• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    ВЫПРАБАВАННЕ CV4ACHACUIO: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    367
    практыкаванні па падрыхтоўцы дзіцяці да пісання»,«Карткізаданні»,«Адсдовадаслова», «Першыя ўрокі», «Развіваючае навучанне для дашкалят», «Разумныя кнігі для самых маленькіх», «Урок у пачатковай школе», «Школа граматнага пісьма». Аўтарамі кніг выдавецтва «Аверсэв» з’яўляюцца вядомыя ў краіне педагогі, метадысты, прафесіяналы з вялікім вопытам работы. Дапаможнікі вылучаюцца вялікім аб’ёмам інфармацыі па кожнай тэме, дакладнай сістэмай і арганізацыяй матэрыялу, даступным стылем выкладання. Кнігі выдавецтва прызначаюцца для выкладчыкаў агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў, школьнікаў, навучэнцаў, абітурыентаў, студэнтаў, а таксама арыентаваны на дзяцей, пачынаючы з 1гадовага ўзросту, і іх бацькоў. Арыгінальнасцю вызначаюцца навучальныя гульні для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Падручнікі па замежнай мове ўкамплектаваны касетамі і дыскамі, якія запісаны носьбітамі мовы. Аўтарытэт кніжнай прадукцыі выдавецтва пацвярджаецца грыфамі «Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь» і «Рэкамендавана Навуковаметадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь», якія маюць большасць яго выданняў. Кнігі выдавецтва «Аверсэв»
    пастаянна ўдзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі». Так, за поспехі, дасягнутыя ў мастацкатэхнічным выкананні, вучэбнаметадычны камплект «Magic Box 2» узнагароджаны спецыяльным Дыпломам у намінацыі «Лепшае вучэбнае выданне 2003 года», «Русскобелорусскнй словарь — Беларускарускі слоўнік» (слоўнікперавёртыш) — Дыпломам III ступені (2003). Дыплом I ступені і званне «Лепшае вучэбнае выданне 2004 года» набыў вучэбнаметадычны камплект «Magic Box 3». У 2005 г. вучэбнаметадычны камплект «Magic Box 4» і серыя кніг «Русскнй язык. Словарноорфографнческне упражнення» для 2, 3, 4га класаў узнагароджаны Дыпломам II ступені ў намінацыі «Лепшае вучэбнае выданне». У 2007 г. серыя кніг «Беларуская мова. Чароўны сшытак» для 2, 3,4га класаў і «Bucherwurm» узнагароджаны Дыпломам III ступені ў намінацыі «Лепшае вучэбнае выданне», a выданне «Пачынаем разумець і гаварыць» — Дыпломам III ступені ў намінацыі «Лепшая дзіцячая кніга».
    У 1997—2001 гг. выдавецтва ажыццявіла выпуск 157 назваў выданняў тыражом 2 млн. 352 тыс. экз.; у 2002—2006 гг. — 1098 назваў тыражом 11 млн. 795 тыс. экз.
    Выданнем кніг у сферы адукацыі і асветы займаецца і выдавецтва «Юніпрэс», якое
    Дапаможнікі для школьнікаў выдавецтва «Аверсэв». 2000я гг.
    368
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі А. Жлуткі «Міндаў, кароль Літовіі». Мінск, 2005 г.
    працуе на кніжным рынку Беларусі пачынаючы з 1999 г. Кніжная прадукцыя выдавецтва — гэта літаратура, прызначаная для дашкольнага ўзросту, для вучняў пачатковай і сярэдняй школы, абітурыентаў і студэнтаў, настаўнікаў і бацькоў, якая ахоплівае разнастайныя галіны ведаў: гісторыю, рускую мову і літаратуру, беларускую мову і літаратуру, хімію, матэматыку, біялогію, замежныя мовы, геаграфію, фізіку, інфарматыку, астраномію, музыку, медыцыну і інш. За час сваёй дзейнасці «Юніпрэс» стварыў 25 выдавецкіх серый, сярод якіх найбольшым попытам карыстаюцца такія, як «Рабочыя сшыткі», «Гатовыя хатнія заданні», «Вучэбнаметадычны дапаможнік», «Навучанне і развіццё», «Усё для школы», «Для школьнікаў і абітурыентаў», «Дапаможнік для настаўнікаў, бацькоў, вучняў», «Цэнтралізаванае тэсціраванне». Акрамя вучэбнай і вучэбнаметадычнай літаратуры выдавецтва выпускае навуковапапулярныя, даве
    дачныя і выданні для вольнага часу. На 46м рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» «Хатнія расліны» (2005) выдавецтва атрымалі ўзнагароду ў намінацыі «Выдавецкі дэбют». За 1999—2001 гг. прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства «Юніпрэс» выдала 141 назву кніг тыражом 1 млн. 304 тыс. экз.; за 2002—2006 гг. — 829 назваў тыражом 5 млн. 981 тыс. экз. Па выніках выпуску кніжнай прадукцыі ў 2006 г. выдавецтва ўвайшло ў дзесятку лідзіруючых прадпрыемстваў Беларусі.
    Адным з буйнейшых прыватных прадпрыемстваў Мінска і Беларусі з’яўляецца выдавецтва «Кніжны Дом». Прадпрыемства заснавана ў 1994 г. і з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком такіх расійскіх выдавецтваў у Беларусі, як «Владос», «Гелеос», «МозанкаСннтез». За час сваёй выдавецкай дзейнасці выпусціў каля 1500 найменняў кніг агульным тыражом звыш 15 млн. экз.: у 1994—1996 гг. — гэта адпаведна 63 назвы тыражом 1 млн. 993 тыс. экз.; у 1997— 2001 гг. — 397 назваў тыражом 6 млн. 403 тыс. экз. Сярод выданняў «Кніжнага Дома» фундаментальныя энцыклапедыі і даведнікі, навуковапапулярныя выданні па эканоміцы, праве, медыцыне, рэлігіі, сацыялогіі, філалогіі; маляўнічыя выданні для дзяцей і літаратурнамастацкія творы для дарослых. «Кніжны Дом» мае шэраг разнастайных і працяглых кнігавыдавецкіх праектаў — гэта такія папулярныя серыі, як «Здароўе вашай сям’і», «Парады дзіцячага доктара», «Лечымся самі», «Вытокі здароўя», «Дамашні доктар», «Гамеапатыя для ўсіх». Некаторыя з выданняў паўтараюцца да 5—6 разоў, напрыклад — «Усё прадзіця першыхтрох годжыцця»С. Зайцава(у 2007 г. — 5е выд.), «NSP: даведнік па біялагічна актыўных дабаўках у ежу...» (у 2007 г. — 6е выд.). У 2006—2007 гг. выдавецтва значную ўвагу ўдзяляла выпуску літаратуры рэлігійнай тэматыкі. Так, у серыі «Рэлігіі свету» ў 2006 г. выйшлі — «Каталіцтва», «Праваслаўе», «Пратэстантызм», «Будызм», «Індуізм», «Іслам», «Іудаізм», «Хрысціянства», «Язычніцтва», а ў серыі «Народныя традыцыі» — «Малітваслоў». У 2007 г. у серыі «Свет энцыклапедый» выйшла энцыклапедыя «Рэлігія». Важкае месца ў рэпертуары «Кніжнага Дома» займаюць даведнікі («Грамадзянскае права» В. Падгрушы, «Працоўнае заканадаўства», «Юрыдычная служба прадпрыемства» — усе ў 2003 г.), падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па праве: «Канстытуцыйнае правасуддзе» (2003), «Гісторыя дзяржавы і права замежных краін» В. Сажынай (2005), «Гандлёвае права» Н. Станкевіч (2005), «Усеагульная гісторыя
    ВЫПРАБАВАННЕ CYMACHACUIO: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    369
    дзяржавы і права» Д. Тагунава (2005), «Канстытуцыйнае права замежных краін» Г. Васілевіча (2006), «Фінансавае права» А. Піліпенкі (2006, 2007), «Міжнароднае прыватнае права» В. Ціхіні (2007) і інш. У выдавецтве выходзяць і шматлікія кніжныя серыі для дзяцей: «Краіна цудаў», «Вялікія казачнікі свету», «Любімыя казкі», «Казачная хатка», «Казкі», «Малышок», «Матылёк: вершы малышам», «Кроха», «Магічнае вока», «Скарбонка парад», «Казкі рускіх пісьменнікаў», «Рускія чароўныя казкі», «Казкі для самых маленькіх». He засталіся паза ўвагай школьнікі і абітурыенты, для якіх у выдавецтве таксама ёсць серыі — гэта «Школьны курс», «Рэпетытар», «Тэсты», «Англійскую мову вучым разам», «Экспрэскурс». Выданні для вольнага часу «Кніжны Дом» збірае ў серыях «Сучасны дэтэктыў», «Вялікая кніга парад», «Я пазнаю свет», «Школа спецназа», «Супершанс» і інш. Выданні «Кніжнага Дома» неаднаразова атрымлівалі высокія ўзнагароды
    рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў «Мастацтва кнігі».
    Больш за 20 гадоў (заснаваны ў 1988 г.) існуе ў Мінску навуковавытворчы кааператыў «Тэхналогія», які займаецца выпускам у асноўным навуковай, даведачнай, навуковапапулярнай, вучэбнай літаратуры. Супрацоўнічае з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам, Беларускім фондам фундаментальных даследаванняў, з некаторымі замежнымі партнёрамі з Германіі і Польшчы і інш. Вынікам супрацоўніцтва стаў шэраг навуковых манаграфій, даведнікаў, падручнікаў, выданняў серый «Менеджмент», «Асновы прадпрымальніцтва», «Эканамічная адукацыя», «Сучасная эканамічная адукацыя», «Адкрытае грамадства», «Нашы славутыя землякі», а таксама перакладаў з англійскай і французскай моў на беларускую кніг па
    Разварот партытуры оперы
    А.Г. Радзівіла «Фауст».
    Мінск, 2006 г.
    Замак меў тры баявыя ярусы, адзіныя ў Вялікім княстве Літоўскім машыкулі (навясныя байніцы), «варавыя вокны», адкуль на галовы ворагаў ляцелі камяні і лілася гарачая смала. Сцены і вежы былі густа прарэзаны гармат I нымі і ружэйнымі байніцамі.
    Прыкметай адыходу ад суровых гатычных традыцый у абарончых збудаваннях стала наданне замку статусу загараднай рэзідэнцыі князёў Радзівілаў. У канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў на замкавым двары з’явіўся трохпавярховы палац. Узведзены ў стылі рэнесансу, ён меў больш за 40 выдатна аздобленых пакояў. Паркетныя падлогі, цудоўныя печы з рэльефнай кафлі,
    ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСЦЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    371
    эканоміцы, філасофіі, сацыялогіі, паліталогіі, гісторыі, культуралогіі. Сярод іх «Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі» Дж. Лоўзі (1995), «Сучасная культурная антрапалогія» М. Говарда (1996), «Эканоміка» Дж. Бэрдшоу (1996), «Гісторыя эканамічнай думкі» А. Дэні (1996), «Сацыялогія» Э. Гідэнса (2003), «Гісторыя і сацыяльная тэорыя» П. Бэрка (2003) і інш. У 1997 г. у выдавецтве былі выдадзены матэрыялы першай на постсавецкай прасторы міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі «Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць», якая праходзіла ў Беларускім універсітэце культуры 3—4 кастрычніка 1996 г., а ў 2003 г. — «Слоўнік выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў: ангельскабеларускі, беларускаангельскі».
    Заслугоўваюць увагі і выданні «Тэхналогіі» ў галіне адраджэння гістарычнакультурнай спадчыны, такія як «Aurea mediocritas: Кніжнапісьмовая культура Беларусі» I. Саверчанкі (1998), «Мастацтва беларускіх старадрукаў (XVI—XVIII стст.)» В. Шматава (2000), «Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях» А. Жлуткі (2005), якія станавіліся лепшымі выданнямі на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі», факсімільнае выданне «Нашай нівы» (2000, 2003), клавір оперы А. Радзівіла «Фауст» (2006), «Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць» П. Урбана (2001, 2003), «Беларусы ў генетычнай прасторы: антрапалогія этнасу» А. Мікуліча (2005) ды інш. У 1991—1996 гг. «Тэхналогія» выдала 28 назваў кніг тыражом 64 тыс. экз.; у 1997—■ 2001 гг. адпаведна 128 назваў тыражом 172 тыс. экз.; у 2002—2006 гг. — 105 назваў тыражом 102 тыс. экз.
    Развівае традыцыі беларускай кніжнай культуры выдавецкае таварыства «Кавалер Паблішэрс», якое было арганізавана ў Мінску ў 1991 г. Выдавецтва адно з нямногіх, што працуе ў класічным стылі кніжнага мастацтва з выкарыстаннем нацыянальнага каларыту, заўсёды кіруецца прынцыпам прыярытэтнасці мастацкай канцэпцыі афармлення кожнага выдання як цэласнага твора «мастацтва кнігі». Практычна ўсе кнігі выдавецтва сталі лаўрэатамі рэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі». Пяць з іх — «Хоббнт, нлн Туда н обратно» Дж. Толкіна (1996), «Сем цудаў Беларусі» У. Ягоўдзіка (1999), «Мальчнкспальчнк» Я. Грыма (1999), «Буря» (2000), «Чудесная нзбушка» (2001) — атрымалі званне «Лепшае выданне года», дзесяткі — дыпломы, сярод іх — «Аповесць мінулых гадоў: старонкі