Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
А. Бембель. Роднае слова і маральнаэстэтычны прагрэс.
Лондан, 1985 г.
336
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Інфармацыйны бюлетэнь «Рокаш».
Першыя матэрыялы, альтэрнатыўныя афіцыйным крыніцам інфармацыі, з’явіліся і сталі таемна, падпольна распаўсюджвацца ў БССР прыкладна з 1965 г.626, а на пачатку 1970х гг. фіксуюцца і першыя праявы развіцця беларускага самвыдату — нефармальнага непадцэнзурнага друку. У большасці гэта былі
выданні мастацкіх твораў М. Булгакава, Б. Пастэрнака, філасофскіх прац С. Булгакава, М. Бярдзяева і іншых, надрукаваныя на машынцы ці выкананыя фотаспосабам. Названыя выданні шматразова падпольна капіраваліся і распаўсюджваліся ў Беларусі аж да сярэдзіны 1980х гг. З’яўленне нацыянальна
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
337
выражанага непадцэнзурнага самвыдату ў БССР адзначаецца ў 1971 — пачатку 1973 г., першынцам якога стаў Наваподацкі рукапісны часопіс «Блакітны ліхтар», які выпускалі студэнтылітаратары627. Вядомы таксама такія машынапісныя перыядычныя выданні, як літаратурны часопіс «Мілавіца» (Мінск, 1974—1976 гг.), грамадскапалітычныя — «Аб усім, што баліць» (або «Гутаркі». Мінск, 1975— 1976 гг.); «Люстра дзён» (Еўе, 1979—1980 гг.); «Бурачок» (Мінск, 1986—1987 гг.).
У сярэдзіне 1970х гг. самвыдат быў скіраваны, у асноўным, на капіраванне раней выйшаўшых кніг па гісторыі і культуры Беларусі, папулярным «самвыданнем» была ананімная на той час паэма «Сказ пра Лысую гару». Паступова на старонках самвыдату з’яўляюцца палемічныя артыкулы, выкрывальніцкія вершы, гістарычныя даследаванні, якія пановаму асэнсоўвалі мінулае Беларусі. У гэты час адбываецца і ўдасканаленне тэхнікі самвыдату: пачынае выкарыстоўвацца ксеракс. Аднак тыражы самвыдавецкіх выданняў заставаліся вельмі малымі — 10—30 экз. Сярод першых аб’ёмных кніжных выданняў неабходна назваць факсімільнае выданне на ратапрынце «Падручнага расейскакрыўскага (беларускага) слоўніка» В. Ластоўскага (Коўна, 1924), якое было здзейснена ў 1982 г. у Наваполацку.
У пачатку 1980х гг. дзякуючы беларускаму самвыдату адбываецца знаёмства з беларускімі эмігранцкімі выданнямі — мастацкай літаратурай, гісторыкакультуралагічнымі працамі, рэлігійнымі выданнямі, якія шляхам капіравання распаўсюджваюцца сярод пэўнага кола інтэлігенцыі. У 1985 г. у Лондане выйшла і першае, як адзначаюць даследчыкі, беларускае дысідэнцкае выданне — «Роднае слова і маральнаэстэтычны прагрэс» А. Бембеля.
Значнага маштабу дасягнуў у 1981—1990 гг. беларускі пазацэнзурны друк у Польшчы. Беластоцкі даследчык В. Харужы выявіў каля 50 назваў такіх выданняў (брашур, перыядычных выданняў, спеўнікаў, лістовак і інш.), якія мелі агульны тыраж больш за 20 тыс. экзэмпляраў628.
У часы «перабудовы», асабліва з 1988 г., вьшуск непадцэнзурнай перыёдыкі ў Беларусі ўсё больш актывізуецца і набірае моц. На пачатку 1990х гг. у Беларусі налічвалася ўжо звыш 50 назваў нефармальных часопісаў і газет629. Шэраг суб’ектаў самвыдата сталі пазней прыватнымі выдавецтвамі.
Бібдіятэкі ў Савейкай Бедарусі
Пасля ўтварэння БССР рэспубліка пачала культурнае (у тым ліку бібліятэчнае) будаўніцтва практычна з чыстага аркуша. У 1921 г. у сталіцы была заснавана навуковая бібліятэка Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1922 г. яна была пераўтворана ў аб’яднаную Беларускую дзяржаўную і універсітэцкую бібліятэку з функцыямі нацыянальнай бібліятэкі: атрымлівала і захоўвала абавязковы экзэмпляр, вяла міжнародны кнігаабмен. Істотным і якасным яе папаўненнем на самым пачатку (у 1922 г.) стала асабістая бібліятэка акадэміка Яўхіма Карскага. Я. Карскі быў запрошаны ў Мінск для працы ў Беларускім універсітэце (у ім бачылі будучага рэктара), аднак з мінчанамі агульнай мовы не знайшоў і вярнуўся ў Петраград. Кнігі яго (каля 3 тысяч) засталіся ў Мінску, у бібліятэку таксама паступіла шмат рэдкіх выданняў з зачыненых падчас Першай сусветнай і савецкапольскай войнаў і рэарганізаваных устаноў (у тым ліку навучальных). Ад 1926 г. галоўная бібліятэка краіны стала называцца Беларускай дзяржаўнай бібліятэкай (з 1932 г. — імя У. Леніна), а універсітэт пачаў збіраць сваю асобную бібліятэку (адчынілася ў 1931 г.).
Другая па велічыні і значнасці бібліятэка Беларусі заснавана ў 1925 г. пры Інстытуце беларускай культуры. У 1929 г. Інбелкульт быў пераўтвораны ў Акадэмію навук, адначасова ў склад АН увайшла яго бібліятэка. Асновай гэтага кнігазбору стала калекцыя кніг Браніслава ЭпімахШыпілы, якую ён перадаў АН у 1929 г. — больш за 5 тысяч тамоў, пераважна па беларусазнаўстве.
У 1933 г. на аснове фондаў падручных бібліятэк Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, Савета Народных Камісараў, Дзяржплана і асобных наркаматаў быў створаны філіял Дзяржаўнай бібліятэкі БССР пры Доме ўрада (з 1936 г. — Урадавая бібліятэка). Перад вайной яна мела ўжо каля 250 тыс экз. кніг, газет і часопісаў.
Штуршок для стварэння сеткі масавых бібліятэк у Беларусі як адной з рэспублік СССР даў Першы Усесаюзны з’езд бібліятэкараў 1924 г., на якім з праграмным дакладам «Ленінізм і бібліятэчная работа» выступіў Леў Троцкі. Хуткім часам былі таксама арганізаваны бібліятэкі ў абласных цэнтрах: у 1925 г. — у Віцебску, у 1928 г. — у Магілёве, у 1933 г. — у Гомелі.
338
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Працай з бібліятэкарамі Беларусі займаўся Народны камісарыят асветы рэспублікі. Па яго ініцыятыве з 20 снежня 1931 г. па 3 студзеня 1932 г. у Мінску прайшла Першая ўсебеларуская канферэнцыякурсы, на якую было камандзіравана каля 40 бібліятэчных работнікаў з розных раёнаў БССР. У рэзалюцыях канферэнцыі былі пастаўлены задачы змагацца супраць ідэалагічнаварожых буржуазных плыняў у бібліятэчнай справе, дэкларавалася, што бібліятэка павінна стаць цэнтрам камуністычнай прапаганды і ўцягвання шырокіх працоўных мас у сацыялістычнае будаўніцтва. Бібліятэка павінна весці паслядоўную рашучую барацьбу з адхіленнямі ад генеральнай лініі партыі. Канферэнцыя паставіла задачу: давесці кніжны фонд бібліятэк на працягу 1932 г. у горадзе да 2 кніг і ў вёсцы да 1 кнігі на душу насельніцтва. Адначасова канстатавалася, што «бібліотэкі яшчэ засьмечаны варожаю, шкоднаю і ідэолёгічнанявытрыманаю літаратураю. Органам нарасьветы і загадчыкам бібліотэк з удзелам мясцовых партыйных, савецкіх і грамадскіх організацый, прыцягнуўшы марксысцкія навуковыя і спэцыяльныя сілы, а таксама чытачоў, трэба разгарнуць сыстэматычную праверку і ачыстку бібліотэк — першнаперш масавых»630. Асаблівая ўвага канферэнцыі была звернута на арганізацыю аддзелу тэхнікі Дзяржаўнай бібліятэкі, які павінен абслугоўваць вытворчасць і прасоўваць тэхнічную кнігу, практычна выконваць лозунг пра авалоданне тэхнікай. Вырашана было стварыць пры Дзяржаўнай бібліятэцы цэнтр рэкамендацыйнай бібліяграфіі, які б заняўся выданнем анатаваных рэкамендацыйных бюлетэняў і спісаў. Канферэнцыя вітала выданне Дзяржаўным выдавецтвам Беларусі разам з Дзяржаўнай бібліятэкай спецыяльнага часопіса «Кніга — масам».
Значны ўплыў на развіццё бібліятэк БССР мела пастанова ЦВК СССР 1934 г. «Пра бібліятэчную справу ў Саюзе ССР». Камуністычная партыя ўсведамляла вялікую сілу друкаванага слова і кантралявала карыстанне гэтым рэсурсам, з аднаго боку разбудоўваючы сетку бібліятэк для пашырэння пісьменнасці і адукаванасці грамадства, з другога боку — трымаючы пад кантролем рэпертуар чытання пераважнай большасці насельніцтва. Бібліятэкі пастаянна праходзілі
чыстку фондаў, з іх выдаляліся «шкодныя» кнігі, напісаныя рэпрэсіраванымі «ворагамі народа». Пасля далучэння да БССР Заходняй Беларусі былі створаны абласныя бібліятэкі ў Брэсце і Гродна.
Усяго на пачатак 1941 г. у БССР працавалі 4172 масавыя бібліятэкі з кніжным фондам больш за 5 млн. экз. і больш за 500 навуковых бібліятэк з кніжным фондам амаль 5 млн. экз. У вайну пераважная большасць гэтага кніжнага фонду была страчана.
У час Другой сусветнай вайны фонды Дзяржаўнай бібліятэкі Беларусі былі вывезены акупантамі ў Германію, пасля вайны частка іх вернута, у тым ліку вярнулася асабістая бібліятэка Я. Карскага (зараз налічвае 2474 экз. кніг і часопісаў; каля 500 адзінак страчаны ў вайну). Кніжны фонд папаўняўся за кошт абавязковага экзэмпляра СССР і на 1983 г. склаў больш за 6 млн. экз. Індывідуальна камплектаваўся Аддзел рукапісаў і рэдкіх кніг, збіраючы ў сваіх фондах еўрапейскія і беларускія старадрукі, сюды паступілі рукапісы Я. Коласа, Ц. Гартнага, К. Каганца, кнігі акадэміка Я. Грота, этнографа М. Янчука і інш.
Бібліятэцы Акадэміі навук у 1956 г. было прысвоена імя Якуба Коласа. На 1983 г. яе кніжны фонд складаў каля 3 млн. экз. Тут зберагаюцца асобнымі фондамі бібліятэка Адама Багдановіча, Паўла Беркава, частка бібліятэкі Радзівілаў. У аддзеле рукапісаў захоўваюцца асабістыя матэрыялы пісьменнікаў Я. Брыля, М. Гарэцкага, Ю. Гаўрука, П. Глебкі, Л. Геніюш, У. Дубоўкі, У. Караткевіча, М. Лынькова, А. Пальчэўскага, мастака Я. Драздовіча, этнографа С. Сахарава, гісторыка М. Улашчыка і інш.
Да 1950 г. колькасна аднавіла фонд Урадавая бібліятэка, у 1983 г. яна мела больш за 1 млн. экз. адзінак захавання. У 1950 г. агульны фонд і колькасць бібліятэк перавысілі даваенны ўзровень. Асноватворнымі дакументамі развіцця бібліятэк рэспублікі сталі пастановы ЦК КПСС 1959 г. «Аб стане і мерах паляпшэння бібліятэчнай справы ў краіне» і «Аб павышэнні ролі бібліятэк у камуністычным выхаванні працоўных і навуковатэхнічным прагрэсе» (1974). На пачатку 1983 г. у БССР працавала каля 17 тыс. бібліятэк з агульным фондам каля 20 млн. экз.
Выпрабаванне сучаснасйю: кніга незалежнай Беларусі (1991—2010)
іянапьнай біб
jf the National
ЗАКОН 3AMAUOVBAE СВАБОДУ ДРУКУ
Абнаўленне і адначасова адраджэнне сістэмы беларускага кнігавыдання пачало праяўляцца ў перыяд «перабудовы», асабліва ў канцы 1980х — пачатку 1990х гг., калі ў Беларусі пачынаюць узнікаць першыя прыватныя выдавецкія структуры, як, напрыклад, мінская «Тэхналогія». Прыняцце Дзяржкамітэтам СССР 12 чэрвеня 1990 г. ЗаконаСССР «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі», у якім былі замацаваны свабода друку і адмена цэнзуры; права на заснаванне сродкаў масавай інфармацыі рознымі грамадскімі, кааператыўнымі, рэлігійнымі арганізацыямі, асобнымі грамадзянамі і замацаваны прынцып, што дзейнасць у галіне друку будзе насіць не дазвольны, а рэгістрацыйны характар, значна паспрыяла дэмакратызацыі кнігавыдан