Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Апрача традыцыйнай ілюстрацыі ў канцы 1920х гг. мастакі кнігі пачынаюць прымяняць для вокладкі фотаілюстрацыю. Сімвалічна пачынае гэту лінію фотаздымак дарогі на вокладцы віленскага выдання кнігі Янкі Купалы «Шляхам жыцця» (беларускі аддзел «Віленскага выдавецтва» Б.А. Клецкіна, 1923 г.).
У Мінску прыклад падаў Павел Гуткоўскі, які выкарыстаў фотамантаж для вокладкі часопіса «Беларуская работніца і сялянка» (№ 14 за 1925 г.): 30 партрэтаў жанчынсялянак былі ўманціраваны ў малюнак серпа. Пазней ён аздобіў фотаздымкамі дзіцячую кніжку А. Зіміонкі «Працавітая дзяўчьшка» (1928), якая была надрукавана ў прафтэхшколе Беларускага дзяржаўнага выдавецтва тыражом 5 тысяч экзэмпляраў. Аздабленне фатаграфіяй і фотамантажом дзіцячай кнігі ў сярэдзіне 1920х гг. толькі ўваходзіла ў моду ў выдавецтвах Савецкага Саюза546.
Спалучэнне фотаздымкаў і малюнкаў прымяніў В. Дваракоўскі для афармлення кнігі Іларыёна Барашкі «Асінстан» (1931). Выданне прысвечана будаўніцтву электрастанцыі ў вёсцы Арэшкі, на поўнач ад Оршы (зараз рабочы пасёлак Асінторф Дубровенскага раёна Віцебскай вобл.). Асінстан (пабудова электрастанцыі пачалася тут у 1927 г.) стаў для Беларусі сімвалам прагрэсу і тэхналагічнай навіны. Гэта будоўля ішла паралельна з пабудовай ва Украіне Днепрагэсу —
буйнейшай электрастанцыі Савецкага Саюза, аднаго з галоўных аб’ектаў плана ГОЭЛРО (пачалося ў 1927 г., першы агрэгат запушчаны ў 1932 г.). Вёска Арэшкі згубілася паміж балотаў — мясцовае радовішча торфу павінна было даць паліва для электрастанцыі. Аўтар апавядае, як людзі пераўтвараюць вёску, што стаяла на багне, будуюць магутную электрастанцыю і сучасны пасёлак энергетыкаў з двухпавярховымі (!) дамамі. У ілюстрацыях кнігі старое — від разваленай хаты — перадаецца малюнкам, а новабудоўля і балота — фатаграфіяй. Набраныя розным шрыфтам вершаваныя лозунгі дадаюць пафасу, чаго, у рэшце, і дамагаўся мастак.
Працягам тэмы электрыфікацыі была дзіцячая кніжка Белдзяржвыдавецтва з перакладам верша С. Маршака «Вайна з Дняпром» (1934) з малюнкамі А. Заборава547, а пачынала гэту
Вокладка часопіса «Чыреоная краіна» з фотамантажом.
302
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
масТацКяя апрацеука ЯК^ёя
Цолася а^ТоліТофафія мастака г.змудзімскага
ВО КЛААКА
М.ІЗРАІЛЬСКАГА
Малюнкі
Г. Змудзінскага да кнігі «Леў і воўк».
Мінск, 1928 г.
тэму ў 1929 г. кніга з аўтарскай казкай таго ж I. Барашкі «Залатыя арэхі» — малюнак Асінбуда (чырвонай фарбай) і чырвонай электралямпы выразна кантрастуе на яе вокладцы з відам чорнай вёскі на балоце.
У 1930я гг. ужыванне фатаграфіі стала модай — фотамантаж выкарыстоўваюць В. Дваракоўскі ў вокладках кніг «Чырвонаштандарная» С. Івы (1930), «Гарэлка — атрута беднаты» I. Страшуна (1930), Яфім Тарас — «Прыгожае жыццё» А. Курэлы (1931), Б. Малкін у вокладцы часопіса «Чырвоная Беларусь» (1930) і іншыя мастакі. Фотаздымкі прысутнічаюць на вокладках кніг, каб паказаць пафас сацыялістычнага будаўніцтва — мантаж лініі электраперадачы (Аркадзь Лясны «Вялікае нараджэнне») альбо засваенне паветранай прасторы — механік пры прапелеры магутнага самалёта (Ф. Князеў «Камсамол на самалёт!») і інш.
Адносна выкарыстання фатаграфіі выказваліся і крытычныя заўвагі: «...на нашых вокладках самалёты ня імкнуць наперад, a вісяць у паветры, машына не працуе, а толькі
існуе і ўдарнік не жывы, сапраўдны ўдарнік, бо фатаграфіі статычных форм не па сіле перадаць дынаміку, — пісала ў 1932 г. маладая супрацоўніца Дзяржаўнай бібліятэкі Ніна Ватацы. — Возьмем, напрыклад, вокладку мастака Тараса для зборніка Лужаніна «Аднагалосна». Намаляваны ўзьнятыя ў гару рукі. Думка зусім правільная, але з тае прычыны, што рукі намаляваны абязьлічаныя, усе як адна і бяз усякай дынамікі, вокладка ня робіць на нас таго ўражання, якое яна павінна была рабіць. Замест дынамічна ўзнятых угару працоўных рук, намалёваны зусім статычныя пасьці рук, зьмешчаныя адна пры аднэй»548.
Аздоба кнігі ў першай чвэрці XX ст. была полем смелых эксперыментаў шмат каго з беларускіх мастакоў як у Савецкай, так і ў Заходняй Беларусі. Выразным пракладам з’яўляецца афармленне Б. Малкіным кнігі Янкі Маўра «Пекла» (Менск, Белдзяржвыдавецтва, 1929 г.). Антырэлігійная аповесць, у якой два піянеры назіраюць за тым, што адбываецца ў пекле, ілюстравана гумарыстычнасур’ёзнымі выявамі рознага калібру д’яблаў, розных
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
303
праяў «тагасветнасацыяльнага» жыцця. Мастак змяшчае ў «пякельныя» краявіды лозунгізаклікі, кшталтам: «Пакінь надзею!», «Досыць!», што можна трактаваць і як з’едлівы здзек над лозунгамі сучаснасці. А выява ўсмешкі Люцыфера на вокладцы кнігі адразу робіць чытача наведвальнікам гэтага музея чарцей. Гратэскнае адлюстраванне вобраза рэчаіснасці прысутнічае і на вокладцы кнігі аўтара, схаванага за ініцыяламі МР «Палажэнне спажыўца» (Вільня, 1927 г.). Кампазіцыя прадстаўляе з сябе распрацоўку сюжэта пра эксплуатацыю чалавека (магчыма гэта вясковец, магчыма — гарадскі пралетарый), абутага ў чаравік з атадраным абцасам. Чалавек, сціснуўшы зубы і ледзьве трываючы, ляжыць пад пірамідай эксплуататараў: агента, крамніка, гуртоўніка і спекулянта. Усе фігуры падпісаны, а лента рэменя, на якой зроблены надпісы, заканчваецца звычайнай спражкай звычайнага бручнага рэменя — быццам бы намёкам на тое, што час скінуць гэту піраміду дармаедаў, апранутых тым лепш, чым вышэй сядзіць кожная буржуйская асоба, і, скінуўшы,
яшчэ добра ўрэзаць кожнаму з іх рэменем. Імя мастака не названа.
Да сярэдзіны 1930х гг. плённа працаваў для беларускай кнігі Генадзь Змудзінскі (1897— 1938), які быў выдатным рысавальшчыкам. Яго малюнкі да дзіцячых кніг «Звяры нашых лясоў» А. Зіміёнкі і казкі «Леў і воўк» у апрацоўцы Якуба Коласа (абедзве не датаваныя, верагодна, 1928 г.) можна смела называць шэдэўрамі анімалістычнага жанру свайго часу. Г. Змудзінскі аздабляў самыя розныя выданні Белдзяржвыдавецтва і Галоўпалітасветы — кнігі серыі «Сялянская бібліятэка» і ваенную літаратуру, мастацкія творы беларускіх і замежных пісьменнікаў і лемантары (буквары) для непісьменных. Большасць яго прац падпісаны ініцыяламі «Г.З.» альбо поўным прозвішчам: «Г. Змудзінскі». Японскі пісьменнік Удзяко Акіта, які наведаў Мінск у 1928 г., выкарыстаў малюнкі Г. Змудзінскага ў прысвечаных Беларусі главах сваёй кнігі «Расія маладая» (Токіа, 1929 г.).
Асноўным прафесійным заняткам мінчука Міхася Філіповіча (1896—1947) заставаўся
Малюнкі
Г. Змудзінскага ў кнізе японскага пісьменніка Удзяко Акіты «Расія маладая». Токіа, 1929 г.
304
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
Вокладка часопіса «Нізавы партработнік» № 2. 1933 г.
жывапіс, але выданні, якія ён аформіў, сталі знакавымі для беларускага кніжнага мастацтва 1920х гг.549 Найперш гэта паэма Міхася Чарота «Босыя на вогнішчы», што выйшла ў мінскім кааператыўным выдавецтве «Адраджэнне» (1922) — першая ілюстраваная кніга, надрукаваная ў Мінску пасля выгнання з горада белапалякаў. Дзесяць пастаронкавых ілюстрацый вельмі неаднародныя і не заўсёды прафесійныя (малады мастак у гэты час вучыцца яшчэ толькі на першым курсе Вышэйшых мастацкатэхнічных майстэрняў у Маскве). Аднак лепшыя з гэтых зробленых пяром малюнкаў не толькі добра адпавядаюць зместу ілюстраванага тэксту, але і маюць уласную эмацыянальную моц. А ілюстрацыі дзіцячай казкі «Як жабы абараніліся ад бусла» (1928) паказваюць ужо сталага майстра — у 1927 г. М. Філіповіч быў удзельнікам савецкага павільёна міжнароднай кніжнай выстаўкі «Мастацтва кнігі» ў Германіі.
Сярод мастакоў, якія плённа супрацоўнічалі з Белдзяржвыдавецтвам у перадваенныя гады Яфім Тарас (1910—1981), Барыс Малкін (1908— 1972), Валянцін Ціхановіч (1909—1978), Анатоль Тычына (1897—1986), Анатоль Волкаў (1908—1985). Кожны з іх пакінуў немалую спадчыну не толькі ў выглядзе афармлення кніг, якія зараз для многіх з’яўляюцца прадметам калекцыяніравання, але і малюнкаў у газетах і часопісах, плакатаў, станковай гравюры, жывапісу альбо, як Б. Малкін, у выглядзе афармлення тэатральных пастановак550. Многія мастакі спрычыніліся да адраджэння традыцыі беларускага экслібрыса551. На спецыяльнай выстаўцы кніжнай графікі ў Мінску ў 1934 г. экспанаваліся творы больш як сарака беларускіх мастакоўкніжнікаў. Ёсць шэраг мастакоў, творчая біяграфія якіх не даследавана, але ад якіх засталіся таленавітыя творы. Да гэтага шэрага можна аднесці А.К. Пузынкевіча, аўтара ілюстрацый (каляровая літаграфія) да беларускай народнай казкі «Пчала» ў мастацкай апрацоцы Якуба Коласа (Менск, 1929) і Янку Кашкеля, аўтара ілюстрацый да казкі «Два Марозы» (Мінск, 1928?) і інш.
3 развіццём перыядычнага друку беларускія мастакі прымалі ўдзел у афармленні грамадскапалітычных, гаспадарчых, літаратурных і дзіцячых часопісаў, вокладкі і старонкі якіх кожны месяц (ці нават часцей, у залежнасці ад перыядычнасці выдання) выконвалі ролю і рэкламнай тумбы, і творчай палітры, і выстаўкі адной працы. Партыйныя часопісы трымаліся строгага стылю, хаця таксама мянялі афармленне. Наколькі праца мастака змяняла выгляд партыйнага выдання ў лепшы бок відаць на прыкладзе органа ЦК КП(б)Б, часопіса «Бальшавік Беларусі», заснаванага ў 1927 г. Першыя тры нумары гэтага часопіса выйшлі з наборнай назвай на вокладцы, а пачынаючы з № 4 — з надпісамі, зробленымі спецыяльна шрыфтам, распрацаваным мастаком Паўлам Гуткоўскім.
Аднастайнасць і невыразнасць партыйных часопісаў «Большэвіцкі друк», «За ленінскую вучобу», «Ленінская вучоба» і інш., парушае хіба што плакатнае аблічча вокладкі органа гомельскага гарадскога камітэта КП(б)Б, часопіса «Нізавы партработнік»: верхнюю частку яе прасторы займае чырвоны сцяг з профілямі творцаў камуністычнай ідэалогіі — К. Маркса, Ф. Энгельса, У. Леніна і I. Сталіна.
Масавыя ілюстраваныя часопісы распрацоўвалі сваё мастацкае афармленне ў іншым ключы. Кожны наступны нумар — новая, прывабная і кідкая вокладка — такі быў
КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
305
тэмп для часопісаў «Малады араты», «Чырвоная Беларусь», «Беларуская работніца і сялянка», «Іскры Ільліча», «Беларускі піонэр». Асаблівае аблічча часопісу сялянскай моладзі «Малады араты» надавалі працы Аляксандра АхолаВало (1900—1997) — фіна па паходжанню, які вучыўся мастацтву ў Петраградзе, Віцебску і Адэсе. Створаныя ім вобразы — вясковага гарманіста, ці дзяўчат, якія спяваюць, ідучы з дажынак, — вельмі рамантычныя і вельмі своеасаблівыя, падобныя на фінскія. Таленавіты мастак, А. АхолаВало для часопіса «Беларускі піонэр» не толькі маляваў вокладкі, але змясціў там сваё напісанае пабеларуску апавяданне «Пастушокмастак. 3 жыцця дзяцей у Заходняй Беларусі» з уласнымі ілюстрацыямі. Вядома таксама пяць кніг, аформленых гэтым майстрам да яго ад’езду ў Фінляндыю ў 1931 г. (творы К. Чорнага, П. Труса, Я. Коласа, А. Александровіча, А. Вольнага)552.