• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Прыярытэтны кірунак па выданні вучэбнай, навуковай і навуковапапулярнай літаратуры падтрымліваюць «Вышэйшая школа» і Выдавецкі дом «Беларуская навука».
    У чэрвені 2000 г. дзяржаўнае кніжнае выдавецтва «Вышэйшая школа» набыло статус Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства, а ў 2002 г. у яго склад увайшло выдавецтва «Універсітэцкае». У 1997—2001 гг. «Вышэйшая школа» выдала 458 назваў кніг тыражом 5 млн. 155 тыс.; у 2002—2006 гг. — 564 назвы тыражом 3 млн. 585 тыс. экз. Усяго за перыяд сваёй дзейнасці выпусціла звыш 6 тыс. назваў кніг агульным тыражом больш за 96 млн. экз. Спецыялізацыю «Вышэйшай школы» вызначаюць вучэбныя і даведачныя выданні для ўстаноў вышэйшай, сярэднеспецыяльнай, прафесійнатэхнічнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дашкольных устаноў. Сярод вучэбных, навуковых, навуковапапулярных і даведачных выданняў кнігі па фізіцы, матэматыцы, радыёэлектроніцы, вылічальнай тэхніцы, машынабудаванні, будаўніцтве, архітэктуры, эканоміцы, фінансах, біялогіі, меды
    ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСйЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    361
    цыне, сацыялогіі, гісторыі, мастацтве, літаратуразнаўстве, мовазнаўстве. У выдавецтве выходзяць вучэбныя і даведачныя выданні на англійскай, нямецкай, французскай і іспанскай мовах. Лепшыя з кніг «Вышэйшай школы» адзначаны дыпломамі Рэспубліканскага конКУРСУ «Мастацтва кнігі». Так, у намінацыі «Лепшае вучэбнае выданне 2005 года» на 46м Рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» лепшай прызнана серыя вучэбных дапаможнікаў для дзяцей ад 3 да 5 гадоў «Мнр детства». Змястоўнасцю і якасцю мастацкага афармлення вызначаецца фотаальбом «Палессе. Ад Буга да Убарці» (2005).
    Выдавецкі дом «Беларуская навука», які быў створаны ў 1996 г. на базе выдавецтва «Навука і тэхніка», у кастрычніку 2000 г. таксама набыў статус Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства. 3 красавіка 2005 г. у назву былі ўнесены змены і замест выдавецтва «Беларуская навука» з’явіўся «Выдавецкі дом «Беларуская навука»». За 1996—2001 гг. выдаў 303 назвы кніг тыражом 904 тыс. экз.; за 2002— 2006 гг. — 311 назваў тыражом 299 тыс. экз. (у
    2006 г. — 92 назвы кніг тыражом 39 тыс. экз.). Усяго ж на рахунку выдавецтва 614 назваў кніг тыражом 1 млн. 203 тыс. экз. У асноўным гэта навуковыя, навуковапапулярныя, вучэбныя, даведачныя, масавапалітычныя, літаратурнамастацкія і выданні для вольнага часу. Выдаецца таксама літаратура на еўрапейскіх мовах. Выдавецтва працягвае такія шматтомныя серыі навуковых выданняў «Навукі і тэхнікі», як «Беларуская народная творчасць» (выдаецца з 1970 г.), «Беларусы» (з 1995 г.). Сярод кніг фундаментальныя працы па гісторыі беларускага мастацтва, тэатра, кіно, літаратуры, дзяржавы і права Беларусі, археалогіі, этнаграфіі і фальклоры, граматыкі беларускай мовы; слоўнікі і манаграфіі пра жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія адлюстроўваюць дзейнасць навуковых інстытутаў НАН Беларусі, навуковадаследчых устаноў неакадэмічнага профілю, шэрага вучэбных устаноў. У выдавецтве выйшлі такія выданні, як «Актавая кніга полацкага магістрата 1650 г.: зборнік дакументаў» (2006); тэматычны слоўнік «Чалавек» (2006); «Беларусы» (т. 4—9, 2001—
    Тытульны ліст кнігі А. Воінава «Гісторыя архітэктуры Беларусі». Кн. 2. Мінск, 1987 г.
    362
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі М. Батвінніка «Азбука наўсе часы» Мінск, 2003 г.
    Вокладка кнігі А. Разанава «Танец з вужакамі». Мінск, 1999 г.
    2006); «Гісторыя беларускай літаратуры XI— XIX стст.» (т. 1, 2006); «Збор твораў» у 13 тамах М. Танка (2006); «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (вып. 15—26, 1996—2006); бібліяграфічны даведнік «Працы Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі (1981—2005)» (2006); «Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: тапаграфія, гідралогія» I. Яшкіна (2005); «Этымалагічны слоўнік» (т. 9—10, 2004—2005); «Градостронтельное нскусство Беларусн второй половмны XVI — первой половнны XIX в.: средневековое наследне, Ренессанс, барокко, класснцнзм» Ю. Чантурыя (2005); «Жылібылі класікі» Г. Кісялёва (2005); «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (2001), «Гісторыя кінамастацтва Беларусі» (т. 1—3, 2001—2004), «Метрыка Вялікага княства Літоўскага» (2003), «Азбука на ўсе часы» М. Батвінніка (2003), «Клнннческая фнтотерапня н онкологня» У. Корсуна і К. Траскунова (2003) і інш. Запатрабаванасць выданняў «Беларускай навукі» пацвярджае іх перавыданне — гэта «Па слядах аднаго міфа» М. Ермаловіча (3е выд. — 2001, 4е выд. — 2002); «Барока ў беларускай культуры і мастацтвазнаўстве» (2е выд. — 2001, 3е выд. — 2005), «Старабеларускія граматыкі: Да праблемы агульнафілалагічнай цэласнасці»
    А. Яскевіч (1е выд. — 1996, 2е выд. — 2001), «Туровская земля IX—XIII вв.» П.Ф. Лысенкі (2е выд. — 2001), «Збор твораў» М. Багдановіча (у 3х тамах, 1е выд. — 1991—1995; 2е выд. — 2001), «Змітрок Бядуля» I. Навуменкі (2е выд. — 2004); «Анталогія даўняй беларускай літаратуры XI — першай паловы XVIII ст.» (2е выд. — 2005); «Уладзімір Караткевіч: жыццё і творчасць» А. Вераб’я (2е выд. —2005); «Шлях да Беларусі» У. Мархеля (2е выд. — 2003) і інш. «Лепшым навуковым выданнем 2005 года» на 46м Рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» стаў першы том «Архітэктуры Беларусі. IX—XIV стст.» (т. 1—4). Дзякуючы ўдзелу кніг выдавецтва ў Маскоўскім, Варшаўскім, Іерусалімскім, Франкфуртскім міжнародных кірмашах, геаграфія іх распаўсюджання пашыраецца: Канада, ЗША, Польшча, Францыя, Германія, Кітай і інш. «Беларускай навукай» працягваецца выданне таксама часопісаў «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (з 1940 г., у 7 серыях), «Доклады Нацнональной академнн наук Беларусн» (з 1957 г.), газеты «Веды» (з 1979 г.). 3 2003 г. у выдавецтве пачаў выходзіць навуковы часопіс «Наука н ннновацнн», а з 2006 г. — «Аграрная экономнка». Выдавецтва валодае ўласным участкам аператыўнай паліграфіі.
    ВЫПРАБАВАННЕ CV4ACHACUIO: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    363
    Асноўным дзяржаўным выдаўцом беларускай мастацкай літаратуры і літаратуры для дзяцей і юнацтва з’яўляецца выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура». Аднак, нягледзячы на вызначаную спецыялізацыю па выпуску твораў мастацкай літаратуры на беларускай, рускай, англійскай і іншых мовах, выдавецтва займаецца выданнем навуковай, навуковапапулярнай, вытворчапрактычнай, вучэбнай, масавапалітычнай і даведачнай літаратуры. У 2002 г. да «Мастацкай літаратуры» было далучана выдавецтва «Юнацтва». У 1997—2001 гг. «Мастацкая літаратура» выпусціла 241 назву кніг і брашур агульным тыражом 1 млн. 676 тыс. экз.; у 2002—2006 гг. — 337 назваў кніг тыражом 1 млн. 750 тыс. экз. Усяго за час дзейнасці «Мастацкай літаратуры» выйшла каля 5 тыс. назваў кніг і брашур агульным тыражом каля 200 млн. экз. Асаблівы гонар выдавецтва — зборы твораў Я. Купалы, К. Крапівы, М. Танка, В. Быкава, I. Шамякіна. Значнае месца займае і выданне вучэбнай літаратуры гуманітарнага кірунку, серыі «Школьная бібліятэка». Асабліва плённым па выпуску кніг пісьменнікаў XIX — першай паловы XX ст. быў для выдавецтва 2001 г„ калі выйшлі творы М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, В. ДунінаМарцінкевіча, Я. Лучыны. Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь адзначаны пераклад У. Скарынкіна «Боскай камедыі» Дантэ (1997, Нацыянальная прэмія Італіі 1998 г.; Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 2000 г.), «Бабчын» М. Мятліцкага (1996), «Явар з калінаю» (1994) і «Арляк і зязюля» (1998) М. Кусянкова, якія выйшлі ў «Мастацкай літаратуры». 3 выдавецтвам супрацоўнічаюць мастакіграфікі А. Цароў, М. Казлоў, В. Латышаў, М. Купава, П. Драчоў, С. Чарановіч, В. Масцераў, А. Бетанава, П. Калінін, В. Буцько, В. Губараў, I. Бокій і інш.
    У 1998 г. выдавецтвам заснаваны такія папулярныя серыі, як «Беларуская проза XX стагоддзя» і «Беларуская паэзія XX стагоддзя» (а зараз і XXI стагоддзя); у 2003 г. — «Беларусь літаратурная». Творчы падыход вызначае «Мастацкую літаратуру» пры распрацоўцы чарговых новых серый. Адна з іх — «Мастакі Беларусі», якую ў 2005 г. адкрыла выданне «Віктар Альшэўскі. Уражанне раўнавагі, альбо Лесвіца ўверх». Дзіцячаму чытачу прапанаваны з 2005 г. серыі «Твае гарады, Беларусь», у якой выйшла папулярная кніга «Я — мінчанін» (2005), серыі «Казка за казкай» і «Зямля мая». У серыі «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх» убачыла свет арыгінальнае выданне — «Мін
    даўг. Пачатак гаспадарства» А. Краўцэвіча (2005); у серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі» ў 2005 г. выйшлі кнігі, прысвечаныя народным мастакам Беларусі Яўгену Чамадураву і Леаніду Шчамялёву. Цікавыя праекты выдавецтва — серыі «Дэбют» і «Зямля мая», у якіх друкуюцца кнігі маладых таленавітых беларускіх пісьменнікаў. У 2005 г. чытачы змаглі пазнаёміцца з творчасцю Ю. Каляды, Р. Малахоўскага, Н. Кучмель. Тытул «Лепшага выдання года» за 2004 г. атрымала кніга «Владнмнр Мулявнн. Нота судьбы»; за 2005 г. — «Віктар Альшэўскі. Уражанне раўнавагі, альбо Лесвіца ўверх». Сярод дыпламаваных кніг — «Санеты» Я. Купалы (2002), «Кніга пра расліны» (2004), «Кучараўчык» В. Гурскага (2004), «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду!: успаміны, інтэрв’ю, эсэ» (2005, серыя «Жыццё знакамітых людзей Беларусі»), Вышэйшай узнагародай конкурсу «Мастацтва кнігі» — Дыпломам імя Францыска Скарыны — адзначана выданне ў 2х кнігах «Память co слезамн на глазах: песнм о Велнкой Отечественной войне» і «1418 дней Велнкой Отечественной войны: хронологня событнй», аб’яднаных футулярам пад назвай «Победа» (мастакі А.Б. Пятроў і У.А. Рагалевіч, 2005).
    У 2006 г. выдавецтвамі «Мастацкая літаратура», «Народная асвета» і Мінскай фабрыкай каляровага друку ажыццёўлены выпуск электронных выданняў: творы Я. Коласа «На ростанях. Новая зямля» (на 2х кампактдысках у серыі «Бібліятэка школьніка»); электронная версія падручніка «Геаграфія» і мультымедыйны дадатак да альбома выяўленчага мастацтва «Андрей Смоляк».
    Высокі ўзровень падрыхтоўкі галіновых і універсальных энцыклапедый, слоўнікаў вызначае выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі», якое спецыялізуецца на выданні даведачнай літаратуры. Акрамя таго, рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства (з верасня 2000 г.) выконвае не толькі функцыі выдавецкай арганізацыі, але і навуковадаследчага інстытута шырокага інфармацыйнага профілю. Выпускае таксама афіцыйную, навуковапапулярную, вучэбную і мастацкую літаратуру, выданні для вольнага часу. У 1997—2001 гг. выпусціла 147 назваў кніг і брашур тыражом 1 млн. 385 тыс. экз.; у 2002— 2006 гг. — 130 назваў кніг тыражом 469 тыс. экз. Усяго за час сваёй выдавецкай дзейнасці выдала звыш 600 назваў агульным тыражом каля 20 млн. экз.