• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Тая самая карціна складвалася і з газетамі на іншых мовах. Калі ў 1933—1935 гг. у Беларусі было 2 польскія газеты («Огка» і «Szturmowiec Dzierzynszczyzny»), 1 газета на літоўскай мове («Raudonasis artojas»), 2 газеты на яўрэйскай мове («Октябер» н «Юнгер ленінец»), 20 газет з доляй яўрэйскага тэксту (напрыклад, «Віцебскі рабочы») і 7 газет з доляй рускабеларускага тэксту, то на 1937 г. былі ўжо закрыты абедзве польскія газеты і літоўская, а таксама са старонак беларускіх газет знікае яўрэйская мова (прынамсі, на асобных старонках). У 1938 г. закрыта газета «Юнгер ленінец», і з іншамоўных газет амаль тры гады існавала толькі газета «Октябер».
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    291
    «Пад час яжоўшчыны асабліва ганебную ролю выконваў беларускі камуністычны друк. Так званыя газетныя карэспандэнты ў савецкіх установах шукалі розны абвінаваўчы матэрыял... Назбіраўшы такогасякога матэрыялу, газета, і асабліва орган камуністычнай партыі «Звязда», рыхтавала абвінаваўчы матэрыял, у якім імкнулася як мага больш ачарніць прызначаную ахвяру. Факты перакручваліся, у бальшыні выпадкаў былі выдуманыя, фальшывыя. Усё станоўчае ў лепшым выпадку замоўчвалася або паказвалася як контррэвалюцыйныя ўчынкі, як інтрыгі ворагаў народа. Звычайна абвінаваўчы матэрыял заканчваўся «абурэннем», што такі закаранелы вораг народа сядзіць, замаскіраваўшыся, у савецкай установе. Пасля такой падрыхтоўкі ў той самы дзень зганьбаваная ахвяра знікала ў скляпеннях НКУС»51’.
    У 1938 г. з раёнаў рэспублікі ўтвораны 5 абласцей: Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская. Адпаведна, акрамя раённых, з’яўляецца тэрмін «абласныя» газеты. Як правіла, яны рэарганізаваны з былых акруговых: Віцебская вобласць — «Віцебскі рабочы», Гомельская вобласць — «Палеская праўда» (з 1939 г. стала называца «Гомельскай праўдай»), Мінская вобласць — «Звязда» і «Советская Белоруссня» (сумяшчалі статус абласной і цэнтральнай газеты), Магілёўская вобласць — «Камунар Магілёўшчыны», Палеская вобласць — «Большэвік Полесся» (з цэнтрам вобласці ў Мазыры).
    1939 г. азнаменаваўся шматлікімі падзеямі як у сусветнай гісторыі, так і ў гісторыі Беларусі. У выніку падзелу Польшчы да тэрыторыі БССР далучылі значную частку Заходняй Беларусі, страчанай пасля падпісання Рыжскай мірнай дамовы ў сакавіку 1921 г. Адразу ж спатрэбіліся газеты, якія б прапагандавалі новы лад сярод мясцовага насельніцтва.
    Асноўнымі мовамі газет на тэрыторыі Заходняй Беларусі перад Другой сусветнай вайной былі польская і яўрэйская. Так, у Баранавічах выдавалася «Барановічэр Курьер»
    на яўрэйскай, у Брэсце — «Polesie» на польскай, у Беластоку — «Dziennik Biatystocki» і «Dzien Dobry» (таксама на польскай), у Слоніме — «Слонімер Ворт» на яўрэйскай.
    3	устанаўленнем на гэтай тэрыторыі савецкай улады асноўнай мовай стала беларуская. У выданні савецкіх газет выкарыстоўваліся шрыфты раней выдаваных польскіх. Так, шрыфты газеты «Dzien Dobry» ў Беластоку відавочна выкарыстоўваліся пры выданні газеты «Wolna ргаса».
    3	далучанай тэрыторыі было створана 5 абласцей: Баранавіцкая вобласць мела абласную газету «Чырвоная звязда»; Беластоцкая вобласць мела газеты на ўсіх чатырох мовах: «Вольная праца» на беларускай520, «Wolna ргаса» на польскай, «Освобождённый Белосток» на рускай і «Бялістокер штэрн» на яўрэйскай; Брэсцкая вобласць — газету «Зара»; Вілейская вобласць — «Вілейскую праўду» і «Сялянскую газету»; Пінская вобласць — «Палескую праўду».
    Галоўным цэнтрам выдання газет Заходняй Беларусі быў Беласток. У яго чатырох абласных газетах (тры з іх былі штодзённымі) публікаваліся хроніка ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі, а не толькі інфармацыя, якая адносілася да Беластока.
    Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР мела для газетнай справы яшчэ адно наступства — у Мінску з’явіліся 2 новыя штодзённыя газеты. Папершае, з перамяшчэннем мяжы СССР з Беларускай асобай ваеннай акругі з цэнтрам ў Смаленску была выдзелена Заходняя асобая ваенная акруга з цэнтрам у Мінску. Адпаведна са Смаленска была перамешчана газета гэтай акругі — «Красноармейская правда». 3 кастрычніка 1939 г. яна выходзіла ў Мінску. Падругое, рэзкі рост колькасці польскамоўнага насельніцтва выклікаў неабходнасць узнаўлення цэнтральнай штодзённай газеты на польскай мове. I з 10 кастрычніка 1940 г. у Мінску выходзіць газета «Sztandar wolnosci». Менавіта з такой сістэмай газет Беларусь і ўступіла ў Вялікую Айчынную вайну.
    БЕЛНРУСКІ
    ЛЕТАПІС
    № 9	Жнівень 1937 г.	Год II
    3 працы
    КНІГАЎШСКАХ ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    293
    КНІЖНАСЦЬ БЕЛАРУСІ V СКААДЗЕ ДРУГОМ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ: АД БРЭСТА ДА ВІЛЬНІ I АД БЕЛАСТОКА ДА НАВАГРУДКА
    Кнігавыдавецкая прадукцыя, якая распаўсюджвалася на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў складзе II Рэчы Паспалітай, была прадстаўлена ў асноўным польскамоўнымі выданнямі521. У 1924 г. яны складалі 80,7%, у 1925 г. — 84,8%. Беларускамоўным выданням адпаведна належала 0,5% і 0,2% ад агульнай колькасці назваў надрукаваных кніг краіны. «У сярэдзіне 1920х гг. на беларускім кніжным рынку Заходняй Беларусі была даволі шырока прадстаўлена і прадукцыя замежных выдавецтваў. Напрыклад, у рэкламным каталогу Беларускага выдавецкага таварыства, выдадзеным, верагодна, напрыканцы 1924 г., з 183 прадстаўленых кніг — 83 (амаль 45%!) былі прадукцыяй выдавецтваў БССР і Літоўскай Рэспублікі. Яшчэ цікавейшая сітуацыя была з часопісамі: з 14 анансаваных тытулаў толькі 5 мелі заходнебеларускае паходжанне»522. Праз увесь час існавання Другой Рэчы Паспалітай трывалым стрыжнем і нязменнай трыбунай беларускай Вільні і ўсёй Заходняй Беларусі заставалася штотыднёвая газета «Крыніца» (з 1925 да 1937 г. яна называлася «Беларуская крыніца»), Сімвалічна, што яе выданне пачалося ў сталіцы былой імперыі Петраградзе (1917), потым было перанесена ў Беларусь: спачатку ў Мінск (№ 3 за 1918 г.), а з лістапада 1919 г. — у Вільню, і тут парацягвалася да 1940 г. Польскія ўлады тройчы закрывалі газету, было канфіскавана 58 асобных нумароў, аднак выданне не спынялася. Частка тыражу друкавалася лацінскім алфавітам, частка — кірыліцай. Газета ўважліва сачыла за надзённымі палітычнымі падзеямі, даючы ім ацэнку з пункту гледжання хрысціянскай дэмакратыі, а таксама актывізавала гістарычную памяць беларусаў, друкуючы матэрыялы пра сучасных (Янку Купалу, Якуба Коласа і інш.) і гістарычных (Ф. Скарыну, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча) дзеячаў культуры. Нязменным рупліўцам гэтага выдання быў яго першы рэдактар ксёнз Адам Станкевіч, які служыў у віленскім касцёле св. Мікалая. Гэты ж святар у 1924—1926 гг. узначальваў Таварыства беларускай школы, якое выдавала свой перыядычны часопіс «Веснік ТБШ».
    Вільня з’яўлялася асноўным выдавецкім цэнтрам беларускага друку ў II Рэчы Паспалітай: тут з’явілася 98% ад усёй выдадзенай кніжнай прадукцыі523. Беларускамоўны
    друк у Заходняй Беларусі ажыццяўлялі каля 100 выдавецтваў і выдаўцоў (96), у іх ліку:
    — 44 арганізацыі і таварыствы (выдавецкія, грамадскапалітычныя, рэлігійныя і інш.), на ліку якіх 261 выданне;
    — 21 рэдакцыя перыядычных выданняў, на лікуякіх 117 выданняў;
    — 31 прыватная асоба (сярод іх 16 аўтараўвыдаўцоў), на ліку якіх 50 выданняў524.
    У 1923 г. у віленскай беларускай газеце «Hama Будучына» быў змешчаны артыкул маладога беларускага філосафа Ігната Канчэўскага — сябра Беларускага навуковага таварыства, супрацоўніка шэрагу беларускіх газет у Вільні — «Закладвайма народныя выдавецтвы!»525, у якім аўтар прапаноўваў ствараць выдавецкія кааператывы, каб шырыць нацыянальныя выданні: «Грамадой ідзіце запісвацца ў гэты кааператыў, каб супольнымі сіламі замацаваць фундаменты нашай адроджанай культуры»526. Асноўную частку беларускіх выданняў выпусцілі ў свет у межах II Рэчы Паспалітай менавіта супольныя арганізацыі і таварыствы, бо, як адзначаў I. Канчэўскі, не было ў нас нацыянальна свядомых багатых людзей, якія б маглі заснаваць трывалыя кнігавыдавецкія прадпрыемствы.
    Усяго, паводле зафіксаваных на сёння бібліяграфічных дадзеных аб беларускіх выданнях у II Рэчы Паспалітай, налічваецца 495 назваў кніг і брашур на беларускай мове. Як адзначае Ю. Туронак, якому ўдалося выявіць 466 пазіцый, гэта лічба была амаль у 23 разы меншай, чым у БССР. Каля паловы выдаўцоў (47) змаглі выпусціць толькі па адным выданні, а сем — больш за дзесяць. Найбольш актыўнай была дзейнасць наступных арганізацый і таварыстваў: Беларускага Выдавецкага Таварыства (51 выданне), Віленскага Выдавецтва Б. [Барыса] Клецкіна (32), Выдавецтва У. [Уладзіслава] Знамяроўскага (21), Выданні Яна Станкевіча (16), Выдавецтва Беларускага Інстытута Гаспадаркі і Культуры (15), рэдакцый перыядычных выданняў «Bielaruskaja Кгупіса» (38), «Chryscianskaja Dumka» (33), «Белпрэс» (6), «Голас Беларуса» (6), «Калосьсе» (6) і прыватных асоб — Рыгора Шырмы (6), кс. Станіслава Глякоўскага і Язэпа Найдзюка (5), Максіма Гарэцкага (4), Фабіяна Ярэміча (3), Сяргея Паўловіча (3).
    Часопіс Таварыства беларускай школы «Беларускі летапіс» № 9.
    Вільня, 1937 г.
    294
    ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Тытульны ліст кнігі «Расійскапольскі баль і беларускае пахмелле». Пінск, 1921 г.
    Вядучыя пазіцыі ў віленскім беларускамоўным кнігавыданні займаў Антон Луцкевіч, які ў 1921 г. узначаліў Беларускі Нацыянальны Камітэт, выкладаў літаратуру ў Віленскай беларускай гімназіі, а таксама кіраваў Беларускім Выдавецкім Таварыствам (дзейнічала да 1932 г.), заснаванай ім Беларускай Школьнай Радай, Таварыствам Беларускай Школы, а з 1923 г. — Беларускім Навуковым Таварыствам — усе разам складалі «свайго роду выдавецкі холдынг Луцкевіча». Дзякуючы арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы А. Луцкевіча, у 1921—1925 гг. выйшла каля 80 назваў кніг, або 70% ад усёй беларускамоўнай прадукцыі таго часу. Аднак у 1929 г. у выдавецкай дзейнасці групы Луцкевіча наступае заняпад. Адбыўся разгром Грамады (у 1927 г.), А. Луцкевіч пазбаўлены кіравання БВТ, выключаны з Таварыства Беларускай Школы, звольнены з Віленскай беларускай гімназіі. Апошнімі яго выданнямі сталі ў 1933 г. брашурыадбіткі артыкулаў штогадовіка Беларускага Навуковага Таварыства527.
    У 1935 г. Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры ў Вільні распачаў выданне тоўстага літаратурнанавуковага часопіса «Калосьсе». Першая яго кніжка праз некалькі тыдняў пасля выхаду ў свет была канфіскавана адміністрацыйнымі ўладамі за вершы Міхася