Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Масавымі тыражамі ў краіне выйшлі зборы і асобныя выданні твораў В. ДунінаМарцінкевіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, 3. Бядулі, К. Чорнага, П. Броўкі, П. Глебкі, К. Крапівы, М. Лынькова, А. Куляшова, П. Панчанкі, В. Быкава, Я. Брыля, I. Шамякіна і іншых.
Перавыданнем твораў беларускіх краязнаўцаў XIX ст. занялося выдавецтва «Полы.мя». Так, у 1991 г. выйшла кніга М. Федароўскага «Людбеларускі. Вяселле»,у 1992г. — П.М. Шпілеўскага «Путешествне по Полесью н белорусскому краю». Адным з першых выдавецтва звярнула ўвагу і на выданне кніг па гісторыі
таго ці іншага рэгіёна Беларусі. Пэўнай з’явай сталі працы З.В. Шыбекі і С.Ф. Шыбека «Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада» (1994), М.Я. Нікіфароўскага «Страннчкн нз недавней стармны города Внтебска» (1995). У выдавецтве былі заснаваны такія серыі, як «Гарады Беларусі», «Горад і наваколле», «Горадпабрацім», «Нашы славутыя землякі», «Помнікі беларускага дойлідства». Асноўную частку рэпертуару выдавецтва складалі навуковапапулярныя, даведачныя, інфармацыйнарэкламныя, выданні для вольнага часу, краязнаўчай, спартыўнай тэматыкі, літаратура па ахове здароўя, а таксама календары; падручнікі і кнігі серыі «Школьная бібліятэка». Карысталася папулярнасцю серыя кніг «В помоть абнтурненту». Выходзіла ў выдавецтве і літаратура для інвалідаў па зроку. Кнігі вызначаліся сваім мастацкапаліграфічным афармленнем. У 1991—1996 гг. у выдавецтве выйшла 485 назваў кніг і брашур тыражом 13 млн. 40 тыс. экз.; у 1997—2001 гг. адпаведна — 484 назвы і 1 млн. 412 тыс. экз. У 2002 г. былі выпушчаны апошнія 48 назваў кніг тыражом 84 тыс. экз.
Да перавыдання унікальных кніг па гісторыі звярнуліся і ў дзяржаўным кніжным
ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСйЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
349
выдавецтве «Універсітэцкае» — гэта ў 1992 г. «Кароткая гісторыя Беларусі» В. Ластоўскага (узноўленае выданне 1910 г.); «Нсторня Россяй в портретах по столетяям» (1903); «Бояре Романовы й воцаренне Мнханла Фёдоровяча» П.Г. Васенкі (1913). Хаця асноўным кірункам у дзейнасці выдавецтва быў усё ж выпуск вучэбнай, вучэбнаметадычнай, навуковай, навуковапапулярнай і даведачнай літаратуры для ВНУ. Выдавала «Універсітэцкае» таксама міжведамасныя рэспубліканскія зборнікі навуковых прац, разнастайныя тэматычныя зборнікі па беларускай мове і літаратуры, гісторыі. У выдавецтве была ажыццёўлена публікацыя цікавых прац па філасофіі, юрыспрудэнцыі, медыцыне, псіхалогіі, літаратуразнаўстве і мовазнаўстве. Адны з вядомейшых выданняў выдавецтва — «Заходняя Русь, IX—XIII стст.» Э.М. Загарульскага (1998), «Міфы старажытнасці» Г.В. Штоля (1999), «Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэтычную культуралогію» М.І. Крукоўскага (2000). Асноўнымі серыямі «Універсітэцкага» былі «Пад знакам вечнасці», «Повязь вякоў», «Экалогія душы», «Універсітэт — школе», «Са скарбніц беларускай культуры», «Сучасная беларуская мова», «Беларускі фальклор у сучасных запісах»,
«Славянскія мовы», «Студэнцкая бібліятэка», «Гісторыя зарубежнай літаратуры», «Незвычайнае ў звычайным». Так, у серыі «Повязь вякоў» у 1998 г. былі выдадзены кнігі А.К. Сержпутоўскага «Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў» і «Казкі і апавяданні беларусаўпалешукоў». Выдавецтва мела і серыі па выданнй мастацкай літаратуры: «Галактйка» — серыя навуковай фантастыкі; «Забытые прйключеняя» — серыя прыгодніцкай літаратуры. У 1991—1996 гг. выпусціла 293 назвы кніг і брашур тыражом 5 млн. 431 тыс. экз., а ў 1997—2001 гг. — 225 назваў тыражом 2 млн. 535 тыс. экз. 2002 год стаў апошнім у дзейнасці выдавецтва: выпушчана 20 назваў кніг тыражом 123 тыс. экз.
Выдавецтва «Урадзкай» з сярэдзіны 1990х гг. далучылася да дзяржаўнага праекта выдання гісторыкадакументальных хронік «Памяць». А з 1998 г. у выдавецтве наладзілі нават выпуск кніг па гісторыі культуры, мастацтва і архітэктуры, літаратуры, усеагульнай гісторыі. Асноўнай спецыялізацыяй выдавецтва заставаўся выпуск літаратуры для патрэб сельскай гаспадаркі вучэбнага, вучэбнаметадычнага, навуковага, навуковапапулярнага і даведачнага характару. Тым не менш у гэты перыяд у выдавецтве была звернута большая
Тытульны ліст кнігі «Беларусь у малюнках Напалеона Орды. Другая палова XIX стагоддзя». Мінск. 2001 г.
350
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
ўвага на беларусазнаўчую тэматыку, гісторыю развіцця асобных галін сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчай навукі, адукацыі, на змены ў аграрнай палітыцы, на развіццё розных сістэм прыродакарыстання, на гісторыю вёскі і сялянскага побыту, народныя традыцыі, духоўную спадчыну і ролю выдатных асоб у гістарычных працэсах краіны. Так, аднымі з апошніх і унікальных выдавецкіх праектаў сталі «Беларусь у малюнках Напалеона Орды» (2001) і «Мінск незнаёмы. 1920—1940» I. Куркова (2002). У 1991—1996 гг. «Ураджай» выдаў 350 назваў кніг і брашур тыражом 8 млн. 581 тыс. экз.; у 1997—2001 гг. — 332 назвы тыражом 2 млн. 540 тыс. экз.; у 2002 — 36 назваў тыражом 240 тыс. экз.
Цалкам кніжны рэпертуар дзяржаўнага кнігавыдання, сканцэнтраванага ў сталіцы краіны, у 1991—1996 гг. меў наступныя тэматычныя прыярытэты:
літаратура па асвеце і педагогіцы (1130 назваў, тыраж 76 732 тыс. экз.),
мастацкая літаратура (830 назваў, тыраж 20 590 тыс. экз.),
дзіцячая літаратура (590 назваў, тыраж 29 524 тыс. экз.),
палітычная і сацыяльнаэканамічная літаратура (543 назвы, тыраж 7518 тыс. экз.),
літаратура па тэхніцы (478 назваў, тыраж 13 376 тыс. экз.).
Вядучыя пазіцыі па відах выданняў займалі: вучэбныя выданні (1389 назваў, тыраж 79 187 тыс. экз.),
літаратурнамастацкія (830 назваў, тыраж 20 590 тыс. экз.),
навуковыя (622 назвы, тыраж 829 тыс. экз.), выданні для дзяцей і юнацтва (590 назваў, тыраж 29 524 тыс. экз.),
даведачныя выданні (429 назваў, тыраж 10 412 тыс. экз.).
Вызначыць падобную карціну ў сектары недзяржаўнага кнігавыдання па адпаведных выдавецкіх прадпрыемствах за 1990—1991 гг., а таксама па іх тэматыкавідавых характарыстыках намнога складаней зза прабелаў у беларускай кніжнай статыстыцы па друку. Аднак, нават па тых дадзеных, якія ёсць у нашым распараджэнні, сярод лідэраў недзяржаўнага кнігавыдання можна вызначыць такія мінскія выдавецтвы, як «Эрыдан» (пачатак дзейнасці з 1990 г.), «Паліфакт» (з 1990 г.), «Мет» (з 1991 г.), «Аракул» (з 1991 г.), «Амалфея» (з 1991 г), «Пікорп» (з 1992 г.), «Сервег» (з 1993 г.), «Сказ» (з 1993 г.) [табл. 1].
Зніжэнне выпуску беларускамоўнай прадукцыі, характэрнае для сістэмы дзяржаўнага
кнігавыдання, мела процілеглыя вынікі ў сектары недзяржаўных выдавецтваў, дзе паказчыкі падняліся адпаведна на 46% па назвах і на 85% па тыражы (па выніках 1996 г.) [табл. 5]. Тым не менш у патоку недзяржаўнага кнігавыдання беларускамоўная прадукцыя складала ў 1993—1996 гг. ад 10 да 16%. Сярод актыўных кнігавыдаўцоў беларускамоўных твораў — НВК «Тэхналогія», ВКП «Асар», НФК «Экаперспектыва», ТАА «Аракул», БВК «Хата», ВКП «Жаскон»636 і інш. Напрыклад, кампанія «Тэхналогія» вызначылася сваёй спецыялізацыяй па выпуску ў асноўным выданняў на беларускай мове па філасофіі, рэлігіі, гісторыі, культуры, эканоміцы.
У 1996 г. грамадская арганізацыя «Міжнародны фонд «Беларускі кнігазбор» распачала унікальны праект па выпуску залатой бібліятэкі Беларусі, шматтомнага выдання ўсяго лепшага і самага важнага, што было створана на беларускай зямлі з пачатку пісьменства і да сучаснасці, а таксама перакладаў твораў рускіх, польскіх і іншых пісьменнікаў, прысвечаных Беларусі. Першай кнігай у серыі «Мастацкая літаратура» сталі «Выбраныя творы» Я. Чачота. Былі запланаваны таксама другая серыя «Беларускага кнігазбору» — «Гісторыкалітаратурныя помнікі» і трэцяя — «Замежная літаратура». 3 1996 да 2006 г. выйшла больш 30 назваў кніг з вызначаных серый. Цалкам своеасаблівы дамашні універсітэт беларусазнаўства павінен скласці 180 назваў.
У кніжным патоку выданняў недзяржаўных выдавецтваўу 1993—1995 гг.вядучымгаліноватэматычным кірункам была літаратура па адукацыі і асвеце — 30,3% («Экаперспектыва», Беларускі гуманітарны адукацыйнакультурны цэнтр, «Аракул», «Асар», «Жаскон»).
22,4% складала мастацкая літаратура (у асноўным на рускай мове, што залежала ад кан’юнктуры камерцыйнага рынку). Выключэннем быў вопыт выдавецкай суполкі «Маркетынг» па выданні ў 1994 г. серыі «3 сабой у дарогу» твораў такіх беларускіх аўтараў, як Я. Колас, Я. Маўр, I. Мележ, Я. Скрыган, К. Чорны, Я. Брыль, А. Васілевіч, М. Гарэцкі, Г. Далідовіч. Асноўная частка мастацкай літаратуры 1995 г. — гэта творы I. Шамякіна, Т. Шаўчэнкі, А. Пісарыка, I. Карэнды, I. Басецкага, А. Усені, А. Зэкава, В. Івашына, М. Трафімава, У. Бельскага, У. Ліпскага, В. Якавенкі.
Невялікую колькасць складалі беларускамоўныя творы для дзяцей, хоць дзіцячая літаратура ў кнігавыдавецкім патоку гэтага перыяду займала трэцяе месца. Цікавыя праекты ў галіне развіцця дзіцячай кнігі мелі такія
ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСЦЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
351
Кніга серыі «Скарбы сусветнай літаратуры».
У Шэкспір.
Санеты. Трагедыі.
Мінск, 1989 г.
недзяржаўныя выдавецтвы, як «Кавалер», «Мет», «Сказ», «Алкіона», «Паліфакт», «Асар», «Еўрапейская кніга». Аднак гэта была ў асноўным рускамоўная літаратура. Сярод недзяржаўных выдавецтваў выпускам кніг для дзяцей на беларускай мове займаліся «Сталкер», «PICORP», «Талер», «Еўрапейская кніга», «Асар», «Хата», «Лазурак», «Белая Русь», «Родны кут» і інш. Адной з тэндэнцый у дзейнасці недзяржаўных выдавецкіх структур стала супрацоўніцтва са спецыялізаванымі дзяржаўнымі выдавецтвамі «Юнацтва», «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура»637.
Адзінкавыя назвы складалі кнігі недзяржаўных выдавецтваў на беларускай мове па філасофіі, псіхалогіі, прыродазнаўчых і прыкладных навуках, мастацтве і краязнаўстве.
Сярод вядучых недзяржаўных выдавецкіх прадпрыемстваў 1991—1996 гг., якія займаліся выпускам вучэбных, даведачных, навуковапапулярных і літаратурнамастацкіх выданняў — «PICORP», «Мет», «Сервег», «Белфакснздатгруппа», «Сказ», «Аракул» і «Амалфея» [табл. 1],
Для задавальнення чытацкага попыту і адначасова атрымання хуткага прыбытку
большасць недзяржаўных выдавецкіх прадпрыемстваў і арганізацый з правам выдавецкай дзейнасці Мінска сканцэнтраваліся на выданні дэтэктыўнай, прыгодніцкай мастацкай літаратуры, фантастыкі, а таксама дысідэнцкай, палітычнай і сацыяльнаэканамічнай літаратуры, раней недаступнай або забароненай. Так, шматпрофільнае выдавецтва «Эрыдан», створанаеўМінскуўкастрычніку 1990г.якЛітаратурнавыдавецкае агенцтва музычнага таварыства БССР і ў лютым 1992 г. пераўтворанае ў выдавецкапаліграфічную кампанію, упершыню на тэрыторыі былога СССР выпусціла творы I. Бродскага (зборнік вершаў «Назнданне»; 1991 г., самы поўны 2томнік збору вершаў, п’ес і празаічных эсэ «Форма временн», 1992), кнігу А. Меня «Смертню смерть поправ» (1990). Выйшлі таксама такія кнігі, як «Звезда адмнрала Колчака» — раман У. Максімава (1991), ажыццёўлена рэпрынтнае выданне серыі «Чтенне мыслей», афортаў беларускага мастакаграфіка С. Балянка (1990). Вядомасць і камерцыйны поспех прынесла выдавецтву серыя «Фантокрнмэкстра», у якой выйшлі шматтомныя зборы твораў Дж. Чэйза, А. Крысці, Р. Говарда, К. Саймака, Р. Хайн