• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Палітыка розных рэдакцый беларускіх міжваенных часопісаў адносна выгляду выдання была неаднолькавая. «Іскры Ільліча», «Беларускі піонэр», «Наш край», «Маладняк», «Чырвоная Беларусь» часта мянялі вокладку, павольна эвалюцыяніравала (змяніўшыся некалькі разоў напрацягу гісторыі часопіса) афармленне «Полымя», а вось часопісы «Узвышша», «Шляхі каляктывізацыі», «Плуг», «Чырвоны сьцяг» распрацавалі модуль афармлення і існавалі, трымаючыся дасягнутага. Прыкладам, «Плуг» змяняў колер вокладкі, пакідаючы нязменным малюнак плуга на ёй, a
    «Шляхі каляктывізацыі», пакідаючы нязменным малюнак назвы, змянялі колер вокладкі і тэму фотаздымка на ёй. Часта выданне не паспявала знайсці сваё аблічча: альманах «Росквіт» шукаў сябе і спыніўся ў 1928 г. на другім нумары.
    Беларускае грамадства чакала новыя кніжныя выданні, пасля іх выхаду амаль заўсёды зяўляліся рэцэнзіі, у якіх часам некалькі слоў было прысвечана мастацкаму афармленню кнігі. Напрыклад: пра кнігу А. Дылы «Фабрыка Акцябр» (расказ для дзяцей пра швейную фабрыку, Мінск, 1933 г., мастак у выданні не названы) рэцэнзент напісаў: «Вялікую прымітыўнасць гэтай кніжкі яшчэ больш паглыбляюць тыя неахайныя грубыя малюнкі, якія зроблены невядомай рукой нейкага невядомага мастака»553. «Пытаньне пра вокладку вельмі сур’ёзнае і насьпелае. Зьмяшчаючы артыкул т. Н.В. пра вокладку выданьняў ДзВБ, рэдакцыя чакае водгуку нашых чытачоў у выглядзе як агульных артыкулаў, так і рэцэнзій на паасобныя вокладкі» — зазначана ў майскім нумары часопіса «Кніга — масам» за 1932 г. ва ўступе да артыкула супрацоўніцы Дзяржаўнай бібліятэкі Беларусі Ніны Ватацы. У артыкуле, між іншым, зазначана: «У апошні час з’явілася шмат вокладак з малюнкамі трактароў, заводаў, дэталямі машын і г.д., адпаведных зместу літаратуры. Але гэтыя вокладкі не робяць на нас ніякага ўражання з прычыны свае немастацкасці. Мы добра ведаем, што ні сухі чырцёжны рысунак, ні дакладная копія
    Вокладкі часопіса «Шлях калектывізацыі».
    306
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Малюнак мастака Абра.мава ў кнізе 3. Бядулі «Вясной». Мінск, 1928 г.
    Вокладка часопіса «Трыбуна мастацтва» № 1.
    1925 г.
    (фатаграфаванне) не дасягаюць мэты, бо не даюць вобразу. А мастакі Бел. Дзярж. Выдавецтва якраз робяць гэту памылку. Большасць з іх у тых выпадках, калі малююць вытворчасць, імкнецца зрабіць копію з натуры і атрымліваюцца слабыя, нявыразныя, без падкрэсленае думкі абязлічаныя малюнкі. Яны горшыя за здымкі, бо мастак — не фотаапарат, і не мастацкія, бо мастак фатаграфаваў. Такія малюнкі абсалютна не выяўляюць аблічча кнігі. Калі мы, напрыклад, малюнак з вокладкі Дудзіна да кнігі Садоўскага «Рукамі ўдарнікаў» заменім малюнкам з вокладкі Паўлоўскага да кнігі Журскага «Малады трактарысты», дык нічога ня страцім, бо абедзьве вокладкі ня маюць яскравага аблічча, хоць творы якраз маюць яго»554.
    Нельга не пагадзіцца з мастацтвазнаўцам М. Баразной, які са шкадаваннем адзначыў: «На вялікі жаль, шмат са спадчыны кніжнага мастацтва першай палавіны XX стагоддзя, a гэта найперш унікальныя выданні невялікага тыражу, загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны»555. Аднак гэта выснова — толькі частка праўды. Другая сусветная вайна знішчыла ў Беларусі толькі частку таго, што стварылі кніжнікі. Шматлікія «унікальныя выданні невялікага тыражу» яшчэ да вайны былі выключаны з продажу і з фондаў бібліятэк, а часам узяты адразу зпад друкарскага варштату і знішчаны савецкай цэнзурай. Тое, што заста
    валася ў прыватных кнігазборах, гаспадары знішчалі самі, баючыся рэпрэсій за захаванне забароненых кніг рэпрэсіраваных аўтараў, рэпрэсіраваных мастакоў, рэпрэсіраваных выдаўцоў... Аднак знішчыць кнігі не змаглі ні цэнзура ні вайна. Выратавальнай стала сістэма абавязковага экзэмпляра, якая ахоплівала ўсе бібліятэкі СССР. У выніку, напрыклад, захаваны ў Азербайджанскай цэнтральнай дзяржаўнай бібліятэцы ў Баку экзэмпляр кнігі Змітрака Бядулі «Вясной» з малюнкамі мастака Абрамава пасля Другой сусветнай вайны быў перададзены на радзіму — ва Урадавую бібліятэку БССР; у фондах Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі ў Пецярбургу і Дзяржаўнай бібліятэкі Расіі ў Маскве засталіся шматлікія выданні з тых, што ў Мінску былі рупліва вынішчаны і адсутнічаюць дасёння.
    Акрамя масавай кніжнай прадукцыі і малатыражных спецыяльных выданняў у канцы 1920х гг. з’явіліся першыя беларускія бібліяфільскія выданні. У лепшых традыцыях кніжнай культуры выканана выданне нарыса І.П. Фурмана «Віцебскія мастакі граверы» (1928), якое аздобіў Яфім Мінін. Брашура выйшла тыражом 60 экзэмпляраў, усе гравюры зроблены з арыгінальных дошак. Тэкст прысвечаны тром вядучым віцебскім гравёрам гэтага часу: Зіновію Гарбаўцу, Яфіму Мініну і Саламону Юдовіну. Надрукаваны лепшыя гравюры кожнага з іх. Гэта бездакорнае вы
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    307
    данне — помнік таленту і густу віцебскіх майстроў. У раздзеле, прысвечаным Я. Мініну, аўтар паведамляе, што мастак толькі ў 1926 г. заняўся гравюрай, але ўжо дамогся значных поспехаў: яго працы (выкананыя ў тэхніцы дрэварыту) дэманстраваліся ў 1927 г. на выстаўках у Ленінградзе, Маскве, Мінску, ЛосАнжэлесе і Віцебску, а ў 1928 г. — у Кіеве. Падкрэслена прыхільнасць Я. Мініна да віцебскіх краявідаў і яго піянерская роля ў стварэнні нацыянальнага беларускага экслібрыса (кніжныя знакі для А. Шлюбскага, М. Мялешкі, М. Каспяровіча). Зусім іншымі словамі і інтанацыямі ахарактарызавана творчасць Я. Мініна ў першым (здвоеным) нумары мінскага часопіса «Мастацтва і рэвалюцыя» за 1933 г. Рэдактар часопіса В. Вольскі, здавалася б, усяготолькі акцэнтаваў увагу на адной няўдалай (на яго думку) працы мастака, якая была выстаўлена на 5й усебеларускай мастацкай выставе. Аднак назва артыкула «Аб рэцыдывах нацыяналдэмакратызму ў творчасці мастака Мініна» і разважанні пра «актывізацыю класававарожых тэндэнцый» і пра «пэўныя рэцыдывы нацыяналдэмакратычных канцэпцый» і прысутнасць у працы Мініна (гравіраваным экслібрысе для бібліятэкі Віцебскага краязнаўчага музея) «атрыбутаў нацдэмаўскай сымболікі» не пакідалі ў чытача сумненняў адносна палітычнай шкоднасці прац Я. Мініна. У фігуры сядзячага рыцара В. Вольскі ўбачыў намёк на «Пагоню» і апя
    ванне «залатога веку», сілуэты архітэктурных помнікаў Віцебска палохалі яго, а прысутныя на экслібрысе профілі Леніна і Пушкіна былі таксама пастаўлены ў віну аўтару (за меншыя, адносна рыцара, памеры). Заканчваўся артыкул высновай: «...Мінін працягвае карыстацца ў сваёй творчасці нацдэмаўскай рэцэптурай. Сваёй працай Мінін ... дапамагае спробам апошніх рэшткаў разбітых і разгромленых нацыяналдэмакратычных элементаў аднавіць пад фальшыванацыянальным сцягам сваю антысавецкую работу і шкодзіць нацыянальнакультурнаму будаўніцтву». Выкладчык Віцебскага мастацкага вучылішча Яўхім (Яфім) Сямёнавіч Мінін быў абылганы і дыскрэдытаваны былым дырэктарам гэтага вучылішча Віталем ВольскімЗэйдэлем. Расстралялі Яфіма Мініна 29.12.1937 г. Пасля Другой сусветнай вайны Віталь Вольскі стаў вядомым пісьменнікам, яго кнігі афармлялі іншыя мастакі.
    За міжваенны перыяд у Беларусі так і не ўдалося стварыць стабільны мастацкі часопіс. Кожны з двух спецыяльных часопісаў па мастацтву, што выходзілі ў 1925 г. («Трыбуна мастацтва») і ў 1932—1933 гг. («Мастацтва і рэвалюцыя») праіснаваў нядоўга і не пакінуў працягу. Рупарам і трыбунай творчай інтэлігенцыі заставалася заснаваная ў 1932 г. спецыяльная газета «Літаратура і мастацтва» (выдаецца дасёння).
    Старонкі брашуры І.П. Фурмана «Віцебскія мастакігравёры». Віцебск, 1928 г.
    308
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    ПА РОЗНЫЯ БАКІ ФРАНТОЎ: БЕЛАРУСКАЯ КНІГА Ў ЧАС ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939—1944 ГГ.)
    П. Бакач.
    Падручнік нямецкай мовы для беларусаў. Берлін. 1941 г.
    Паводле пазіцый сучасных даследчыкаў гісторыі кнігі, у прыватнасці Ю. Туронка556, В. Герасімава,’57 правамерна вылучыць як дадзены этап: 1939—1944 гг., так і наступныя два асноўныя перыяды кнігавыдання на гэтым этапе, цесным чынам звязаныя з ваеннымі падзеямі: першы — з пачаткам Другой
    сусветнай вайны — 1 верасня 1939 г. — 22 чэрвеня 1941 г. (пачатак Вялікай Айчыннай вайны); другі — з поўнай акупацыяй БССР — чэрвень—жнівень 1941 г. — ліпень 1944 г. (канчатковае вызваленне БССР).
    Яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны, да жніўня 1939 г., у нямецкіх планах ваенных аперацый супраць Польшчы была ў тым ліку і арганізацыя на беларускіх і ўкраінскіх тэрыторыях Рэчы Паспалітай дыверсійных дзеянняў, адным з якіх з’яўляўся друк для насельніцтва адпаведнай прапагандысцкай літаратуры на беларускай і ўкраінскай мовах.
    Тэрыторыя перастаўшай палітычна існаваць у верасні 1939 г. Польскай дзяржавы пераўтварылася ў акупіраваную зону, названую немцамі Генеральная губерня. Беласточчына адышла да Заходняй Беларусі. У Вільні журналістамі з Мінска было арганізавана кароткатэрміновае выданне газеты «Беларуская Праўда», у якой знайшлі адлюстраванне ідэі мясцовай інтэлігенцыі (А. Луцкевіч) аб далучэнні Вільні да БССР558. Аднак па дамове паміж урадамі СССР і Літвы Вільня і Віленшчына павінны былі адыйсці да Літоўскай дзяржавы. 3 28 кастрычніка 1939 г. да 17—23 чэрвеня 1940 г. у Вільні яшчэ працягвалі дзейнасць беларускія грамадскія арганізацыі — Беларускае Навуковае Таварыства, Беларускі Цэнтр, газета «Крыніца» («Кгупіса»), 3 абвяшчэннем у 1940 г. Літоўскай ССР, частка беларусаў, як і літоўцаў, вымушаны былі эмігрыраваць.
    Значная колькасць беларусаў апынулася разам з польскімі ваеннапалоннымі ў нямецкіх лагерах. Для ваеннапалонных ваеннае міністэрства Германіі арганізавала выданне газет на розных мовах, сярод якіх з’явілася і беларускамоўная «Раніца» (пачала выдавацца ў Берліне са снежня 1939 г.). У апошнім квартале 1939 г. выдавецтва ваеннага міністэрства «Die Wehrmacht» выпусціла беларускамоўную кнігу Ота Лемана «Нямецкія салдаты», якая стала, як адзначае Ю. Туронак, першым падобным выданнем у вызначаны перыяд пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад.
    Беларуская эміграцыя паступова пачала ствараць уласныя грамадскія арганізацыі, беларускія камітэты самапомачы (БКС) у
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (191 7—1991)
    309
    Берліне, Празе, Варшаве, дзе разгортвалася і кнігавыдавецкая дзейнасць. Беларускае выдавецтва ў Празе вясной 1941 г. выпускае «Падручнік нямецкага языка для Беларусаў» Пятра Бакача (надрукаваны ў нямецкай друкарні «Bernard und Graefe»). У 1941 г. у Празе таксама выходзілі некаторыя беларускія выданні пад грыфам «Карэспандэнцыйных курсаў беларусаведы» (рэдакцыя курсаў была створана ў 1940 г.). Вядомы чатыры выданні «Курсаў» мовазнаўчай і гістарычнай тэматыкі, якія былі прызначаны для беларускіх эмігрантаў у Францыі, Генеральным губернатарстве, Германіі. Праўда, некаторыя з падрыхтаваных кніг, як, напрыклад, тры арыфметычныя задачнікі Зоф’і Дабранскай, якія былі ініцыяваны і падтрыманы БКС у Варшаве, выйшлі пазней: адзін — у 1942 г. у Празе, два — у 1943 г. у Мінску і адзін — у Рызе. Вясной 1941 г. у Берліне БКС, а менавіта група Ф. Акінчыца, ідэолага беларускіх нацыяналсацыялістаў, выдала дзве брашуры «Шляхом барацьбы Беларусі з Москвою» і «Як створым нашую сілу» пад псеўданімам У. Верас. Мяркуецца, што выпуск брашур быў ужо інспіраваны нямецкімі службамі559.