Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
У ковенскай друкарні Сакалоўскага і Лана выйшла кніга В. Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі», якая змяшчала звыш 1000 апісанняў беларускіх рукапісных і друкаваных кніг і дакументаў і была прымеркавана да святкавання 400годдзя беларускага друку ў 1925 г.663 Значнай з’явай нацыянальнай
396
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Вокладка
і старонка часопіса беларускіх студэнтаў у Празе «Новы прамень». Прага. 1926 г. № 1.
культуры ў эміграцыі быў ковенскі беларускі часопіс «Крывіч», на старонках якога шэраг матэрыялаў быў прысвечаны гісторыі беларускай кніжнай культуры. У 1924 г. у ковенскай друкарні А. Бака В. Ластоўскі выпусціў «Падручны расійскакрыўскі (беларускі) слоўнік», у 1925 г. — «Летапісец Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага». Да 1926 г. у Коўне В. Ластоўскім было надрукавана звыш дзесятка падручнікаў і арыгінальных беларускіх кніг664.
У перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі сапраўдным цэнтрам беларускай эміграцыі стала Прага, дзе пачаўся друк часопісаў, інфармацыйных лістовак. Аднымі з найстарэйшых эміграцыйных перыядычных выданняў з’яўляюцца часопісы «Перавясла» (1923) і «Беларускі Студэнт» (1923), якія выдаваліся ў Празе беларускімі студэнтамі. У 1926 г. быў выпушчаны альманах «Замеж
ная Беларусь» (кн. 1). Сярод значных пражскіх публікацый — працы па гісторыі Беларусі В. Захаркі (1926), П. Крэчэўскага (1926). У маі 1925 г. у Празе было створана Беларускае (Крывіцкае) Культурнае Таварыства імя Францішка Скарыны. У 1927 г. у Празе быў таксама арганізаваны Беларускі Навуковы кабінет, кіраўніком якога з’яўляўся Т. Грыб. Праз год з’явіўся Беларускі Замежны Архіў (заснаваны М. Вяршыніным), які стаў лідэрам у галіне збірання беларусікі. Пасля смерці М. Вяршыніна архіў узначаліў Т. Грыб.
У 1920я гг. былі заснаваны Беларускае выдавецтва ў Латвіі, Беларускі выдавецкі цэнтр у Літве, выдавецтва імя Ф. Скарыны ў Празе. У Рызе, Коўне друкаваліся такія беларускія перыядычныя выданні, як «Крывіч», «Часопісь», «Беларускі сьцяг» і інш. Асобныя беларускамоўныя выданні, а таксама календары выходзілі ў Аргенціне.
ВЫДАВЕйКАЯ ДЗЕЙНАСйЬ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАйЫІ
397
БЕЛАРУСКАЕ КНІГАДРУКАВАННЕ Ў ЗАМЕЖЖЫ Ў ЧАС ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939—1945 ГГ.)
Беларускае кнігадрукаванне на Захадзе адзначаецца і ў час Другой сусветнай вайны. У канцы 1939 г. у Берліне пачала выходзіць газета «Раніца» (да 1945 г.), рэдакцыя якой прычынілася да некалькіх кніжных выданняў.
Выдавецкай дзейнасцю ў Берліне займаўся Беларускі камітэт самапомачы, які выпусціў 8 кніг. Аднымі з першых выданняў сталі «Сымонмузыка» Я. Коласа і зборнік вершаў Л. Геніюш «Ад родных ніў», друк якіх быў ажыццёўлены ў 1942 г. у Празе665. У 1942—1944 гг. пад грыфам БКС з’явіліся яшчэ 6 выданняў: 5 лацінкай — «Беларусь у песнях», «Гісторыя Беларусі ў картах», «25 сакавіка», «Калядныя песьні», зборнік беларускіх песень «Пад гоман вясёлы» і адно на кірыліцы — «Тэстамэнт» У. Жылкі666.
У 1944 г. у Берліне была заснавана і такая серыя, як «Народная бібліятэчка», у якой выйшла 8 кніг.
Некалькі беларускамоўных выданняў убачылі свет у Празе ў 1942—1943 гг. — гэта «Арыфмэтыка» 3. Дабранскай (1942) і «Беларускія (крывіцкія) песьні для соля, дуэту, квартэту...» В. Русака (1943).
У Літве ў Вільні з сакавіка 1942 г. выдавалася штотыднёвая газета «Беларускі голас» і выйшлі тры кнігі, адна з якіх — «25лецьце Беларускае гімназіі ў Вільні 1919—1944» змяшчала друкаваныя кірыліцай і лацінкай тэксты, падрыхтавана кіраўніцтвам гімназіі ў 1944 г.
Значным кнігавыдавецкім асяродкам для беларусаў у ваенны час была Латвія. Усяго вядома 13 выданняў, выпушчаных у Рызе з лістапада 1942 г. да мая 1944 г., 10 з якіх — беларускія народныя песні і рамансы з нотамі, адно — «Статут Беларускага аб’яднання ў Латвіі», адно — чытанка «Беларуская школа» і апошняе — кніга для дзяцей «Камарочак» з ілюстрацыямі А. Бяльцовай667.
He менш чатырох рэлігійных выданняў на беларускай мове для праваслаўных выпусціла ў 1942—1943 гг. Царкоўнае брацтва імя св. Юр’я пры беларускай парафіі ў Варшаве. Найбольшыя тыражы мелі «Беларускі праваслаўны малітвеньнік», а таксама «Беларускі праваслаўны патэрык», прысвечаны гісторыі Праваслаўнай царквы ў Беларусі668.
Вокладка кнігі В. Кіпеля «Беларусы ў ЗША». Мінск, 1993 г.
Вокладка кнігі А. Латышонка «Ад белых русінаў да беларусаў». Беласток, 2007 г.
398
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІП
3AXABAUB ПАМЯйЬ: ВЯДУЧЫЯ ВЫААВЕНКІЯ ЦЭНТРЫ
У значна большых памерах разгарнулася беларускае кнігадрукаванне на эміграцыі пасля Другой сусветнай вайны, калі ў Заходняй Еўропе апынуліся каля 100 тыс. беларусаў. Беларускія лагеры для перамешчаных асоб знаходзіліся ў Заходняй Германіі і Аўстрыі. У Заходняй Германіі беларусамі выпускаўся рукапісны ілюстраваны «Штодзённы крывіцкі лісток» (выйшлі 99 нумароў), потым часопіс змяніў назву на «Ліхтар» і выйшлі яшчэ 43 нумары. Найбольш працяглым выданнем стала газета «Бацькаўшчына», якая выпускалася ў 1947—1966 гг. у Мюнхене (выйшлі 637 нумароў). У 1945—1946 гг. у аўстрыйскім Зальцбургу выходзіў літаратурнагістарычны часопіс «Пагоня».
Шмат беларусаў пражывала і ў Англіі, Францыі, Італіі, менш — у Бельгіі, Даніі і іншых заходнееўрапейскіх краінах. У лагерах для перамешчаных асоб былі арганізаваны школы, таварыствы, грамадскапалітычныя згуртаванні. Была наладжана і выдавецкая справа. Узніклі такія выдавецкія суполкі, як «Крыніца», «Шыпшына» і інш.
Найбольшую колькасць сярод друкаванай прадукцыі ў пасляваенны час займалі мастацкія творы — М. Сяднёва, М. Кавыля, Н. Арсеньевай, А. Салаўя, М. Вярбы і інш., a таксама творы беларускіх класікаў.
Выдавалася таксама вучэбнадапаможная літаратура, падручнікі для беларускіх школ.
Значнае месца ў кнігавыдавецкім патоку беларускай эміграцыі займалі рэлігійныя выданні: малітоўнікі, рэлігійнафіласофская літаратура, спеўнікі. Найбольш літаратуры выдадзена ў 1946—1948 гг. Выдавецтва «Бацькаўшчына» (1947—1966) большую частку сваёй літаратуры выпусціла ў пачатку 1950х гг.
Цэнтрамі беларускага кнігадрукавання ў Заходняй Германіі сталі лагеры для перамешчаных асоб у Рэгенсбургу, Міхельсдорфе, Ватэнштэце, Остэргофене.
У 1946 г. пачаўся беларускі друк у Рыме, калі выйшаў кірылічны малітоўнік для беларусаў «Божым шляхам». Пазнейшы друк у Італіі быў амаль выключна лацінкай. Асноўнае беларускае выдавецтва ў Італіі — гэта рэдакцыя часопіса «Зьніч» (1948—1972), дзе выйшла шмат рэлігійных і мастацкіх кніг.
У Англіі беларускі друк пачаўся ў 1947 г., але выдаваліся ў асноўным часопісы і інфармацыйная літаратура пра Беларусь —
лістоўкі, невялікія брашуры. Кнігавыданне ў Англіі адзначаецца з 1950х гг., калі пачаў сваю працу Беларускі рэлігійны цэнтр у Лондане. Створанае ў 1954 г. Англабеларускае таварыства ў Лондане выдавала часопіс «The Journal of Beyelorussian Studies» (1965—1988), y якім змяшчаліся артыкулы па гісторыі, палітыцы, іншых праблемах жыцця беларускага народа.
У Францыі цэнтрам беларускага кнігадруку быў Парыж, дзе Беларуская рэлігійная місія надрукавала некалькі грунтоўных манаграфій на беларускай мове. У Бельгіі амаль выключна выходзілі перыядычныя выданні.
Да канца 1940х гг. беларускае кнігавыданне ў Заходняй Еўропе ў сувязі з перасяленнем эмігрантаў за акіян значна скарацілася (акрамя Вялікабрытаніі і Германіі). Эстафету ў 1950— 60х гг. падхапілі Аўстралія, Канада, ЗША, Аргенціна.
Найбольшая колькасць выдавецкіх цэнтраў узнікла ў ЗША:
у 1949 г. у НьюЙорку заснаваны Беларускі выдавецкі фонд;
— на пачатку 1950х гг. узнікла Беларускае выдавецтва М. Прускага ў ГрандРапідзе, штат Мічыган, якое друкавала выданні для моладзі, біяграфіі выдатных беларускіх дзеячаў, мастацкія творы, успаміны і інш.;
— фонд Я. Пятроўскага;
— выдавецтва У. Пелясы;
— выдавецтва Янкі Золака;
— у 1954 г. —друкарня «Пагоня» (выдавала падручнікі, чытанкі, карты і інш.);
— на пачатку 1960х гг. заснавана Беларускае выдавецкае таварыства ў СаўтРыверы і Беларуская выдавецкая сябрына ў Чыкага (дзейнічала да канца 1970х гг.);
— на пачатку 1960х гг. — выдавецтва «Заранка» ў НьюЙорку (выдавала вучэбную і адукацыйнаасветніцкую літаратуру, дзейнічала да 1972 г.);
— у канцы 1960х гг. — выдавецтва «Родны край» у Трэнтане, штат НьюДжэрсі (выдавала кароткія літаратурнамастацкія творы, легенды, рэлігійную літаратуру);
— у 1975 г. — Беларускае выдавецтва «Час» (дзейнічала да сярэдзіны 1980х гг.);
— у 1989 г. у Гановеры, штат Пенсільванія, заснавана выдавецтва W&D (выдавала англамоўную інфармацыйную літаратуру пра Беларусь);
ВЫДАВЕІДКАЯ ДЗЕЙНАСМЬ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАйЫІ
399
— у 1951 г. у НьюЙорку быў заснаваны Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНІМ);
— Крывіцкае (Беларускае) навуковае таварыства Ф. Скарыны наладзіла выпуск навуковалітаратурнага часопіса «Веда» (1951—1954) і кніг па гісторыі і культуры Беларусі;
— створаная ў НьюЙорку Фундацыя імя П. Крэчэўскага спрыяла вывучэнню і публікацыі беларускай спадчыны.
Важным цэнтрам навуковых сіл беларускіх эмігрантаў у Заходняй Еўропе стаў Мюнхен, дзе пачаў працу самастойны аддзел БІНІМа (1955—1966). 3 сярэдзіны 1950х гг. беларускія даследчыкі ўдзельнічалі ў рабоце Інстытута па вывучэнні СССР, створанага ў 1950 г. у Мюнхене савецкімі эмігрантамі. У межах яго праграм былі апублікаваны «Беларускія зборнікі», шэраг прац, падрыхтаваных беларускімі даследчыкамі на эміграцыі.
У 1960—1980я гг. з’явіліся новыя культурнанавуковыя цэнтры: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Таронта (Канада, з 1967 г.), Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны (Лондан, з 1971 г.), Інстытут беларусаведы ў Ляймене (Германія, з 1983 г. выдаваў
Табліца 1
Размеркаванне колькасці назваў выданняў кніжнай прадукцыі па гадах
Год Колькасць выданняў (назваў)
1991 53
1992 52
1993 67
1994 50
1995 63
1996 62
1997 68
1998 52
1999 60
2000 68
2001 45
2002 47
2003 47
2004 28
2005 22
2006 36
2007 19
Усяго за 1991—2007 839
«Весткі»), Фонд імя Льва Сапегі (НьюЙорк, з 1975 г.), Беларускі дапамаговаадукацыйны фонд (Хайнсвіл, Фларыда, з 1976 г.), Фонд імя I. Любачкі (НьюЙорк, з 1977 г.), якія заахвочваюць даследаванні па гісторыі і культуры Беларусі, спрыяюць публікацыі іх вынікаў.
За перыяд з 1991 па 2007 гг. выйшла звыш 830 назваў кніг і брашур, а таксама 62 назвы перыядычных выданнняў, што складае ад агульнай колькасці надрукаванага беларускімі эмігрантамі (пачынаючы з XIX ст.) каля 20% і 15% адпаведна. Найбольш плённымі для кнігавыдання былі 1993 г. — 67 назваў, 1995 г. — 63, 1996 г. — 62, 1997 г. — 67,2000 г. — 68. 3 пачатку новага тысячагоддзя (2001) назіраецца тэндэнцыя памяншэння колькасці назваў, якія выходзілі ў друку беларускага замежжа [табл. 1] і адначасова рост сумесных выдавецкіх праектаў Беларусі і беларускага замежжа. Каля 100 назваў кніжнай прадукцыі былі выпушчаны як сумесныя выдавецкія праекты, напрыклад, НьюЙорка і Мінска (13 выд.); Лондана і НьюЙорка (5 выд.); Лондана і Беластока (5 выд.); Варшавы і Мінска (3 выд.); Парыжа, Манрэаля і Будапешта (3 выд.); Вільні і НьюЙорка (3 выд.); НьюЙорка і Беластока (2 выд.) і г.д.