Гісторыя беларускай кнігі
У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.)
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 436с.
Мінск 2011
Рост колькасці назваў тлумачыўся блізкасцю фронту, вялікай колькасцю салдат і афіцэраў, а таксама агульнай напружанасцю сітуацыі ў рэгіёне. Таму ўсе палітычныя партыі актыўна вялі прапаганду сваіх ідэй, выдаючы газеты. На тэрыторыі Беларусі выходзілі сацыялістычныя газеты «Голос народа» і «Рабочая мысль» (Гомель), «Молот» (Магілёў), «Наша мысль» (Бабруйск), «Товарнш» (Мінск); газеты партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў «Земля н воля» (Быхаў), «Соцналнстреволюцнонер» (Мінск), «Солдаткрестьяннн» (Полацк). У арміі распаўсюджваліся ваенныя газеты: «йзвестня нсполннтельного комнтета 5й армнн» (у Дзвінску), «Белорусская рада» і «Наша газета» (у Мінску), «Вестннк Главного Комнтета союза офнцеров армнн н флота», «Нзвестня действуюшей армнн» н «Революцнонная ставка» (у Магілёве), «Нзвестня Нсполннтельного комнтета 2й армнн» (у Нясвіжы). Сярод сельскага насельніцтва сталі выдавацца і распаўсюджвацца новыя земскія газеты: «Горецкнй вестннк» (у Горацкім павеце), «Земская газета» (у Невельскім).
Пачынаюць выпуск газет Саветы рабочых дэпутатаў: «Наше свободное слово» (Рагачоў), «Свободное слово» (Горкі), «Нзвестня Мннского Совета рабочнх н солдатскнх депутатов», «Фронт» н «Советская правда» (Мінск), «йзвестня Мозырского Совета рабочнх н солдатскмх депутатов», «Двннское слово» (Дзвінск), «Нзвестня Внтебского Совета солдатскнх н рабочнх депутатов» (Віцебск), «Революцнонный голос» (Полацк). Гэтыя газеты былі самага разнастайнага палітычнага кірунку, у залежнасці ад таго, якая партыя аказалася ў большасці пры выбарах Саветаў дэпутатаў.
Безумоўна (улічваючы наступствы гісторыі), самымі ўстойлівымі аказаліся газеты, якія выдавала РСДРП. У сакавіку 1917 г. пачалі выходзіць «Нзвестня Гомельского Совета рабочнх н солдатск[нх] депутатов» (прадвеснік газеты «Гомельская праўда»), 30 кастрычніка— «Нзвестня Внтебского революцмонного совета солдатскнх н рабочнх депутатов» (у далейшым — «Віцебскі рабочы»), 27 ліпеня (9 жн.) 1917 г. у Мінску пачала выдаваца газета «Звезда», якой наканавана было стаць адной з галоўных газет Камуністычнай партыі Беларусі.
Большасць газет у 1917 г. выходзіла на рускай мове, хоць у іх змяшчаліся матэрыялы і
190
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
на беларускай. Прадаўжалі выдавацца газеты на польскай мове: «Nowy Kurier Litewski» перайменаваўся ў «Dziennik Minski», у Мінску пачалі выходзіць яшчэ дзве газеты камуністычнага кірунку — «Polska prawda» і «Zolnierz polski». Таксама з 12 мая 1917 г. пачынае выдавацца першая камуністычная газета на яўрэйскай мове — «Дэр векер» («Будзільнік»).
У канцы 1917 — пачатку 1918 г. РСДРП распачынае правядзенне палітыкі жорсткай цэнзуры, закрываючы выданні іншых партый. Выдаўцы газет, апынуўшыхся пад пагрозай, хутка ўспомнілі практыку часоў царскай рэакцыі і сталі мяняць загалоўкі. Так, мінская газета «Соцналнстреволюцнонер» у снежні 1917 г. перайменавалася ў «Новый соцналнстреволюцнонер», а ў пачатку 1918 г. — у «Мннскнй рабочнй».
У лютым 1918 г. амаль палова тэрыторыі Беларусі (разам з Мінскам) была акупіравана нямецкім войскам. Легальныя газеты сацыялістычнага кірунку былі закрыты. Камуністычныя газеты, у прыватнасці «Звезда», пераехалі ў Смаленск — апошні з беларускіх губернскіх гарадоў, падкантрольны савецкаму ўраду. Адтуль газеты нелегальна распаўсюджваліся па тэрыторыі Беларусі. Спецыяльна для агітацыі ў нямецкім войску тут выдавалася газета на нямецкай мове «Der Stern».
У сваю чаргу, на акупіраванай тэрыторыі таксама сталі выдавацца свае газеты. У Мінску выйшлі «Беларускі шлях», «Белорусская земля», «Новый вестннк»; у Гомелі — «Гомельская жнзнь», «Вестннк городского самоуправлення», «Вечерняя газета», «Новый путь», «Полесье»; у Бабруйску — «Бобруйскнй голос» н «Бобруйскнй день». Падпольна выдаваліся камуністычныя газеты. Так, у 1918 г. у Мінску друкавалася газета «Подпольная правда», у Гродне — «Набат».
На беларускіх тэрыторыях, кантраляваных бальшавікамі, ішла актыўная ўнутраная барацьба паміж палітычнымі партыямі, якая завяршылася перамогай бальшавікоў. У выніку закрываліся ўсе легальныя партыйныя небальшавіцкія газеты, рэарганізоўваліся газеты Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (разам з самімі Саветамі).
Часам, каб пазбегнуць закрыцця, выдаўцы спрабавалі рэарганізаваць газету, змянялі загаловак. Так, віцебскі «Наш путь» быў закрыты 15 сакавіка 1918 г., але 17 сакавіка 1918 г. з тым самым адрасам рэдакцыі была выпушчана газета «Наша жнзнь». Тым не менш такія хітрыкі не выратоўвалі ад закрыцця, і да
сярэдзіны 1918 г. легальна выдаваліся толькі прабальшавіцкія газеты. У якасці выключэння з агульных правіл можна назваць беспартыйную газету «Внтебскнй лнсток», якая праіснавала ў Віцебску да ліпеня 1919 г.
3 верасня 1918 г. з паляпшэннем агульнай сітуацыі на фронце выданне газет пачалося з новай сілай. У Смаленску пачала выдавацца газета «Бедняк», арыентаваная на ўсю Заходнюю вобласць. Газета «Звезда» ў гэты час выконвала функцыі смаленскай гарадской партыйнай газеты. У Віцебску пачала выходзіць першая газета на яўрэйскай мове «Дэр фрайер арбайтэр» («Вольны рабочы»),
У лістападзе 1918 г. пачынае выдавацца «Полоцкая красная газета», у Магілёве — «Нзвестня Могнлевского губернского революцнонного комнтета», у Горках — «йзвестня Горецкого уездного псполннтельного комнтета Совета рабочнх, крестьянскнх, батрацкнх н красноармейскнх депутатов», у Лепелі — «Нзвестня Лепельского уездного Совета крестьянскнх, рабочнх, красноармейскнх н батрацкнх депутатов». Трэба адзначыць, што «Нзвестня...» былі вельмі распаўсюджаным на той час загалоўкам, прычым для таго, каб загаловак памясціўся ў лагатып газеты, выдаўцы скарачалі яго як маглі, даходзячы пры гэтым да абсурду. Напрыклад, у Горках на газеце «Нзвестня... » значылася: «Нзвестня Горецкого уезд. нсполн. к. Совета раб., крест. н красноарм. Депутатов». Выгляд гэтага загалоўка наводзіць на думку, што сапраўды важнымі былі толькі два першыя словы. Да 1919 г. большасць «Нзвестнй...» змянілі свае загалоўкі на карацейшыя. Напрыклад, «Нзвестня Полоцкого уездного совета...» сталі называцца «Октябрьское эхо», «йзвестня Могнлевского губернского революцнонного комнтета» — «Соха н Молот», «йзвестня Совета ... Оршанского уезда» — «Набат».
У снежні 1918 г. Мінск быў вызвалены. Агульны эмацыянальны пад’ём і надзённая патрэба ў агітацыі выклікалі практычна імгненны пераезд галоўных газет са Смаленска ў Мінск. Былі перавезены газеты «Бедняк» і «Звезда», прычым выхад іх практычна не спыняўся.
У Мінску пачалі выдавацца газеты і на іншыхмовах. 18снежня 1918г. пачалавыходзіць польскамоўная газета «Mlot», з дапамогай якой камуністы спрабавалі агітаваць насельніцтва на ўсё яшчэ акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Таксама 27 снежня з’явілася новая газета «Дэр штэрн» («Звязда»), галоўная на той час камуністычная газета Беларусі на яўрэйскай мове.
КНІГАЎ UICKAX ІДЭАЛОГІІ (1917—1991)
191
1 студзеня 1919 г. створана БССР. Газеты, што выданы ў Мінску, атрымаді бодьш высокі статус. I каді ў лютым частка тэрыторыі БССР адышла да РСФСР (у прыватнасці, Віцебская губерня), а частка да новастворанай ЛітоўскаБеларускай ССР (з рэспубліканскім цэнтрам у Вільні), галоўнымі камуністычнымі газетамі апошняй сталі менавіта перавезеныя з Мінска ў Вільню «Звезда» (на рускай мове), «Mlot» (на польскай) і «Дэр штэрн» (на яўрэйскай).
Мінск губляе статус рэспубліканскай сталіцы, але застаецца цэнтрам губерні. Замест саветаў дэпутатаў, зза набліжанасці да фронту і нестабільнасці абстаноўкі створаны рэвалюцыйныя камітэты. Паранейшаму выпускаюцца газеты «Бедняк» і «Дэр векер» (на яўрэйскай мове). Пачынаюць выдавацца газеты «Белорусская коммуна» і «Мннскнй рабочнй». Сітуацыя ў рэспубліцы паранейшаму застаецца складанай. Напрыклад, у сакавіку 1919 г. падчас мяцяжу ў Гомелі была разбурана друкарня газеты «йзвестня Революцнонного комнтета г. Гомеля м уезда». Магілёў застаецца галоўным ваенным горадам рэгіёна. У сакавіку 1919 г. тут пачынае выдавацца газета Заходняй арміі «Красноармеец».
У красавіку 1919 г. польскія войскі займаюць Вільню. Цэнтр савецкай рэспублікі пераносіцца назад у Мінск. Гэта выклікае чарговы ўсплёск у стварэнні новых выданнняў і пашырэнні існуючых. Рэдакцыі газет «Звезда», «Mlot» і «Дэр штэрн» вяртаюцца ў Мінск. Тыраж «Звезды», напрыклад, у канцы красавіка склаў 25 тысяч экзэмпляраў, што па тым часе было вельмі шмат. Пачынаюць выдавацца новыя газеты. Так, у Гомелі выходзяць газеты
«Рабочая жнзнь» (прафсаюзнае выданне) і«Дэр ідышэр камуніст» (далей перайменаваны ў «Горепашнік» («Працаўнік»). Захоўвалася сетка газет губернскіх і павятовых органаў улады. Іх пашырэнне і рост колькасці выданняў цалкам абмяжоўваўся праблемай недахопу паперы як у Беларусі, так і ў РСФСР. Газеты друкавалі на абгортачнай або папяроснай, не прызначанай для друкарскай фарбы паперы рознага колеру і шчыльнасці. Месцамі тэкст нельга было прачытаць. Так, газета «Звезда», каб захаваць тыраж, была вымушана скараціць аб’ём да дзвюх старонак.
У жніўні 1919 г. Мінск, як да таго Вільня, быў захоплены польскімі войскамі. Рэдакцыі камуністычных газет ізноў пераносіліся або закрываліся: газета «Бедняк» была закрыта, «Звезда» і «Mlot» перавезены ў Смаленск, «Дэр векер» — у Гомель, «Дэр штэрн» — у Віцебск. На тэрыторыі, занятай польскімі войскамі, пачалі выходзіць газеты на рускай (прычым у дарэвалюцыйнай арфаграфіі) і беларускай мовах, прычым некаторыя газеты на беларускай мове друкаваліся лацінскім шрыфтам. У Мінску выходзілі газеты «Беларусь», «Звон», «Незалежная думка», «Беларуская думка» на беларускай мове кірыліцай, «Zorka» на беларускай мове лацінкай, «Утро Белорусснн» і «Мннскнй курьер» на рускай мове. Выходзіла таксама газета «Дэр мінскер векер» (на яўрэйскай мове) і «Zorza Minska» на польскай.
У Гродне выходзілі газеты «Бацькаўшчына» і «Беларускае слова» на беларускай мове і «Белорусскнй народ» на рускай. У Беластоку працягвала выходзіць газета «Голос Белостока», якая з’явілася яшчэ ў 1910 г.
192
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ
ПАСЛЯ 11 ЛІПЕНЯ 1920 Г.
Летам 1920 г. у Беларусі зноў усталёўваецца савецкая ўлада. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь» (ССРБ). Аднак пасля контрнаступлення палякаў большая частка тэрыторыі рэспублікі апынулася пад уладай Польшчы. У выніку, паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., Беларусь была падзелена на тры часткі: заходняя — увайшла ў склад II Рэчы Паспалітай, усходняя — заставалася ў складзе РСФСР, a 6 паветаў Мінскай губерні ў цэнтральнай частцы склалі тэрыторыю БССР.