• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Машары і верш Адама Гурыновіча «Перш душылі паны, што шляхтай зваліся». Аднак Акружны Суд у Вільні не знайшоў у гэтых творах супярчнасці з правам, і забраныя экзэмпляры былі вернуты выдаўцам. «Калосьсе» выходзіла да верасня 1939 г. — часопіс стаў трыбунай навуковай грамадскасці Вільні і ўсёй Беларусі. Прынамсі, у раздзеле «Культурная хроніка» рэгулярна (часопіс выходзіў раз у тры месяцы) асвятляліся падзеі літаратурнага, навуковага і мастацкага жыцця не толькі Заходняй, але і Савецкай Беларусі. Шэраг надрукаваных «Калосьсем» матэрыялаў быў прысвечаны гісторыі беларускага кнігадрукавання ў старажытнасці («Да справы веравызнання Фр. Скарыны» Ул. Талочкі, «Доктар Франціш Скарына і яго культурная праца» А. Станкевіча, рэцэнзія на кнігу Ф. Ільяшэвіча «Drukarnia Domu Maminiczow w Wilnie: 1575—1622») i ў новы час («Стагоддзе новага беларускага друку» В. Гадлеўскага), у раздзеле «Кнігапіс» рэцэнзаваліся найноўшыя беларускія кнігі. Адказным рэдактарам «Калосься» быў Я. Шутовіч, у склад рэдкалегіі ўваходзілі нястомныя М. Шкялёнак, А. Станкевіч, М. Пяцюкевіч, А. Бярозка.
    У 1926—1940 гг. на вядучыя пазіцыі ў друку кніг на беларускай мове ў Заходняй Беларусі выйшла Беларуская друкарня і.мя Францішка Скарыны ў Вільні (уладальнік, выдавец і рэдактар ксёндз Адам Станкевіч). Размяшчалася друкарня на вуліцы Людвісарскай, 1, для яе была закуплена плоская друкарская машына і шрыфты з друкарні «Люкс» Людвіка Хаміньскага528. Сярод стваральнікаў друкарні, акрамя Адама Станкевіча, былі ксёнз Вінцэнт Гадлеўскі, пробашч кляштара айцоў марыянаў у Друі ксёнз Андрэй Цікота і віцэстаршыня Беларускага Сялянскага Саюза, Фабіян Ярэміч, якія прадстаўлялі яшчэ адзін ідэйны беларускі рух у Польшчы — Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю (БХД засноўвалася на хрысціянскай і нацыянальнай ідэалогіі). Як адзначае Ю. Туронак, у склад нефармальнай выдавецкай групы БХД уваходзілі Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры (1926—1936), Беларускае Каталіцкае Выдавецтва (1930—1939), кнігарня «Пагоня» (1927—1937), Беларускі Нацыянальны Камітэт (1930—1933), канвент айцоў марыянаў у Друі (1932), рэдакцыі часопісаў «Bielaruskaja Кгупіса» («Кгупіса»), «Chryscijanskaja Dumka» (1928—1939), «Шлях Моладзі» (1929—1939), ксяндзы Станіслаў Глякоўскі, Ян Семашкевіч, Язэп Найдзюк, Язэп Малецкі, Ян Багдановіч і інш.
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    295
    Вокладка кнігі
    А	. Станкевіча «Кастусь Каліноўскі. «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасці Беларусі». Вільня, 1933 г.
    Вокладка кнігі Янкі Купалы «Паўлінка». Вільня, 1927 г.
    Друкарня імя Ф. Скарыны з’яўлялася адзінай беларускай друкарняй у Вільні і дзейнічала як камерцыйнае прадпрыемства, выконваючы замовы розных беларускіх, польскіх і рускіх арганізацый. У Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны выйшла больш за 160 беларускіх арыгінальных і перакладных выданняў рэлігійнай і свецкай тэматыкі, у іх ліку творы Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, У. НеміровічаДанчанкі, В. Адважнага, А. Станкевіча і іншых, фальклор, песеннікі, календары. Кнігі выходзілі лацінскім (у асноўным) і кірылічным шрыфтамі. Тут друкаваліся газеты «Bietaruskaja Кгупіса», «Сялянская Ніва», «Зорка», часопісы «Калосьсе», «Chryscijanskaja Dumka», «Шлях моладзі», а таксама кніжныя выданні Беларускага Выдавецкага Таварыства, Беларускага Каталіцкага Выдавецтва, Беларускага Навуковага Таварыства, Таварыства Беларускай Школы, Беларускага Інстытута Гаспадаркі і Культуры. Друкарняй кіраваў напачатку Альбін Стэповіч, а з чэрвеня 1927 г. да вясны 1941 г. — Язэп Найдзюк529. Акрамя таго, у ёй працавалі Альфонс Шутовіч, Ізабэла Тумаш, Уладзіслаў Тарасевіч, Янка Багдановіч, Мар’ян Пецюкевіч. Двое апошніх пакінулі ўспаміны, як часам маладыя друкары «спалі на зямлі, на падлозе, на саламяных матрацах. Было холадна і голадна, але
    верылі, што ў будучыні будзе лепш жыць і працаваць»530.
    Актыўнай выдавецкай дзейнасці БХД садзейнічалі як творчы патэнцыял аўтараў, іх ідэйная пазіцыя, так і фінансавая падтрымка беларускага каталіцкага духавенства. Гэта давала магчымасць выпуску менавіта кніг, а не толькі прэсы ці ўлётак, на якія была скіравана выдавецкая дзейнасць, напрыклад, Грамады. Выкарыстоўваўся для друку лацінскі і кірылічны шрыфты (як для католікаў, так і для праваслаўных). Акрамя ўласнай друкарні, існавала таксама ў БХД кнігарня, а пры дапамозе сеткі гурткоў Беларускага Інстытута Гаспадаркі і Культуры выдавецкая прадукцыя распаўсюджвалася ў розных рэгіёнах Заходняй Беларусі.
    Яшчэ адну групу выдаўцоў складалі беларускія арганізацыі, якія атрымлівалі субсідыі ад адміністрацыйных улад, за што атрымалі назву паланафільскіх. Аднак яны ўсё ж не выклікалі даверу з боку ўлад, таму і была іх выдавецкая дзейнасць кароткачасовай531. Так, у верасні 1930 г. быў створаны Цэнтральны Саюз Беларускіх Культурных і Гаспадарчых арганізацый («Цэнтрасаюз»), які планаваўся як своеасаблівы «холдынг», што супрацьстаяў бы БХД. У яго ўваходзілі Радаслаў Астроўскі (узначальваў), Антон Луцкевіч, Фабіян Акінчыц. Вядомы 4 выданні
    296
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    Вокладка кнігі М. Танка «Журавінавы цвет». Вільня. 1937 г.
    Вокладка кнігі М. Васілька «3 сялянскіх ніў». Вільня, 1937 г.
    «Цэнтрасаюза», сярод якіх адно з заснаванай «Сельскагаспадарчай Бібліятэчкі» — «Матыльковыя расьліны» С. Бусла (1932), тры брашуры А. Русаковіча з крытыкай сацыяльнай і эканамічнай палітыкі ў БССР. У 1932—1934 гг. польскія ўлады спрабавалі падтрымліваць і такую серыю, як «Беларуская Народная Бібліятэка» (выйшла 5 брашур з крытыкай БССР і прапагандай эканамічнай палітыкі Польшчы). Усяго налічваецца каля 30 падобных, падтрыманых уладамі выданняў.
    Акрамя таго, беларускамоўную прадукцыю выпускалі і незалежныя, палітычна не заангажаваныя арганізацыі і ўстановы, як Таварыства Прыяцеляў Беларусаведы пры Віленскім універсітэце, Дзяржаўнае Выдавецтва Школьных Кніжак у Львове, польскія грамадскія арганізацыі ў Навагрудку, некаторыя рэлігійныя (праваслаўныя, уніяты, езуіты, баптысты) — у Варшаве, Лодзі, Альбярціне і інш., a таксама прыватныя асобы (Ян Станкевіч).
    У тэматычнай структуры кніжных выданняў Заходняй Беларусі вылучаюцца наступныя прыярытэтныя групы: 1 — мастацкая, рэпертуарная літаратура і спеўнікі (117 і 80 назваў); 2 — рэлігійная (у тым ліку падручнікі) і грамадскапалітычная літаратура (па 70 назваў); 3 — літаратура па асвеце, педагогіцы, культуры (у тым ліку падручнікі) і філалогіі (68 і 36) [табл. 4],
    Развіццё нацыянальнай кніжнай кулыуры непазбежна прывяло да выдання на жывой беларускай мове перакладаў Святога Пісання. Пасля Першай сусветнай вайны на гэтай ніве пачаў працаваць баптысцкі святар Л. ДзекуцьМалей, які жыў у Брэсце. Ён пераклаў на беларускую мову Евангелле, звярнуўшыся па парады і папраўкі да аўтарытэтнага беларусіста, віленчука Антона Луцкевіча. У 1927—1928 гг. баптысцкае выдавецтва «Компас» у Лодзі надрукавала на беларускай мове тры паасобныя Евангеллі (Марка, Мацея і Іаана), перакладзеныя Л. ДзекуцьМалеем. Антон Луцкевіч тым часам пераклаў цэлы Новы Запавет з Псальмамі, які быў надрукаваны з дапамогай Брытанскага біблійнага таварыства ў 1931 г. у г. Хельсінкі (Гэльсінгфорсе). Напярэдадні Другой сусветнай вайны выйшлі з друку Чатыры Эвангеліі і Апостальскія Дзеі ў перакладзе ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага (Вільня, 1939 г., перавыданне: Гродна, 1998 г.).
    Пераважную колькасць беларускамоўных выданняў 1921—1939 гг. складалі арыгінальныя творы мясцовых аўтараў, выдадзеныя ўпершыню, у большасці рэлігійнай і грамадскапалітычнай тэматыкі; рэштку — перавыданні кніг, надрукаваных да 1921 г., і пераклады з іншых моў, у асноўным з рускай.
    Найбольш прыкметнымі выданнямі заходнебеларускіх выдавецтваў сталі кнігі
    КНІГА Ў UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    297
    Л. Родзевіча «Беларусь» (друкарня «Друк», 1922 г.), У. Жылкі «На ростані», К. Сваяка «Мая ліра» (Беларускае выдавецкае таварыства, 1924 r.), Н. Арсенневай «Пад сінім небам» (выдавецтва Клецкіна, 1927 г.), М. Васілька «Шум баровы» (выданне Н. Ільяшэвіч, 1929 г.) і «3 сялянскіх ніў» (выданне Р. Шырмы, 1937 г.), М. Танка «Журавінавы цвет» (выданне Ф. Стацкевіча і Р. Шырмы, 1937 г.), «Рунь веснаходу: Зборнік твораў паэтаў і пісьменнікаў Заходняй Беларусі» (Беларускае Выдавецкае Таварыства, 1928 г.).
    Распаўсюджаннем беларускіх кніг займаліся ў асноўным віленскія беларускія кнігарні: Цэнтральная беларуская кнігарня Выдавецкага Таварыства (Вільня, Вастрабрамская, 1), кнігарня Станіслава Станкевіча, кнігарня «Пагоня». Кнігарні, а таксама некаторыя віленскія выдавецтвы заключалі дамовы з кнігарнямі ў Маладзечне, Валожыне, Лідзе, Ашмянах, Навагрудку, Слоніме, Гародні і іншых месцах на продаж беларускіх выданняў. Значную працу па распаўсюджанні кніг у рэгіёнах Беларусі (да канца 1936 г.) выконвалі і аддзяленні (суполкі) такіх віленскіх грамадскакультурных арганізацый, як Таварыства Беларускай Школы, Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры, якія нярэдка давалі крэдыты і рабілі зніжэнні кошту выданняў для рэгіянальных суполак. «Беларуская кніга з другой Рэчы Паспалітай таксама мела даволі шырокі распаўсюд на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі.... Прадукцыя беларускіх выдавецтваў Латвіі адносна бесперашкодна трапляла ў Заходнюю Беларусь»532.
    Як адзначае Ю. Туронак, попыт на беларускую кнігу ў Заходняй Беларусі «захоўваўся на вельмі нізкім узроўні і ў прынцыпе абмяжоўваўся вузкімі коламі інтэлігенцыі»533. Так, сярод 363 пазіцый, прапанаваных на продаж у каталогу кнігарні «Пагоня» ў 1937 г., 43% складалі выданні, якія выйшлі да 1927 г., 17 з іх былі надрукаваны да 1917 г.534
    Недахоп сродкаў і ўсталяванне паліцэйскай цэнзуры, узмацненне паланізацыі (асабліва ў 1934—1937 гг.) сталі асноўнымі прычынамі згортвання дзейнасці беларускіх кнігавыдавецтваў у Заходняй Беларусі ў асноўным з канца 1936 г.: Таварыства Беларускай Школы, Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры; на пачатку 1938 г. (студзень) — Беларускі Нацыянальны Камітэт і інш. Да 1939 г. працягвалася кнігавыдавецкая праца ў Беларускім Каталіцкім Выдавецтве па выпуску рэлігійных кніг для беларусаўкатолікаў.
    Большая частка дзеячаў выдавецкай справы, якія добраахвотна пераехалі ў БССР,
    загінула ў савецкіх турмах і лагерах. У 1938— 1939 гг. польскімі ўладамі ў Вільні таксама праводзілася рэпрэсійная палітыка ў адносінах да беларускіх дзеячаў: высылка з горада (у тым ліку Адама Станкевіча); арышты і пакаранні ў лагеры БярозыКартузскай (супрацоўнікі друкарні імя Францішка Скарыны Язэп Найдзюк і Альфонс Шутовіч).