• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    3 2001 г. кіраўніцтва выдавецкай справай стала ажыццяўляць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Своеасаблівай рысай развіцця кнігавыдання ў Беларусі з’явіўся актыўны ўплыў на гэты працэс дзяржавы, што выражалася ў дзяржаўным рэгуляванні рынку кніжнай прадукцыі, а таксама ў выпуску сацыяльна значнай літаратуры. Сярод адпаведных дзеянняў дзяржавы вылучаюцца два кірункі падтрымкі кнігавыдання ў рэспубліцы: прамое фінансаванне выпуску асобных сацыяльна значных выданняў (субсідыі для дзяржаўных патрэб) і розныя ільготы і прэферэнцыі падатковага і іншага характару (ускосная падтрымка)639. На выпуск літаратуры для дзяржаўных патрэб з дзяржаўнага бюджэту штогод выдзялялася ад 1 да 1,5 млн. долараў. Найбольш паказальным з’яўляецца фінансаванне доўгатэрміновых выдавецкіх праектаў такіх, як хронікі «Памяць» (1985—2007), 18томная «Беларуская энцыклапедыя» (1996—2004), серыя «Школьная бібліятэка» (1996—2002, з 2005). Частка тыражу сацыяльна значнай літаратуры Міністэрствам інфармацыі накіроўвалася бясплатна ў бібліятэкі. Так, за 1996—2003 гг. бібліятэкі атрымалі больш за 300 назваў выданняў агульным тыражом 740 тыс. экз. Дзяржавай фінансаваўся выпуск вучэбнай літаратуры (120—150 назваў штогод), у іх ліку шрыфтам Брайля. На працягу многіх гадоў былі дазволены ільготы ў выглядзе вызвалення ад аплаты падаткаў на прыбытак, якімі маглі карыстацца тыя выдавецтвы, якія выпускалі літаратуру на беларускай мове. Ад падаткаў на дабаўленую вартасць вызвалялася дзіцячая літаратура. 3 сярэдзіны 2000 г. да 1 студзеня 2002 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзейнічалі ільготы на выданне, вытворчасць і рэалізацыю кніжнай прадукцыі, звязанай з адукацыяй, навукай і культурай. На жаль, яны насілі толькі кароткачасовы характар і былі адменены на пачатку 2002 г.
    На 2001 г. у Беларусі працягвалі дзейнасць 10 дзяржаўных выдавецтваў: «Беларуская навука» (з 1996 г.), «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі», «Беларусь», «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура», «Народная асвета», «Полымя», «Універсітэцкае», «Ураджай» і «Юнацтва», а таксама «Беларускі Дом друку» і «Дом прэсы» (з 1996 г.). У параўнанні з папярэднім этапам (1991—1996) у сектары дзяржаўных выдавецтваў працягваўся працэс
    ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСйЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    355
    паніжэння іх долі ўдзелу ў выпуску кніжнай прадукцыі краіны: па колькасці назваў — на 16,6%; па тыражы — на 22,4% [табл 1, 2].
    Найбольшыя галіноватэматычныя комплексы ў выдавецкім рэпертуары дзяржаўных выдавецтваўу 1997—2001 гг. складалі:
    літаратура па асвеце і педагогіцы (1460 назваў, тыраж 39 млн. 726 тыс. экз.);
    дзіцячая літаратура (654 назвы, тыраж 6 млн. 324 тыс. экз.);
    мастацкая літаратура (275 назваў, тыраж 703 тыс. экз.);
    медыцынская літаратура (232 назвы, тыраж 1 млн. 532 тыс. экз.);
    палітычная і сацыяльнаэканамічная літаратура (230 назваў, тыраж 1 млн. 248 тыс. экз.).
    Лідэрства сярод дзяржаўнай кніжнай прадукцыі вызначанага перыяду па мэтавым прызначэнні (па відах выданняў) займалі:
    вучэбныя і вучэбнаметадычныя выданні (1884 назвы, тыраж 41 млн. 431 тыс. экз.);
    выданні для дзяцей і юнацтва (654 назвы, тыраж 6 млн. 324 тыс. экз.);
    Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Том I. Мінск, 1996 г.
    Вынікі дзейнасці вядучых выдавецтваў Мінска ў 19972001 гг.
    Табліца 2
    № п/п	Выдавецтвы	Колькасць назваў	у %	Тыраж (тыс. экз.)	у %
    I.	Дзяржаўныя	3635	11	53 млн. 120 тыс. экз.	17,3
    1.	«Народная асвета»	549	15	31 429	59
    2.	«Полымя»	484	13	1 412	2,7
    3.	«Вышэйшая школа»	458	12,6	5 155	9,7
    4.	«Ураджай»	332	9	2 540	4,8
    5.	«Беларуская навука»	303	8,3	904	1,7
    6.	«Юнацтва»	274	7,5	1 905	3,6
    7.	«Мастацкая літаратура»	241	6,6	1 676	3.2
    8.	«Беларусь»	237	6,5	4 048	7,6
    9.	«Універсітэцкае»	225	6,2	2 535	4,8
    10.	«Беларуская Энцыклапедыя»	147	4	1 385	2,7
    11.	Недзяржаўныя	18406	55,6	243 млн. 776 тыс. экз.	79,3
    1.	«Харвест»	7289	39,6	106 240	43,6
    2.	«Папуры»	505	2,7	6 009	2,5
    3.	«Кніжны Дом»	397	2,2	6 403	2,6
    4.	«Амалфея»	264	1,4	1 405	0,6
    5.	«Юніпрэс»	141	0,8	1 304	0,5
    6.	«Тэхналогія»	128	0,7	172	0,07
    7.	«Чатыры чвэрці»	60	0,3	98	0,04
    8.	«Кавалер Паблішэрс»	45	0,2	397	0,2
    356
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    літаратурнамастацкія выданні (275 назваў, тыраж 573 тыс. экз.);
    даведачныя (237 назваў, тыраж 1 млн. 609 тыс. экз.);
    навуковыя (162 назвы, тыраж 165 тыс. экз.);
    навуковапапулярныя выданні (139 назваў, тыраж 670 тыс. экз.).
    У адрозненне ад дзяржаўных выдавецтваў, якія ўсё больш і больш здавалі свае пазіцыі, недзяржаўныя, нягледзячы на памяншэнне ў сваіх шэрагах колькасці ліцэнзаваных прадпрыемстваў, наадварот, усё актыўней заваёўвалі кніжны рынак Беларусі. Так, у 1997—2001 гг. у краіне рэальнай выдавецкай дзейнасцю займалася каля 130 прыватных выдавецтваў, якія выдалі агульнай колькасцю 18 406 назваў кніг і брашур тыражом 243 млн. 776 тыс. экз., што склала адпаведна 55,6% і 79,3% [табл. 2]. Асноўная частка кнігавыдавецкай прадукцыі ў недзяржаўным сектары належала:
    мастацкай літаратуры (5452 назвы, тыраж 68 млн. 303 тыс. экз.);
    палітычнай і сацыяльнаэканамічнай літаратуры (2962 назвы, тыраж 28 млн. 446 тыс. экз.);
    дзіцячай літаратуры (2504 назвы, тыраж 63 млн. 746 тыс. экз.);
    літаратуры па асвеце і педагогіцы (2242 назвы, тыраж 30 млн. 879 тыс. экз.);
    літаратуры па тэхніцы (1359 назваў, тыраж 14 млн. 309 тыс. экз.).
    Па відах выданняў гэта адпаведна былі: літаратурнамастацкія (5454 назвы, тыраж 68 млн. 476 тыс. экз.);
    вучэбныя і вучэбнаметадычныя (3262 назвы, тыраж 35 млн. 066 тыс. экз.);
    выданні для дзяцей і юнацтва (2503 назвы, тыраж 63 млн. 541 тыс. экз.);
    навуковапапулярныя (2154 назвы, тыраж 24 млн. 361 тыс. экз.);
    выданні для вольнага часу (1389 назваў, тыраж 24 млн. 699 тыс. экз.).
    Даволі значны працэнт кнігавыдавецкай прадукцыі ў 1997—2001 гг. выпусцілі так званыя іншыя арганізацыі з правам выдавецкай дзейнасці. Праўда, іх удзельная вага ў беларускім кнігавыданні ў параўнанні з 1991—1996 гг. крыху панізілася і склала ў працэнтных лічбах 33,4% па назвах і 3,4% па тыражы, што адпаведна менш на 9% і 3,7%, чым на папярэднім этапе. Хоць па колькасці назваў выдадзеных кніг і брашур іншымі арганізацыямі назіраўся рост з 7681 (у 1991—
    1996 гг.) да 11057 (у 1997—2001 гг.), чаго не скажаш па тыражы, які з 21 млн. 904 тыс. экз. панізіўся да 10 млн. 695 тыс. экз. Галіноватэматычныя прыярытэты кніжнай прадукцыі ў адрозненне ад дзяржаўных і недзяржаўных выдавецтваў уяўлялі наступную карціну:
    палітычная і сацыяльнаэканамічная літаратура (1968 назваў, тыраж 1 млн. 617 тыс. экз.);
    літаратура па асвеце і педагогіцы (1488 назваў, тыраж 2 млн. 907 тыс. экз.);
    тэхнічная літаратура (1379 назваў, тыраж 620 тыс. экз.);
    літаратура па прыродазнаўчых навуках (888 назваў, тыраж 247 тыс. экз.);
    медыцынская літаратура (774 назвы, тыраж 315 тыс. экз.).
    Найбольшыя відавыя комплексы, як і ў дзяржаўным кнігавыданні, складалі вучэбныя і вучэбнаметадычныя выданні (4340 назваў, тыраж 3 млн. 684 тыс. экз.).
    Асноўным адрозненнем стаў прыярытэт выданняў па выпуску:
    навуковых (1785 назваў, тыраж 469 тыс. назваў),
    вытворчых (894 назвы, тыраж 656 тыс. экз.), даведачных (611 назваў, тыраж448 тыс. экз.), інфармацыйных (269 назваў, тыраж 198 тыс. экз.).
    Скасаванне ільгот, якія існавалі для вытворчасці і рэалізацыі кніжнай прадукцыі, ва ўмовах агульнага з Расіяй кніжнага рынку і наяўнасць у нашых суседзяў істотнай дзяржаўнай падтрымкі не толькі аказала ўздзеянне, якое дэстабілізавала працу выдавецтваў Беларусі, але і стварыла сур’ёзныя перашкоды для руху беларускай кнігі на знешнія рынкі. Дзеянне ў Расійскай Федэрацыі ў 1995—2001 гг. Федэратыўнага Закона «Аб дзяржаўнай падтрымцы сродкаў масавай інфармацыі і кнігавыдання», які прадугледжваў ільготы падатковага, мытнага, валютнага і іншага рэгулявання выдавецкай дзейнасці, а да 2005 г. — зніжаная стаўка падаткаў на дабаўленую вартасць (ПДВ) да 10% пры рэалізацыі кніг па адукацыі, навуцы і культуры (у той час у Беларусі яна складала 20%) — спрыялі стабілізацыі расійскага кнігавыдання і яго значнаму пад’ёму, а таксама запаўненню кніжнага рынку Беларусі літаратурай з Расіі (да 90%). У такіх умовах беларускія выдаўцы ўсё больш страчвалі сваю канкурэнтаздольнасць640, а ўзаемаадносіны з дзяржавай набывалі супярэчлівы характар.
    ВЫПРАБАВАННЕ СУЧАСНАСВЮ: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
    357
    ЛЕПШ МЕНШ — ДЫ ЛЕПШ? (2002—2007 ГГ.)
    ВынікікнігавыдавецкайдзейнасціўБеларусі за 2002 г. у параўнанні з 2001 г. засведчылі значны яе спад па ўсіх паказчыках [дыягр. 4,5], Колькасць назваў выпушчаных кніг і брашур паменшылася на 2,4%, тыраж — на 19,6%. Найбольшыя страты панеслі менавіта дзяржаўныя выдавецтвы, выпуск кніжнай прадукцыі ў якіх панізіўся проста катастрафічна: па колькасці назваў — на 23,2% і па тыражы — на 31,2% [табл. 3]. Зменшыўся на 7,9% узровень рэнтабельнасці дзяржаўных выдавецтваў. Найбольшы ўзровень рэнтабельнасці мелі ў 2002 г. выдавецтвы «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» — 22,2% і «Вышэйшая школа» — 19,8%, а самы нізкі — «Мастацкая літаратура» (14,3%). На падзенне паказчыкаў у сектары дзяржаўнага кнігавыдання паўплывала і праведзеная рэарганізацыя дзяржаўных выдавецтваў641. Так, у ліпені 2002 г. былі рэарганізаваны шляхам зліцця наступныя выдавецтвы: «Універсітэцкае» і «Вышэйшая школа» — зараз «Вышэйшая школа»; «Юнацтва» і «Мастацкая літаратура» — зараз «Мастацкая літаратура»; «Ураджай», «Полымя» і «Беларусь» — зараз «Беларусь».
    Знізіліся паказчыкі і недзяржаўных прадпрыемстваў: колькасць назваў — на 0,7%, тыраж — на 15,8%. Назіралася падзенне тыражу і ў сектары іншых арганізацый з правам выдавецкай дзейнасці — на 33,6%.
    Далейшае падзенне паказчыкаў адбывалася ў выпуску кніг на беларускай мове: па назвах — на 8,5%; па тыражы — на 33,1% [табл. 5; дыягр. 3, 4], Значнае зніжэнне беларускамоўнага выдання ізноў даваў дзяржаўны сектар: па назвах — на 17,5%, па тыражы — на 43%. Паменшыліся і колькасныя паказчыкі выпуску кніг на беларускай мове сярод іншых арганізацый з правам выдавецкай дзейнасці: па назвах — на 11%, па тыражы — на 49,6%. Дадатная дынаміка ў галіне беларускамоўнага кнігавыдання адзначалася толькі ў дзейнасці недзяржаўных выдавецтваў, якія павялічылі выпуск беларускамоўных кніг па назвах на 22,4% і па тыражы — на 11,9% [табл. 5],