Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Сёння як ніколі ўзрастае роля статыстычных даследаванняў у галіне кнігавыдання ўнутры краіны, абмену інфармацыяй на міжнародным узроўні, чым актыўна займаецца Нацыянальная кніжная палата (НКП) Беларусі. Вынікі дзяржаўнай статыстыкі друку штогод публікуюцца ў статыстычным зборніку «Друк Беларусі», дзе даецца характарыстыка выдавецкай дзейнасці па тэматычных раздзелах, мэтавым прызначэнні, мовах, жанрах, выдавецтвах, а таксама па тэрытарыяльнай прыкмеце (асобна вылучаюцца агульныя статыстычныя паказчыкі па г. Мінск). Аднак усё ж застаецца даволі сур’ёзная праблема паўнаты інфармацыі аб выйшаўшых выданнях як у Беларусі, так і за яе межамі (Беларусь у сусветным друку). Пэўная частка кніжнай прадукцыі, якая ствараецца на тэрыторыі Беларусі, друкуецца ў Расіі, Польшчы, Літве, Украіне. He ўсе надрукаваныя недзяржаўнымі выдавецкімі арганізацыямі ў Беларусі кнігі трапляюць для абавязковай рэгістрацыі ў НКП. Адным з прыкладаў такога становішча з’яўляецца ўлік рэлігійных выданняў. Так, паводле дзяржаўнай рэгістрацыі ў 1988—2006 гг. у Беларусі было надрукавана звыш 2500
ВЫПРАБАВАННЕСУЧАСНАСйЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕААРУСІ (1991—2010)
379
назваў кнігі і брашур адпаведнай тэматыкі. Аднак незарэгістраванымі застадіся яшчэ 538 друкаваных адзінак (і гэта толькі праваслаўныя выданні)648.
Стан развіцця сучаснага кнігавыдання Беларусі, беларуская кніга як з’ява ў сусветнай кніжнай культуры патрабуюць адпаведнага навуковага забеспячэння. Дадзеныя праблемы прыцягваюць усё большую ўвагу даследчыкаўкнігазнаўцаў і кнігавыдаўцоў. Так, у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў гэтым пытанням надавалася асаблівая ўвага, пра што сведчаць праведзеныя міжнародныя навуковыя форумы і выдадзеныя паводле іх матэрыялы — гэта міжнародныя навуковапрактычныя канферэнцыі «Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі: гісторыя і сучаснасць» (3—4 красавіка 1996 г.), «Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры» (7—8 лютага 2006 г.). Сведчаннем цікавасці да азначаных пытанняў стала арганізаваная 22—23 сакавіка 2007 г. «Саюзам выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку» (створаны па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі ў снежні 2006 г.) міжнародная канферэнцыя выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг і друкаваных СМІ «Печатный рынок Беларусн в контексте стран СНГ н Балтнн. Экспертные оценкн н стратегнн успеха». У 2006 г. па заказе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ было праведзена поўнамаштабнае даследаванне сітуацыі на кніжным рынку649. Задавальненне чытацкіх запатрабаванняў, шырокая падтрымка і стымуляванне чытацкай актыўнасці ў Беларусі разглядаюцца як праблемы, ад вырашэння якіх залежыць дабрабыт нацыі. Аднак на долю пакупкі беларускамоўных выданняў прыходзіцца толькі 3,5%, што сведчыць аб нізкай матывацыі і адсутнасці цікавасці да беларускай кнігі або аб тым, што беларускамоўная літаратура недастаткова прадстаўлена на рынку. Дадзенае пытанне з’яўляецца вострым для беларускамоўнай кнігі, але тычыцца і іншай выдавецкай прадукцыі Беларусі. Для паспяхо
вага прафіліравання выдавецкай дзейнасці выдавецтвам неабходна інфармацыя аб мэтавых групах спажыўцоў, цэннаснай арыентацыі і г.д.
Нават ва ўмовах, калі пераважваюць электроннавіртуальныя зносіны, чытанне кніг застаецца важнейшым паказчыкам узроўню культуры і маральнаэтычнага стану грамадства. У вырашэнні шэрага праблем у галіне беларускага кнігавыдання не дастатковым з’яўляецца выкарыстанне аднаго толькі адміністрацыйнага рэсурсу, такога як «Праграма развіцця галіны друку і масавай інфармацыі на 2006—2010 гг.» (зацверджана ў 2006 г. Міністэрствам інфармацыі), бо якасны выпуск запатрабаванай сацыяльна значнай літаратуры, жорсткая эканомія бюджэтных сродкаў і нават перабудова маркетынгавай палітыкі, накіраванай на перспектыўнае планаванне і аператыўную рэалізацыю выпушчанай прадукцыі, не вырашаюць цалкам дадзенае пытанне. Неабходна фарміраванне асобай інфраструктуры, закліканай кансалідаваць інтэлектуальны ітворчы патэнцыял, накіраваны як на рэпрадуцыраванне і трансляцыю ведаў: навуковыя даследаванні, падрыхтоўка адпаведных спецыялістаў, культурнаасветніцкая дзейнасць, так і на актывізацыю ўкаранення ў практыку вынікаў інавацыйных падыходаў, развіццё міжнародных сувязей і кніжнага бізнесу Беларусі. Толькі ў гэтым выпадку можна будзе казаць аб сапраўды якаснай мадэлі беларускай кніжнай справы, у якой Мінск застаецца вядучым цэнтрам нацыянальнага кнігавыдання, выконваючы і важнейшую місію цэнтра інтэграцыі выдавецкай сістэмы Беларусі ў сусветную інфармацыйную супольнасць.
* Табліцы і дыяграмы складзены паводле статыстычных дадзеных з выданняў Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі: Друк Беларусі, 1991—2000: ст. зб. Мінск, 2002; Друк Беларусі, 2001: ст. зб. Мінск, 2002; Друк Беларусі, 2002: ст. зб. Мінск, 2003; Друк Беларусі, 2003: ст. зб. Мінск, 2004.; Друк Беларусі, 2004: ст. зб. Мінск, 2005; Друк Беларусі, 2005: ст. зб. Мінск, 2006; Друк Беларусі, 2006: ст. зб. Мінск, 2007; Друк Беларусі, 2007: ст. зб. Мінск, 2008.
380
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
1991 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 1999 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007
Дыяграма 1 —Дынаміка выпуску кніжнай прадукцыі ў Мінску па колькасці назваў (1991—2007)
1991 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 1999 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007
Дыяграма 2 — Дынаміка выпуску кніжнай прадукцыі ў Мінску па тыражы (1991—2007)
ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСЦЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
381
1200
1000
800
600
400
200
0
20 000
18 000
16 000
14 000
12 000
10 000
8000
6000
4000
2000
0
1991 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 1999 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007
Дыяграма 3 — Дынаміка выпуску беларускамоўнай кніжнай прадукцыі ў Беларусі па колькасці назваў (1991—2007)
1991 1992 1993 1994 1995 1996 1997 1998 1999 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007
Дыяграма 4 — Дынаміка выпуску беларускамоўнай кніжнай прадукцыі ў Беларусі па тыражы (1991—2007)
ЖАНОЧЫ
В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава
ВЫПРАБАВАННЕ CYMACHACUO: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
383
БІБЛІЯТЭКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
Пасля набыцця Рэспублікай Беларусь суверэнітэту была захавана і атрымала далейшае развіццё сістэма бібліятэк, пабудаваная ў часы СССР. У XXI стагоддзі бібліятэкі краіны функцыяніруюць ва ўмовах глабальных працэсаў інфарматызацыі грамадства і стварэння інфраструктуры для адзінай інфармацыйнай прасторы.
Агульнае рэгуляванне і кіраванне бібліятэчнай справай у краіне здзяйсняе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя распарадчыя і выканаўчыя органы, якія маюць у сваім падпарадкаванні бібліятэкі, вызначаюць сістэму кіравання сеткай падпарадкаваных ім бібліятэк, забяспечваюць гарантаванае фінансаванне камплектавання, захаванасць фондаў і рэалізацыю правоў грамадзян рэспублікі на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачнабібліяграфічнае абслугоўванне.
Правядзенне мэтанакіраванай бібліятэчнай палітыкі на дзяржаўным узроўні ўключае, перш за ўсё, развіццё і ўдасканаленне галіновага заканадаўства. Нарматыўным дакументам у бібліятэчнай сферы з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 г. «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь», які вызначае прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, арганізацыйныя асновы бібліятэчнай справы ў краіне, рэгулюе ўзаемаадносіны бібліятэк з дзяржавай, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў мэтах задавальнення інфармацыйных, культурных, навуковых і іншых запатрабаванняў грамадства. У законе вызначаны асноўныя прынцыпы арганізацыі бібліятэчнай справы і дзейнасці бібліятэк, абавязкі дзяржавы ў галіне бібліятэчнай справы, віды бібліятэк, захаванне і выкарыстанне гісторыкакультурных каштоўнасцей у галіне бібліятэчнай справы, кірункі ўзаемадзеяння бібліятэк і ўзаемавыкарыстання інфармацыйных рэсурсаў, правы на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачнабібліяграфічнае абслугоўванне. Апошнюю (5ю) рэдакцыю Закон атрымаў у 2008 г. У сувязі з наданнем Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі статусу інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра і значнага пашырэння яе функцый, істотна зменены артыкул 23 «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».
Дакументам, якія вызначаюць парадак, агульныя прынцыпы арганізацыі, размяшчэння і дзейнасці бібліятэк на тэрыторыі рэс
публікі, стварэння сеткі бібліятэк, з’яўляецца «Палажэнне аб арганізацыі сукупнай сеткі бібліятэк Рэспублікі Беларусь» (зацверджана міністрам культуры 29 верасня 1993 г.). Названы дакумент абавязковы для выканання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі распарадчымі і выканаўчымі органамі ўлады і іншымі заснавальнікамі бібліятэк.
Адным з базавых з’яўляецца дакумент «Тыпавыя правілы карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь» (зацверджаны Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2008 г.). «Тыпавыя правілы» распаўсюджваюцца на бібліятэкі Рэспублікі Беларусь незалежна ад іх падпарадкаванасці
Кніга серыі «Культурная спадчына Беларусі». В. Бяляеіна, Л. Ракава. Жаночы касцюм на Беларусі. Мінск, 2007 г.
Псторыя філасофскай і грамадскапалітычнай думкі Беларусі. Том 2. Мінск, 2010 г.
384
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
і форм уласнасці і з’яўляюцца асновай для распрацоўкі бібліятэкамі па ўзгадненні з заснавальнікам правілаў карыстання бібліятэкай. Дакумент рэгламентуе ўзаемаадносіны карыстальнікаў і бібліятэкі ў працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачнабібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання. У апошняй рэдакцыі дакумента (2008) значна пашыраны пералік правоў і абавязкаў карыстальнікаў бібліятэкі, у тым ліку непаўналетніх карыстальнікаў, а таксама людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Бібліятэчныя фонды дзяржаўных бібліятэк з’яўляюцца агульнанацыянальным набыткам і ахоўваюцца дзяржавай. Таму абавязковай для ўжывання ў бібліятэках рэспублікі з’яўляецца «Інструкцыя па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь» (зацверджана Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 1998 г. № 300). Дадзеная інструкцыя ўстанаўлівае адзіныя правілы ўліку і захаванасці дакументаў, якія складаюць бібліятэчны фонд, незалежна ад статусу бібліятэкі, яе ведамаснай прыналежнасці, арганізацыйнатэхналагічных асаблівасцей і г.д.