• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Асноўным кірункам у дзейнасці выдавецтва «Мастацкая літаратура», якое за вызначаны перыяд выпусціла 706 назваў кніг тыражом 8 млн. 675 тыс. экз., было выданне твораў, збораў твораў і выбраных твораў выдатных беларускіх пісьменнікаў, аўтараў айчыннай і замежнай літаратуры; кніг па літаратуразнаўстве. Большасць выданняў мастацкай літаратуры выходзіла на беларускай мове ў такіх серыях, як «Бібліятэка беларускай паэзіі» (з 1972 г.), «Бібліятэка замежнай прозы» (з 1983 • г.), «Спадчына» (з 1989 г.), «Скарбы сусветнай літаратуры» (з 1989 г.), «Бібліятэка беларускай
    класікі» (з 1990 г.), «Літаратурныя помнікі Беларусі» (з 1991 г.), «Галасы беларускага замежжа» (з 1994 г.). У пачатку 1990х гг. выдавецтва актыўна займалася выпускам кніг літаратурнагістарычнага і гісторыкапубліцыстычнага зместу У. Калесніка, А. Каўкі, Г. Кісялёва, Ю. Лабынцава, А. Ліса, А. Мальдзіса, К. Цвіркі. У 1993 г. «Мастацкая літаратура» ажыццявіла першае асобнае выданне даследавання пра рукапісныя кнігі Беларусі М. Нікалаева «Палата кнігапісная». Надзённым пытанням гісторыі нацыянальнай літаратуры і культуры, духоўнага развіцця беларускага народа былі прысвечаны зборнікі «Шляхам гадоў» (вып. 1—4, 1990—1994 гг.), «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—1997 гг.), пытанням гісторыі — зборнік «3 гісторыяй на «Вы»» (вып. 1—3, 1991—1994 гг.). У 1994 г. упершыню на беларускай мове былі надрукаваны помнікі старажытнабеларускай літаратуры, якія належалі да жанраў жыцій і хаджэнняў — гэта «Кніга жыцій і хаджэнняў» у серыі «Літаратурныя помнікі Беларусі». Сярод найбольш значных выданняў — 15томная «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР» (1981—1994 гг.; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1996 г.), факсімільныя выданні М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, Н. Арсенневай і інш.
    «Навука і тэхніка» — выдавецтва, якое пачынала сваю дзейнасць як рэдакцыйна
    ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСйЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    345
    Помнікі
    філасофскай думкі Бе.іарусі XVII — першай паловы XVIII cm. Мінск. 1991 г.
    Вокладка кнігі «Музычны тэатр Беларусі. 1960— 1990». Мінск, 1993 г.
    выдавецкі аддзел Інбелкульта, а пасля, з 1932 г. — «Выдавецтва АН БССР» і, нарэшце, з 1963 г. — самастойнае дзяржаўнае прадпрыемства «Навука і тэхніка», у 1991— 1996 гг. выпусціла 596 назваў кніг тыражом 2 млн. 677 тыс. экз. Гэта была навуковая і навуковапапулярная літаратура па філасофіі, гісторыі, эканоміцы, гісторыі дзяржавы і права, мастацтвазнаўстве, этнаграфіі і фальклоры, філалогіі, тэхніцы; мастацкая літаратура. Асноўнымі серыямі выдавецтва былі «Беларуская народная творчасць», «Нашы славутыя землякі», «Чалавек і асяроддзе», «Навука — вытворчасці» і іншыя. Найбольш значныя выданні выдавецтва — гэта «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (14 выпускаў, 1982— 1996 гг.); «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (8 тамоў, 1978—1993 гг.); «Гісторыя беларускага мастацтва» (6 тамоў, 1987—1994 гг.), «Наша ніва» (факсімільнае выданне, 1992 г., вып. 1; 1996 г., вып. 2), «Музычны тэатр Беларусі» (4 тамы, 1990—1997 гг.; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998 г.), поўныя зборы твораў М. Багдановіча і М. Лынькова і інш. Усяго за перыяд дзейнасці «Навукі і тэхнікі» выйшла амаль 6 тыс. назваў кніг і брашур агульным тыражом каля 25 млн. экз. У 1996 г. на базе выдавецтва было створана выдавецтва «Беларуская навука».
    Акрамя выдавецтва «Народная асвета» адносна высокую планку тыражу сваіх выданняў утрымлівалі выдавецтвы «Вышэйшая шко
    ла» і «Юнацтва». Створанае ў маі 1961 г. на аснове выдавецтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта і рэдакцыйнавыдавецкага аддзела Выдавецтва Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР у верасні 1963 г. атрымала назву «Вышэйшая школа».
    Асноўны кірунак у выдавецкай дзейнасці — гэта выпуск падручнікаў, вучэбнаметадычных і практычных дапаможнікаў па розных галінах; а таксама навуковай, навуковапапулярнай, даведачнай літаратуры для студэнтаў, выкладчыкаў ВНУ, навучэнцаў сярэднеспецыяльных устаноў; мастацкай літаратуры. Найбольш значнымі выданнямі з’явіліся выданні «Францыск Скарына: беларускі гуманіст, асветнік, першадрукар», «Откуда есть н пошел букварь» М. Батвінніка (1983), «Нсторня архнтектуры Белорусснн» У. Чантурыя і А. Воінава і інш. У 1991—1996 гг. «Вышэйшая школа» выдала 530 назваў кніг, тыраж якіх склаў 13 млн. 226 тыс. экз. Кнігі выдавецтва перавыдаваліся ў Балгарыі, Венгрыі, Галандыі, ЗША, Іране, Італіі, Польшчы, Фінляндыі, Японіі, экспартаваліся больш чым у 100 краін свету.
    Выдавецтва «Юнацпіва», заснаванае ў Мінску ў студзені 1981 г. на базе рэдакцый выдавецтваў «Мастацкая літаратура» і «Народная асвета», займалася выданнем літаратурнамастацкай і навуковапапулярнай літаратуры для дзяцей і юнацтва на 16 мовах для чытачоў
    Старонка факсімільнага выдання газеты «Наша ніва».
    Мінск, 1992 г.
    Год 1
    Впльня 10 23 лнстопада (ноябра) 1906 г.
    № 1.
    Наша Ннва
    ПЕРШАЯ БЕШУШЯ ГАЗЭТА 3 РВУНКОЙ
    ВЫХОДЗПЦЬ РАЗ У ТЫДЗЕПЬ рускпмп п польскпмн лптэрамп.
    Адрэс рэдакцін п адмянйстрацін:
    Впльня, Большяя Погулянкя д. № 17. Цэна асобнаго нумэру 5 кап.
    Цэна з перэсылкою н даетаукою да хаты: на 1 год — 3 руб., на 6 мрсяцоу—1 руб. 50 кап.. на 3 мес.— 75 кап., на 1 мес. 25 кап. Без дастаукп п пергсылкп: на 1 год—2 р. 40 к., на 6 мес. 1 р., 20 к. на 3 мес. 60 кап., на 1 мос.—20 к. За граннцаю: на 1 год—4 руб., на 6 мрс.—2 рубч на 3 мос.— 1 руб. Перэмена адрэсу—20 кап.
    Абя»яулення прымаюцца на паследняй странпцы па 20 кап. за лпнейку малымп лнтэрамн. Рукошгсы п корэспонденцпя, прысыланыв у рэдакцпю, мусяць быць чытэльна наппсаны з праудзпваю фампльею п адрзсом таго, хто яр прыеылае. Можна такжо падппсаць прозвпіцэ разомь з фампльею, калн нозахочэце, каб была надрукавана ваша праудзпвая фамнпш. Адрзс п фамнлпя тольк» для ведама рэдакціш.
    Bu.wui 10(23) лйстопада (нолбра).
    Пачынаючы выдаваць беларускую газэту „Наша Ннва“, хочэм трохн пагаварыць з уенмн, каму у той чы нншы способ залежыць на нашай працы. хочэм адкрыць свае думкп, каб усе маглп нас пазнаць.
    „Напіа Ннва“ будзе другой беларуекой газэтой—першая газэта ..Напіа Доля“ не жывець: янабыла надта нядоуго, блнснула як маланка н згннула гдзесьцп. Разумеем мы. як важпа цяпер беларуская газэта, разумеем. якую вялнкую работу яна можз зрабпць. II дзеля таго мы будзем старацца. каб наша газэтка заглянула усюды, каб папала япа п падстряху бедной курной хаты мужыкабеларуса. He думайце, піто мы хочэм служыць толькп цп панам, цн адны.м мужыкам. He. нпколп не! Мы будзем служыць усемц быарускаму скрыуОжзнаму народу, пастараемся быць люстром жыцця, каб ад нас, як ад люстра,
    свет падау у цёмнасць... Мы будзем браць усё ад успх н. злажыунгы у парадок, зпоу аддаваць. Ведайце добра. што „Наша Ннва" газэта не рэдакцпн. але уснх беларусоу >і I успх тых, хто мм спагадае. Кожны мае право быць выслухапым на страннцах цашэй газэты н кераваць ёю, толькн каб было разумне. Мы з сваей старапы будзем старацца. міб усе бг.тругы, што ля ведаюць, хто яны ёсць.—.іра.іумелн, что яны беларусы н іюдзн, ісаб пазналн свае права п памаглн нам у пашэй рабоцл.
    Ня будзем ппеаць громка. Будзем спакойне. цьверда кпдаць успм тірауду у вочы, пастарасмся быць церпеліівымп н панаваць над сабою: нехай халодны розум моцна трьімае у свапх руках гарачяе сэрцэ..
    А іг.ніі р прызываем уснх тых, хто разумее наніы цжні. адчувае тое, што мы чуем, п захочэ нам памагчы:
    Пасітрымайце нас у рабоцц, шпю цяпер начынаецца!
    ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСйЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕААРУСІ (1991—2010)
    347
    110 краін. 3 выдавецтвам актыўна супрацоўнічалі беларускія дзіцячыя пісьменнікі, з якімі «Юнацтва» наладжвала сустрэчы з чытачамі, літаратурныя канферэнцыі. Толькі за 1996 г. выдавецтва ўдзельнічала ў 20 кніжных выстаўках, сярод якіх чатыры — міжнародныя (Маскоўская, Мінская, Варшаўская, у ФранкфурценаМайне). Акрамя «Школьнай бібліятэкі» выдавецтва было вядома такімі серыямі, як «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР» (1983—1994), «Бібліятэка беларускай дзіцячай літаратуры» (з 1991 г., у 10 тамах), «Бібліятэка замежнай дзіцячай літаратуры» (з 1992 г., у 30 тамах). Папулярнасцю ў чытачоў карысталіся кнігі выдавецтва, выпушчаныя ў серыях «Казка за казкай», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Мая першая кніжка», «Зрабі сам», «Знайка», «Эўрыка», «Бібліятэка дзіцячага сада», «Бібліятэка навуковапазнавальнай літаратуры», «Залаты ключык», «Бацькаўшчына». У 1991—1996 г. у параўнанні з іншымі дзяржаўнымі выдавецтвамі «Юнацтва» мела адзін з вышэйшых паказчыкаў патыражы (21 млн. 220 тыс. экз.), які, праўда, трымаўся за кошт вынікаў кнігавыдання 1991—1994 гг. Колькасць выпушчаных кніг за адпаведны перыяд склала 419 назваў. Да 90% найменняў выдавецтва з’яўляліся дзяржзаказам, затрымка
    фінансавання якога ў 1995—1996 гг. прынесла «Юнацтву» значныя страты. У 1997—2001 гг. назіраўся далейшы спад у дзейнасці «Юнацтва» — гэта ўжо 274 назвы тыражом 1 млн. 905 тыс. экз. Выдавецтва падтрымлівала нацыянальную культуру, выдаючы каля 80% кніг на беларускай мове. У 2002 г. выйшлі апоіпнія 13 назваў кніг выдавецтва тыражом 41 тыс. экз.
    Што тычыцца выдання беларускамоўнай мастацкай літаратуры, то і «Мастацкая літаратура», і «Юнацтва», якія яшчэ ў 1989 г. выпускалі 40% усіх дзяржаўных тыражоў і 21% найменняў, пачынаючы з 1995—1996 гг. усё ж значна скарацілі выданне кніг на беларускай мове. У 1994 г. было надрукавана 215 назваў мастацкай літаратуры (у тым ліку і для дзяцей) тыражом 2 млн. 21 тыс. экз., а ў 1995 г. — гэта 162 назвы тыражом 1 млн. 339 тыс. экз., у 1996 г. — адпаведна 157 назваў тыражом 1 млн. 137 тыс. экз. Цалкам за 1995 г. дзяржаўныя выдавецтвы скарацілі выпуск беларускамоўнай мастацкай літаратуры на 22% па назвах і на 37% па тыражу. У наступны год адбылося чарговае памяншэнне на 30% па назвах і на 60% па іх тыражы.
    Нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю, дзяржаўныя выдавецтвы менавіта ў гэты перыяд распачалі шэраг цікавых
    Кніга серыі «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР». Скарбы старога Тоомаса.
    Кніга серыі «Бібліятэка дзіцячага сада». Гарошак. Беларуская народная казка.
    348
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    В. Ластоўскі. Кароткая гісторыя Беларусі. Мінск, 1992 г.
    выдавецкіх праектаў, якія вызначаліся сваёй грунтоўнасцю і актуальнасцю. Да прыкладу, сярод іх выпуск такіх энцыклапедычных выданняў, як «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» (з 1993 г., у 6 тамах), «Беларуская мова» (1994), «Беларуская энцыклапедыя» (з 1996 г., у 18 тамах), выдаўцом якіх выступіла «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі». Прадаўжаўся ў гэты час і выпуск распачатага ў 1985 г. названым выдавецтвам шматтомнага серыйнага выдання энцыклапедычнага характару гісторыкадакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі «Памяць». Да 1998 г. выйшла больш за 20 кніг.