• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Найбольш маштабнымі праектамі «Беларускай Энцыклапедыі» сталі выданне ў 1996—
    364
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка энцыклапедыі «Республйка Беларусь». Том 1. Мінск, 2005 г.
    2004 гг. 18томнай «Беларускай энцыклапедыі»; у 1993—2003 гг. — 6томнай «Энцыклапедыі гісторыіБеларусі»;у2002—2003 гг.—2томнай «Тэатральнай энцыклапедыі»; у 2005—2006 гг. — 2томных энцыклапедый «Вялікае княства Літоўскае» і «Беларускі фальклор»; у 2005 г. — «Спартыўнай энцыклапедыі Беларусі», энцыклапедычных даведнікаў па абласцях і раёнах Беларусі, гісторыі, сусветнай культуры, рэлігіі, геаграфіі, жывёльным свеце, ваеннай справе і інш. У 2005 г. выдавецтва выпусціла заключны том серыі гісторыкадакументальных хронік «Памяць» — «Памяць Беларусі», а ўсяго ў выдавецтве іх было падрыхтавана 42 кнігі. Выдадзены таксама чацвёрты том кнігі «Памяць. Мінск» (2006). На пачатку новага тысячагоддзя «Беларуская Энцыклапедыя» заснавала некалькі новых серый — гэта «Гарады і вёскі Беларусі» (з 2004 г.); «Гісторыя Беларусі ў дакументах, манаграфіях, літаратурных помніках» (з 2005 г.); «Помнікі гістарычнай думкі Беларусі» (з 2006 г.). У апош
    няй выйшлі два тамы «Беларусаў» Я. Карскага (2006). У 2005 г. пачалася рэалізацыя чарговага маштабнага праекта, які стаў своеасаблівым «пашпартам» нашай краіны, — гэта 7томная энцыклапедыя «Республнка Беларусь» на рускай мове (у 2005—2006 гг. выйшлі т. 1—3), якая стала пераможцам III міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» дзяржаўудзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у жніўні 2006 г., атрымаўшы дыплом III ступені ў намінацыі «Садружнасць». Яшчэ адно выданне выдавецтва было адзначана дыпломам II ступені ў намінацыі «Мае універсітэты» — гэта 2томнік «Беларускі фальклор». Некаторыя з кніг выдавецтва на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» прызнаны «Лепшымі выданнямі года» — гэта «Красная кннга Республнкн Беларусь» (2004), энцыклапедыя «Вялікае княства Літоўскае» (2005). У намінацыі «За ўвасабленне нацыянальнай тэмы» ў 2005 г. перамаглі яшчэ дзве кнігі выдавецтва — «Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць» (т. 1) і «Стармнные усадьбы Берестейіцнны» А. Федарука. Да 40годдзя з часу заснавання БелЭн выдавецтвам падрыхтавана кніга «Імя Петруся Броўкі Беларуская Энцыклапедыя» (2005).
    Старэйшае з дзяржаўных выдавецтваў «Беларусь», якое атрымала такую назву ў 1963 г., з чэрвеня 2000 г. з’яўляецца рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам і спецыялізуецца на выпуску масавапалітычнай, навуковапапулярнай, літаратурнамастацкай, даведачнай, вытворчапрактычнай, вучэбнай літаратуры. Адзін з прыярытэтных кірункаў — выданне кніг і альбомаў па выяўленчым мастацтве, фотаальбомаў, паштовак, плакатаў, календароў. Тэматыка выданняў ахоплівае сацыягуманітарную і прававую сферы, тэхніку, медыцыну, музыку, гісторыю і культуру Беларусі, замежных краін. У свой час на базе выдавецтва было створана некалькі выдавецтваў: у 1951 г. — «Народная асвета», у 1961 г. — «Ураджай», у 1972 г. — «Мастацкая літаратура». A вось у 2002 г. «Беларусь» аб’яднала пад сваёй выдавецкай маркай «Полымя» і «Ураджай». У 1997—2001 гг. выпусціла 237 назваў кніг і брашур тыражом 4 млн. 48 тыс. экз.; у 2002— 2006 гг. — 219 назваў кніг тыражом 2 млн. 282 тыс. экз. Усяго за час дзейнасці ў «Беларусі» было выдадзена каля 23 тыс. назваў кніг і брашур агульным тыражом каля 400 млн. экз. Канцэптуальна новай падачай матэрыялу і сучасным мастацкаграфічным афармленнем вызначаецца новая серыя навуковапапулярных выданняў «Беларусі» «Мастацкія скарбы
    ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСЦЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    365
    Беларусі», у рамках якой толькі ў 2005 г. выйшлі 4 кнігі. Для жыхароў рэспублікі і замежных гасцей у выдавецтве сістэматычна выпускаюцца ў свет прадстаўнічыя фотаальбомы: «Мінск» (2003, 2005, 2006), «Пад небам Беларусі» А. Клешчука (2003, 2005), «Паазер’е — краіна жыцця» (2005), «Скарбы прыроды Беларусі» (2003, 2005), у якіх асноўнае месца займаюць фотаздымкі, а тэкст змяшчаецца на некалькіх мовах (беларускай, рускай, англійскай). На 45м рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» выдавецтва атрымала дыплом за «Лепшае выяўленчае выданне», якім стаў альбом «Нацыянальны мастацкі музей Беларусі» (2004). У 2006 г. выдавецтва падрыхтавала і выпусціла фотаальбом і камплект паштовак «Напалеон Орда. 3 фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі», прымеркаваны да 200годдзя з дня нараджэння таленавітага сына беларускай зямлі.
    Бясспрэчным лідэрам кнігавыдання Беларусі па колькасці назваў і па тыражы з’яўляецца недзяржаўнае выдавецкае прадпрыемства «Харвест», якое пачынаючы з 1995 г. не ўступае свае пазіцыі ніводнаму выдавецтву і з кожным годам нарошчвае свае паказчыкі, пакідаючы далёка ззаду сваіх канкурэнтаў. Штомесяц выдавецтва выпускае больш за 250 найменняў кніг — гэта руская і замежная класіка, сучасная проза, дэтэктывы і вострасюжэтная літаратура, сентыментальная проза, фантастыка і фэнтэзі, дзелавая літаратура; кнігі па мастацтве; падарункавыя альбомы, у іх ліку даведачная, навуковапапулярная, вучэбная, літаратурнамастацкая, для вольнага часу і літаратура для дзяцей, якая адрозніваецца высокай якасцю выканання, што пацвярджаюць шматлікія ўзнагароды кніг выдавецтва на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. На 45м рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі—2005» «Харвест» атрымаў 9 узнагарод за свае выданні. Дыплом I ступені быў прысуджаны пяці выданням — гэта «Всемнрная нсторня», «Ордена н медалн СССР» і тры малафарматныя выданні «Драгоценные камнн», «500 шедевров русского нскусства», «Японская лнрнка». Акрамя таго, «Всемнрная нсторня» стала яшчэ «Лепшым навуковапапулярным выданнем», а «Ордена н медалн СССР» — «Лепшым энцыклапедычным выданнем»; «500 шедевров русского нскусства» адзначаны «За высокую культуру масавай кнігі»; «Лепшым даведачным выданнем» стала яшчэ адно выданне — гэта «Весь мнр. Страны н столнцы». У 2006 г. «Харвест» выдаў 3358 назваў кніг тыражом 24 млн. 856 тыс. экз., што
    складае адпаведна 29% і 47,8% у агульным патоку выдавецкай прадукцыі недзяржаўнага сектара. Узнагародамі адзначаны «Евангелне для самых маленькнх», «Бронетанковая технмка СССР Второй мнровой войны 1939—1945» і «Боевые вертолеты мнра», якія атрымалі Дыпломы I ступені. У намінацыі «Лепшае выяўленчае выданне 2006 года» дыпламантамі сталі кнігімалюткі «Шедевры русской нконопнсн», «Леонардо да Вннчн», «Славянская мнфологня» ў афармленні А. Хацкевіч, надрукаваныя ў ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа».
    Адным з фактараў камерцыйнага поспеху выдавецтва з’яўляецца яго сумесная праца з вядучымі расійскімі партнёрамі («АСТ», «Астрель», «Храннтель» і інш.) і арыентаванасць на расійскі рынак, дзе асаблівай папулярнасцю карыстаюцца серыі «Харвеста»: «Военнонсторнческая бнблнотека», «Philosophy», «Все знання для успеха», «Воспомннання», «Мемуары» і «Казнно». Усяго за 2002— 2006 гг. «Харвест» выпусціў 11 087 назваў
    Вокладка энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае». Том 2. Мінск, 2004 г.
    366
    ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі «Напалеон Орда. 3 фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі». Мінск, 2006 г.
    кніг тыражом 87 млн. 144 тыс. экз. Іншыя недзяржаўныя выдавецтвы, якія па паказчыках стаяць за «Харвестам», выпускаюць кніжнай прадукцыі ў дзесяткі разоў менш і па назвах і па тыражах. Сярод іх такія мінскія выдавецтвы, як «Папуры» (у 2002—2006 г. — 1121 назва тыражом 10 млн. 418 тыс. экз.), «Аверсэв» (1098 назваў тыражом 11 млн. 795 тыс. экз.), «Сучасны літаратар» (1017 назваў тыражом 9 млн. 848 тыс. экз.), «Кніжны Дом» (972 назвы тыражом 12 млн. 957 тыс. экз.), «Юніпрэс» (892 назвы тыражом 5 млн. 981 тыс. экз.), «ТэтраСістэмс» (506 назваў тыражом 2 млн. 150 тыс. экз.).
    На кніжным рынку Беларусі і бліжняга замежжа добра вядома прадукцыя мінскага выдавецкага таварыства «Папуры». Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Папуры», якое было зарэгістравана ў верасні 1992 г., адным з першых недзяржаўных выдавецтваў у Беларусі пачало масавы выпуск перакладной літаратуры (з англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай моў), што і вызначыла асноўны кірунак спецыялізацыі прадпрыемства. За 1994—
    1996 гг. было выпушчана 69 назваў кніг і брашур тыражом 1 млн. 625 тыс. экз.; за 1997—2001 гг. адпаведна 505 назваў тыражом 6 млн. 9 тыс. экз.; за 2002—2006 гг. — 1121 назва тыражом 10 млн. 418 тыс. экз. Аднымі з першых серый выдавецтва былі «Здароўе без лекаў», «Бібліятэка школьніка і абітурыента», «Сіла вашай падсвядомасці», «Тайнае жыццё жывёл». У апошнюю ўвайшло звыш 20 невялікіх па аб’ёме тамоў, сярод якіх «Дагістарычныя жывёлы», «Рэдкія жывёлы», «Уздоўж марскога ўзбярэжжа», «У пустынях», «Жывёлыбудаўнікі», «На ферме», «У акіяне», «За горадам», «На мяжы знікнення» і інш., галоўнай адметнасцю якіх стала пазнавальнасць, высокі ўзровень паліграфічнага афармлення і невысокі кошт. Шырокай папулярнасцю карыстаюцца кніжныя серыі «Папуры», якія выдавецтва працягвае і сёння, «Багаты тата» (з 1998 г.), «Здароўе ў любым узросце» (з 1998 г.), «Поспех» (з 1998 г.), «Здаровае і разумнае дзіця» (з 2003 г.), «Здароўе і альтэрнатыўная медыцына» (з 2005 г.). Усяго ў выдавецтве налічваецца да 35 кніжных серый. Асноўнай тэматыкай у кнігавыдавецкім рэпертуары з’яўляецца бізнес, медыцына, мастацтва, рэлігія, псіхалогія, адукацыя і выхаванне, пазнавальная літаратура і развіваючыя гульні для дзяцей і інш. Як сваім мастацкім афармленнем, так і змястоўным напаўненнем вызначаюцца энцыклапедыі выдавецтва — «Музычныя інструменты свету», «Свет жывёл», «Ілюстраваная гісторыя зброі». У рэйтынгу папулярных выданняў выдавецтва кнігі для маленькіх мастакоў — «123 малюнак. Хатнія жывёлы. Крок за крокам» Ф. Левіна (2002) і для тых, хто хоча навучыцца маляваць — «Адкрыйце ў сабе мастака» Б. Эдвардса (2004), а таксама навуковапапулярнае выданне для шырокага кола чытачоў — «Багаты тата, бедны тата» Р. Кійасакі, Ш. Лектар (2005, 1е выд. — у 2001).
    Кнігі з лагатыпам выдавецкага таварыства «Аверсэв» таксама добра знаёмыя ў Беларусі. Гэтае мінскае выдавецтва, створанае ў 1994 г., зарэкамендавала сябе як адно з вядучых прадпрыемстваў у галіне выпуску вучэбнай і вучэбнаметадычнай літаратуры. Выдавецтвам створана каля 20 грунтоўных серый высакакласных вучэбных выданняў — «Школьнікам, абітурыентам, вучням», «Экзамены», «Рабочыя сшыткі», а таксама «Бібліятэка настаўніка», «У дапамогу лагапеду», «Чароўная шкатулка», «Чароўны свет слоў», «Говорятнй карандашнк», «Дыдактычныя матэрыялы», «Калі ласка ў свет англійскай мовы», «Падручнік вышэйшай школы», «Займальныя