Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
He вызначаліся стабільнасцю 2003 і 2004 гг. Сур’ёзнымі стрымліваючымі фактарамі заставаліся зацягнуты працэс прыняцця новых нарматворчых дакументаў па стаўцы падаткаў на кніжную прадукцыю, звязаную з адукацыяй, навукай і культурай; неуніфікаванасць падатковага заканадаўства Беларусі і Расіі ў галіне кнігавыдання. Негатыўнае ўздзеянне мела і
ўвядзенне падаткаў з продажу на імпартуемую кніжную прадукцыю (ад 5 да 15%). Асабліва абвастрылася праблема ва ўмовах скарачэння субсідавання сацыяльна значнай літаратуры з дзяржбюджэту і нерытмічнага паступлення гэтых сродкаў, у той час, калі намаганні большасці дзяржаўных выдаўцоў былі скіраваны ў асноўным на выпуск літаратуры, фінансаванай з дзяржбюджэту.
14.7.2003 г. быў зацверджаны Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 17 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці», у адпаведнасці з якім Міністэрства інфармацыі пачало ажыццяўляць перарэгістрацыю суб’ектаў гаспадарання, што займаліся выдавецкай дзейнасцю. На працягу 2004 і 2005 гг. перарэгістрацыя практычна была завершана. У 2004 г. ліцэнзіі на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці атрымалі 442 юрыдычныя і фізічныя асобы; у 2005 г. — яшчэ 85 і на 1 студзеня 2006 г. ліцэнзаванай выдавецкай дзейнасцю мелі права займацца 540 суб’ектаў гаспадарання. За 2006 г. колькасць выдавецкіх арганізацый у Беларусі павялічылася і дасягнула 612. Дадзеная тэндэнцыя працягвала захоўвацца на працягу 2007 г. (на канец 2007 г. — 662)642.
Усяго за перыяд 2002—2007 гг. у Беларусі выйшла 60 017 назваў кніг і брашур тыражом 266 млн. 369 тыс. экз. [табл. 5]. Асноўную частку кніжнага рэпертуару складалі выданні недзяржаўных прадпрыемстваў і іншых арганізацый з правам выдавецкай дзейнасці — 94,4% назваў і 89% тыражу. Адпаведна 5,6% выпуску назваў і 11% тыражу належала пяці дзяржаўным выдавецтвам643: «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі», «Беларусь», «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура», «Народная асвета», а таксама «Выдавецкаму дому «Беларуская навука»», «Беларускаму Дому друку» і «Дому прэсы» [табл. 3].
Прыярытэтнымі галіноватэматычнымі кірункамі ў агульным патоку кнігавыдавецкай прадукцыі Беларусі 2002—2007 гг. былі:
адукацыя і выхаванне (12 727 назваў, тыраж 88 млн. 463 тыс. экз.);
мастацкая літаратура (9 394 назвы, тыраж 59 млн. 320 тыс. экз.);
медыцына (4 149 назваў, тыраж 14 млн. 232 тыс. экз.);
мастацкая і пазнавальная літаратура для дзяцей (3 869 назваў, тыраж 35 млн. 37 тыс. экз.);
філалогія (3 164 назвы, тыраж 5 млн. 178 тыс. экз.).
358
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Вынікі дзейнасці вядучых выдавецтваў Мінска ў 20022007 гг.
Табліуа 3
№ п/п Выдавецтва Колькасць назваў у % Тыраж (тыс. экз.) у %
I. Дзяржаўныя 3 369 5,6 29 млн. 543 тыс. экз. 11
1. «Народная асвета» 1 216 36 17 237 58,3
2. «Вышэйшая школа» 698 20,7 4 152 14,5
3. «Мастацкая літаратура» 424 12,6 2 248 7,6
4. «Беларуская навука» 405 12 350 1,2
5. «Беларусь» 267 7,97 2 391 8,1
6. «Беларуская Энцыклапедыя» 143 4,2 507 1,7
11. Недзяржаўныя 40 599 67,6 233 млн. 060 тыс. экз. 83,7
1. «Харвест» 14 622 36 110 096 49,4
2. «Аверсэв» 1 434 3,5 15 229 6,8
3. «Папуры» 1 385 3,4 13 059 5,9
4. «Сучасны літаратар» 1 145 2,8 11 326 5,1
5. «Кніжны Дом» 1 141 2,8 15 422 6,9
6. «Юніпрэс» 1 008 2,5 6 974 3,1
7. «ТэтраСістэмс» 625 1,5 2 430 1,1
8. «Амалфея» 401 1 978 0,4
9. «Тэхналогія» 119 0,3 113 0,05
10. «Чатыры чвэрці» 96 0,2 76 0,03
11. «Кавалер Паблішэрс» 61 0,2 256 0,1
Актывізавалася выданне літаратуры па філасофіі і псіхалогіі (2533 назвы, тыраж 12 млн. 948 тыс. экз.). Характэрную карціну кніжнай прадукцыі адлюстроўваюць вынікі 2006 г. Так, асноўнае месца ў тэматычным рэпертуары дзяржаўных выдавецтваў займалі выданні па грамадскіх навуках — 56,8%; мастацкая літаратура — 13,4%; прыкладныя навукі, медыцына ітэхніка— 11,8%; матэматыка і прыродазнаўчыя навукі — 3,7%; геаграфія і гісторыя — 3,5%. Адпаведна, найбольшыя галіноватэматычныя комплексы кніжнай прадукцыі, выпушчанай недзяржаўнымі і іншымі выдавецкімі арганізацыямі, складаюць таксама грамадскія навукі — 32%; прыкладныя навукі, медыцына і тэхніка — 21,7%; мастацкая літаратура — 19,9%; літаратура па філасофіі і псіхалогіі — 4,8%; па філалогіі — 3,8%; матэматыцы і прыродазнаўчых навуках — 3,6%.
Вядучыя пазіцыі ў кнігавыдавецкім патоку 2002—2007 гг. па мэтавым прызначэнні мелі выданні:
вучэбныя (23 341 назва, тыраж 87 млн. 989 тыс. экз.);
літаратурнамастацкія (8611 назваў, 41 млн. 730 тыс. экз.);
навуковыя (6304 назвы, тыраж 1 млн. 893 тыс. экз.);
навуковапапулярныя (4935 назваў, тыраж 30 млн. 424 тыс. экз.);
выданні для дзяцей і юнацтва (4054 назвы, тыраж 36 млн. 421 тыс. экз.);
даведачныя (3925 назваў, тыраж 13 млн. 269 тыс. экз.);
вытворчапрактычныя выданні (3529 назваў, тыраж 8 млн. 651 тыс. экз.).
Вызначаныя прыярытэты склаліся менавіта дзякуючы выпушчаным кніжным выданням у сектары недзяржаўных выдавецтваў і іншых арганізацый з правам выдавецкай дзейнасці. Так, па выніках 2006 г., у выпуску літаратуры па мэтавым прызначэнні сярод вызначаных выдавецтваў пераважалі вучэбныя і вучэбнаметадычныя (38%), літаратурнамастацкія (15,2%), навуковыя (8,5%), навуковапапулярныя (8,3%), даведачныя выданні (6,9%), выданні для дзяцей і юнацтва (6,6%), вытворчапрактычныя (6,2%). Крыху іншыя акцэнты ў відавым комплексе кніжных выданняў дзяржаўных выдавецтваў (па выніках 2006 г.): вучэбныя і вучэбнаметадычныя выданні (59,7%), навуковыя (12,2%), літаратурнамастацкія (7%), для дзяцей і юнацт
ВЫПРАБАВАННЕСУЧАСНАСйЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕААРУСІ (1991—2010)
359
Разварот кнігі В. Гурскага «Кучараўчык». Мінск, 2004 г.
ва (6,8%), навуковапапулярныя (5,8%), даведачныя (5%), афіцыйныя (1,4%).
На беларускай мове за 2002—2007 гг. выйшла 5299 назваў кніг і брашур тыражом 21 млн. 573 тыс. экз. Сярэдняя лічба выпуску беларускамоўных выданняў ад агульнай колькасці кніжнай прадукцыі за вызначаны час складае 9% назваў і 8% тыражу. Самыя нізкія паказчыкі па назвах (7,1%) — у 2006 г., а па тыражы (7,6%) — у 2007 г. [табл. 5; дыягр. 3, 4]. Асноўную частку беларускамоўнай кніжнай прадукцыі склалі кнігі недзяржаўных і іншых арганізацый з правам выдавецкай дзейнасці.
Найбольш актыўнай дзейнасцю ў Беларусі ў 2002—2007 гг. займалася 270 выдавецкіх прадпрыемстваў, якія выпусцілі ад трох і звыш таго кніг і брашур. Хоць асноўная частка кніжнай прадукцыі выйшла ў Мінску, у параўнанні з папярэднімі этапамі назіралася далейшае памяншэнне сярэдняй ўдзельнай вагі кніжнай прадукцыі сталіцы ў агульным кнігавыдавецкім патоку Беларусі: па назвах на 2,9%, па тыражы на 1,4% [табл. 4], Дадзеныя лічбы сведчаць пра некаторы рост кнігавыдавецкай актыўнасці ў іншых рэгіёнах Беларусі.
У Мінску, як і па ўсёй Беларусі склалася даволі стабільная дынаміка росту колькасці назваў кнігавыдавецкай прадукцыі. Так, калі ў 2001 г. Мінск папоўніў кніжны рынак Беларусі 7076 назвамі новых кніг, то ў 2007 г. іх колькасць налічвала 10 493 назвы, што на 32,6% больш. Дадзеную тэндэнцыю можна адзначыць ужо пачынаючы з 1993 г., у параўнанні з якім адпаведныя паказчыкі сталічных выданняў 2007 г. павялічыліся ў чатыры разы. Што тычыцца тыражу мінскай кнігавыдавецкай прадукцыі, то тут пасля 1993 г. склалася адваротная сітуацыя — колькаснага спаду амаль у два разы. Нават у параўнанні з 2001 г. агульны тыраж кніжнай прадукцыі Мінска 2007 г. упаў на 10,4%. [табл. 4; дыягр. 1, 2].
Рэальныя змены, якія адбыліся ў сучасным беларускім кнігавыданні, знайшлі яскравае пацвярджэнне і ў структуры кнігавыдавецкага рэпертуару Беларусі, дзе разам з вучэбнымі і вучэбнаметадычнымі выданнямі, усё большае месца пачынаюць займаць навуковыя і навуковапапулярныя выданні (разам Kana 63% ад усіх надрукаваных кніг і брашур). Назіраецца павелічэнне выпуску сацыяльна значнай літаратуры. Навуковыя і адукацыйныя установы, якія маюць уласную выдавецка
360
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
М. Раманюк. Беларускія народныя крыжы. Мінск, 2000 г.
паліграфічную базу і большасць з якіх размяшчаецца ў сталіцы, займаюцца выданнем вучэбных і навуковых прац, манаграфій. Звычайна гэта малатыражная літаратура, аднак колькасць назваў падобных выданняў мае ўстойлівую тэндэнцыю да пашырэння. Так, па выніках 2006 г. лідзіруючае становішча сярод такіх устаноў заняў Беларускі дзяржаўны універсітэт (158 назваў, тыраж 29,6 тыс. экз.); 2007 г. — Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (160 назваў)644.
Сярод лідэраў дзяржаўнага кнігавыдання — выдавецтва «Народная асвета», якое займала вядучыя пазіцыі апошнія 25 гадоў. За гады сваёй дзейнасці выпусціла больш за 10,5 тыс. назваў кніг агульным тыражом звыш 450 млн. экз. У 1997—2001 гг. колькасць выданняў склала 549 назваў тыражом 31 млн. 429 тыс. экз.; у 2002— 2006 гг. — 989 назваў кніг тыражом 14 млн. 377 тыс. экз. Пачынаючы з 2004 г. «Народнай асвеце» ўдаецца штогод выпускаць у сярэднім больш за 200 назваў падручнікаў, дапаможнікаў, рабочых сшыткаў, хрэстаматый, дыдактычных і метадычных матэрыялаў, слоўнікаў, навуко
вапапулярнай і даведачнай літаратуры на 6 мовах. Кніжнае выдавецтва спецыялізуецца на выпуску вучэбных і літаратурнамастацкіх выданняў. На паліграфічнай базе фабрыкі «Красная звезда», дзе створаны спецыялізаваны участак, выдае вучэбную і мастацкую літаратуру рэльефнакропкавым шрыфтам Брайля для дзяцейінвалідаў па зроку; працягвае серыю «Школьная бібліятэка» (узноўлена ў 2005 г.), выданні якіх з’яўляюцца сацыяльна значнымі і поўнасцю фінансуюцца дзяржавай. Асноўным заказчыкам і фінансістам выдавецтва выступае Міністэрства адукацыі, для якога «Народная асвета» выпускае падручнікі для агульнаадукацыйных і спецыяльных школ — 120—150 найменняў штогод. Аднымі з лепшых выданняў выдавецтва з’яўляюцца «Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі» М.М. Чарняўскага (1997), «Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны?» (1998), «Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI—XV стст.)» (1998), «Кандрат Крапіва: Постаць і творы» А. Сабалеўскага (2003), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» I. Навуменкі (2003), «Беларуская мова. 10 клас» (1999), «Моя Родмна — Беларусь» (2003), «Святое Пісанне для дзяцей» (2005), фотаальбомы пра жыццё і творчасць Ф. Багушэвіча, В. ДунінаМарцінкевіча, Я. Купалы, К. Чорнага, I. Шамякіна. Сярод лепшых вучэбных выданняў 2003 г. — падручнік «Францня. 8—11 клас»; 2004 г. — «Бнологмя. 8 класс» Л. Камлюк.