• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускай кнігі У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Гісторыя беларускай кнігі

    У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 436с.
    Мінск 2011
    321.41 МБ
    Рыхтавалі ў партмассектары і арыгінальныя працы. Прыкладам, у 1932 г. выйшла манаграфія дырэктара Інстытута судовай медыцыны Наркамюста БССР, доктара Ф.В. Чарвакова «Слуцкія муміі». Угрунтаваная на гістарычным (досыць глыбокім, як для медыкапаталагаанатама) і медыцынскім даследаванні мошчаў святога Гаўрыіла Заблудаўскага...
    Напісаная ў 1934 г. сакратаром Сенненскага райкома (райкомпарта) Н. Ленцнерам кніга «Ад чорнай дошкі да чырвонага сцяга» пачынаецца гістарычным экскурсам: «Сянно — стары кулацкаэсэраўскі раён. Тут у 1918 г. эсэры арганізавалі паўстанне супроць савецкай улады. Кулацкая Сенненшчына пастаўляла ў свой час гарадавых і жандараў у царскі Петраград. Сянно — бацькаўшчына Прышчэпава — кулацкага нацдэмаўскага наркома земляробства, сваёй палітыкай хутарызацыі прабаваўшага затрымаць сацыялістычную перабудову беларускай вёскі. Іменна Сенненскі раён быў той лабараторыяй, дзе Прышчэпаў пачаў свае эксперыменты па хутарызацыі вёскі. У Сянно ў 1930 г. прышчэпаўцы арганізавалі адкрытае кулацкае супраціўленне супроць савецкай улады»446.
    Пасля ліквідацыі аднаасобных гаспадарак Сенненшчына не змагла выканаць плана па нарыхтоўцы лёну і была занесена «на чорную дошку». Назва кнігі робіцца зразумелай з чытання дадатку: гэта рапарт XV з’езду кампартыі Беларусі, ёсць там такая фраза: «9 месяцаў таму назад мы абяцалі т. Гікало выйсці з адстаючых у рады перадавых. Мы працавалі дзень і ноч, кожную гадзіну павялічваючы рады ўдарнікаў, каб сёння прыйсці і сказаць тут
    на з’ездзе нашай партыі, нашым кіраўнікам і перш за ўсё т. Гікало: Няма больш чарнадошачнай Сенненшчыны, ёсць чырванасцяжная!». Аўтар распавядае пра спосабы змагання за лён: выкарыстанне «буксіршчыкаў» — гэта значыць рабочых перадавых калгасаў, якія адсылаюцца ў адстаючыя калгасы, каб паказваць прыклад якаснай працы; трапальшчыцы лёну з Сенненскага раёна арганізоўваюць сацыялістычнае спаборніцтва з Полацкам і Дрысай. У кніжцы надрукавана таксама «Пісьмо 1й раённай канферэнцыі трапальшчыц сакратару ЦК КП(б)Б т. Гікало», яно паведамляе пра посьпехі ў ільнаводстве, а заканчваецца просьбамі, якія сведчаць аб стане вёскі: «Просім, т. Гікало, прыслаць нам за наша старанне пабольш шкла, і просім яшчэ мыла, ды абутку — галош, ботаў і ўсякага гатовага адзення»447. Акалічнасці з’яўлення кнігі Ленцнера раскрыты ў мемуарах Сымона Кандыбовіча, які ў 1930я г. быў кіраўніком справаў Савета Народных Камісараў БССР:
    «Праз нейкі час... [у студзені 1932. — аўт] першым сакратаром у Беларусь Крэмль прыслаў інгуша Мікалая Гікалу. ... Відаць, Крэмль надаў яму спецыяльныя і шырокія паўнамоцтвы і дырэктывы, каб упарадкаваць беларускую партыйную арганізацыю, прымусіць падпарадкоўвацца адзінаму кіраўніцтву ў асобе прысланага сакратара. ... Метады для падпарадкавання Гікала ўжываў разнастайныя. Раней лічылася няёмкім, хоць бы і першаму сакратару партыі, цягнуць з сабою супрацоўнікаў. Гэты парадак Гікала парушыў. ... 3 Масквы быў выпісаны яго добры знаёмы нехта Пасэ, які скончыў Інстытут чырвонай прафесуры. Пасэ займаў некалькі пасадаў у культурных установах. Быў лектарам у Камуністычным універсітэце, у Інстытуце журналістыкі, а таксама працаваў у Інстытуце гісторыі партыі. Пасэ добра валодаў пяром і словам і часта друкаваў свае артыкулы ў партыйных выданнях. Ён актыўна выкараняў у Беларусі нацдэмаўшчыну. ... У апараце ЦК з’явіліся новыя людзі ад Гікалы. Спачатку яны займалі заўсёды вельмі сціплыя пасады. У гэтых адносінах вельмі характэрная фігура — нейкі Ленцнэр. Раней ён быў асабістым сакратаром Троцкага, як высветлілі зацікаўленыя асобы. Ленцнэр цудоўна разумеў, што зза становішча блізкай да Троцкага асобы без падтрымкі яму цяжка выйсці на шырокую
    КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    207
    Вокладкаі старонка кнігі М. Пігулеўскага «Бальшавік. Кніга для працы і чытання пасля Лемантара».
    дарогу. Гэта ўлічваў і Гікала. Між тым дзейная натура Ленцнера прагнула ўлады, чаго жадаў і Гікала, якому падабалася настойлівасць Ленцнера, тым больш што Гікала, відаць, ведаў яго раней. Каб узброіць Ленцнера стажам нізавой партыйнай працы, дзе б ён выявіў свае здольнасці, Гікала прызначыў Ленцнера сакратаром Сенненскага раённага камітэта партыі. Ва ўмовах Беларусі гэты раён займае даволі значнае месца: вялікі па тэрыторыі, мае льнаводчы кірунак. Па выкананні планаў пасеву лёну, яго ўборкі, а, галоўнае, здачы прадукцыі дзяржаве ацэньваецца ўся праца сакратара партыі ў раёне. Ленцнер цалкам улічыў гэта. Пры дапамозе жорсткіх рэпрэсій і націску на калгасы Сенненскі раён не толькі выканаў план ільнонарыхтовак, але і перавыканаў. Падцягнуўся раён і па іншых відах шматлікіх савецкіх гаспадарчых кампаній. Пасля гэтых «перамог» Ленцнер з мэтай самарэкламы напісаў брашуру пад назвай «Нз отстаюшнх в передовые»448. Брашура была напісана ў духу ўсхвалення партыйнага кіраўніцтва з боку сакратара Гікалы, дзякуючы чаму Сенненскі раён стаў перадавым у выкананні нарыхтовак лёну. У працэнтах і лічбах параўноўваліся вынікі працы ранейшых гадоў з апошнім годам, калі сакратаром партыі стаў Ленцнер. Фарбаў і фальшывых супастаўленняў у
    брашуры было шмат. Гэтымі дзеяннямі Ленцнер даў магчымасць Гікалу... праз некалькі месяцаў працы ў раёне прапанаваць пленуму ЦК Камуністычнай партыі Беларусі прызначыць Ленцнера рэдактарам партыйнай
    Выдавецкая марка Беларускага дзяржаўнага выдавецтва.
    ткгліне
    велдрускде дзярждунде выддвеутвд
    менск1928.
    КНІГАЎІЦІСКАХ ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
    209
    Вокладка кнігі
    Я. Маўра «У краіне райскай птушкі». Мінск, 1928 г.
    Вокладкаі старонка кнігі серыі «Малады прыродазнаўца».
    газеты «Звязда». Ленцнера адклікалі з раёна і прызначылі рэдактарам, а гэта пасада значная і ўплывовая, а галоўнае, вельмі патрэбная для Гікалы — каб там быў яго чалавек, адданы і паслухмяны ў выкананні яго ўказанняў. Ленцнер у сваёй новай працы пачаў цалкам капіяваць метады маскоўскай «Праўды», якая ніколі не памылялася»449.
    На пачатку 1930х гг. на базе спецыялізаваных рэдакцый Белдзяржвыдата былі арганізаваны самастойныя выдавецтвы, што стала першай спробай стварэння сістэмы спецыялізаванага кнігавыдання ў рэспубліцы: Дзяржаўнае выдавецтва па выпуску навуковатэхнічнай літаратуры (1931—1934), Ваеннае выдавецтва (1932—1934), Партыйнае выдавецтва ЦК КП(б)Б (1932—1938), большасць прадукцыі якіх складалася з пераклаДных (пераважна з рускай мовы) выданняў. Для новых выдавецтваў былі распрацаваны адмысловыя выдавецкія маркі450.
    Аднак праведзеная ва ўмовах пашырэння палітычных рэпрэсій рэарганізацыя «не прынесла дадатных вынікаў», было прынята рашэнне аб аднаўленні канцэнтрацыі кнігавыдання ў межах Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Гэта мера паспрыяла значнаму звужэнню рэпертуару беларускай кнігі — узнавіць сістэму спецыялізаваных паводле тэматыкі выдавецтваў у Беларусі патрапілі толькі ў 1960—1980я гг.451
    Да 1924 г. у БССР у агульнай колькасці выданняў кнігі на беларускай мове не перавышалі 20%. Так, напрыклад, па выніках кнігавыдання «Белтрэстдруку» за першую палову 1924 г. беларускамоўныя кнігі ў выдавецкім рэпертуары склалі 20%, рускамоўныя — 63,8%, яўрэйскія — 14,2%452. 3 пачаткам палітыкі беларусізацыі сітуацыя змянілася, што адбілася на складзе кніжнай прадукцыі. Паводле выдавецкага плана на 1925—1926 гг. літаратуры на беларускай мове адводзілася ўжо 68%, на яўрэйскай — 15%, на рускай — 10%, на польскай — 5%, на латышскай і літоўскай — 2%453. Літаратура на беларускай мове падзялялася на раздзелы: падручнікі, ленінская літаратура, папулярнапалітычная, мастацкая, камсамольская і сялянская. Так, у 1930 г. выпуск кніг на беларускай мове склаў 88,4% (1170 назваў, тыраж 7842,4 тыс. экз.), на рускай мове — 4,2% (56 назваў, тыраж 147,1 тыс. экз.), на іншых мовах — 2,4% (31 назва, тыраж 131 тыс. экз.). Найбольшай разнастайнасцю па чытацкім прызначэнні вылучалася беларускамоўная кніжная прадукцыя Дзяржаўнага выдавецтва БССР — гэта падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, слоўнікі, масавапалітычныя выданні, выданні для дзяцей і юнацтва, юрыдычная, медыцынская, вайсковая, тэхнічная літаратура. Каля 50 назваў штогод выдаваў Музсектар ДВБ: масавыя песні тыражамі 12—14 тыс. экзэмпляраў, асобныя творы беларускіх кампазітараў тыра
    210
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
    жом 1 тыс. экз., падручнікі па музыцы сярэднім тыражом 2 тыс. экзэмпляраў.
    Патрэбы дзяржавы ў юрыдычнай і эканамічнай літаратуры, а таксама кнігах па тэхніцы бяспекі і прамсанітарыі, медыцыне і санасвеце, палітэканоміі і эканампалітыцы СССР у значнай ступені задавальняла прадукцыя Соцэкпраўсектара ДВБ, тыражы беларускамоўных кніг гэтай тэматыкі вагаліся ад 2 да 7 тыс. паасобнікаў.
    Палітыка беларусізацыі сустракала і значны супраціў, прынамсі сярод часткі запрошаных з Расіі выкладчыкаў вышэйшай школы, а таксама шэрагу іх вучняў: «Профэсар Афанасьеў, даючы свой артыкул да надрукаваньня, казаў: «Очень прошу мою статью напечатать на русском ленмнском языке». Студэнт Горацкага рабфаку ў гутарцы пра беларусізацыю заяўляе: «на белоруснзацнн соцналнзма не построншь, н нечего ею особенно заннматься». Адзін з дакладчыкаў рабфаку ў Горках, Цецюнкоў, на патрабаванні перайсці на выкладанне пабеларуску адпіраўся, гаворачы: «Белорусскнй язык нскусственный, — это выдумка белорусскнх шовнннстов. Да н сама Белоруссня есть «Белая Русь», есть Россня, н ннкакого особого языка она не нмеет. Нужно бороться с белорусскнм шовнннзмом»454. Аднак большасць насельніцтва рэспублікі падтрымлівала палітыку ўрада на развіццё нацыянальнай культуры. Адной з важных задач гэтай палітыкі было змаганне з непісьменнасцю. Навучанне грамаце дарослых было прыярытэтнай задачай Камуністычнай партыі, якая клапацілася аб павышэнні адукацыйнага ўзроўню насельніцтва і падчас гэтага працэсу адначасова вырашала задачу агітацыйную: тэксты для «Лемантароў», «Буквароў», «Першай кнігі для чытання пасля Лемантара» і да т.пад. падручнікаў складаліся пад пільным партыйным кантролем. Нацыянальнае пытанне стаяла так высока, што пры ЦВК БССР існавала Нацыянальная камісія з выдавецкімі правамі. Яна выдала, у прыватнасці, кнігу «Два гады нацыянальнай работы ў БССР (Збор прамоў, артыкулаў і рэзалюцый па нацыянальным пытанні)» (Менск, 1929), дзе змешчаны былі даклад У. Ігнатоўскага на XI з’ездзе КП(б)Б «Аб выніках нацыянальнакультурнага будаўніцтва і палітасветнай працы да 10годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі», «Пытанні нацыянальнай палітыкі [3 памовы т. Гамарніка на XII з’ездзе КП(б)Б]», Даклад А.Р. Чарвякова на II Усебеларускім з’ездзе сяляняўрэяў (студзень 1928 г.), важнейшыя пастановы па нацыянальным пытанні ў БССР за апошнія два гады (1927 і 1928 гг.) і інш.