• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Што тычыцца канфіскацыі беларускіх выданняў (у асноўным віленскім гарадскім стараствам), то, як адзначае Ю. Туронак, яна была адносна рэдкай з’явай535. Даследчыкам выяўлена і прыводзіцца 11 падобных беларускіх кніг536, выпушчаных у 1923—1937 гг., сярод якіх не толькі грамадскапалітычная літаратура, але і мастацкія творы, напрыклад, Я. Быліны «Na pokuci» (1934), М. Машары «3пад стрэх саламяных» (1937), М. Танка «На этапах» (1936); падручнікі — С. Паўловіча «Zasieuki» (1937).
    Пасля падзення II Рэчы Паспалітай і стварэння Літоўскай Савецкай Рэспублікі са сталіцай у Вільні (у 1940 г.) спрабаваў аднавіць выдавецкую дзейнасць у горадзе Адам Станкевіч. 3 прыходам савецкай улады рэпрэсіі супраць удзельнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння прадоўжыліся. Некаторыя з прозвішчаў арыштаваных і загінуўшых беларускіх аўтараў і выдаўцоў прыводзіць Ю. Туронак у сваёй працы «Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы, 1921—1939»537, у рукапісе захаваўся складзены Адольфам Клімовічам біяграфічны слоўнік беларускіх дзеячаў міжваеннай пары538, які патрабуе дадатковага вывучэння. У названай працы Ю. Туронка прыведзены каштоўны дадатак у выглядзе храналагічнаалфавітнага спісу кнігавыдавецкай прадукцыі за 1921—1939 гг. Аднак нават з улікам і іншых дапаўненняў, напрыклад, Андраніка Антаняна ў часопісе «Arche» (2005, № 5), у якім дадаюцца яшчэ 27 назваў, спіс беларускіх кніг за дадзены час застаецца далёка не поўным539. Пэўную частку выданняў, якія не былі ўлічаны, складаюць каталогі беларускіх кнігарняў і выдавецтваў [напрыклад, «Каталёг Беларускае Кнігарні (Беларускага Выдавецкага Таварыства)]. Выданьні 1922—1924». Вільня, б. г. 15 с.), вучэбнаметадычная і грамадскапалітычная літаратура, a таксама штогоднікі, календары, лістоўкі, унутраныя выданні грамадскіх арганізацый і інш.
    «Усё ж варта прызнаць, што ў 1920я — 1930я гг. у Заходняй Беларусі асноўным і адзіным рэгулярным каналам пашырэньня беларускага слова служыў перыядычны друк, a роля кнігі была і трактавалася сучаснікамі як дапаможная»540.
    298
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Першы беларускі гумарыстычны каляндар на 1930 г.
    Беларускісялянскі каляндар. 1939 г.
    КАЛЕН4АР
    Выпуск кніжнай прадукцыі ў Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг.541
    Заўвага. Пад лічбамі пазначаны:
    1 — мастацкая літаратура; 2 — рэпертуарная літаратура і спеўнікі; 3 — рэлігійная літаратура; 4 — грамадскапалітычная, сацыяльнаэканамічная літаратура; 5 — школьныя падручнікі і педагагічная літаратура; 6 — мовазнаўства, літаратуразнаўства, асвета і культура; 7 — іншая літаратура542 .
    Табліуа 4
    Год	1	2		3	4	5	6	7	Усяго
    1921	2	5	2	5	12	5	8	39
    1922	2	5	1	2	6			16
    1923	9	3		4	7	1	2	26
    1924	4	4		2	7	4	5	26
    1925		2	4	2	3	1	1	13
    1926	8	5	6	6	4	1	4	34
    1927	16	15	7	1	6	1	3	49
    1928	17	8	8	4		3	6	46
    1929	13	6	5	7	7	3	2	43
    1930	8	1	5	3	2	1	2	22
    1931	6	1	2	6	3	1	1	20
    1932	3	1	5	6	2	1	4	22
    1933	5	4	4	9		5		27
    1934	6	1	4	3				14
    1935	6	3	5	2	2	1	4	22
    1936	3	4	3	2	4	3	1	20
    1937	5	10	2	2	2	2	5	28
    1938	1	2	4	2		1	3	13
    1939	3		3	2		1	5	14
    Усяго 117 80 70 70 68 36 56	495
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    299
    MACTAUTBA ДАВАЕННАЙ КНІГІ
    У перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі кніжнае мастацтва Беларусі перажыло некалькі хваль развіцця. Самая першая — кароткая і рэвалюцыйная — была звязана з віцебскім мастацкім аб’яднаннем «УНОВНС» («Сцвярджальнікі новага мастацтва»), удзельнікі якога стварылі прынцыпова новы — авангардны — вобраз кніжнага афармлення. Класічнымі ўзорамі кніжнага авангардызму сталі выдадзеныя ў Віцебску ў 1920 г. тэарэтычная брашура з тэкстам і малюнкамі Казіміра Малевіча «Супрематпзм. 34 рпсунка», аформлены I. Чашнікам і Л. Хідэкелям літаграфаваны зборнік артыкулаў «АЭРО» і альманах «УНОВНС №1» з дызайнам Эля Лісіцкага (псеўданім Лазара Лісіцкага)543. У рэвалюцыйныя і галодныя 1920я гг. авангардысты рушылі з заклікам маладога савецкага чыноўніка і малавядомага на той час мастака, упаўнаважанага па справах мастацтва Віцебскай губерні Марка Шагала. Заклік быў надрукаваны 16 студзеня 1919 г. у газеце «Внтебскмй лпсток»: «Шырэй дарогу ўсяму рэвалюцыйнаму, рашуча ламайце ўсё старое і на абломках старога стварайце грандыёзны будынак новага!».
    Асноўнай друкарскай прадукцыяй у гады Першай сусветнай і польскасавецкай войнаў разам з газетамі былі ілюстраваныя лістоўкі — плакаты, якія выходзілі як самастойныя выданні (першы беларускі савецкі плакат «Цар, non і кулак» выйшаў у Маскве ў 1918 г.), так і серыяльна, пад агульнай назвай «Вокны Расійскага тэлеграфнага агенцтва» (РОСТА). У Магілёве плакаты выпускаў палітаддзел 16й арміі, у Смаленску — выдавецтва Заходняй ваеннай акругі, шмат плакатнай прадукцыі выйшла ў Віцебску, дзе над ёй працавалі мастацкавытворчыя майстэрні пад кіраўніцтвам выдатнага графіка С. Юдовіна. У Гомелі плакаты выдавалі ГомёльРОСТА, плакатная майстэрня прафсаюза работнікаў мастацтва і інш.544 У 1920 г. у Віцебску плакатныя ілюстрацыі на лінолеуме пачалі прымяняць для ілюстравання газет — апавяданне пра тое, як з’явілася гэта тэхнічная навіна, надрукаваў першы нумар часопіса віцебскага аддзялення РОСТА:
    «Гісторыя аднаго клішэ.
    Віцебскае аддзяленне Роста, паспрабаваўшы ўсе віды клішэ, спынілася на лінолеумным, як найбольш падатлівым і эластычным. Адзін час мы карысталіся паслугамі мясцовых гравёраў, якія рабілі нам надзвычай тапорныя і цяжкія
    клішэ з волава альбо цынка, аднак гэтыя клішэ папершае, толькі здалёк нагадвалі патрэбны нам малюнак, зкаверканы і спрошчаны да немагчымасці, а, падругое, «знаходзіліся ў рабоце» не меньш дзесяці дзён...
    Нашмат скарэй, ледзь не за два дні, рабіліся драўляныя клішэ, якія перадавалі заказаны малюнак амаль дакладна. Аднак лепш за ўсё — клішэ, што выразана на лінолеуме.
    Яно па хуткасці вырабу пераўзыходзіць цынкавыя клішэ, вырабленыя ў «сапраўднай цынкаграфіі». Гадзіны, а часам і паўгадзіны патрэбна на тое, каб дадзены вамі малюнак быў пераведзены на лінолеум.
    Спачатку мы баяліся даверыцца далікатнаму і «жаночаму» лінолеуму, ставячы яго толькі ў плакат, які друкаваўся ў невялікай колькасці паасобнікаў. Калі мы ўпершыню адважыліся паставіць лінолеумнае клішэ ў паласу газеты з тыражом пяць тысяч экзэмпляраў, то, на ўсялякі выпадак, запасліся яшчэ трыма паўторнымі клішэ, каб у выпадку паломкі мець магчымасць адразу ж замяніць «адпрацаваны» малюнак запасным. Аднак нашы страхі не падцьвердзіліся. «Паралельныя» клішэ засталіся нявыкарыстаныя. Гэты вопыт акрыліў нас, і зараз мы не толькі ставім лінолеумнае клішэ ў газеты, але і пасылаем яго, пасля выкарыстання, у нашы павятовыя аддзяленні.
    Змешчанае тут клішэ мае багатае мінулае: яно было заказана для плаката «Апошняя прамова тав. Леніна», надрукаванага ў пяці тысячах экзэмплярах; праз месяц яно з’явілася ў насценнай газеце Роста, тыраж якой — 1000 экзэмпляраў, а за гэтым — у выдадзеным Вітроста аднадзённым часопісе, прысвечаным «Тыдню Селяніна» і надрукаваным у 8000 экзэмплярах; гэтае ж клішэ чэсна саслужыла службу газеце «Факел» (Сенна) і газеце «Молот» (Невель), куды яно было выслана па патрабаванню рэдактараў.
    Мытарствы гэтага клішэ на гэтым не скончыліся. Прыбыўшы «на месца» ў Віцебск, яно ўпрыгожвае сабой адозву «Да рабочых і сялян» і, нарэшце, трапляе, як узорнае, у часопіс Вітроста.
    Такім чынам гэта сціплае клішэ вытрымала каля трыццаці тысяч экзэмпляраў розных выданняў, і думаецца, што гэтым не скончыцца яго бурлівае, поўнае нечаканасцяў і багатае на прыгоды жыццё»545.
    300
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі Я. Купалы «Шляхам жыцця». Вільня, 1923 г.
    Часопіс «Беларуская работніца і сялянка» № 1.
    1924 г.
    Апроч Віцебска ў стылі авангардызму працавалі мастакі: у Гомелі — А. Быхоўскі, у Мінску — А. АхолаВало, П. Гуткоўскі, Ю. Ізмайлава, Б. Малкін, Я. Тарас. Выданне плакатаў у Савецкай Беларусі спынілася пасля пастановы ЦК КП(б)Б ад 1931 г. аб перадачы правоў на гэты від прапагандысцкай прадукцыі выдавецтву «ОГНЗ — НЗОГНЗ», якое дзейнічала ў Маскве і Ленінградзе. Адзін з апошніх перадваенных беларускіх плакатаў «Аздараўленне мас ёсць верныя вытокі для сапраўднага і вельмі прыгожага жыцця» (1938—1939) выканаў Павел Гуткоўскі.
    Для мінскіх мастакоў кнігі буйнейшым заказчыкам стала Беларускае дзяржаўнае выдавецтва. У 1921—1929 гг. яго прадукцыя аздаблялася па мінімуму: малявалася кідкая вокладкаплакат і на гэтым досыць. Вокладка магла быць выканана і ў авангардысцкім, і ў рэалістычным стылях, з’явіліся варыянты спалучэння на ёй тэхнічных магчымасцей фатаграфіі і рознага малюнка шрыфтоў. Звычайнай практыкай было выкананне вокладкі кнігі адным мастаком, а ілюстрацый да яе тэксту — іншым. Багата аздобленыя выданні, з ілюстрацыямі па тэксце, напрыклад, «Дэкламатар Чырвоны Дудар», з’яўляліся вельмі рэдка, аднак існавала выключэнне — кнігі для дзяцей беларускія выдаўцы імкнуліся заўсёды рабіць з малюнкамі, а для самых маленькіх —
    пераважна са шматколернымі ілюстрацыямі і мастацкімі вокладкамі.
    Вакол Белдзяржвыдавецтва паступова склалася кола прафесіяналаў, пераважна графікаў, са спецыялізацыяй у афармленні кнігі. Плённа працавалі А. АхолаВало, П. Гуткоўскі, Г. Змудзінскі, А. Тычына, М. Філіповіч, В. Літко. Здаралася, што кнігі аздаблялі мастакі іншых жанраў — гэта мог быць, прыкладам, скульптар 3. Азгур, альбо жывапісец I. Ахрэмчык. Адным з найбольш таленавітых быў ураджэнец Мінска Валяр’ян Дваракоўскі (1904—1979). Вокладкі для кніг Белдзяржвыдавецтва ён пачынаў рабіць яшчэ ў 1925 г., найбольш раннія з іх — да кнігі «Два» А. Вольнага (1925), «Выбраных апавяданняў» (1926) і «У глыбі Палесься» (1927) Я. Коласа. Адначасова Валяр’ян супрацоўнічаў з мінскімі часопісамі, вучыўся ў Ленінградзе на графічным факультэце Вхутемаса (1924— 1929). Атрымаўшы прафесійную адукацыю пад кіраўніцтвам 3. Мітрохіна і У. Канашэвіча, В. Дваракоўскі прынёс у беларускую кнігу настроі і вобразнасць мастацкай групоўкі «Мнр нскусства» — гэта праявілася ў аздобе кніг «Прыгоды Васьмінога» (1928), «У віры жыцця» М. Зарэцкага (1929), «Сымонмузыка» Я. Коласа (1928). Віртуозна авалодаўшы ўсімі сродкамі кніжнай графікі, надзелены багатай фантазіяй і бездакорным адчуваннем стылю,
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    301
    В	. Дваракоўскі хутка набыў рэпутацыю майстра і стаў першым галоўным мастаком Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Ён стварыў шэраг класічных прац, у якіх выявілася новае разуменне ансамбля кнігі, плакат В. Дваракоўскага «Падпісвайцеся на перыядычныя выданні БССР» (сярэдзіна 1920х гг., тыраж 10 000 экз.) застаецца класічнай працай рэкламнага жанру. Пасля распачатых у Мінску палітычных рэпрэсій В. Дваракоўскі пераехаў ў Ленінград, дзе стварыў ілюстрацыі да «Казак» Ш. Перро (1936), зборніка «Гусілебедзі» (1937), «Выбраных сачыненняў» У. Шэкспіра (1938), «Навел» Л. Фейхтвангера (1938) і інш. У гады Другой сусветнай вайны мастак працягваў працаваць у блакадным горадзе, выканаў ілюстрацыі да «Вечароў на хутары блізка Дзіканькі» М. Гогаля (1943) і «Выбранага» Г. Ахматавай (1945, не выдадзена), а таксама да «Запісак пра Шэрлака Холмса» А. Конан Дойла (1946), у якіх ён змог апярэдзіць будучыя стылістычныя шуканні мастакоў кнігі 1950—60х гг. Аднак цяжкая душэўная хвароба, якая пачалася яшчэ ў гады вайны, перарвала яго творчасць.