Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Па розных бібліяграфічных дадзеных у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі падпольшчыкі і партызаны выпусцілі ад 163 да 190 назваў газет581 і каля 90 часопісаў582. Колькасныя прыярытэты былі за партыйнымі газетамі — 155 выданняў (137 —• раённыя, 9 — абласныя, 5 — гарадскія, 3 — міжраённыя, 1 — рэспубліканская). Падпольных камсамольскіх газетных выданняў налічвалася 7 (3 — абласныя, 2 — рэспубліканскія, па аднаму між
раённаму і раённаму). Зафіксавана 7 друкаваных партызанскіх газет (3 — брыгад, 2 — злучэнняў, 1 — палка, 1 — атрада), а таксама 6 — падпольных антыфашысцкіх груп583. 3 іх 157 назваў перавыдадзены факсімільна584.
He паддаюцца ўліку і, напэўна, могуць яшчэ з’явіцца новыя знаходкі партызанскай рукапіснай перыёдыкі і баявых лісткоў. Першай спробай падрабязнай характарыстыкі падобных рукапісных выданняў з’яўляецца манаграфія Г. Кнацько585, у якой прыводзіцца спіс 87 назваў (237 нумароў) дайшоўшых да нашага часу часопісаў з пазначэннем года выхаду, колькасці нумароў, выдаючага органа, выдаўца, месца сённяшняга захоўвання. Паводле гэтай працы, першыя нумары рукапісных часопісаў з’явіліся ў Магілёўскай вобласці на пачатку 1942 г. і распаўсюджваліся на працягу ўсіх гадоў акупацыі (да 1944 г.). Гэта былі як рукапісныя, так і друкаваныя на машынцы выданні, звычайна ў адным асобніку, выкананыя як самаробныя альбомы ці сшыткі рознага фармата і аб’ёму. Па змесце вылучаюцца літаратурныя, палітычныя і сатырычныя (ілюстраваныя) выданні, якія адлюстроўвалі жыццё і барацьбу пэўнага атрада ці брыгады, фарміравання.
Вядома аб нелегальным выданні на тэрыторыі акупіраванай Беларусі і 21 назвы кніг і брашур, аўтарамі якіх у большасці сваёй былі партызаны.: В. Кулікоў (апавяданні і вершы — «Нм тут не быть»), Л. Абах («Партызанская зорка»), Я. Ракаў (пад псеўд. Я. Мрамараў — «Бессмертный советскнй народ», «Лебеднная песня», «Растн мальчуган», «Отомстн, белорус!»), А. Міхайлаў («Паэзія вайны»), В. Скараходаў («Вершы байца»), Я. Крайнік (пад псеўд. Л. Лясная — «Лілея», «Паход фашысцкіх звяроў. Паэма»), Е. Аўсянкін (паэма — «Отецпатрнот»), У. Саблін (вершы і песні — «Мстнтель») і інш. У выхадных дадзеных можна было знайсці незвычайныя звесткі: як сведчыў зборнік «Мстнтель» рускага пісьменніка У. Сабліна, які выйшаў у друкарні газеты «Бальшавіцкі сцяг» — органа Рудзенскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б, выхадныя звесткі гэтага выдання пазначаны наступным чынам: «Май 1944. Лес каля Мінска».
Партызанскія друкарні выпусцілі некалькі зборнікаў твораў розных партызанскіх аўтараў. Так, у пачатку 1943 г. быў выдадзены зборнік «Железняк» (аднайменнай партызанскай брыгады «Жалязняк» Мінскага злучэння). Партызаны Вілейскай вобласці — калектыў рэдакцыі і друкарні Вілейскага абкома КП(б)Б—падрыхтавалі зборнік вершаў «Стнхн
CMEPUb НЯМЕЦК!М АКУП AHTAM!
Пранытай і псрадай другому
рйзддвім ^“і1;™
ВЯШввМВЯвЯввЯЯвв I ® ■" *
№ 45 Газетаплакат, выданне ЦК КП(б) Беларусі Май 1942 г.
ЗА СМЕРЦЬ, ЗА СЛЁЗЫ, ЗА ГОРА
I ПАКУТЫ НАШЫХ
Пакаленне звяроў жорсткіх і крывяжэрных, страціўшых і чэсць і сумленне, і нават чалавечае аблічча, выхаваў людаед Гітлер. У наш прыгожы край раптоўна ўварвалася дзікая зверападобная арда. ап’янёная крывёй і лёгкай нажывай у Еўропе.
Страшныя разбурэнні, дзікі гвалг, грабёж, нечуваныя пакуты і гора, смерць і знявагу — вось што прынеслі фашысты беларускаму народу. Гэта яны, людаеды, каты і вешацелі апаганілі нашу зямлю, залілі родную Беларусь крывёю і агнём, называючы свае крывавыя справы «новым парадкам».
У гэтым ну.мары мы публікуем фотадакументы аб зверствах і жахлівых злачынствах. якія робяць гітлераўЦы ў нашых вёсках і гарадах.
ДЗЯЦЕЙ! ——— р
Нелыа без жахлівасці глядзець на знявечаныя дзі | ♦
цячыя трупы, на іх васковыя твары, якія нядаўна ззялі ♦ X
дзіцячай нявіннай усмешкай, чые звонкія галасы радавалі сэрца, чый с.мех асвятляў наша жыццё. ♦ |
Кожны фотадакумент патрасае душу, аблівае сэрца крывёю і напаўняе незгасальнай нянавісцю.
Няма і не можа быць .іітасці праклятым дзетазабой | |
цам! Фашысты захацелі адняць у нас самае дарагое. ♦ |
адняць нашу будучыню — нашых дзяцен. Няхай яны J ♦
на кожным кроку сустракаюць смерць і бязлітаснае | ♦
знішчэнне. Няхай загіне ад нашых меткіх удараў фашысцкая брыдота. Няхай спапялеюць нямецкія ваякі ад нашай ярасці, помсты і нянавісці!
РАЗДУШЫЦЬ I СЦЕРЦІ 3 ТВАРУ ЗЯМЛІ ЖАХЛІ : | ВУЮ ФАШЫСЦКУЮ ГАДЗІНУ! ; J
316
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
партнзан н партнзанок Внлейской областн», у які ўвайшлі 22 вершы пятнаццаці аўтараў. Партызанская друкарня брыгады «Стары» (БарысаўскаБягомльская партызанская зона) у 1943 г. надрукавала нават публіцыстычны твор «Партызанская вайна ў Беларусі»586.
Папулярнымі выданнямі ў партызан былі кніжкіпесеннікі: «На партызанскі лад» (выдадзена летам 1943 г. рэдакцыяй «Бальшавіцкага сцяга» — органа Рудзенскага падпольнага РК КП(б)Б), «Сборннк фронтовых н партнзанскнх песен» (1944 г. — рэдакцыяй «Сялянскай газеты» — органа Вілейскага падпольнага абкома КП(б)Б; Бягомльскім падпольным РК КП(б)Б), «Сборннк песен н частушек о Велнкой Отечественной войне» (люты 1944 г. — Беластоцкім падпольным абкомам ЛКСМБ). Асаблівае значэнне мела патрыятычная тэматыка, дух барацьбы, што надоўга падаўжала жыццё выданняў. Такой кніжкай быў, напрыклад, зборнік пад назвай «Паход фашысцкіх звяроў. Паэма», аўтар — пухавіцкая настаўніца Яніна Крайнік, падпольшчыца, партызанка (псеўданім Лілія Лясная), які перавыдаваўся пяць разоў агульным тыражом 5 тыс. экзэмпляраў.
Удалося ў партызанскіх друкарнях выдаць і некалькі твораў беларускіх пісьменнікаў, як асобная кніга выйшла паэма Я. Коласа «Адплата», якую надрукавалі брыгады імя Панамарэнкі і імя Чапаева. 30 лістапада 1943 г. друкарня Слуцкай падпольнай раённай газеты «Народны мсцівец» выдала тыражом у 1000 экз. кнігу вершаў А. Астрэйкі «Слуцкі пояс» з прадмовай сакратара райкома I. Канановіча. Вядомы рэдактар выдання — М. Дастанка (рэдактар газеты Любанскага падпольнага РК КП(б)Б), наборшчыкі — Любоў Куляшова, Любоў Шаўчук, Уладзімір Канановіч і Мікалай Торхаў, мастакіафарміцелі — партызаны Аляксандр Залатой і Аляксандр Бяляеў, якія выразалі на кляновых кубіках літарызастаўкі для вершаў, а для вокладкі здабылі чырвоную фарбу, для сшывання аркушаў — медны дрот, паперу дасталі ў слуцкай нямецкай друкарні587. Сёння два экзэмпляры кнігі захоўваюцца ў фондзе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Невялікія тыражы і ваенны час не лепшым чынам паўплывалі на захаванасць кніжакпартызанак. Можна меркаваць, што іх рэальная колькасць была ўсё ж большай, аднак не дайшла да нашага часу, ці застаецца яшчэ не адкрытай.
Поўны ўлік і аналіз літаратуры на нямецкай, польскай, украінскай, рускай мовах, якая выходзіла на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, як легальна, так і нелегальна яшчэ чакае свайго даследчыка.
ТьіАавы савейкі друк
Друк, які ажыццяўляўся на неакупіраванай тэрыторыі СССР, у савецкім тыле, у эвакуацыі. Па сваім прызначэнні быў накіраваны: 1) — для перакідкі праз лінію фронту і нелегальнага распаўсюджвання на акупіраванай тэрыторыі; 2) — для фронту (у тым ліку для беларусаўфрантавікоў); 3) — для легальнага ўжытку і распаўсюджвання на неакупіраванай тэрыторыі СССР588.
У першыя дні вайны падчас бамбардзіровак была разбурана амаль уся паліграфічнавыдавецкая база Беларусі. Значна пацярпела мінская друкарня «Звязда», у якой выходзіла большасць рэспубліканскіх газет, рэдакцыі якіх былі эвакуіраваны спачатку ў Гомель («Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», «Звязда»), а потым у г. Чырвонакамск Пермскай вобласці (РСФСР). Да 18 жніўня 1941 г. на тэрыторыі БССР дзейнічала Гомельская фабрыка «Палесдрук», пасля — з 19 жніўня — паліграфісты сфарміравалі цягнікдрукарню (начальнік — 3. Матуз, які пасля вайны ўзначаліў Дзяржаўнае выдавецтва БССР) для ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці ў прыфрантавой паласе589. У цягнікудрукарні выпускалася газета «Савецкая Беларусь» на беларускай і рускай мовах, сатырычны лісток «Партызанская дубінка» (як дадатак да газеты з 1942 да студзеня 1943 г., часопіс — да красавіка 1943 г.), газетаплакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» (з 5 ліпеня 1941 г. да мая 1945 г. выйшаў 141 нумар) і інш., якія распаўсюджваліся на фронце і на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Шэраг перыядычных выданняў БССР у час вайны перастаў выдавацца, а тыя, што апынуліся ў эвакуацыі не раз мянялі сваё месца друку. Так, газета «Савецкая Беларусь» друкавалася ў Арле, Казані (1941), Маскве (1942). У час вайны ў савецкім тыле з’явіліся і новыя перыядычныя выданні, як, напрыклад, газета «За Савецкую Беларусь» на беларускай мове, якая выдавалася ўпраўленнем палітычнай прапаганды Заходняга фронту і прызначалася для насельніцтва Беларусі (рэдактар М. Лынькоў), «За свабодную Беларусь» — орган палітупраўлення Калінінскага фронту (рэдактар I. Гурскі). Названыя газеты выдаваліся да кастрычніка 1943 г. Для партызанаў Віцебшчыны ў Маскве друкавалася абласная «Віцебская газета» (з чэрвеня 1942 г.). На старонках беларускіх тылавых газет змяшчаліся публіцыстычныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, К. Чорнага, П. Панчанкі, П. Глебкі, I. Гурскага, маскоўскіх пісьменнікаў
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
317
А. Суркова, У. Вішнеўскага, 1. Эрэнбурга і інш.590
He здолела эвакуіравацца з Беларусі Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Маёмасць выдавецтва, дакументы, рукапісы засталіся ў Мінску і былі знішчаны. Толькі ў кастрычніку 1942 г. у Маскве дзейнасць Дзяржаўнага выдавецтва БССР (у той час мела назву «Савецкая Беларусь») была ўзноўлена. У выдавецтве працавалі дзве рэдакцыі — палітычнай літаратуры (узначальваў Пятро Глебка) і мастацкай літаратуры (узначальваў I. Гурскі). Пасаду галоўнага рэдактара займалі Кандрат Крапіва, потым — Пятрусь Броўка.
У 1943 г. выдавецтвам было выпушчана 29, а ў 1944 г. — 41 назва кніг і брашур, сярод якіх «Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза» I. Сталіна (тыражом 50 тыс. экз.), серыя брашур (6 назваў па 30 тыс. экз. кожная) пра беларусаў — Герояў Савецкага Саюза Л. Даватара, Ц. Бумажкова, М. Сільніцкага, М. Гастэлу, К. Заслонава, В. Лабанка, зборнікі «Молодежь Белорусснн в боях за Роднну», «Ннчего не забудем, ннчего не простнм» і інш.591 3 твораў мастацкай літаратуры былі выдадзены кнігі «Суд у лесе» і «Голас зямлі» Якуба Коласа, «Янук Сяліба» Максіма Танка, «Сцяг брыгады» Аркадзя Куляшова, «Дарога вайны» Пімена Панчанкі, вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Пятра Глебкі і інш. У гэтым жа годзе выдавецтва прыступіла да выдання падручнікаў для школ Беларусі.