Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
кніжнае афармленне мастацкай літаратуры для ўсіх узроставых груп было сканцэнтравана ў адным выдавецтве («Мастацкая літаратура»).
Да сярэдзіны 1980х гг. у Беларусі склалася адметная еўрапейская школа кніжнай графікі са сваімі выразнымі прыкметамі, вобразнаграфічная дэкаратыўнасць стала больш адметнай у афармленні беларускіх кніжных выданняў. Такія мастакі, як М. Селяшчук, У. Савіч, Б. Забораў, В. Славук і інш. выкарыстоўвалі іпмат у чым універсальныя мастацкія метады і прыёмы афармлення розных жанраў літаратуры. Разам з тым працавалі мастакі, якія актыўна выяўлялі дыферэнцыраванасць падыходаў пры афармленні (Г. Паплаўскі, А. Кашкурэвіч, В. Шаранговіч і інш.). Гарманічнае спалучэнне розных падыходаў адлюстроўвае разнастайнасць беларускага кніжнага мастацтва 1960 — сярэдзіны 1990х гг.622
Выданне кнігу БССР асобнымі выдавецтвамі за час іх існавання
Табліца 11
№ п/п Выдавецтвы, якія дзейнічалі на 1.1.1991 г. Дата заснавання Усяго выдадзена кніг і брашур
назвы тыраж (тыс. экз.)
1. «Беларускі Дом друку» (да 1922 г. — выдавецтва «Звязда») 1917 250 9212
2. «Беларусь» — Дзяржаўнае выдавецтва БССР (1921—1963) 1921 21 913 370 969
3. «Навука і тэхніка» рэдакцыйнавыдавецкі аддзел Інбелкульта (1924—1926); выдавецтва Інбелкульта (1926—1932); Выдавецтва АН БССР (1932—1963) 1924 5358 22 122
4. «Полымя» — з 1977 г. — кніжнае выдавецтва 1950 4242 92 384
5. «Народная асвета» — Вучэбнапедагагічнае выдавецтва БССР (1951—1963) 1951 7656 341 494
6. «Універсітэцкае» — Выдавецтва БДУ (1953—1962, 1967—1984) 1953 2017 21 907
7. «Вышэйшая школа» (з 1961 г.) 1953 4613 74 516
8. «Ураджай» — Выдавецтва сельскагаспадарчай літаратуры (1961—1963) 1961 3888 60 702
9. «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі» — Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі АН БССР (снежань 1966—1980); — Выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (1980—1991) 1967 214 11 875
10. «Мастацкая літаратура» 1972 3511 155 020
11. «Юнацтва» 1981 1313 120 126
Разварот кнігі «The Greedy Rich Man» з малюнкамі M. Селешчука.
fisherman, “I’ll try my luck just once more.” He cast the line and caught so amazing a fish he had never seen in all his life — how large she was and all silvery. To see this wonderful fish was to marvel! And how happy it made him! He was about to stuff the fish into his bag, when all of a sudden she spoke up in a human voice:
“Don’t kill me, good man, let me go back into the lake.”
The fisherman thought of his own children and said:
“I can’t let you go — I am hungry myself and it’s a long time since my children have had anything to eat. How can I return home emptyhanded?”
“If you are so poor, I’ll help you,” the fish said. “Put your hand into my mouth and take a gold ring there.”
The fisherman thought a while and said: “I’m afraid you can bite my hand off!” “Oh! Don’t be afraid! I won’t bite it off!” The fisherman plucked up his courage, stuck his hand into the mouth of the fish and pulled out the gold ring.
334
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Перыёдыка пасля Другой сусветнай вайны
Ад моманту вызвалення Беларусі ў 1944 г. сістэма газет і часопісаў Беларусі стваралася практычна нанава623. Падчас вайны на тэрыторыі БССР выдавалася вялікая колькасць партызанскіх газет, але ні друкарні, ні калектывы гэтых рэдакцый не гатовы былі да выпуску штодзённых газет. Таму ў тэрміновым парадку пасля вызвалення чарговай адміністрацыйнай адзінкі там будавалася друкарня, і газета запускалася ў вытворчасць. Так, першы нумар газеты «Советская Белоруссня», які выйшаў у Мінску, датуецца канцом ліпеня 1944 г. Хутчэй за ўсё, спачатку для выдання такіх газет выкарыстоўваліся франтавыя перасоўныя друкарні. Аднатыпным стаў і воблік газеты — зза новага друкарскага абсталявання газеты выходзілі альбо фарматам газеты «Правда» (блізкім да сучаснага фармату А2), або ў палову (ці ў чвэрць) гэтага фармату.
У 1945 г. адноўлены часопісы «Беларусь» і «Бальшавік Беларусі», утвораны часопіс гумару і сатыры «Вожык» (у 1945 г. выйшла 5 нумароў, з 1948 г. «Вожык» стаў двухтыднёвікам). У 1946 г. працягнулася выданне часопіса для жанчын, але ён называўся ўжо не «Работніца і калгасніца Беларусі», як у 1931—1941 гг., a «Работніца і сялянка». Савецкая статыстыка паказала, што ў 1917—1949 гг. выйшла 224 розныя беларускія часопісы, з якіх у Мінску — 181, у Гомелі — 21, у Віцебску — 18, у Горках Магілёўскай вобласці — 11, у Бабруйску — 6, у Клімавічах — 3, у Оршы — 3, у Смаленску, Шклове і Магілёве — па 1ым624.
3 пачатку 1945 г. натэрыторыі БССР існавала сістэма рэспубліканскіх газет, асаблівасцю якой было паралельнае выданне газет адной і той жа тэматыкі на рускай і беларускай мове:
2 партыйныя газеты — «Звязда» і «Советская Белоруссня»,
2 камсамольскія — «Чырвоная змена» і «Сталннская молодежь»,
2 піянерскія—«Піянер Беларусі» і «Зорька», сялянская — «Калгасная праўда» (са снежня 1947 г. паралельна з ёй выдавалася газета «Колхозная правда» на рускай мове),
ваенная — «Во славу Роднны» (да 1947 г. называлася «Красноармейская правда» і друкавалася ў Бабруйску),
літаратурная — «Літаратура і мастацтва», педагагічная — «Настаўніцкая газета».
Тая самая карціна назіралася і сярод абласных газет — многія з іх выходзілі паралельна на рускай і беларускай мове. Так, у
Баранавічах паралельна выдаваліся газеты «Чырвоная звязда» і «Красная звезда»; у Брэсце — «Зара» н «Заря», у Гродне — «Гродзенская праўда» і «Гродненская правда»; у Маладзечне — «Крестьянская газета» і «Сялянская газета»; у Пінску — «Полесская правда» і «Палеская праўда»; у Полацку — «Сцяг камунізма» і «Большевнстское знамя». Гэтыя газеты выходзілі 5 разоў на тыдзень кожная, і выдаткі на іх выданне былі даволі значнымі.
Пасля вайны ў Беларусі перасталі выдавацца газеты на польскай і яўрэйскай мовах. Па меры ўзнаўлення прамысловасці і інфраструктуры БССР аднанавіліся шматтыражныя газеты, якія не выходзілі падчас вайны.
У 1951—1952 гг. выдаваліся дзве спартыўныя газеты — «Фізкультурнік Беларусі» і «Фнзкультурннк Белорусснн». У Мінску пачала выдавацца абласная газета «Мінская праўда».
У 1950 г. пры кожнай раённай машыннатрактарнай станцыі (МТС) пачалі выдавацца свае газеты. Гэта прывяло да значнага павелічэння колькасці выданняў. У 1950 г. колькасць газет, выдаваных у Беларусі, дайшла да 337. Узровень гэтых «нізавых» выданняў быў невысокі, бо ў кожным раёне павінна была выдавацца не толькі газета райкома КПБ, але і газеты буйных калгасаў і саўгасаў, а таксама газета МТС. Карэспандэнтаў для такой колькасці выданняў не хапала, і выходзіла маса аднайменных, падобных адна на адну газет, доля карыснай інфармацыі ў якіх была вельмі нязначнай. Так, газеты МТС з назвай «Калгаснае жыццё» выдаваліся ў Ганцавічах, Докшыцах, Івацэвічах, Лынтупах, Ружанцы.
У 1953—1954 гг. газеты МТС спынілі сваё існаванне, што адразу адбілася на колькасці выданняў. Калі ў 1950 г. іх было 337, то ў 1954 — 216. Цікава, што разам з скарачэннем колькасці выданняў, гадавы тыраж іх вырас з 152 802 тыс. экз. у 1950 г. да 228 924 тыс. экз у 1954 г.
У 1955 г. у Берліне пачала выдавацца газета «Голас Радзімы» Беларускага таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой. У 1960 г. рэдакцыя гэтай газеты была перанесена ў Мінск, галоўнымі пытаннямі, якія ў ёй асвятляліся, былі жыццё Беларусі і яе культура.
Наступная буйная рэарганізацыя газетнай сістэмы БССР прыйшлася на 1962 г. Як немэтазгодныя, былі скарочаны шматлікія газеты, якія выдаваліся паралельна на дзвюх мовах. 3за рэформы адміністрацыйнатэрытарыяльнага дзялення таксама былі рэарганізаваны і многія раённыя газеты.
Пасля рэарганізацыі з цэнтральных газет засталіся:
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
335
партыйныя — «Звязда» і «Советская Белоруссня»,
камсамольскія — «Чырвоная змена» і «Знамя юностн» (былая «Сталннская молодежь»),
піянерскія — «Піянер Беларусі» і «Зорька», па пытаннях культуры і мастацтва — «Літаратура і мастацтва» і «Голас Радзімы»,
сялянскія — «Сельская газета» (былая «Колхозная правда», аднайменная газета на беларускай мове закрыта),
педагагічная — «Настаўніцкая газета»,
спартыўная — «Фнзкультурннк Белорусснн» (аднайменная газета на беларускай мове была закрыта).
3 абласных газет былі закрыты: брэсцкая «Зара», у Гродне — «Гродзенская праўда», пасля ўзбуйнення абласцей перасталі існаваць баранавіцкая газета «Знамя коммунпзма» (былая «Красная звезда») і пінская «Полесская правда».
Нягледзячы на няўхільны рост гадавых тыражоў (з 323 586 тыс. экз. у 1960 г. да 665 108 у 1970 г.), дынаміка ліквідацыі беларускіх газет была прагрэсіруючай: у 1960 г. у БССР выдавалася 194 газеты, з іх 154 на беларускай мове і 45 на рускай, у 1970 г. — 172 газеты, з іх 130 на беларускай і 43 на рускай. Па тыражах карціна выглядала яшчэ цікавей: у 1960 г. на беларускай мове выходзіла 150 мільёнаў экзэмпляраў газет у год, на рускай — 174 мільёны, у 1970 г. на беларускай мове выдавалася 243 мільёны экзэмпляраў, на рускай — 422 мільёны. I з цягам часу розніца паміж тыражамі газет на беларускай і рускай мовах толькі ўзмацнялася.
У 1970 г. да рэспубліканскіх была далучана газета «Железнодорожннк Белорусснн» (газета ўпраўлення Беларускай чыгункі, якая з 1936 па 1953 г. выдавалася ў Гомелі) і газета МУС БССР «На страже Октября». 3 абласных газет выдаваліся шэсць: «Заря» у Брэсце, «Віцебскі рабочы» ў Віцебску, «Гомельская праўда» ў Гомелі, «Гродненская правда» ў Гродне, «Мінская праўда» ў Мінску і «Магілёўская праўда» ў Магілёве. У Мінску пачынаюць выходзіць дзве гарадскія газеты «Вечерннй Мннск» і «Вячэрні Мінск». 3 1974 г. у газеты «Вечерннй Мннск» з’явіўся рэкламны дадатак.
Сістэма рэспубліканскіх газет БССР не мянялася да канца 1989 г., калі да рэспубліканскіх газет дадалася штотыднёвая прафсаюзная газета «Праца» на беларускай мове. Сістэма абласных газет таксама заставалася нязменнай, толькі ў 1986 г. практычна кожная абласная газета пачала выдаваць рэкламныя дадаткі па прыкладзе «Вячэрняга Мінска».
Неўміручы інстытут йэнзуры
У пару «хрушчоўскай адлігі» ў Мінску пад грыфам «Рассылаецца па спісу. Экз. №_____________» выйшаў цэнзурны спіс, які ў значнай частцы ўключаў выданні, якія ўжо былі выдалены з грамадскага ўжытку паводле папярэдніх загадаў і практычна адсутнічалі ў бібліятэках і ў беларускім букіністычным кнігагандлі625. Ён большай часткай (на 95%) складзены з даваенных выданняў: кнігі 1918—1929 гг. — 217 назваў, кнігі выдадзеныя ў 1930—1939 — 147 назваў, кнігі 1940—1949 гг. — 6 назваў, выданні 1950—1959 гг. — 14 назваў. Усяго 328 кніг на беларускай, 35 на рускай, 17 на яўрэйскай і 4 на польскай мовах. Аднак і такая, на першы погляд «запозненая» забарона прыносіла свае вынікі, служыла «тонкай зачысткай», пазбаўляла магчымасці карыстацца кнігай там, дзе гэта яшчэ было магчыма.