Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
352
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
лайна і іншых сусветна прызнаных майстроў дэтэктыва і фантастыкі. Карысталіся папулярнасцю і такія серыі, як «Гангстерскнй детектнв», «Фантастнка, прнключення, детектнв». Акрамя таго «Эрыдан» стаў выдаўцом першага часопіса фантастыкі «ФантакрымMEGA» на рускай мове, штомесячніка «Фантакрнмпресс» («Невероятный мнр»), часопісаў «Кэмпо» і «Фантакрнмэкспресс», газет «Фемнда», «Польскнй рынок» і «Восточный рынок». Да 1996 г. «Эрыдан» — вядучая недзяржаўная выдавецкая кампанія Мінска і Беларусі, здолеўшая развіць і асвоіць розныя кірункі выдавецкай дзейнасці, скіраваныя на задавальненне шырокага попыту масавага чытача і запаўненне дэфіцыту на кніжным рынку не толькі Беларусі, але і Расіі. У 1992 г. выдавецтвам быў выпушчаны паралельна на рускай і англійскай мовах даведнік «Кто нздаёт кннгн в Республнке Беларусь», дзе ўпершыню была сабрана і сістэматызавана даволі падрабязная інфармацыя пра дзяржаўныя і недзяржаўныя выдавецтвы і арганізацыі з правам выдавецкай дзейнасці. Каштоўнасць уключанага матэрыялу павышалася тым, што ў ім змяшчаўся паказальнік выдавецтваў па іх уладальніцкай прыналежнасці, а ў афармленні выдання былі выкарыстаны фірменныя знакі выдавецкіх арганізацый, многіх з якіх сёння ўжо не існуе. У 1996 г. на старонках газеты выдавецтва «Фемнда» ўпершыню ў Беларусі з’явіўся аналітычны артыкул А.С. Патупы, падрыхтаваны да міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі «Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі» (Мінск, 3—4 кастрычніка 1996 г.) пра стан беларускага кнігавыдання, дзе параўноўваліся не толькі дзяржаўны і недзяржаўны кнігавыдавецкія патокі, але матэрыял падаваўся ў параўнанні з кнігавыданнем у Расіі і Украіне, выказваліся прапановы па выхаду з крызіснай сітуацыі ў кнігавыданні Беларусі 1995—1996 гг. Аднак, нават аналітычныя даследаванні кнігавыдавецкай дзейнасці Беларусі, добрае веданне стану і перспектыў яго развіцця не абаранілі выдавецтва ад яго распаду. У 1997—1998 г. выйшла 11 апошніх выданняў «Эрыдана» і кампанія спыніла сваю дзейнасць. Усяго выдавецтва «Эрыдан» за час сваёй дзейнасці (паводле афіцыйнай статыстыкі) выпусціла 240 назваў кніг і брашур тыражом 23 млн. 277 тыс. экз.
Адным з «грандаў» у сферы новага беларускага недзяржаўнага кнігавыдання 1991— 1996 гг. быў творчавытворчы цэнтр на правах малога прадпрыемства «Паліфакт», зарэгістраваны ў снежні 1990 г. Выдавецкая
дзейнасць «Паліфакта» была накіравана на выпуск архіўных і рукапісных матэрыялаў; кніг па краязнаўстве і гісторыі помнікаў культуры; мастацкай і публіцыстычнай літаратуры. Шэраг першых выдавецкіх праектаў кампанія ажыццяўляла з часопісамі «Знамя» і «Дружба народов», малымі прадпрыемствамі «Референдум», «МайнорСаветнк», ВАА «Паблісіці» і інш. Сярод першых выданняў — «Как стать бнзнесменом» С. Жызніна і У. Крупнова (1990), «Лнк — лнцо — лнчнна» Э. Невядомага (1990), «Нскусство любвн: Нсследованне прнроды любвн» Э. Фрома (1990), «Нмперня Кремля» А. Аўтарханава (1991), «О смысле познання» А. Белага (1991 — упершыню ўзноўленае выданне: Петраград, 1922 г.), «Золотые россыпн (Чекнсты в Парнже)» У. Вінічэнкі (1991), «О душевной сутностн ребёнка» К. Гейдэнбранда, «Пнсьма Мнлене» Ф. Кафкі (абодва 1991), «Домашннй доктор: меднцннскнй справочннк для всех» (1992) і інш. Першыя серыі «Паліфакта» — «Экспресскннга», «Открытый уннверснтет», «Бнблнотечка «Домовой»» і «Встречная мысль» (рэпрынтнае выданне пратапопа Фамы Хопка «Основы православня»), Акрамя таго заслужаны аўтарытэт «Паліфакту» прынеслі нотнамузычныя выданні, якія выдаваліся ў сярэдзіне 1990х гг. сумесна з Нацыянальным тэатральнаканцэртным аб’яднаннем «Беларуская капэла» ў серыі «Музыка старажытных сядзіб» («Музыка сям’і Ельскіх», 1995). Усяго ў 1990—1996 г. выдавецтва выпусціла 81 назву кніжнай прадукцыі тыражом 6 млн. 768 тыс. экз.
Сярод вядучых недзяржаўных выдавецкіх прадпрыемстваў 1991—1996 гг., якія займаліся выпускам вучэбнай, даведачнай, навуковапапулярнай і мастацкай літаратуры для дарослых і дзяцей—«Пікорп» (за 1991—1996 гг. выдадзена 362 назвы, тыраж —■ 28 млн. 67 тыс. экз.); «Мет» (237 назваў кніг, тыраж — 14 млн. 606 тыс. экз.); «Сервег» (176 назваў, тыраж — 5 млн. 721 тыс. экз.); «Белфакснздатгруппа» (87 назваў, тыраж — 6 млн. 650 тыс. экз.); «Сказ» (70 назваў, тыраж — 3 млн. 685 тыс. экз.); «Аракул» (66 назваў, тыраж — 5 млн. 851 тыс. экз.) і «Амалфея» (71 назва, тыраж — 365 тыс. экз.).
Росквіт недзяржаўнага кнігавыдання і яго магутны ўсплёск у пачатку 1990х гг. быў выкліканы з аднаго боку высокай чытацкай запатрабаванасцю перыяду «перабудовы», якой спрыяла дэмакратызацыя грамадства, свабода слова і друку, хваля выкрыцця, адкрытасці і даступнасці раней забароненай інфармацыі; з другога — гэта перыяд адносна танных затрат
ВЫПРАБАВАННЕ CY4ACHACUIO: КНІГА НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ (1991—2010)
353
на выдавецкую дзейнасць (на паперу, друк, крэдыты), невысокай канкурэнцыі. Такім чынам, пры дэфіцыце на запатрабаваную кніжную прадукцыю і шырокім рынку збыту недзяржаўная выдавецкая дзейнасць атрымала актыўнае і даволі эфектыўнае развіццё. Гэта паспрыяла і таму, што ў 1994 г. была створана Беларуская асацыяцыя кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў (БелАКК), якая разам з выдавецкім таварыствам «Завігар» заснавала газету «Кннжный мнр» (1997 — 2002), што прыйшла на змену газетам «Кннга н мы» (1995—1998, заснавальнік — мінскае гарадское прадпрыемства «Белсаюздрук») і «Кнігарня» (1988—1995, заснавальнік — Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь, Савет дырэктараў выдавецтваў, Кнігагандлёвая фірма «Белкніга»), 3 1994 г. у Мінску пачала праводзіцца штогадовая Міжнародная кніжная выстаўкакірмаш «Кнігі Беларусі», адным з арганізатараў якой з’яўляецца буйнейшая ў рэспубліцы кнігагандлёвая недзяржаўная кампанія «Макбел». 3 1994 г. бярэ пачатак Рэспубліканскае свята «Дзень беларускага пісьменства і друку» — своеасаблівы штогадовы агляд кнігавыдавецкай дзейнасці Беларусі, дасягненняў беларускай кнігі.
У 1995 г. Дзяржаўны камітэт па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю быў перайменаваны ў Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку, які прадоўжыў кіраванне і кантроль за кнігавыдавецкай справай у краіне, а таксама нарматворчую працу ў гэтай галіне. 13 студзеня 1995 г. Вярхоўным Саветам быў прыняты Закон аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Бела
русь №3515ХІІ (дзейнічае і сёння ў рэдакцыях ад 7.6.1996 № 438ХІІІ, ад 8.1.1998 № 1343, ад 9.7.1999 № 2853, ад 13.12.1999 № 3373, ад 29.6.2006 № 1373).
Тым не менш беларускае кнігавыданне як недзяржаўнае, так і дзяржаўнае ў 1995—1996 гг. не пазбегла крызіснай сітуацыі і значнага спаду па ўсіх паказчыках, аднымі з важнейшых прычын якіх сталі сацыяльнаэканамічныя — рост цэн на паліграфічныя паслугі і матэрыялы, адсутнасць інвестыцый у вытворчую сферу, недаступнасць крэдытавання, спад пакупніцкай здольнасці насельніцтва, падатковы ўціск. У 1996 г. перастала існаваць не толькі дзяржаўнае выдавецтва «Навука і тэхніка», але і шэраг недзяржаўных выдавецтваў, якія валодалі правам выдавецкай дзейнасці, рэзка знізілі або перасталі займацца выдавецкай дзейнасцю. Сярод недзяржаўных выдавецкіх прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі ў рэальным выдавецкім працэсе ўдзельнічала крыху больш за 80 (з 1456) і гэта былі ў асноўным толькі сталічныя выдаўцы або выдавецтвы. Некаторыя з іх выжывалі за кошт арганізацыі сумесных расійскабеларускіх прадпрыемстваў, выкарыстоўваючы болып танныя, чым у Расіі, паліграфічныя магчымасці Беларусі (Беларускага дома друку, Мінскай фабрыкі каляровага друку і інш.), як, напрыклад, выдавецтва «Харвест», створанае ў 1994 г. Толькі за 2 гады сваёй выдавецкай дзейнасці (1995—1996) яно пабіла ўсе рэкорды па колькасці выдадзенай прадукцыі, якая склала 789 назваў, і выйшла на другое месца сярод недзяржаўных выдавецтваў па тыражах [табл. 1],
354
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
НЕБЯСПЕКА РЫНКАВЫХ АДНОСІН (1997—2001 ГГ.)
3 30 мая 1997 г. у Беларусі ўступіла ў дзеянне новае «Палажэнне аб парадку выдачы і выкарыстання ліцэнзій на ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці», у адпаведнасці з якім з ліпеня таго ж года пачалася перарэгістрацыя ўсіх выдавецтваў краіны. Да канца 1997 г. перарэгістрацыю прайшло 140 выдаўцоў, у 1998 г. было выдадзена яшчэ 215 ліцэнзій, у 1999 г. — 64, у 2000 г. — 56638. У 2001 г. у Беларусі валодалі правам выдавецкай дзейнасці 409 суб’ектаў гаспадарання (дзяржаўных, недзяржаўных, змешанай уласнасці). Значную долю сярод кнігавыдаўцоў Беларусі складалі разнастайныя міністэрствы, ведамствы, установы (навукі і адукацыі), камітэты і іншыя арганізацыі з правам выдавецкай дзейнасці, большасць з якіх знаходзілася менавіта ў сталіцы.
У 1997—2001 гг. цалкам па Беларусі было выдадзена 33 098 назваў кніг і брашур тыражом 307 млн. 591 тыс. экз. У 1997—2001 гг. у Мінску выйшла 28 964 назвы кніг і брашур, што ў агульным кнігавыдавецкім патоку Беларусі адпавядала 87,5%, а гэта ніжэй на 2,7%, чым за 1991—1996 гг. [табл. 4]. Аднак, калі вылучыць штогадовыя працэнтныя паказчыкі Мінска па колькасці назваў выдадзенай кніжнай прадукцыі, то можна адзначыць, што ў 1997—2001 гг. у Мінску назіралася стабільнае павелічэнне выпуску кніг і брашур па назвах (у параўнанні з 1991 г. рост на 67,3%). Што тычыцца тыражу выдадзенай у Мінску кніжнай прадукцыі, то ён склаў за 1997—2001 гг. 98,6% ад усёй колькасці тыражу па краіне [табл. 4], Параўнаўшы паказчыкі па тыражы 2001 г. з 1991 г., неабходна адзначыць, што рост тыражу ў мінскіх выдавецтвах зусім нязначны, толькі на 2,9%. А ў 2000 і асабліва ў 2001 г. адбывалася яго даволі істотнае паніжэнне. Некаторы рост можна адзначыць толькі ў 1997 і 1999 гг., што адпавядала агульнай карціне кнігавыдання Беларусі гэтага часу [дыягр. 2]. Цалкам паказчыкі тыражу мінскіх кніжных выданняў за 1991—1996 гг. і 1997— 2001 гг. амаль не адрозніваюцца [табл. 4],
На аднаго жыхара рэспублікі ў 2001 г. прыходзілася 5,6 выдадзеных кніг і брашур (у 1996 г. было 6,2) [табл. 5], Памяншалася таксама ўдзельная вага беларускамоўнай кніжнай прадукцыі. Так, у 2001 г. кнігі на беларускай мове склалі па колькасці назваў — 11,1%; па тыражы — 11,8%. Для параўнання ў 1996 г. гэта былі адпаведна — 15,7% і 14,9% [табл. 5].