Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Моўны склад кніжных выданняў БССР (1966—1990)616 Табліца 8
Год На бел. мове ў % На бел. мове На рус. мове На іншых Усяго
мовах Усяго 148 21 — 169
1966 23,7 333 1406 2 1741
1967 23,3 337 1444 3 1790
1968 30,8 449 1460 17 1926
1969 26,8 422 1575 11 2008
1970 25,1 431 1718 25 2174
1971 16,1 419 2135 44 2598
1972 15,5 400 2142 36 2578
1973 17,6 463 2137 36 2636
1974 14,1 438 2614 50 3102
1975 16,2 476 2405 60 2941
1976 16,7 416 2002 71 2489
1977 16,9 393 1853 84 2330
1978 15,2 397 2156 65 2618
1979 14,5 408 2340 58 2806
1980 12,3 371 2548 90 3009
1981 12,1 385 2713 83 3189
1982 13,5 394 2456 73 2923
1983 11,9 388 2762 114 3264
1984 11,6 380 2758 126 3264
1985 11,5 393 2931 107 3431
1986 12 381 2688 113 3182
1987 12,5 375 2507 119 3001
1988 13,7 407 2437 118 2962
1989 14,8 440 2437 103 2980
1990 15,4 435 2307 81 2823
326
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
най мастацкай літаратуры); культура, асвета, навука (239 — 23,6%); прыродазнаўства, матэматыка (198 — 25%); грамадскапалітычная і сацыяльнаэканамічная літаратура (187 — 13%); мовазнаўства (150 — 47,8%); літаратуразнаўства (139 — 84,2%). Рускамоўныя выданні прадстаўлены: грамадскапалітычная і сацыяльнаэканамічная літаратура (1237 назваў — 86,6%); тэхніка, прамысловасць, транспарт, сувязь, камунальная справа (2433 — 98,9%); сельская гаспадарка (822 — 93,7%); культура, асвета, навука (768 — 75,8%); прыродазнаўства, матэматыка (578 — 73%); ахова здароўя, медыцына (356 — 96,5%)615.
Тэматычныя прыярытэты беларускамоўных выданняў 1966—1970 гг. адпаведна вызначаюцца ў мастацкай літаратуры, літаратуразнаўстве і мовазнаўстве. За рускамоўнымі выданнямі застаецца астатняя вызначаная тэматыка, якая ахоплівала амаль усе сферы жыццядзейнасці краіны: палітыку, эканоміку, тэхніку, сельскую гаспадарку, медыцыну, культуру. Падобная карціна ў кнігавыдавецкай сферы БССР захоўвалася практычна да 1990 г. [табл. 8],
Актывізацыя выдання твораў беларускай мастацкай і даведачнай літаратуры звязана з адкрыццём у другой палове 1960х — 1970я гг. новых выдавецтваў. У снежні 1966 г. прынята рашэнне аб стварэнні Галоўнаіі рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі пры АН Беларусі (1967 г., з 1980 г. — выдавецтва). Упершыню рашэнне аб выданні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі было прынята старшынёй ЦВК СССР і БССР А. Чарвяковым і першым сакратаром ЦК КП(б)Б М. Гікала ў сярэдзіне 1930х гг. Мелася выдаць 10 тамоў, галоўным рэдактарам быў прызначаны прэзідэнт Акадэміі навук П. Горын, яго намеснікамі — акадэмікі С. Вальфсон, Ц. Бурстын і Н. Мешчаракоў. Быў распрацаваны і выдадзены асобнымі выпускамі праект слоўніка. На гэтым справа спынілася —
былі рэпрэсіраваны кіраўнікі, якія прымалі рашэнне аб выданні энцыклапедыі.
У 1966 г. узначаліць энцыклапедыю першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў прапанаваў паэту Петрусю Броўку, з якім ён сябраваў: «За новую справу Пётр Усцінавіч узяўся з усім энтузіязмам. Дамогся таго, каб замест 8 тамоў энцыклапедыі запланавалі 12, каб быў пабудаваны асобны будынак, стварае высокапрафесійны калектыў.. ,»617.
У 1972 г. было створана спецыялізаванае выдавецтва «Мастацкая літаратура», якое вылучылі з некалькіх рэдакцый выдавецтва «Беларусь». У гэты час заснаваны такія серыі па выданні мастацкай літаратуры, як «Беларускі раман», «Бібліятэка беларускай прозы», «Бібліятэка беларускай драматургіі», «Бібліятэка беларускай аповесці» і інш.
У 1977 г. афіцыйны статус кніжнага выдавецтва набывае «Полымя».
У 1981 г. злучэннем рэдакцый «Мастацкай літаратуры» і «Народнай асветы» ствараецца новае выдавецтва — «Юнацтва». Адным з кірункаў дзейнасці новага выдавецтва стала падрыхтоўка дзіцячай літаратуры на замежных мовах, па заказах замежных фірм. У 1970— 1980я гг. беларускія выданні экспанаваліся ў 102 краінах свету618.
Для кнігавыдання БССР характэрна тэндэнцыя, якая пачала складвацца яшчэ ў XIX ст. — гэта канцэнтрацыя выдавецкай актыўнасці ў Мінску ў параўнанні з такімі рэгіёнамі, як Гродна, Віцебск, Магілёў і інш. У савецкі час у Мінску, сталіцы БССР, былі заснаваны і дзейнічалі ўсе дзяржаўныя выдавецтвы рэспублікі На долю рэгіянальнага Друку ў сярэднім прыпадала ад 7,6 да 4,1% [табл. 9—10].
На 1991 г. Мінску належала больш за 95% ад усёй колькасці выдадзеных найменняў кніг і брашур краіны [табл. 10] і 99% іх тыражу.
Выпуск кніг і брашур па тэрытарыяльнай прыкмеце (1966—1970)6'9 Табліца 9
Год Колькасць кніжнай прадукцыі па назвах
Месца выдання Мінск Брэст Віцебск Гомель Гродна Магілёў Іншыя
1966 1572 15 23 64 10 11 46
1967 1674 5 16 53 5 1 36
1968 1787 7 16 68 7 4 37
1969 1845 2 14 69 10 17 51
1970 2046 10 18 43 8 18 31
Усяго 8924 39 87 297 40 51 201
Усяго ў % 92,6 0,4 0,9 3,1 0,4 0.5 2,1
КНІГАЎШСКАХ ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
327
Важкі ўклад у развіццё нацыянальнага кнігавыдання зрабілі створаныя ў выдавецтве «БеларускаяСавецкаяЭнцыклапедыяімяПетруся Броўкі» першая ў Беларусі універсальная 12томная «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (1969—1975 гг.; Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), персанальныя энцыклапедыі, прысвечаныя Янку Купалу і Францыску Скарыне, шэраг рэгіянальных галіновых і тэматычных энцыклапедычных выданняў, у іх ліку 5томная «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (1984—1987 гг.), 5томная «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (1983—1986 гг., адзначана медалём ЮНЕП). Па рэкамендацыі ЮНЕСКА падрыхтаваны першы ў свеце 7томны «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984—1988 гг., Дзяржаўная прэмія БССР 1990 г.). Важнай падзеяй было ажыццяўленне выдавецкага праекта па зборы і факсімільным ўзнаўленні Бібліі Ф. Скарыны (3 тамы, 1990—1991 гг.).
Фундаментальныя выданні па граматыцы беларускай мовы, гісторыі беларускай літаратуры, беларускага тэатра, дзяржавы і права Беларусі выпусціла выдавецтва «Навука і тэхніка», у іх ліку 6томная «Гісторыя беларускага мастацтва» (1987—94 гг.). 3 1970 г. у выдавецтве прыступілі да выпуску шматтомнага навуковага выдання беларускага фальклору «Беларуская народная творчасць» (выдадзена больш за 40 тамоў).
Прыярытэтным кірункам выдавецтва «Мастацкая літаратура» быў выпуск
Выпуск кніг і брашур па тэрытарыяльнай прыкмеце (1981—1990)“’ Табліца 10 Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Том 12. Мінск, 1975 г.
Год Колькасць кніжнай прадукцыі па назвах
Месца выдання Мінск Мінская вобл. Брэст і вобл. Віцебск і вобл. Гомель і вобл. Гродна і вобл. Магілёў і вобл.
1981 3047 6 3 14 77 10 32
1982 2763 3 1 15 78 18 45
1983 3100 7 1 15 70 33 38
1984 3110 3 4 14 76 14 43
1985 3303 1 8 11 43 26 39
1986 3087 1 4 11 30 21 28
1987 2933 2 2 5 26 10 23
1988 2890 7 4 24 9 28
1989 2869 3 13 10 32 14 39 —
Тытульны ліст
1990 2665 3 12 10 46 29 58 выдання «Кніга
Усяго 29767 95,9 29 0,1 55 0,2 109 0,4 502 1,6 184 0,6 373 0,1 Беларусі. Зводны каталог». Мінск,
Усяго ў % 1986 г.
ГОСУДАРСТВЕННАЯ ОРДЕНА ТРУДОВОГО КРАСНОГО ЗНАМЕНІІ БНБЛМОТЕКА БССР пменп В. II. ЛЕНІІНА
БЕЛОРУССКАЯ СОВЕТСКАЯ ЭНЦНКЛОПЕДІІЯ
СВОДНЫЙ КАТААОГ
мннск
НЗДАТЕЛЬСТВО «БЕЛОРУССКАЯ СОВЕТСКАЯ ЭНЦЙКЛОПЕДНЯ» нменн ПЕТРУСЯ БРОВКН
1986
ДЗЯРЖАЎНАЯ ОРДЭНА ПРАЦОЎНАГА ЧЫРВОНАГА СЦЯГА БІБЛІЯТЭКА БССР імя У. I. ЛЕНІНА БЕЛАРУСКАЯ САВЕЦКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ЗВОДНЫ КАТААОГ
МІНСК ВЫДАВЕЦТВА «БЕЛАРУСКАЯ САВЕЦКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ» імя ПЕТРУСЯ БРОУКІ
330
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Гісторыя беларускага мастацтва.
Т. 1. Мінск, 1987 г.
П. Броўка. Збор твораў у 4 тамах. Том 1.
Мінск, 1987 г.
збораў твораў і выбраных твораў беларускіх пісьменнікаў, іх літаратурнай спадчыны, кніг па літаратурзнаўстве і крытыцы, а таксама твораў пісьменнікаў народаў СССР і замежных краін. Упершыню выйшлі факсімільныя выданні М. Багдановіча, Я. Купалы, М. Танка і інш. 3 1989 г. пачаты выпуск беларускамоўнай 100томнай серыі «Скарбы сусветнай літаратуры». Па дадзеных дзяржаўнай кніжнай статыстыкі сярод выпушчаных выданняў беларускай мастацкай літаратуры большасць складаюць кнігі Я. Коласа (216), Я. Купалы (130), А. Якімовіча (102), М. Лынькова (93), М. Танка (82).
Звод дзіцячай літаратуры складаюць шматтомныя выданні выдавецтва «Юнацтва», якое спецыялізавалася на выпуску дзіцячай беларускай і сусветнай класікі, твораў сучасных майстроў мастацкага слова, навуковапазнавальнай літаратуры на беларускай, рускай і іншых мовах. Сярод найбольш значных выданняў — 15томная «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР» (1981— 94 гг., Дзяржаўная прэмія 1996 г.).
Падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, метадычныя і дыдактычныя выданні для агульнаадукацыйнай школы, навуковапапулярную і даведачную літаратуру, кнігі па гісторыі Беларусі, мастацтве і архітэктуры, края
знаўстве выпускалі выдавецтвы «Народная асвета», «Вышэйшая школа», «Універсітэцкае» і інш.
На 1.1.1991 г. у Беларусі дзейнічалі 11 дзяржаўных выдавецтваў [табл. 11],
Усяго за перыяд існавання БССР (1919— 1991 гг.) дзяржаўнымі выдавецтвамі было выпушчана 106 352 назвы кніг і брашур тыражом 1 426 164 тыс. экз. Найбольшая колькасць найменняў выйшла ў 1985 г. — 3 431 экз., адначасова ў 1985 г. беларускамоўная кніга мела самую нізкую ўдзельную вагу — 11,5% [табл. 8], У кнігавыданні БССР з году ў год назіралася памяншэнне выпуску кніг на беларускай мове. Калі ў 1930 г. у БССР выданне кніг на беларускай мове складала 88,4% (1170 назваў тыражом 7842,4 тыс. экз.), на яўрэйскай — 5% (66 назваў тыражом 307,8 тыс. экз.), на рускай — 4,2% (56 назваў 147,1 тыс. экз.), на іншых мовах — 2,4% (31 назва тыражом 131 тыс. экз.), то ў 1990 г. на рускай мове выдадзена 81,7% (2307 назваў тыражом 44 793 тыс. экз.), на беларускай — 15,4% (435 назваў тыражом 9238,3 тыс. экз.), на іншых мовах — 2,9% (81 назва тыражом 877,5 тыс. экз.)621.
Аднак кнігавыданне БССР, у распараджэнні якога ў 1970я гг. была адладжаная сістэма з 10 спецыялізаванымі выдавецтвамі, 70 буйнейшымі паліграфічнымі
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
331
прадпрыемствамі, больш чым 500 кніжнымі магазінамі і 1100 кіёскамі па ўсёй рэспубліцы, не магло задаволіць чытацкі попыт.
Беларускае кніжнае мастацтва для розных жанраў літаратуры 1960х — сярэдзіны 1990х гг. развівалася пераважна па агульных стылістычных прынцыпах, у рэчышчы адзіных тэндэнцый. Якасна новы этап, абумоўлены развіццём выяўленчага мастацтва і літаратуры, выразна выявіўся ў пачатку 1960х гг. Новыя рысы кніжнай графікі праявіліся ў значным пашырэнні графічных сродкаў выразнасці. Крыху пазней, у 1970я гг., мастацкапрактычны вопыт стаў набываць сістэмнасць і ўпарадкаванасць. Пашырыўся комплекснаканструктыўны метад афармлення, беларуская кніга набыла рысы адметнасці і ансамблевага адзінства. Асноўным фактарам існавання гэтых асаблівасцей было тое, што да 1981 г. (год утварэння выдавецтва «Юнацтва»)