• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    3 адкрыццём у 1956 г. Паліграфічнага камбіната імя Я. Коласа ў Мінску — буйнейшага паліграфічнага прадпрыемства БССР, беларускае кнігавыданне атрымала магчымасць павысіць аператыўнасць і якасць сваёй працы, што дазволіла на адпаведным узроўні прадстаўляць кніжную прадукцую рэспублікі на штогадовым Усесаюзным конкурсе па вылучэнні 50 лепшых па мастацкім афармленні і паліграфічным выкананні кніг (праводзіўся з 1956 г. па рашэнні МК СССР) і на Рэспубліканскім конкурсе на лепшае афармленне кнігі па мастацкай і дзяцячай літаратуры і на лепшы плакат (праводзіўся з
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    321
    I960 г. па рашэнні МК БССР). БССР упершыню была адзначана на Усесаюзным конкурсе ў 1959 г., лаўрэатам якога стала выданне Дзяржвыдавецтва «Сто тысяч стрэл».
    Сярод масавых тыражных выданняў БССР 1950—1960х гг. — кнігі грамадскапалітычнай тэматыкі. Так, пасля XX з’езду КПСС (люты 1956 г.), які развянчаў культ асобы, галоўным кірункам у выдавецкай дзейнасці стала прапаганда рашэнняў з’езду. У 1957 г. у сувязі з 40годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі выходзіць значная колькасць зборнікаў дакументаў, масавай і папулярнай літаратуры па вызначанай тэме. Садзейнічалі папаўненню рэпертуару навуковатэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры і новаствораныя рэдакцыйнавыдавецкі аддзел у Беларускім політэхнічным інстытуце (у 1957 г.), а таксама выдавецтва Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (у 1958 г.). На базе рэдакцыі сельскагаспадарчай літаратуры Дзяржвыдавецтва БССР і выдавецтваў Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР і Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў
    1961 г. сфарміравана адзінае спецыялізаванае Выдавецтва сельскагаспадарчай літаратуры («Сельгасвыдат БССР»)607.
    Асабліва вызначальным для беларускага кнігавыдання ў 1960я гг. стаў выпуск шматтомных збораў твораў беларускай мастацкай літаратуры: Я. Коласа (у 12 тамах, 1961—1964 гг.), Я. Купалы, К. Крапівы (у 4 тамах, 1963—1964 гг.), П. Броўкі (у 4 тамах, 1965—1966), I. Шамякіна (у 5 тамах, 1965— 1966). Аднаўляўся і павялічваўся склад Саюза пісьменнікаў БССР, які ў 1965 г. налічваў 304 члены (у параўнанні з 1940 г., калі пасля рэпрэсій у складзе было толькі 37 членаў)608.
    Паранейшаму значнае месца ў папаўненні кнігавыдавецкага рэпертуару рэспублікі мастацкай літаратурай займала Дзяржаўнае выдавецтва БССР, якім быў ажыццёўлены выпуск твораў В. Быкава («Жураўліны крык», 1960), I. Шамякіна («Трывожнае шчасце», 1960), I. Мележа («Людзі на балоце», 1962), Я. Брыля («Птушкі і гнёзды», 1964), У Караткевіча («Каласы пад сярпом тваім», 1968) і інш. У 1959 г. былі выдадзены 22 першыя
    Вокладка кнігі «Сто тысяч стрэл». Мінск, 1958 г.
    322
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Тытульны ліст кнігі С. Дзяргая «Чатыры стыхіі». Мінск, 1962 г.
    кнігі беларускіх пісьменнікаў А. Бажко, А. Капусціна, Р. Барадуліна і інш. За зборнік вершаў «А дні ідуць...» П. Броўкі, выдадзены Дзяржвыдавецтвам у 1962 г., яго аўтар, быў узнагароджаны Ленінскай прэміяй.
    Лепшыя мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў, выйшаўшыя з друку, адзначаліся і спецыяльнымі літаратурнымі прэміямі імя Я. Купалы і імя Я. Коласа. Сярод ўзнагароджаных названымі літаратурнымі прэміямі творы У. Дубоўкі, А. Макаёнка, I. Мележа (у 1962 г.), С. Дзяргая, К. Кірыенкі, Я. Брыля, В. Быкава (у 1963 r.), М. Аўрамчыка, А. Вялюгіна, П. Пестрака (у 1964 г.), I. Новікава, М. Лужаніна (у 1965 г.)609.
    У верасні 1963 г. у адпаведнасці з пастановай ЦК КПБ і CM БССР «Аб упарадкаванні выдавецкай справы ў рэспубліцы і павышэнні ролі выдавецтваў у гаспадарчым і культурным будаўніцтве» ад 21 верасня 1963 г. пачалася маштабная рэарганізацыя, якая закранула як органы кіравання галіной, так і самі выдавецтвы. Для рэгулявання і кіравання выдавецкай дзейнасцю ў рэспубліцы быў
    створаны Дзяржаўны камітэт CM БССР па друку (з 1978 г. — Дзяржаўны камітэт БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю, з 1995 г. — Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку). У выніку рэарганізацыі сеткі рэспубліканскіх выдавецтваў была вызначана спецыялізацыя кожнага з іх, а таксама выдавецтвы атрымалі новыя назвы.
    Выдавецтва «Беларусь» (былое Дзяржаўнае выдавецтва БССР) заставалася універсальным выдавецтвам, аднак арыентаваным у першую чаргу на выпуск грамадскапалітычнай і сацыяльнаэканамічнай літаратуры. Спецыялізацыя выдавецтва «Навука і тэхніка» (былое Выдавецтва АН БССР) вызначалася ў галіне навуковай і тэхнічнай літаратуры. Дзейнасць выдавецтваў «Народная асвета» (былое Дзяржаўнае вучэбнапедагагічнае выдавецтва Міністэрства культуры БССР), «Вышэйшая школа» (створана ў 1961 г. на базе Выдавецтва БДУ і рэдакцыйнавыдавецкага аддзела, мела назву Выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафе
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    323
    1. Мележ. Людзі на балоце. Мінск, 1962 г.
    сійнай адукацыі БССР) была скіравана на забяспячэнне выпуску вучэбнай літаратуры як для агульнаадукацыйнай школы, так і для вышэйшых, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Атрымалі новыя назвы спецыялізаванае сельскагаспадарчае выдавецтва «Ураджай» (былое Выдавецтва сельскагаспадарчай літаратуры Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР) і выдавецтва «Полымя» (былое газетначасопіснае Выдавецтва Міністэрства культуры БССР, заснаванае ў 1950 г.), спецыялізацыя якога вызначалася выпускам газет і часопісаў, каталогаў, рэкламнаінфармацыйнай прадукцыі, нарматыўных дакументаў па дамоўленасці з заказчыкамі. Выдавецтва ЦК КПБ «Звязда» заставалася газетначасопісным выдавецтвам, дзейнічала выдавецтва «Статыстыка».
    За Кніжнай палатай БССР захоўвалася права на выпуск кніжных летапісаў друку і некаторай бібліятэчнабібліяграфічнай прадукцыі, а за Інстытутам навуковатэхнічнай інфармацыі Дзяржаўнага камітэта CM БССР па каардынацыі навуковадаследчых работ 
    права на выпуск экспрэсінфармацыі і іншых інфармацыйных матэрыялаў і лістовак на ратапрынце610.
    На канец 1963 г. у БССР існавала 8 дзяржаўных выдавецтваў, выдавецкай дзейнасцю займаліся таксама навуковыя, навучальныя ўстановы, міністэрствы і ведамствы і іншыя дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі.
    У 1965 г. на душу насельніцтва прыходзілася каля 3 выдадзеных кніг (у 1940 г. — 1,1). Рост колькасці назваў і тыражоў грамадскапалітычнай, сацыяльнаэканамічнай, мастацкай, навуковатэхнічнай, сельскагаспадарчай і іншай літаратуры тым не менш не задавальняў чытацкія інтарэсы. Кніжны дэфіцыт, які заставаўся на працягу існавання савецкай улады, прапагандысцкая ідэалогія тлумачыла высокімі духоўнымі і маральнымі патрабаваннямі савецкіх людзей, якія жылі ў самай чытаючай краіне свету.
    Разам з ростам колькасці выпускаемай кніжнай прадукцыі ў рэспубліцы з году ў год падае ўдзельная вага беларускамоўнай кніжнай прадукцыі і назіраецца, асабліва з
    324
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    К. Крапіва. Збор твораўу 4 тамах. Том 3. Мінск, 1956 г.
    1954 г., інтэнсіўнае папаўненне выдавецкага рэпертуару рускамоўнай кнігай [табл. 7].
    Статыстыка ў моўным разрэзе па відах і тэматыцы выданняў за 1945—1965 гг., як і за 1971—1990 гг. адсутнічае. Аднак, што тычыцца мастацкай літаратуры, у тым ліку і дзіцячай, выдадзенай у 1946—1965 гг., агульная колькасць якой складае 2570 назваў, то ў яе складзе беларускай літаратуры налічвалася 1547 назваў (60,2%), рускай — 681 (26,5%), народаў СССР — 153 (6%), замежнай — 189 (7,3)612. Інтэрнацыянальны характар беларускай мастацкай літаратуры даволі шырока прапагандаваўся і асвятляўся. Як, напрыклад, тое, што за 1959—1965 гг. кнігі беларускіх пісьменнікаў 197 раз выдаваліся ў перакладзе на мовы народаў СССР: П. Броўкі — 16 разоў, I. Шамякіна— 11, Я. Брыля— 10, В. Быкава — 8, М. Танка і I. Мележа — па 6, Я. Коласа — 5. Творы Я. Купалы за 1917—1965 гг. выйшлі на 17 нацыянальных мовах 136 разоў тыражом звыш 4 млн. экз., Я. Коласа — выходзілі 54 разы613. Планавы выпуск перакладных твораў замежнай мастацкай літаратуры кантраляваўся і насіў строга дазіраваны характар.
    Моўны	склад кніжных выдання>	’ БССР (1945—1965)611			Табліца 7
    Год	На бел. мове ў %	На бел. мове	На рус. мове	На іншых	Усяго
    1945	87,6	148	21	—	169
    1946	79,5	206	52	1	259
    1947	73	195	71	1	267
    1948	56,6	288	219	2	509
    1949	60,9	277	177	1	455
    1950	56,7	349	267	—	616
    1951	49,5	321	326	1	648
    1952	55	375	307	—	682
    1953	52,9	320	285	—	605
    1954	58,4	428	305	—	733
    1955	38,8	260	410	—	670
    1956	37,9	281	461	—	742
    1957	42,3	393	535	—	928
    1958	40,1	478	709	4	1191
    1959	43,3	571	744	2	1317
    1960	26,5	425	1175	2	1602
    1961	26,7	437	1197	4	1638
    1962	27,5	444	1163	5	1612
    1963	22	356	1247	13	1616
    1964	17,5	341	1587	18	1946
    1965	15,3	295	1631	5	1931
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    325
    Статыстычныя дадзеныя, змешчаныя ў зборніку «Друк Беларускай ССР, 1966—1970» (Мінск, 1972), з’яўляюцца адзінай афіцыйнай крыніцай з савецкага часу, на падставе якой можна паказаць удзельную вагу пэўных відаў і тэматыку выданняў у моўным разрэзе614. Так, у 1966—1970 гг. найбольшыя колькасныя комплексы беларускамоўнай кніжнай прадукцыі па мэтавым прызначэнні складалі наступныя віды выданняў: мастацкая літаратура (444 назвы — 79% ад агульнай колькасці выдадзенай мастацкай літаратуры); вучэбная (426 — 44,9%); праграмная і метадычная (277 — 13,3%); масавапалітычная (200 — 33,4%); навуковая (159 — 12,7%); даведачная (88 — 9,7%). Рускамоўныя кніжныя выданні размеркаваліся так: вытворчыя і інструктыўныя (2347 — 98,7%); праграмныя і метадычныя (1794 — 86,3%); навуковыя (1091 — 87%); даведач
    ныя (800 — 88,4%); вучэбныя (498 — 52,5%); масавапалітычныя (391 — 65,3%).
    Калі асноўная частка беларускамоўнай вучэбнай літаратуры выходзіла для агульнаадукацыйных школ — 400 назваў (87%), то рускамоўнай — для вышэйшай школы — 311 (88,1%). Асноўная частка афіцыйных дакументаў выдавалася таксама на рускай мове — 297 назваў (92,2%). У якіх жа відах выданняў быў прыярытэт беларускамоўнай кнігі — гэта мастацкая (79%) і дзіцячая літаратура (65,6% — 261 назва), а таксама вучэбныя выданні для школы (87%).
    Вызначым для прыкладу, тэматычныя прыярытэты ў моўным разрэзе выданняў за 1966—1970 гг. Так, асноўныя колькасныя групы беларускамоўных выданняў выглядаюць наступным чынам: мастацкая літаратура (682 назвы — 74,9% ад агульнай колькасці выдадзе