• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    ня і хуткаму яго развіццю631. Праўда, на пачатку прыватныя беларускія кампаніі вымушаны былі ствараць сумесныя расійскабеларускія і іншыя прадпрыемствы і арганізацыі, набываць ISBN у расійскіх выдавецтваў за 10% кошту тыражу (Нацыянальнае агенцтва па міжнароднай стандартнай нумарацыі кніг Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі прыступіла да сваёй дзейнасці 15.2.1993 г.). Аднымі з першых прыватных выдавецтваў сталі мінскія кампаніі «Эрыдан», «Беларуская асацыяцыя дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана»,«Акварыус», «Паліфакт», дзейнасць якіх адзначаецца ўжо з 1990 г. У кнігавыданні Беларусі, адпаведна і Мінска, з часу атрымання рэспублікай незалежнасці правамерна вылучыць тры этапы: 1991— 1996 гг.; 1997—2001 гг. і 2002—2010 гг.
    Вокладка кнігі з малюнкамі В. Славука.
    М. Танк. Журавель і Чапля. Мінск, 1998 г.
    ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСйЮ: КНІГА НЕЗААЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    341
    ЗАДАВАЛЬНЯЮЧЫ МАСАВЫ ПОПЫТ (1991—1996 ГГ.)
    1991—1996 гг. — першы этап новага беларускага кнігавыдання, які можна ахарактарызаваць як этап дэманапалізацыі дзяржаўнага кнігавыдання, яго раздзяржаўлення, арганізацыі дзейнасці выдавецтваў прыватнага характару і структурных змен у выдавецкай сферы. Першыя ліцэнзіі на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь былі выдадзены 22 чэрвеня 1992 г.632 Усяго за 1992 г. ліцэнзіі атрымалі 240 суб’ектаў прыватнага гаспадарання, а за перыяд з 1992 па 1997 г. ліцэнзаванай выдавецкай дзейнасцю ў Беларусі мелі права займацца 1456 выдаўцоў і выдавецтваў, сярод якіх з’явіўся і шэраг рэгіянальных прыватных выдавецкіх арганізацый. Аднак карціна працэнтнага размеркавання колькасці назваў выдадзенай кніжнай прадукцыі і яе тыражу паміж пэўнымі рэгіёнамі Беларусі мела зусім нязначныя змены [табл. 4].
    Са стратай дзяржаўнай манаполіі на кнігавыданне ўзнікла рэальная канкурэнцыя паміж выдавецтвамі. 10 дзяржаўным выдавецтвам і 17 ведамасным выдаючым арганізацыям прыйшлося сапернічаць з не адной сотняй прыватных і акцыянерных фірм, кампаній, малых прадпрыемстваў, якія даволі актыўна ўключыліся ў кнігавыдавецкі працэс. Узнікненне недзяржаўных выдавецтваў, заснаваных на розных формах уласнасці, а таксама атрыманне права на выдавецкую дзейнасць шэрагам устаноў (навуковых, вучэбных) і грамадскіх арганізацый паспрыяла абнаўленню і ажыўленню кніжнай справы Беларусі. Гэта быў этап актыўнага перавыдання нацыянальнай кніжнай спадчыны — з аднаго боку, а з другога — задавальнення патрэб кніжнага рынку, дзе дзейнічала кан’юнктура масавага чытацкага попыту. А на той час
    Удзельная вага кнігавыдавецкай прадукцыі Мінска
    ў агульным кнігавыдавецкім патоку Беларусі	Табліца 4
    Асноўныя этапы (гады)	Выдадзена ў Беларусі		Выдадзена ў Мінску		Мінск у %	
    	назвы	тыраж (тыс.экз.)	назвы	тыраж (тыс.экз.)	назвы	тыраж
    19911996	18 082	425 740	16 297	418 639	90,2	98,4
    1991	2 432	52 911	2313	52 469	95,1	99,2
    1992	2 364	71 940	2 159	71 077	91,3	98,8
    1993	2 926	98 351	2 534	95 928	86,6	97,5
    1994	3 346	80 606	2 991	79 195	89,4	98,2
    1995	3 205	62 859	2 868	61 553	89,5	97,9
    1996	3 809	59 073	3 432	58 417	90,1	98,9
    19972001	33 098	307 591	28 964	303 496	87,5	98,6
    1997	5 331	67 632	4 654	66 985	87,3	99
    1998	6 073	60 022	5 109	59 097	84	98,5
    1999	6 064	63 305	5 313	62 646	87,6	99
    2000	7 686	61 627	6 812	60 766	88,6	98,6
    2001	7 944	55 005	7 076	54 002	89	98,2
    20022007	60 017	266 369	50 749	258 789	84,6	97,2
    2002	7 753	44 251	6 747	43 125	87	97,5
    2003	9 148	48 410	7 885	47 011	86,2	97,1
    2004	8 198	31 623	6 836	30 434	83,4	96,2
    2005	10 784	40 286	9010	39109	83,5	97
    2006	11 569	52 021	9 778	50 724	84,5	97,5
    2007	12 565	49 778	10 493	48 387	83,5	97,2
    342
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    існаваў проста велізарны кніжны попыт, створаны яшчэ савецкім дэфіцытам. Таму ў гэты перыяд у Беларусі колькасць назваў выпушчанай кніжнай прадукцыі ўзрасла больш чым у паўтара раза: з 2432 у 1991 г. да 3809 экз. у 1996 г. [табл. 5; дыягр. 1, 2]. Павялічвалася і доля беларускамоўнага кнігавыдання, сярэдняя лічба якога па назвах склала ў гэты час 21,3%, a 1993 г. даў найвышэйшыя паказчыкі — 26,9% [табл. 5; дыягр. 3,4].
    Менавіта дзякуючы актыўнай выдавецкай дзейнасці прыватных выдавецтваў у 1993 г. у кнігавыданні Беларусі былі дасягнуты і самыя высокія паказчыкі па тыражы — гэта 98 млн. 351 тыс. экз. У параўнанні з Расіяй, дзе дзяржаўныя і прыватныя выдавецтвы выйшлі на лічбу 50:50 толькі ў 1995 г., Беларусь Mena падобныя вынікі ўжо на 1992 г.633 У наступныя гады адбывалася павелічэнне долі недзяржаўнага кнігавыдання і, наадварот, — памяншэнне дзяржаўнага (з 42,8% у 1991 г. да 16,4% у 1996 г.). Такім чынам, выдавецкая сфера
    краіны ўжо на першым этапе зведала значнае рэфармаванне. Беларусь стала першай сярод былых рэспублік СССР (апярэдзіўшы Расію і Украіну), дзе была створана рынкавая сістэма ў кнігавыданні і сфарміраваліся два ўмоўна самастойныя патокі выдавецкай прадукцыі — кнігі дзяржаўных і недзяржаўных выдавецтваў634.
    Першы этап абноўленай сістэмы кнігавыдання прынёс для Беларусі ў 1991—1996 гг. 18 082 назвы кніжнай прадукцыі, тыраж якой склаў 425 млн. 740 тыс. экз. Доля дзяржаўнага сектара на дадзеным этапе склала 28% (па назвах) і 40% (па тыражы); недзяржаўнага адпаведна — 30% і 55% [табл. 1], Іншыя арганізацыі з правам выдавецкай дзейнасці выпусцілі 7681 назву (42%) тыражом 21 млн. 904 тыс. экз. (5%).
    Што тычыцца дзяржаўных выдавецтваў, то як сведчыць аналіз дынамікі выпуску кніг і брашур за 1991—1996 гг. — гэта быў даволі складаны перыяд у іх дзейнасці. Штогод адзначаўся спад практычна ўсіх асноўных паказчыкаў: назваў — з 1041 у 1991 г. да 523
    Удзельная вага беларускамоўных выданняў у агульным кнігавыдавецкім патоку Беларусі
    Табліца 5
    Беларускамоўныя	Беларускамоўныя	Беларускамоўныя	Беларускамоўныя
    выданні ад Усяго усен выдадзе	выданні	выданні	выданні
    выдадзена	„	.	дзяржаўных	недзяржаўных	іншых
    нам кніжнан			
    прадукцыі (%) на	выдавецтваў (%)	выдавецтваў (%)	арганізацый (%)
    тыраж аДнаг0
    гады	назвы	(тыс. экз.)	жыхара	назвы	тыраж	назвы	тыраж	назвы	тыраж	назвы	тыраж
    1991	2 432	52 911	5,4	17,5	18,9	84	99				
    1992	2 364	71940	7,3	23,3	17,1	75,6	95	1,5	4	22,9	1
    1993	2 926	98 351	10	26,9	18,7	63	82	9,5	15,5	27,5	2,5
    1994	3 346	80 606	8,2	23,8	21,1	58,4	91,2	8,4	7,6	33,2	1,2
    1995	3 205	62 859	6,4	20,6	19,9	54,5	79,2	14,1	18,4	31,4	2,4
    1996	3 809	59 073	6	15,7	14,9	46,7	71,6	16,4	27,3	36,9	1,1
    1997	5 331	67 631	6,5	12,8	8,1	46	74,5	20,1	19,2	33,9%	6,3
    1998	6 073	60 021	5,9	13,3	11,8	43,7	77,5	19,2	19	37,1	3,5
    1999	6 064	63 305	6,3	10,7	8,1	39,4	78,4	18,7	15	41,9	6,6
    2000	7 686	61 627	6,9	9,9	9,6	33,8	67,8	24	22	42,2	10,2
    2001	7 944	55 005	5,5	Н,1	11,8	38	75,4	26,7	15,4	35,3	9,1
    2002	7 753	44 251	4,5	9,7	9,5	30,2	66,7	35,5	26,2	34,3	7,1
    2003	9 148	48 410	4,9	9,4	7,1	26,8	46	40,9	43	32,3	11
    2004	8 198	31 623	3,2	11,2	8,5	21,2	35,8	42	42,8	36,8	21,5
    2005	10 784	40 286	4,4	9,2	6,7	19,7	29,1	42,9	53,3	37,4	17,6
    2006	11 569	52 000	5,3	7,1	8,8	24,7	48,9	46,1	26	29,2	25,1
    2007	12 565	49 778	5,1	7,6	7,6	—			—	—	
    ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСЦЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    343
    у 1996 г.; тыражу — з 37, 5 млн. экз. у 1991 г. да 11, 4 млн. экз. у 1996 г. Агульная колькасць супрацоўнікаў амаль усіх дзяржаўных выдавецтваў таксама скарачалася (у сярэднім амаль у 2 разы). У выдавецтве «Полымя» наогул пасля скарачэння засталася толькі дзесятая частка ад ранейшага складу калектыву і толькі выдавецтву «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» ўдалося ў гэты час захаваць колькасць сваіх супрацоўнікаў635.
    Некаторая фінансавая падтрымка кнігавыдання з дзяржбюджэту гарантавала адносную стабільнасць дзяржаўным выдавецтвам. Менавіта дзякуючы дзяржзаказам на вучэбную і вучэбнаметадычную літаратуру для ўсіх форм адукацыі ім удавалася выжываць ва ўмовах цяжкага сацыяльнаэканамічнага развіцця краіны. 3 дзяржаўнага бюджэту ў гэты перыяд датавалася таксама беларускамоўная
    літаратура (у памеры 50% сабекошту), да 75% — дзіцячая. У 1996 г. было наладжана 100працэнтнае фінансаванне літаратуры для камплектавання фондаў публічных бібліятэк, а таксама серыі «Школьная бібліятэка». Таму, зразумела, што на вядучых пазіцыях у сектары дзяржаўнага кнігавыдання былі такія выдавецтвы, як «Народная асвета», «Мастацкая літаратура», «Навука і тэхніка», «Вышэйшая школа», кожнае з якіх мела сваю спецыялізацыю і забяспечвала выпуск асноўнай беларускай вучэбнай, навуковай, навуковапапулярнай і мастацкай літаратуры [табл. 1],
    Выдавецтвам «Народная асвета» за перыяд з 1991 да 1996 г. было выпушчана 1019 назваў кніг тыражом 25 млн. 325 тыс. экз. Гэта былі ў асноўным падручнікі, вучэбнаметадычная, даведачная, навуковапапулярная літаратура для агульнаадукацыйных школ;
    Вынікі дзейнасці вядучых выдавецтваў Мінска ў 19911996 гг.	Табліца 1
    № п/п	Выдавецтвы	Колькасць назваў	у %	Тыраж (тыс. экз.)	у %
    1.	Дзяржаўныя	4983	28	168 млн. 792 тыс. экз.	40
    1.	«Народная асвета»	1019	20,4	25 325	15
    2.	«Мастацкая літаратура»	706	14,2	8 675	5
    3.	«Навука і тэхніка»	596	12	2 677	1,6
    4.	«Вышэйшая школа»	530	10,6	13 226	7,8
    5.	«Полымя»	485	9,7	13 040	8,9
    6.	«Юнацтва»	419	8,4	21 220	12,6
    7.	«Ураджай»	350	7	8 581	5
    8.	«Беларусь»	349	7	15 882	9,4
    9.	«Універсітэцкае»	293	5,9	5 431	3,2
    10.	«Беларуская Энцыклапедыя»	157	3,2	5 776	3.4
    11.	Недзяржаўныя	5418	30	235 млн. 044 тыс. экз.	55
    1.	«Харвест» (1995—1996)	789	14,6	19 360	8,2
    2.	«Пікорп» (1992—1996)	362	6,7	28 067	12
    3.	«Мет» (1992—1996)	237	4,4	14 606	6,2
    4.	«Эрыдан»	176	3,3	15 865	6,7
    5.	«Сервег» (1993—1996)	176	3,3	5 721	2,4
    6.	«Белфакснздатгруппа»	87	1,6	6 650	2,8
    7.	«Паліфакт»	81	1,5	6 768	2,9
    8.	«Амалфея»	71	1,3	365	0,2
    9.	«Сказ» (1993—1996)	70	1,3	3 685	1,6
    10.	«Папуры» (1994—1996)	69	1,3	1 625	0,7
    11.	«Аракул»	66	1,2	5 851	2,5
    12.	«Кніжны Дом» (1994—1996)	63	1,2	1 993	0,8
    13.	«Тэхналогія» (1993—1996)	28	0,5	64	0,03
    344
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка зборніка «Скарыніч».
    Вып. 1—3. Мінск, 1991—1997 гг.
    Кніга серыі «Галасы беларускага замежжа». Я. Юхнавец. Сны на чужыне. Мінск, 1994 г.
    наглядныя дапаможнікі; кнігі па педагогіцы і псіхалогіі для настаўнікаў, выхавацеляў школ і дашкольных устаноў, бацькоў; а таксама мастацкая літаратура. Самай вядомай серыяй выдавецтва з’яўляецца «Школьная бібліятэка». У 1991 г. у выдавецтве прыступілі да ажыццяўлення праектаў па факсімільным выданні шэрага твораў забытай спадчыны культуры Беларусі. Так, серыю «Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць» адкрыла «Беларуская граматыка» Б. Тарашкевіча. Наступнымі выданнямі серыі сталі зборнікі «Жывая спадчына» (1992) і «Слова беларускае» (1994) пад рэдакцыяй прафесара А. Міхневіча; у 1993 г. выйшаў «Беларускарасійскі слоўнік» М. Байкова і С. Некрашэвіча (узноўленае выданне 1925 г.); якія вярталі чытачу незаслужана забытыя імёны, што знаходзіліся ў спецсховах.