Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Акрамя кніжных выданняў у выдавецтве выпускаўся часопіс «Блакнот агітатарапартызана» — орган ЦК КП(б)Б (1943), плакаты, лістоўкі, газеты, у тым ліку «Партызанская дубінка» (тры нумары па 15 тыс. экз.)592. Паліграфічныя работы выдавецтва замаўляла ў маскоўскіх друкарнях «Правда», «Красный пролетарнй», «Нзвестня», «Молодая гвардня». Выдавецкая прадукцыя распаўсюджвалася сярод беларусаў у савецкім тыле, на фронце і на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Каб лягчэй было арганізаваць сялянства на вызваленых тэрыторыях рэспублікі, Наркамат земляробства БССР выдаў у Маскве ў 1944 г. «Прыкладныя нормы выпрацоўкі і ацэнкі работ у працаднях для калгаснікаў БССР»ІМ.
Асобныя навуковыя выданні АН БССР выйшлі ў 1943 г. у Ташкенце (УзССР), дзе ўстанова знаходзілася ў эвакуацыі. Пад рэдакцыяй Якуба Коласа была надрукавана кніга «Памяці Янкі Купалы». У цэнтральных
і рэспубліканскіх выдавецтвах СССР на беларускай мове і ў перакладзе на рускую мову выходзілі творы такіх беларускіх аўтараў, як Я. Колас, Я. Купала, М. Лынькоў, Э. Самуйлёнак, П. Броўка, А. Астрэйка і інш. Былі спецыяльна падрыхтаваны выданні, прызначаныя практычна для ўсіх нацыянальнасцей СССР — «Ваенная прысяга» (1941). «Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкіх захопнікаў» (1942) была надрукавана на 27 мовах, у тым ліку і на беларускай594.
На тэрыторыю акупіраванай Беларусі была арганізавана перапраўка вялікай колькасці палітычнай і мастацкай літаратуры, газет, лістовак і іншых выданняў на рускай мове, якія выкарыстоўваліся для палітычнай работы. Па некаторых дадзеных у 1942—1943 гг. у тыл ворага было адпраўлена больш за 5 млн. газет595, 655 тыс. плакатаў, 23 млн. экз. лістовак, кніг і брашур, а з 1 студзеня па 15 мая 1944 г. — 135 400 экз. палітычнай і мастацкай літаратуры596. Значная колькасць тылавых выданняў друкавалася на беларускай мове. Так, напрыклад з 140 назваў лістовак 1942 г., якія прызначаліся для жыхароў акупіраванай тэрыторыі, 102 — былі на беларускай мове597.
Суадносіны беларускамоўнага і рускамоўнага савецкага кнігавыдання ў 1942— 1945 гг., па падліках В. Герасімава, «склалі адпаведна 88% (233 назвы) і 12% (27 назваў)»5”, калі перадваеннае становішча па мове кніжных выданняў у БССР выглядала амаль 50% на 50% [табл. 6],
Цалкам жа статыстыка кніжных выданняў Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, як і іх тэматыкатыпалагічны склад патрабуюць больш глыбокага і рознабаковага вывучэння. Для нагляднага прыкладу прывядзём звесткі, паказаныя В. Герасімавым у артыкуле «Друк Беларусі 1941—1945 гг. у фондах Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь як аб’ект бібліяграфічнай і культурнай ідэнтыфікацыі» ў выглядзе параўнальнай табліцы [табл. 6]:
Кніга, перыядычны друк, лістоўкі, якія выходзілі і распаўсюджваліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі, засведчылі аб складаных палітычных і ідэалагічных умовах, у якіх давялося выжываць беларускаму народу, яго культуры, мове. Друкаванае і рукапіснае слова ў гады вайны паказала сваю сапраўдную сілу, якая была магутнейшым сродкам змагання, нацыянальнага існавання і ідэалагічнага ўздзеяння602.
318
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Статыстычны ўлік кніжных выданняў выдавецтваў БССР на неакупіраванай тэрыторыі за 1941—1945 гг.
Табліца 6
Гады выдання Ежегодннкн кннгн СССР, 1941—1945”9 Летапіс друку БССР: Кнігі і брашуры, выпушчаныя выдавецтвамі БССР за 1941—1945 гг.600 Друк Беларускай ССР. 1918—1965601
Мова бел. і пер. з бел. на мовы народаў СССР бел. рус. бел. РУС інш.
1941 9 162 108 36
1942 27
1943 19 20 3
1944 19 38 3
1945 33+48 148 21
Усяго 155 200 26 368 135 36
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
319
НОВАЕ НАПАЎНЕННЕ КНІЖНАЙ ПРАСТОРЫ (1945—1991 ГГ.)
3 вызваленнем Беларусі, якое пачалося ўжо ў 1943 г. і завяршылася да канца ліпеня 1944 г., на тэрыторыі рэспублікі пачалася праца па аднаўленні выдавецкай і паліграфічнай сферы. За гады вайны была амаль цалкам знішчана паліграфічная база Беларусі. 3 200 даваенных прадпрыемстваў часткова ацалелі Дом друку (Мінск), некаторыя абласныя і гарадскія друкарні. У другой палове 1944 г. пачалася рээвакуацыя з Масквы ў Мінск Дзяржаўнага выдавецтва БССР. У Маскве засталася толькі аператыўная група выдавецтва ў складзе 14 чалавек (пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара П. Глебкі) для заканчэння выпуску падручнікаў і іншых выданняў, здадзеных у маскоўскі друк.
1944 г. для кнігавыдавецкай галіны быў адзначаны і стварэннем Упраўлення па справах паліграфіі і выдавецтваў пры СНК БССР, у падпарадкаванне якога трапляла ўся выдавецкапаліграфічная галіна рэспублікі. Аднак Дзяржаўнае выдавецтва пэўны час, з канца 1945 г. да 29 жніўня 1949 г., падпарадкоўвалася непасрэдна СНК БССР603. Выдавецкай справе, як дзейснаму сродку і галоўнай зброі камуністычнага выхавання народных мас, надавалася адна з галоўных роляў у шэрагу пастаноў ЦК партыі па ідэалагічных пытаннях, прынятых у 1945— 1948 гг.
Дзяржвыдавецтва БССР да 1947 г. заставалася адзіным дзеючым выдавецтвам рэспублікі, наякое ўскладалася задача выпуску самай разнастайнай літаратуры: палітычнай, мастацкай, сельскагаспадарчай і асабліва неабходнай вучэбнай. У структуры выдавецтва былі адпаведна вылучаны наступныя аддзелы — палітычны, навуковатэхнічны, сельскагаспадарчы, вучэбнапедагагічны, мастацкай, юнацкадзіцячай літаратуры, аддзел мастацкага афармлення і тэхнічная рэдакцыя. Ужо на пачатак 1945/1946 навучальнага года выдавецтва выпусціла 39 назваў падручнікаў на беларускай мове тыражом 2385 тыс. экз., у тым ліку 21 назва тыражом 1220 тыс. экз. была падрыхтавана аддзяленнем выдавецтва ў Маскве604. Галоўнае месца ў кнігавыдавецкім рэпертуары адводзілася выпуску твораў класікаў марксізмуленінізму. Так, у адпаведнасці з Пастановай ЦК КП(б)Б ад 24 кастрычніка 1946 г. «Аб выданні поўнага збору твораў У. I. Леніна на беларускай мове з IV рускага выдання» (у 35 тамах, тыраж 50 тыс.
экз.) Дзяржаўнае выдавецтва БССР прыступіла да яго рэалізацыі (выданне завершана ў 1951 г.), а з 1 жніўня 1950 г. — да першага выдання на беларускай мове «Капітала» К. Маркса і шэрага іншых твораў К. Маркса, Ф. Энгельса і У. Леніна на беларускай мове. Партыя сачыла, каб на беларускай мове рэгулярна з’яўляліся творы яе савецкіх кіраўнікоў: у Аляксея Касыгіна, напрыклад, было выдадзена 9 беларускіх кніг, у Леаніда Брэжнева — 67.
У 1947 г. узнаўляецца дзейнасць Выдавецтва АН БССР, а таксама некаторых рэдакцыйнавыдавецкіх аддзелаў ВНУ рэспублікі, як, напрыклад, выдавецтва Беларускага сельскагаспадарчага інстытута, якія павінны былі разгарнуць выдавецкую дзейнасць па прапагандзе перадавога вопыту ў навуковатэхнічнай і сельскагаспадарчай галінах, поспехаў калгаснага будаўніцтва.
Перад пісьменнікамі краіны таксама былі пастаўлены задачы камуністычнага выхавання беларускай моладзі. Адным з першых праектаў Дзяржвыдавецтва ў гэтым кірунку стала падрыхтоўка і выпуск ў 1947 г. «Кастрычніцкай серыі» мастацкай літаратуры, прысвечанай 30годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, у якой выйшлі творы Я. Купалы, Я. Коласа, 3. Бядулі, К. Чорнага, М. Лынькова, Э. Самуйлёнка, А. Куляшова, П. Броўкі, М. Танка, П. Глебкі, П. Панчанкі, Я. Маўра, М. Машары і інш., створаныя за гады савецкай улады. У 1948 г. выдавецтва выпусціла зборнік пад рэдакцыяй Я. Маўра «Ніколі не забудзем», аўтарамі якога з’яўляліся беларускія дзеці — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Паступова ваенная і партызанская тэматыка па запатрабаванні партыйных органаў займаюць усё большае месца ў рэпертуары выдавецтва. Адначасова ў гэты час выходзяць і некаторыя творы беларускай класічнай літаратуры — В. ДунінаМарцінкевіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, 3. Бядулі, Я. Коласа і інш. У 1947 г. з’яўляюцца і першыя саюзныя ўзнагароджанні за творы беларускай мастацкай літаратуры, якімі сталі паэма «Хлеб» і вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць...», «Спатканне» Петруся Броўкі, за якія аўтар быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй.
Нягледзячы на тое, што з 1950 г. назіраецца павелічэнне выпуску навуковатэхнічнай, эканамічнай, сельскагаспадарчай і мастацкай літаратуры, асабліва перакладаў
320
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Зборнік «Ніколі не забудзем», Мінск, 1948 г.
з рускай мовы, засноўваюцца такія серыі, як «Бібліятэчка стаханаўца», «Бібліятэчка калгасніка», дзейнасць шэрага выдавецтваў у гэты час жорстка крытыкуецца з боку партыі. 3 іншага боку, партыя часам была ініцыятарам вельмі сумніўных праектаў, якія засталіся ў памяці хіба што дзякуючы старым кнігам. Як прыклад прыгадаем выдадзеную Белдзяржвыдавецтвам па заказу Упраўлення сельскагаспадарчай прапаганды (было такое ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР) кнігу В. Прузана «Вопыт атрымання высокіх ураджаяў карэнняў коксагызу [калгас «Маяк сацыялізму» Рудзенскага раёна]» (Мінск, 1951).
Выключна важнае месца адводзілася партыяй вучэбнай літаратуры (выпускала Дзяржвыдавецтва). Яе сістэматычна не хапала ў пасляваенных школах Беларусі, а тэрміны выхаду былі запозненымі і не супадалі з пачаткам навучальнага года. У пасляваенныя гады ў беларускім кнігавыданні адчуваўся востры недахоп ілюстраванай дзіцячай літаратуры, які быў выкліканы слабай пасляваеннай паліграфічнай базай, адсутнічала
дзіцячая гістарычная кніга. Кантралюючыя органы прызнавалі нездавальняючым стан працы ў выдавецтве АН БССР, выданні якога «не адпавядалі высокаму ідэйнатэарэтычнаму ўзроўню»605. Вырашыць праблемныя пытанні ў галіне выпуску вучэбнай і навуковай літаратуры закліканы былі новаствораныя выдавецтвы — Дзяржаўнае вучэбнапедагагічнае выдавецтва БССР (заснавана ў 1951 г.) і Выдавецтва БДУ (1953). Першае, сфарміраванае на аснове рэдакцыі вучэбнапедагагічнай літаратуры Дзяржвыдавецтва БССР, забяспечвала выпуск школьных падручнікаў, вучэбнаметадычнай літаратуры для настаўнікаў, а таксама пачало выданне мастацкай літаратуры ў серыі «Школьная бібліятэка». У мэтах павелічэння выпуску кніг для дзяцей, а таксама нотнамузычнай літаратуры ў 1956 г. прымаюцца адпаведныя загады на ўзроўні Міністэрства культуры СССР (створана ў 1953 г.).
У пачатку 1950х гг. адбываецца рэарганізацыя органаў кіравання кніжнай справай рэспублікі: у 1950 г. ствараецца сектар паліграфіі, выдавецтваў і кніжнага гандлю ў аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б, а Галоўнае ўпраўленне па справах паліграфічнай прамысловасці, выдавецтваў і кніжнага гандлю (дзейнічала пры Савеце Міністраў БССР) ў 1953 г. увайшло ў склад новастворанага Міністэрства культуры БССР (МК БССР), на базе якога арганізаваны Галоўнае ўпраўленне выдавецтвамі (Галоўвыдат) і Галоўнае ўпраўленне кніжным гандлем (Галоўкнігагандаль)606. Асноўная ўвага Галоўвыдата МК БССР сканцэнтравалася на ўкараненні перспектыўных і гадавых тэматычных планаў у дзейнасць выдавецтваў і кантролі за іх выкананнем. Пачынаючы з 1955 г. першыя беларускія выданні прымаюць удзел у міжнародных кніжных выстаўках у Варшаве і Лейпцыгу.