• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    З’яўляецца новы від прэсы — «акруговыя» газеты. Тэрмін заснаваны на тым, што выдаўцамі такіх газет былі акруговыя камітэты партыі. У Беларусі ў 1926 г. акруговымі газетамі лічыліся: у Віцебску — «Віцебскі пролетары» (які ў 1931 г. зрабіў спробу выдаваць штомесячны літаратурнамастацкі дадатак «Штурм», але выйшаў толькі адзін нумар), «Заря Запада» (былыя «Нзвестня...») і «Внтебская крестьянская газета» (доля беларускага тэксту ў двух апошніх выданнях няўхільна расце); у Гомелі — «Полесская правда» (доля
    ЧЫРШШ БШШШ
    Оргав рабочых і служачых фабрыкі „Гароі Працы*
    Прйеті^ы frh жр*М MywaluK*!
    № 19 |	Чацьвер, 6 лістапада 1930 г.	| 1 19
    НЯХАЙ ЖЫВЕ XIII ГАДАВІНА КАСТРЫЧНІНАВАЙ РЗВАЛЮЦЫІ!
    Ліквідацыя прарыву лепшы адка <
    І М2122МДЯЛ2^П Ь^ якія рыхтуюць напад на С С С Р.
    УЗМАЦНЯЙ абароназдолы НАСЬЦЬ КРАІІІЫ
    беларускага тэксту таксама няўхільна расце). У Бабруйску з 1924 г. выходзіць на беларускай мове газета «Комуніст», якая ў 1928—1931 гг. выдае штомесячны дадатак «Вясна» (апошнія чатыры нумары гэтага дадатку выйшлі пад назвай «Ударнік», але перайменаванне не дапамагло, і дадатак быў закрыты). У Магілёве, замест «Сохн н молота», з канца 1924 г. выдаецца газета «Камунар Магілёўшчыны»; у Мазыры — «Савецкая вёска»; у Полацку — «Чырвоная Полаччына»; у Оршы — «Комуністычны шлях»; у Клімавічах — «Наш працаўнік» (у 1926—1927 гг. мела літаратурнамастацкі дадатак «Сьвітанне» і ў 1925—1926 гг. штотыднёвы грамадскапалітычны дадатак «Малады камуніст», праіснаваў «Наш працаўнік» толькі да 1927 г.). Па замове ўлад акруговыя газеты выдавалі неабходныя кнігі і дакументы, напрыклад «Арыентыровачныя прыкладныя нормы выпрацоўкі і зьдзельныя расцэнкі работ для калгасаў БССР на 1933 год. Выданне газэ
    Газета «Чырвоная бракамолка».
    6 лістапада 1930 г.
    286
    ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Часопіс «Іскры Ільіча» № 10. 1930 г.
    ты «Віцебскага Пралетарыя». Разавы тыраж акруговых газет дасягаў 36 290 экз. Нашмат меншыя тыражы мелі газеты ў малых раённых гарадах: тут рэдакцыі змагаліся за павелічэнне колькасці падпісчыкаў, але бедны горад і малапісьменная вёска не спяшаліся спрыяць гэтаму працэсу. Найбольш прадпрымальныя журналісты арганізоўвалі пастаянную рэкламу і цэлыя PRкампаніі. Так, рэдакцыя бабруйскай газеты «Комуніст» летам 1928 г. абвясціла конкурс на лепшага зборшчыка падпіскі. Для пераможцаў былі прызначаны 20 прэмій, у тым ліку 1я прэмія — суконны касцюм (ці 43 руб. грашамі), 2я прэмія — скураная куртка (ці 25 руб.), 3я прэмія — ружжо бярданка (ці 20 руб.), акрамя таго, у ліку прэмій — суконныя штаны, кашулі, гадзіннікіходзікі і іншыя рэчы. Кожны падпісчык газеты «Комуніст» атрымліваў штомесячна два бясплатныя дадаткі да газеты (літаратурны — «Вясна» (яго рэдагаваў Міхась Лынькоў) — і кааператыўны — «За калектыў»), Трохмесячныя падпісчыкі, акрамя
    таго, атрымлівалі яшчэ і прэміікарціны ці партрэты. Падпіска на месяц каштавала 25 кап., на тры месяцы — 75 кап. Прыняць удзел у конкурсе меў права той, хто сабраў не менш як 30 трохмесячных падпісчыкаў.
    У 1924 г. на XIII з’ездзе ВКП(б) было прынята рашэнне садзейнічаць развіццю сеткі карэспандэнтаў на месцах. Так узнік гэтак званы рабселькораўскі рух («рабселькор» утворана ад слоў «рабочы і сельскі карэспандэнт»), з цягам часу рух набыў пасапраўднаму масавы характар. Некаторы час спатрэбіўся на падрыхтоўку кадраў, нават самую першапачатковую. Рабселькоры выдавалі насценныя газеты, удзельнічалі ў выпуску аднадзённых газет, але самае галоўнае — яны пачалі збіраць матэрыял для газет свайго прадпрыемства, навучальнай установы, воінскай часці. Менавіта рабселькораўскі рух стаяў ля вытокаў гэтак званых «шматтыражных» і калгасных газет. Дзеля выхавання рабселькораў выдаваліся спецыяльныя ўрадавыя пастановы517.
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    287
    Пачалі выдаваць газеты прадпрыемствы і парткомы, дзе была паліграфічная база для выдання і быў дастаткова шматлікі калектыў адукаваных людзей. Першай фабрычназаводскай газетай стаў «Факел печатннка» (Віцебск, 1924, з 1928 г. асноўная мова — беларуская, частка тэксту на рускай і яўрэйскай мовах), затым «Рабочее око» (газета мінскага завода «Бальшавік», выдавалася з 1927 г., спачатку на рускай, затым на беларускай, рускай і яўрэйскай мовах). Да 1929 г. выпуск шматтыражных газет набыў самыя масавыя маштабы. Газеты выдавалі адукацыйныя ўстановы (газета Беларускага дзяржаўнага універсітэта «Ленінскім шляхам», Мінск, з 1929 г.), друкарні, арганізацыі жыллёвакамунальнай гаспадаркі («За аздараўленне працы і быту», Гомель), упраўленне дарогамі («Штурмавік бездарожжа», Віцебск), турмы («Мысль заключенного», Віцебск), ваенныя часці («Броневой гудок», Віцебск). Невысокі прафесійны ўзровень калектыву рэдакцыі такой газеты часта знаходзіў адлюстраванне ў назвах: жаданне ўвязаць мясцовую спецыфіку з тыповым загалоўкам іншым разам даходзіла да абсурду. Нская кавдывізія, напрыклад, выпускала газету «Кавалерыстударнік», Віцебскі лесазавод № 13 — «Вернем краіне лясны доўг», мінскі вагонарамонтны завод — «За здаровы вагон», Добрушская фабрыка «Герой працы» — «Чырвоная бракамолка», гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта — «За бальшавіцкую гісторыю».
    3 калгаснымі газетамі справа выглядала яшчэ горш, калі ўлічыць агульны нізкі ўзровень пісьменнасці на вёсцы. У многіх саўгасах выпускаліся газеты пад адным і тым жа загалоўкам. Напрыклад, газету з назвай «За сацыялістычную свінагадоўлю» выдавалі ў пас. Банонь (Віцебская вобласць), у саўгасе «Халоўе» пад Оршай, саўгасе «Вейна» пад Магілёвам, саўгасе «Блонь» пад Пухавічамі (Мінская вобл.), саўгасе імя Кірава пад Слуцкам і г. д.
    Тым не менш да 1932 г. ў Беларусі выходзіла 106 толькі фабрычназаводскіх газет.
    Беларуская перыёдыка для самых маленькіх існавала ад 1914 г., калі выходзілі часопісы «Раніца» і «Лучынка». У Савецкай Беларусі для гэтай аўдыторыі напачатку прызначаны былі часопіс «Зоркі» (1921—1922 гг., выйшла 10 нумароў) і двухтыднёвік «Беларускі піонэр» (1924 г. — верасень 1929 г.). У Гомелі з 1924 г. выдавалася газета «Пскры Нльнча», але яе выпуск быў спынены ў 1927 г.
    У 1929 г. стала зразумела, што адзіная партыйная арганізацыя, якая не мае ўласнай газеты, — гэта піянеры. У кастрычніку 1929 г. у Мінску з’явіліся адразу дзве рэспубліканскія піянерскія газеты — «Піянер Беларусі» на беларускай мове і «Юнгер ленінец» — на яўрэйскай. Апрачатаго, у Мінску ў кастрычніку 1929 г. пачаў выходзіць штомесячны часопіс для вучняў малодшых класаў «Іскры Ільіча». Часопіс дажыў да пачатку вайны, апошнія чатыры нумары выйшлі ў студзені—красавіку 1941 г. Ад заснавання ён друкаваўся ў чатыры фарбы, першыя выпускі мелі тыраж 5 тыс. экз. У 1940 г. тыраж большасці нумароў «Іскраў Ільіча» складаў 20 тыс. экз., асобныя нумары выходзілі тыражом 26 тыс. экз.
    Распаўсюджаннем газет займалася пошта, у вялікіх гарадах (Мінск, Віцебск) існавала прафесія прадаўца газет (газетчыка). Вобраз газетчыка намаляваў у 1927 г. паэт Андрэй Александровіч (верш увайшоў у зборнік «Угрунь»):
    Газета «Беларускі піянер» № 17. Верасень 1928 г.
    288
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Газета «За газетныя кадры». 6 сакавіка 1936 г.
    Газэтчык
    Ад самай раніцы, застыўшы ўвесь ад сьцюжы, Стаіць з газэтамі ля крамы на рагу.
    Па бруку носіцца, мяцеліцаю кружыць Грукат гораду, звычайны грукатгул...
    Вецер і мароз — ну проста дух займаюць, А ён крычыць, схапіўшы бляск навін: — Чан Кайшы — нам здрадзіў у Кітаі. — Кат Пілсудскі топіцца ў крыві.
    — Троцкі з Сталіным ня хоча пагадзіцца... — Ў Менску хутка ўжо залязгае трамвай!
    I так ад раніцы навіны б’юць крыніцай,
    I так за дзень — рубель, а можа, два...
    Над белым горадам зазьзяюць ясна зоркі, На вуліцах дрыжыць вітрын электрасьвет... 3 «апошніх вестак» скруціць ён махоркі — і дамоў з астаткамі газэт.
    На печцы цёплай ён журналы разглядае, У вочы сонныя залазіць чорны дым — I скроні мёрзлыя спакойна зачыняе: Заўецца сон вяночкам залатым.
    А раніцаю зноў — няхай мароз, завея, Няхай трашчыць старая галава — У горад сунецца, і сэрца ледзянее, I зноў за дзень — рубель, а можа, два...
    У 1930 г. адміністрацыйныя акругі былі ўзбуйнены і з’явіліся раёны. Да 1933 г. канчаткова ўсталяваўся тэрмін «раённая» газета — г. зн. газета, якая выпускалася раённым камітэтам Камуністычнай партыі. На тэрыторыі Беларусі ў той час было каля 100 раёнаў. He кожны з райкомаў выдаваў газету, таксама выходзілі газеты на некалькі раёнаў адначасова, і ўсё ж такі колькасць раённых газет стала на той час даволі значнай.
    Літаратурнамастацкае жыццё рэспублікі напачатку канцэнтравалася вакол спецыяльных часопісаў. Найважнейшымі былі «Полымя» (1922—1941), «Узвышша» (1927—1931) і «Маладняк». Некаторым выданням не дадзена было жыць доўга: выйшла толькі два нумары часопіса літаратуры, мастацтва і крытыкі «Росквіт» (Менск, 1927—1928), чатыры нумары штомесячнага літаратурнамастацкага часопіса ССП БССР «Заклік» (1931), восем нумароў штомесячнага літаратурнамастацкага часопіса Аб’яднання пралетарскакалгасных пісьменнікаў «Беларусь калгасная» (1932), двухтыднёвы орган цэнтраль
    нага праўлення Саюза работнікаў мастацтва Беларусі і Белдзяржкіно «Трыбуна мастацтва» жыў толькі ў лютым—чэрвені 1925 г. (выйшла 14 нумароў). Важнай падзеяй стала арганізацыя спецыяльнай газеты «Літаратура і мастацтва», якая дажыла да нашых дзён — першы нумар з’явіўся 26 лютага 1932 г. Да таго ж да найбуйнейшых газет выпускаліся літаратурныя дадаткі, а да самых буйных падзей у свеце літаратуры — аднадзённыя газеты. Асноўная доля матэрыялу ў «Літаратуры і мастацтве» была на беларускай мове, але на яе старонках можна было ўбачыць і рускую, і польскую, і яўрэйскую мовы.
    Кніжная палата БССР наладзіла статыстыку выхаду газет на тэрыторыі рэспублікі. У 1932 г. агульная колькасць выданняў склала 209, з іх на беларускай мове выходзіла 160. Штодзённых газет было ўсяго 9: «Звязда», «Чырвоная змена», «Октябер», «Савецкая Беларусь», «Рабочнй», «Віцебскі рабочы», «Палеская праўда», «Камунар Магілёўшчыны», «Чырвоная Полаччына».
    Эпоха палітычных рэпрэсій істотна змяніла сітуацыю. У 1933 г. была закрыта газета «Савецкая Беларусь», у 1935 г.—«Калгаснік Беларусі», у 1937 г. — галоўны эканамічны часопіс рэспублікі «Сацыялістычнае будаўніцтва» (1924—1937), што выдавалі Дзяржплан, Наргасулік, ЦВК і Саўнарком БССР. 3 1937 г. у галоўнае афіцыйнае выданне пераўтворана газета «Рабочнй», якая стала называцца «Советская Белоруссня», у 1938 г. пачала выдавацца газета «Сталннская молодежь» (пазней перайменаваная ў «Знамя юностн») на рускай мове. У астатнім да 1941 г. сістэма цэнтральных газет Беларусі заставалася нязменнай: «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Рабочнй» (далей «Советская Белоруссня») і «Сталннская молодежь» (з 1938 г.). Заставаліся жыць часопісы «Бальшавік Беларусі» (1927— 1941, 1945 гг. — да нашых дзён), «Полымя», «Работніца і сялянка» (1924—1941,1946 гг. —да нашых дзён).