Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
На тэрыторыі Заходняй Беларусі, далучанай да БССР, пачалася саветызацыя новых беларусаў. Пачаўся масавы наплыў кніжных і перыядычных выданняў: толькі часткова на беларускай мове, а ў асноўным — на рускай, пастаўляемых з СССР. Акруговыя і раённыя рэдакцыі газет, якія сталі выдавацца на беларускай і рускай мовах, таксама папаўняліся персаналам з СССР.
У 1933—1940 гг. у БССР развіваецца ўстойлівая тэндэнцыя да штогадовага скарачэння выпуску кніжных выданняў на беларускай мове [табл. 2] і далейшая ідэалагізацыя кніжнай справы.
У залежнасці ад тэрыторыі, дзе разгортвалася выдавецкая дзейнасць, правамерна вылучыць наступныя выдавецкія плыні: на акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі — акупацыйны друк560, а таксама падпольны і партызанскі друк; на неакупіраванай тэрыторыі СССР — тылавы друк; паза межамі БССР і СССР—эміграцыйны друк. Акрамятаго, некаторыя даследчыкі вылучаюць таксама, грунтуючыся на ідэалагічнай прыкмеце і з улікам геапалітычных умоў выдання (акупіраваная і неакупіраваная тэрыторыя) і цэнзурных абмежаваннняў (легальны і нелегальны друк), савецкі і несавецкі друк5Ы.
Акупацыйны друк
Вызначаецца як легальны друк на акупіраванай тэрыторыі, які кантраляваўся акупацыйнымі ўладамі. Пасля таго, як нямецкія войскі занялі Беларусь, на ўсім яе абшары было ўведзена ваеннае кіраванне: цэнтральная частка Беларусі ўваходзіла ў Генеральны камісарыят «Беларусь», поўдзень Беларусі (Брэст, Пінск, Гомель) быў уключаны ў склад Генеральнага камісарыята «Украіна», Беласточчыну і частку сучаснай Гродзенскай вобласці далучылі да Усходняй Прусіі, адміністрацыйнай адзінкі Трэцяга рэйха, усходняя Беларусь увайшла ў тылавы раён групы армій «Цэнтр»562.
3 цягам часу ў заходняй частцы Беларускай генеральнай акругі ваеннае кіраванне было заменена на грамадзянскае, у адрозненне ад усходняй (Полацк, Віцебск, Магілёў, Бабруйск, Смаленск, Бранск), якая да канца акупацыі заставалася ў зоне ваеннага кіравання. Форма акупацыйнага рэжыму, як адзначае Ю. Туронак, была вызначальным фактарам магчымасці выдавецкай працы, якая заставалася прэрагатывай цывільнай улады і, як і за савецкім часам, аказалася сканцэнтраванай галоўным чынам у Мінску. Дзяржаўнай мовай на абшары Остланду ўводзілася нямецкая, з дапушчэннем мясцовай ў кожнай з генеральных акруг.
3 ліпеня 1941 г. у Мінску пачала дзейнасць Мінская гарадская ўправа і падпарадкаваная ёй друкарня, а таксама было заснавана Краёвае выдавецтва «Менск», галоўнай задачай якога стала забеспячэнне выпуску «Менскай газэты», а не кніг563, бо адзінай сферай зацікаўлення нямецкай адміністрацыйнай улады была ідэалагічная прапаганда. Паўстала пытанне аб мове друкаванага слова. Рэдакцыя не пагаджалася з усходнебеларускім «бальшавіцкім» правапісам, што ў сваю чаргу патрабавала неадкладна вырашыць праблему правапісу. 3 гэтай мэтай Краёвае выдавецтва «Менск» атрымала дазвол на выданне «Беларускага правапісу» Б. Тарашкевіча, якое было ажыццёўлена ў канцы верасня 1941 г. (тыраж 20 тыс. экз.). Гэта была першая кніга, выпушчаная на тэрыторыі акупіраванай Беларусі на беларускай мове. У названым выдавецтве яна засталася адзіным кніжным выданнем, а, пачынаючы з 16 кастрычніка 1941 г., калі выдавецтва было падпарадкавана Мінскаму гарадскому камісарыяту, пазней аддзелу прэсы Генеральнага камісарыята
310
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Вокладка кнігі Л. Случаніна «Рагнеда». Вільня, 1944 г.
Беларусі, скончылася «незалежнае» яго існаванне. «Менская газэта» была перайменавана ў «Беларускую газэту». Уся выдавецкая справа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі стала кантралявацца германскім Генеральным камісарыятам Беларусі.
У кастрычніку 1941 г. у Мінску для нагляду за працай школ быў створаны Школьны інспектарат (у складзе Генеральнага камісарыята), які выдаў 13 праграм навучання на беларускай і нямецкай мовах па геаграфіі, гісторыі, грамадазнаўстве, матэматыцы, музыцы і спевах, прыродазнаўстве, ручной працы, маляванню, фізіцы, хіміі, фізічнай культуры. Ва ўмовах недахопу школьных падручнікаў праграмы разам з часопісам «Беларуская школа» (са студзеня да снежня 1942 г. выдаваўся Інспектаратам у дзвюх частках: для настаўнікаў і для вучняў) сталі асноўнымі метадычнымі дапаможнікамі для школьнага навучання. За першы год працы Інспектарату было падрыхтавана каля 20 падручнікаў (на кірыліцы), якія апрацоўваліся ў Мінску, Варшаве, Вільні. Аўтарскіх прапаноў было, як адзначае Ю. Туронак, дастаткова, толькі яны засталіся амаль не рэалізаванымі564. Адной з прычын быў загад міністра акупіраваных усходніх зямель А. Розенберга ад 25 чэрвеня 1942 г. аб паступовым увядзенні лацінкі ў народныя школы Беларусі565.
Спрабавала займацца выдавецкай дзейнасцю Беларуская народная самапомач (БНС) — адзіная дазволеная акупацыйнымі ўладамі грамадская арганізацыя ў Беларусі. Вядома, што БНС выдала дзве кнігі Я. Станкевіча — «Крыўя—Беларусь у мінуласьці» і «Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу» ў Мінску і трэцюю — «Беларускі лемантар “Зорка”» ў Баранавічах (усе ў 1942 г.). На пачатку 1943 г. дзейнасць БНС у галіне кнігавыдання была забаронена.
У канцы кастрычніка — пачатку лістапада 1942 г. было заснавана Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі (ВШПЛМ, размяшчалася на вул. Камсамольскай, 13 — вул. Алеся Гаруна ў гады вайны, дзе таксама быў Школьны інспектарат і БНС). Кіраўніком і цэнзарам быў прызначаны Ёзаф Сівіца (сілезскі немец, валодаў польскай і беларускай мовамі).
Першай кнігай выдавецтва, якая выйшла ў канцы 1942 г. лацінкай быў «Bielaruski lemantar» П. Кісяля, дырэктара адной з мінскіх школ (першае выданне было толькі частковым і заканчвалася на літары «Д», праз год зроблена дапоўненае перавыданне). Забарона акупацыйных улад карыстацца ў беларускіх школах савецкімі падручнікамі і адсутнасць іншых выклікалі актывізацыю працы над новымі падручнікамі, якіх выйшла ў выдавецтве 10 выданняў (6 — на лацініцы, 1 — разам на кірыліцы і лацініцы, 3 — на кірыліцы). Сярод аўтараў падручнікаў П. Кісель, А. Лёсік, Я. Станкевіч, 3. Дабранская, П. Шырынскі, М. Завусцінскі, Б. Тарашкевіч. Усяго за 1942—1944 гг. ВШПЛМ выдала 24 кнігі, з іх на кірыліцы вядома 16 назваў. Асобнымі вьданнямі, як на кірыліцы, так і на лацініцы быў надрукаваны «Беларускі правапіс» (Менск, 1943), «Bielaruski pravapis» (Вільня, 1944) А. Лёсіка.
Друк кніг ВШПЛМ ажыццяўляўся ў большасці ў друкарні Мінскага выдавецкага і друкарскага таварыства. Аднак некаторыя кнігі і брашуры друкаваліся ў Вільні: вядома 8 кніг, тры з якіх выйшлі ў друкарні «Аўшра» — гэта Наталлі Арсенневай «Сягоньня. Вершы 1941—1943» (1944), Тодара Лебяды «Песьні выгнаньня» (1944), Лявона Случаніна «Рагнеда. Паэма» (1944), астатнія без пазначэння друкарні. Адно кніжнае выданне надрукавана ў Рызе — «Мае песьні. Зборнік лірыкі» Алеся Салаўя, якое выпусціла друкарня «Рота» ў 1944 г.
Выдавецкі рэпертуар ВШПЛМ прадстаўлены ў першую чаргу школьнымі падручнікамі: букварамі, граматыкамі, арыфметычнымі
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
311
задачнікамі, а таксама зборнікамі фальклорных песень, народных казак, сцэнічных твораў, зборнікамі паэзіі і апавяданняў. Па аднаму перакладному выданню выйшла ў ВШПЛМ рэлігійнай і ваеннай тэматыкі (на кірыліцы). Сярод навуковапапулярных выданняў — «Беларусь учора і сяньня» Я. Найдзюка (Мінск, 1944), даведачных — «Маленькі слоўнічак фразэолёгічны» Я. Станкевіча (Мінск, 1944). Напачатку выданні ВШПЛМ фінансаваліся Генеральным камісарыятам, але пасля выдавецтва стала нават прыносіць прыбытак і існавала самастойна. Выпуск кожнай кнігі адзначаўся ў мясцовай прэсе: у «Беларускай газэце», «Голасе вёскі». Аўтарам сістэматычнай і каштоўнай інфармацыі, якая дазволіла ўдакладніць выхадныя дадзеныя шэрагу беларускіх выданняў таго часу, з’яўляўся Я. Найдзюк566.
Большая частка выданняў ВШПЛМ выйшла ў апошнія месяцы акупацыі: снежні 1943 г. — чэрвені 1944 г., таму, відавочна, што толькі нязначная іх колькасць была распаўсюджанай. Што тычыцца выдадзеных падручнікаў, то іх выкарыстанне ў школах, па той самай прычыне, напэўна, было мінімальным, хаця тыражы некаторых дасягалі 100, 50, 30 тыс. экз. Выпуск некаторых выданняў, падрыхтаваных ВШПЛМ, не быў ажыццёўлены зза эвакуацыі выдавецтва перад наступленнем Чырвонай Арміі — «Беларускі тэатр», «Беларускае мастацтва» У. Сядуры (здадзены ў друк на пачатку 1944 г.), п’еса Т. Лебяды «Загубленае жыцьцё», чытанка П. Кісяля, рэлігійныя працы ксяндза I. Бобіча.
Як адзначае Ю. Туронак, «у адрозненне ад газет і часопісаў, выданне кніг на абшары Генеральнай акругі Беларусь, як і на іншых тэрыторыях Остланду, не было строга цэнтралізавана», выпуск кніг дазваляўся розным установам, згуртаванням ці асобам пасля атрымання адпаведнай згоды генеральнага або акруговага камісарыята. На кожнае друкаванае выданне павінен быў быць адпаведны дазвол. Пэўную прыватную выдавецкую ініцыятыву па выпуску рэлігійнай літаратуры на беларускай мове спрабаваў ажыццяўляць ксёндз Станіслаў Глякоўскі, выкарыстоўваючы для друку як лацінку, так і кірыліцу. Такім выданнем з’явіўся «Кароткі малітаўнік для беларусаўкаталікоў» (Менск, 1941), які С. Глякоўскі выпусціў асобнымі брашурамі на лацініцы і на кірыліцы. Яшчэ адной надрукаванай ксяндзом брашурай стаў «Karotki katechizm dla bielarusaQkatalikou» i адзінай, дзе было пазначана месца, год выдання, выдавец і друк — «Менская гарадская друкарня»567.
Сярод акупацыйных рэлігійных выданняў на беларускай мове, як указвае Я. Найдзюк, быў і малітоўнік для баптыстаў, выпушчаны прэсвітэрам ДзекуцьМалеем у Мінску568. У аддзеле рэдкіх кніг Беларускага універсітэта культуры і мастацтваў захоўваецца яшчэ адно рэлігійнае выданне, прызначанае для праваслаўных жыхароў Беларусі, богаслужэнне для якіх адбывалася на царкоўнаславянскай мове — «Краткнй молнтвослов» (Борнсов: Воскресенскнй Собор, 1943 г.).
Вядома аб выданні яшчэ 4 кніг, якія выйшлі ў Генеральнай акрузе Беларусь. Так, пры падтрымцы Слуцкага акруговага камісарыята ў снежні 1943 г. у Слуцку выйшаў зборнік вершаў мясцовых аўтараў «Песьняры Случчыны»; пры падтрымцы Саюза беларускай моладзі ў Мінску надрукаваны дзве брашуры — «Фабіян Акінчыц. Ягонае жыцьцё і думкі» (1943) і «Юнацкі сьпеўнік» (1944). Адной з кнігавыдавецкіх ініцыятыў стала выданне ў Мінску рэдакцыяй часопіса «Новы шлях» вясной 1943 г. сцэнічнага твора Ф. Аляхновіча «Круці, ня круці — трэба памярці». Вясной 1944 г. былі падрыхтаваны рэдакцыяй газеты «Голас вёскі» і здадзены ў друк 6 кніг папулярнай сельскагаспадарчай тэматыкі, пра лёс якіх нічога не вядома.