Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Усяго за тры гады акупацыі ў Генеральнай акрузе Беларусь выйшла звыш 50 назваў легальных кніжных выданняў [табл. 5]
Беларускія акупацыйныя выданні (1941—1944) Табліца 5
Год Усяго Месца выдання
Мінск Баранавічы Барысаў Слуцк
1941 17 17
1942 8 7 1
1943 18 16 1 1
1944 10 10
Усяго 53 50 1 1 1
Выяўлена 19 назваў беларускамоўных выданняў, выпушчаных нямецкімі выдаўцамі ў Рызе, Мінску, Берліне, якія, у асноўным, прызначаліся для палітычнай прапаганды.
Беларускія кніжныя выданні выходзілі таксама ў легальным друку з дазволу нямецкафашысцкіх улад у Вільні (3 кнігі), Рызе (13), Беластоку (1), Варшаве (4), Празе (2), Берліне (17). Цалкам дадзеныя выданні могуць мець статус акупацыйных (Вільня ўваходзіла ў склад Ге
312
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Сатырычны лісток «Партызанская дубінка». 1942 г.
неральнай акругі Літва, Рыга — Генеральнай акругі Латвія, Варшава — Генеральнага губернатарства, іншыя — у адміністрацыйныя адзінкі Трэцяга рэйха); і адначасова эмігранцкіх. Спрэчнасць пытання ў тым, што некаторыя тэрыторыі ў Літве, Латвіі, Польшчы з’яўляліся этнаграфічнымі землямі Беларусі. Аднак трэба прызнаць, што ўжо на той час беларусы на іх былі нацыянальнай меншасцю. Нават у Вільні, значным кнігавыдавецкім цэнтры Заходняй Беларусі, «беларуская грамада апынулася ў становішчы ледзь не замежнай эмігранцкай групоўкі з абмежаванымі сувязямі з насельніцтвам»569. Таму разгляд беларускамоўнай выдавецкай прадукцыі, якая выйшла ў Літве, Латвіі, Польшчы, Германіі, Чэхіі адпаведна падаецца ў падраздзеле, прысвечаным эміграцыйнаму друку.
Паводле «Альфабэтнага каталёгу кніг і брашур» за 1939—1944 гг., складзенага Ю. Туронкам і змешчанага ў яго працы «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944)», улічана 117 беларускіх акупацыйных выданняў570, што выйшлі не толькі на тэрыторыі Беларусі. 3 іх звыш 20% застаюцца яшчэ не адшуканымі, не выяўленымі de vizu, апісанне якіх праводзілася на падставе звестак з тагачасных перыядычных выданняў: «Беларуская газэта» (Мінск), «Голас вёскі» (Мінск), «Раніца» (Берлін), «Новая дарога» (Беласток) і інш.571 Аўтар лічыць, што
колькасць падобных выданняў можа быць яшчэ большай за кошт, напрыклад, не выяўленых нямецкіх беларускамоўных прапагандысцкіх брашур, якія выпускаліся афіцыйным органам нямецкай прапаганды «Vineta» (на сёння іх вядома і выяўлена Ю. Туронкам 13 назваў), а таксама патрабуюць уліку календары, рэлігійныя і іншыя выданні.
На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецкімі ваеннымі ўладамі, як адзначыў С. Жумар, былі распаўсюджаны і каля 900 назваў лістовак, каля 100 легальных перыядычных выданняў на беларускай (74), рускай, украінскай і нямецкай мовах572, якія названаму даследчыку ўдалося ўлічыць у паказальніку «Бнблнографня оккупацмонных перноднческнх нзданнй, выходнвшнх на террнторнн Белорусснн в 1941—1944 гг.» (Мінск, 1995 г.) і разгледзець у манаграфіі «Оккупацнонная пернодмческая печать на террнторнн Беларусн в годы Велмкой Отечественной войны» (Мінск, 1996 г.). Сярод беларускамоўных газет буйнейшай была «Менская (Беларуская) газэта» (з ліпеня 1941 г.), а таксама «Голас вёскі», «Беларускае слова», «Баранавіцкая газэта», «Газэта Случчыны», «Новы шлях», «Новая дарога», «Наша праца», часопіс «Жыве Беларусь» і інш. На беларускай і нямецкай мовах друкаваўся афіцыйны орган акупацыйных улад «Урадавы Веснік генеральнага камісара Беларусі» (Мінск), на нямецкай мове выходзіла газета «Misker Zeitung» («Мінскер цайтунг»), тыраж якой у 2—3 разы перавышаў тыраж «Менскай (Беларускай) газэты». Акрамя афіцыйных матэрыялаў у перыядычным друку публікаваліся творы беларускіх гісторыкаў, этнографаў, пісьменнікаў, у якіх закраналіся пытанні развіцця культуры, асветы, навукі, беларускай мовы і інш.573 Некаторыя журналісты, супрацоўнікі выдавецтваў і друкарняў мелі цесныя сувязі з падполлем і партызанскім рухам (А. Іваш, Г. Коўшык, А. Савіч, С. Якаўлева, Р. Мурашка, А. Матусевіч і інш.).
Фарміраванне нацыянальнай свядомасці, аднаўленне незалежнай беларускай дзяржаўнасці — былі асноўнай матывацыяй выдавецкай дзейнасці ў гэты час шэрагу беларускіх дзеячаў нацыянальнальнага адраджэння. Аднак ідэйная машына нацысцкай Германіі была непараўнальна мацнейшая: і для яе беларусы патрэбны былі толькі на пэўны час, тады можна было ім дазволіць карыстацца сваёй мовай, друкам, але адначасова і выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах.
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
313
Падпольны і партызанскі друк
Нелегальны друк, які ажыццяўляўся на акупіраванай тэрыторыі. Падпольны савецкі друк574 на акупіраванай тэрыторыі Беларусі адзначаўся ў гарадах, мястэчках і нават вёсках, партызанскі — быў сканцэнтраваны ў лясах, на месцах дыслакацыі партызанскіх атрадаў і злучэнняў575. Асноўнай задачай падпольнага і партызанскага друку была мабілізацыя народа на барацьбу з ворагам — фашызмам, падтрымка савецкіх патрыятычных пачуццяў, накіраваных на вызваленне ад акупантаў, інфармаванне аб зверствах фашыстаў і перамогах Чырвонай Арміі.
Для арганізацыі друку на акупіраванай тэрыторыі ў падпольных партыйных арганізацыях і партызанскіх атрадах ствараліся саматужныя, паходныя або перасоўныя друкарні, якія ўзнікалі на аснове рэшткаў ацалелых і заканспіраваных партыйных друкарняў. Некаторыя партызанскія друкарні былі створаны дзякуючы захопу тыпаграфскага абсталявання ў фашыстаў — напрыклад, у Клецку і Любані576. Выкарыстоўваліся і магчымасці легальных друкарняў, якія дзейнічалі з дазволу немцаў. У пачатку 1943 г. з савецкага тылу пачалі дастаўляцца спецыяльна распрацаваныя партатыўныя друкарскія машыны. Адна з такіх машын была сканструявана механікам былой Гомельскай фабрыкі «Палесдрук» Ф. Пільціенка. Гэта была плоскадрукарская машына вагой 16 кг фарматам у Vg друкаванага аркуша. Пазней яна, як і партатыўная машына маскоўскага інжынера Н. Новікава, была ўдасканалена да фармату ў % друкаванага аркуша. У Маскве ж была арганізавана для беларускіх партызан і падпольшчыкаў і іх вытворчасць. Усяго за 1943—1944 гг. на тэрыторыю акупіраванай Беларусі было перапраўлена 185 такіх машын з камплектамі шрыфтоў, 150 тон газетнай паперы і да 100 чалавек наборшчыкаў і друкароў577.
Асноўнай і найбольш аператыўнай прадукцыяй падпольных і партызанскіх выдаўцоў былі лістоўкі. Першапачаткова яны з’явіліся ў рукапіснай і машынапіснай форме. Так, ужо з 15 жніўня 1941 г. яны аб’явіліся ў Полацку, a затым і ў іншых населеных пунктах пачаліся іх выраб і распаўсюджанне. Лістоўкі сталі адным з самых дзейсных сродкаў барацьбы падпольшчыкаў Мінска. Так, вядома аб іх друку на канспіратыўнай кватэры падпольшчыка, супрацоўніка гарадской мінскай друкарні М. Воранава. Друкам і распаўсюджаннем лістовак займаліся мінскія падпольшчыкі I. Кабушкін, В. Казачонак і інш.578 Адной
Вокладка брашуры Ф. Канстанцінава «Герой Савецкага Саюза Хеядос Смалячкоў». 1943 г.
з першых была лістоўка пад назвай «Да насельніцтва Беларусі» (верасень 1941 г.). Прызначаліся лістоўкі не толькі розным катэгорыям беларускага насельніцтва, але і нямецкім салдатам і тым, хто супрацоўнічаў з фашыстамі. Усяго за перыяд Вялікай Айчыннай вайны ЦК КП(б)Б, абкомамі і райкомамі партыі было выпушчана 1 201 160 экз. лістовак і брашур. Як адзначаецца даследчыкамі, толькі ў Брэсцкай вобласці падпольшчыкі выдалі і распаўсюдзілі 300 тыс. экз. газет і лістовак, вырабленых тыпаграфскім спосабам і 200 тыс. экз. лістовак — на пішучай машынцы579.
У фондзе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваецца самая вялікая ў краіне калекцыя партызанскіх выданняў. Значная колькасць падпольных і партызанскіх выданняў, у тым ліку лістовак, захоўваецца ў буйнейшых бібліятэках Беларусі (Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь). У 2009 г. НББ сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ажыццявіла праект электроннага выдання «Падпольны і партызанскі друк Беларусі», у якім прадстаўлены электронныя копіі падпольнага і партызанскага друку — лістоўкі, часопісы, газеты, арыгіналы якіх захоўваюцца ў фондах НББ, Музея Вялікай Ачыннай вайны, Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
314
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Газетаплакат «Раздавім фашысцкую гадзіну».
Май 1942 г.
Сярод іх — сатырычны лісток «Партызанская дубінка», газеты — «Раздавім фашысцкую гадзіну», «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь» і інш.
Фонд ЦНБ НАНБ па дадзенай тэматыцы прадстаўлены факсімільным выданнем падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны «I паўстаў народ...» (Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі». Мінск, 2005 г.). Зборнік уключае у тым ліку нумары газетыплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» і газет падпольных райкомаў і абкомаў КП(б)Б (прыведзены спіс 163 такіх газет і бюлетэняў газетнага фармата).
Дзейсным сродкам змагання з ворагамі была наглядная прапаганда — гэта плакат, газетаплакат, сатырычны лісток, якія адлюстраваны ў выданні «Вялікая Айчынная вайна: 1941—1945: Плакат. Агітплакат. Газетаплакат. Сатырычны лісток» (Мінск, 1985), дзе змешчана факсіміле асобных нумароў газетыплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», сатырычнага лістка «Партызанская дубінка», плаката «Радзімамаці заве!».
У падпольным і партызанскім друку важнае месца займаў выпуск газет і часопісаў. Першыя падпольныя перыядычныя выданні з’явіліся ў канцы 1941 г. У маі — верасні 1942 г. у мінскай падпольнай тыпаграфіі, створанай напрыканцы 1941 г., быў наладжаны друк газеты «Звязда» — органа Мінскага гаркома КП(б)Б. Выйшла 4 нумары. У падпольнай друкарні працавалі бацька і сын Воранавы, У. Амельянюк, В. Сайчык, В. Нікіфараў, некаторыя з іх загінулі. У выпуску газет вызначыліся падпольныя групы Віцебскага, Рудзенскага, Чэрвенскага, Бярэзінскага, Кіраўскага, Клічаўскага партыйных камітэтаў, якія ўжо ў 1942 г. прыступілі да іх выдання. На 1943 г. на акупіраванай тэрыторыі Беларусі быў арганізаваны нелегальны друк 134 савецкіх газет, у іх ліку адной рэспубліканскай газеты — «Чырвоная змена», 6 абласных газет (віцебскай, магілёўскай, беластоцкай, пінскай, палескай, вілейскай), шэрага газетных выданняў буйнейшых партызанскіх фарміраванняў580.