОГНЗ). Новае аб’яднанне наладзіла супрацоўніцтва з Дзяржаўным выдавецтвам Беларусі, прынамсі 1я Узорная друкарня ОГНЗа РСФСР у Маскве (Масква, Валавая, 28) надрукавала 7тысячны тыраж кнігі А. Александровіча «Казка пра панажываглота» з ілюстрацыямі мастака Анатоля Волкава, што быў падрыхтаваны Юндзетсектарам ДВБ у 1935 г.
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
279
Беларускія выданні Наролнаі а камісарыята асветы РСФСР былі нешматлікія. На матэрыялах Беларускага народнага універсітэта Наркамасветы РСФСР у 1920 г. выдаў «Курс беларусазнаўства», потым гістарычны нарыс нацыянальнага і рэвалюцыйнага руху беларусаў Ф. Турука з дадаткам літаратурных і дакументальных крыніц, а таксама этнаграфічнай карты беларускага племені, складзенай акадэмікам Я.Ф. Карскім513. У кастрычніку 1927 г. пад шыльдай Наркамасветы выйшла метадычная распрацоўка для настаўнікаў «Дзясятая гадавіна Кастрычніка ў установах сацвыху» ў перакладзе Пецюкевіча. Надрукавана яна была тыражом 200 экз. у шклаграфіі КУНМЗа. Падобных малатыражных выданняў, верагодна, было больш, але выяўленне іх патрабуе спецыяльных пошукаў.
Значнай з’явай стаў «Пэдагагічны зборнік № 1», які Наркамасветы выдаў пад рэдакцыяй П. Каляды, П. Вянцкоўскага, 3. Градзіцкага (надрукаваны тыражом 1 тыс. экз. у друкарні Кубпаліграфа ў г. Краснадар у жніўні 1929 г.). Разлічаны на школьных настаўнікаў, «Пэдагагічны зборнік>> змяшчаў праграму па роднай мове для беларускіх школ РСФСР, праграму «Расійская мова ў беларускай школе РСФСР», а таксама метадычныя артыкулы «Да пытаньня аб пабудове курсу гісторыі беларускае літаратуры» 3. Градзіцкага і яго ж «У палескай глушы» Тараса Гушчы, «Праца ў школе I ступені» П.В. Вянцкоўскага, «Летняя работа хатычытальні» Ф. Смятаніна, «Аб перападрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ у Смаленшчыне» С.В. Яновіча і інш.
У кнізе Н. Аўчыннікава «Сельская хатачытальня і яе праца» (пераклад з рускай мовы Салава, М., 1928 г.) на тытуле, акрамя аўтара і назвы (пабеларуску), пададзена назва выдавецтва паўкраінску: Вндавннцтво Центрораднацмену наркомосвітн РСФРР. Надрукавана гэтая кніга ў Краснадары тыражом 2 тыс. экз.
Маскоўскі Цэнтралыіы навуковадаследчы інстытут аховы мацярынства і дзяцінства ў 1938 г. выдаў серыю беларускіх паштовак, якія прапагандавалі выкананне санітарных норм. Малюнак на вонкавым баку паштоўкі паказваў правільныя з пункту гледжання гігіены дзеянні, у тым ліку ў доглядзе дзяцей, і надпіс (часам вершаваны) накшталт (побач з выявай маладой жанчыны з радасным немаўляткам): «Вось мая малютка, Якое моцнае дзіцягка! Паноса ён не ведае, Рахітам не пакутуе, і гэта таму — давала грудзі яму». На адваротным баку змяшчаўся невялікі тэкст, які больш падрабязна раскрываў асноўнае пала
жэнне — у дадзеным прыкладзе паведамляў аб карысных уласцівасцях жаночага малака для немаўлят.
Яшчэ адной маскоўскай установай, што выдавала кнігі пабеларуску, было агульнасаюзнае выдавецтва «Профяздат». У 1940 г. тут выйшлі «Палажэнне аб камісіі заработнай платы» і «Палажэнне аб жыллёвабытавой камісіі фабрычназаводскага і мясцовага камітэта», а таксама «Палажэнне аб рэгістрацыі і ўчоце няшчасных выпадкаў, звязаных з вытворчасцю. Зацверджана ВЦСПС 8/ХІ 1939 г.». Адказным за пераклад і выпуск апошняга выдання названы С. Шуб, цэнзарам быў упаўнаважаны Масаблгарліта № Б670, надрукавана кніга ў друкарні «йзвестнй Советов депутатов трудяшнхся СССР» тыражом 2 тыс. экз.
Выдавецтва «Власть Советов» пры Прэзідыуме ЦВК РСФСР абслугоўвала друкаванай прадукцыяй маскоўскія «Завочныя курсы савецкага будаўніцтва», якія мелі тры аддзяленні (адміністрацыйнаарганізацыйнае, бюджэтнагаспадарчае і культурнасацыяль
Вокладка кнігі «Казкабыль пра Ігнатакулака, Міхеябатрака, панаклапа ды вяскоеых дзяцей». Масква. 1927 г.
280
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Друкаваная прадукііыя маскоўскіх курсаў савецкага будаўніцтва.
Масква. 1920я гг.
нае) і, паводле свайго навучальнага плана, выпускалі ў выглядзе асобных брашур лекцыі, у тым ліку на беларускай мове. Можна было падпісацца на поўны камплект лекцый (каштаваў 20 рублёў з кансультацыяй і 15 рублёў без кансультацыі) альбо на лекцыі па аднымдвух аддзяленнях. Да 1929 г. былі надрукаваны: Асновы канстытуцыі СССР, РСФСР і БССР у сувязі з вучэннем Леніна пра дзяржаву і дыктатуру пралетарыяту (разам з арганізацыяй мясцовага савецкага апарату) — 16 лекцый у 7і выпусках і Дзелаводства РВК і сельсавета — 2 лекцыі. Рыхтаваліся да друку 8 лекцый па тэме «Савецкі аппарат і работа на сяле» і 4 лекцыі «Рахункаводства РВК і сельсавету». Заказы на гэтыя выданні выдаўцы прымалі ў Галоўнай канторы, якая мясцілася па адрасе: Масква, Цэнтр, Няглінная вул., 21.
Існавала і адваротная сувязь выдавецтваў Мінска і Масквы. Дзяржвыдавецтва РФ мела свой філіял у Мінску, аб чым сведчыць, напрыклад, рэклама ў газеце «Звязда» за снежань 1928 г.:
«Дзяржвыдавецтва РСФСР (Беларускае аддзяленне). Кніжная база і кантора: Савецкая
вул., 41. Аддзел падпісных і перыядычных выданняў: Савецкая, 54., Ваенны аддзел, нотны аддзел і гуртовараздробны магазын — Савецкая вул., 71».
Некаторыя кнігі выходзілі ў Мінску пад грыфам маскоўскіх устаноў, напрыклад, «Планаванне працы ў калгасах» і «Тэхнічнае забеспячэнне калгасаў» (абедзве падрыхтаваныя сельгассектарам БДВ у 1932 г.), выйшлі пад шыльдай маскоўскага Навуковадаследчага калгаснага інстытута. Белдзяржвыдат друкаваў у Маскве шматтысячныя тыражы папулярных у насельніцтва адрыўных календароў.
У гады Другой сусветнай вайны ў Маскве не перапынялася дзейнасць, накіраваная на падтрымку беларускага народа, які апынуўся на акупіраваных фашыстамі тэрыторыях. Тут дзейнічаў Цэнтральны штаб партызанскага руху, працавалі ЦК КП(б)Б, СНК БССР і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР, Дзяржвыдат БССР, выдаваліся газета «Савецкая Беларусь» і сатырычны часопіс «Раздавім фашысцкую гадзіну»514.
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
281
Перыядычны друк БССР
Пасля ўсталявання міру ў Беларусі пачынае стварацца сістэма забеспячэння грамадзян перыёдыкай, першы этап гэтага працэсу прыпадае на перыяд з 1920 па 1924 г. Поруч з галоўнай рэспубліканскай газетай «Савецкая Беларусь» (пачала выходзіць 1 лютага 1920 г. у Смаленску, пазней перанесена ў Мінск) ствараюцца перыядычныя выданні, якія арыентуюцца ўжо на доўгачасовае выданне і давядзенне да насельніцтва мірнай інфармацыі. Адсутнасць крытычнага дэфіцыту паперы дазволіла пашыраць выданні.
Расце фармат газет, некаторыя з іх павялічваюць колькасць старонак. Апрача палітычнай агітацыі, на старонках газет і часопісаў з’яўляецца і хроніка гарадскога і сельскага жыцця. Пачынаецца выбарачны падыход да чытацкай аўдыторыі, што знаходзіць сваё адлюстраванне ў выданнях: выпускаюцца літаратурнамастацкія і грамадскапалітычныя дадаткі да ўжо існуючых газет, а затым і асобныя газеты, арыентаваныя на інтарэсы сялян, рабочых ці моладзі. Прычым яны ўзнікаюць адразу на беларускай, польскай і яўрэйскай мовах515.